Дзяржаўны і грамадскі лад вялікага княства літоўскага, рускага і жамойцкага. 8 страница

Пытанне 40. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах нямецкай акупацыі (сакавік – снежань 1918 г.).2 лістапада ЦВК РСФСР абвясціў дэкларацыю правоў народаў Расіі ў якой абвяшчалася права кожнага народа Расійскай імперыі на самавызначэнне і стварэнне ўласнай дзяржаўнасці. Першым гэтым правам скарыстаўся народ Фінляндыі ў 1917 г. Следам абвясціла аб сваёй незалежнасці Рада Украіны у 1918 г. Абвясцілі аб сваёй незалежнасці Рада Украіны. У 1918 г. стварылі незалежныя дзяржавы народы прыбалтыкі і Польшы. Вялікая беларуская рада таксама звярнулася да Аблвыканкамзаха з прапановай склікаць усебеларускі з’езд для стварэння беларускай дзяржавы, але ён адмовіў ВБР ў яго скліканні. Тады ініцыятыву па стварэнню беларускай дзяржавы ў свае рукі узяў Беларускі Аблясны камітэт (БАК). БАК быў створаны ў Петраградзе з дэлегатаў Усерасійскага сялянскага з’езду. Ён звярнуўся ў СНК РСФСР і атрымаў дазвол на скліканне з’езда і грошы на яго правядзенне. 15 снежня ў Мінску 1 Усебеларускі з’езд пачаў сваю работу. У ноч з 17 на 18 снежня з’езд прыняў пастанаўленне, што адзіным органам улады ў беларусі павінен быць Беларускі савет салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Даведаўшыся аб гэтым Аблвыканкамзах разагнаў з’езд і арыштаваў яго прэзідыўм. Раніцай 18 снежня дэлегаты з’езда сабраліся днём ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі і абралі выканкам з’езда, якому даручана змагацца за стварэнне беларускай дзяржаўнасці.Разгон 1 усебеларускага з’езда Аблвыканкамзахам не паклаў кнец спробам стварыць беларускую дяржаву, тым больш, што СНК РСФСР станоўча ставіўся да ідэі беларускай дзяржаўнасці. 31 студзеня 1918 г. СНК РСФСР выдаў пастанову аб стварэнні Беларускага народнага камісарыята (БНК) пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцяў РСФСР. Белнацуаму была даручана падрыхтоўчая работа па стварэнню ССРБ. Аднак пытанне аб яе стварэнні было адложана, бо 18 лютага 1918 г. пасля зрыву мірных перагавораў у Брэсце Троцкім і закнчэння тэрміну перамір’я паміж Расіяй і Германіяй, нямецкія войскі пачалі наступленне. Аблвыканкамзах у гэты ж дзень эвакуіраваўся ў Смаленск. У Мінску не аказалася ніякай улады і Выканаўчы камітэт 1-га Усебеларускага з’езда заяўляе, што ён з’яўляецца адзінай законнай уладай на тэрыторыі Беларусі.21 лютага 1918 г. Выканаўчы камітэт 1-га Усебеларускага з’езда звярнуўся да народу Беларусі з Першай Статутнай граматай, у якой абвяшчаў аб усталяванні сваёй улады на этнічнай тэрыторыі Беларусі і аб стварэнні часовага урада – Народнага сакратарыята Беларусі на чале з Варонкам. Немцы пасля ўступлення ў Мінск дазволілі працаваць гэтаму ураду, але усім было ясна, што гаспадарамі ў Беларусі будаць нямецкія акупацыйныя ўлады а не Выканкам 1 Усебеларускага з’езда.3 сакавіка 1918 года ў Брэсце быў падпісаны мір паміж Германіяй і Расіей, па яго умовах большая частка Беларусі адыходзіла Германіі. 9 сакавіка Выканкам з’езда, які пераіменаваў сябе ў Раду абвясціў Другую Статутную грамату, у якой абвясціў аб утварэнні БНР а 25 сакавіка Трэцюю Статутную грамату ў якой абвяшчлася незалежнасць БНР і зварот да народаў і ўрадаў усіх краін прызнаць незалежнасць БНР. Аднак ні Германія, ні Савецкая Расія, ні краіны Антанты не прызналі існавання БНР. 25 красавіка 1918 г частка удзельнікаў рады БНР звяртаецца з тэлеграмай да Кайзера Германіі Вільгельма 2 у якой яны выказваюць удзячнасць яму за вызваленне Беларусі ад бальшавікоў і спадзяванні на падтрымку БНР з боку Германіі. Праўда, гэта тэлеграма не прынесла ніякай карысці частка членаў рады, якая сімпатызавала бальшавікам выйшла з яе склада.Трэба адзначыць, што нямецкая ваенная адміністрацыя у дальнейшым не перашкаджала Радзе БНР займацца культурна-асветніцкай і эканамічнай дзейнасцю: выдаваліся падручнікі, адчыняліся беларускія школы, быў створаны педагагічны інстытут, арганізавана Беларуская гандлёвая палата і г. д. Аднак, сама Германія была ўжо на парозе рэвалюцыі.У выніку Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 г. ў Германіі ўмовы Брэсцкага міру былі скасаваны і бальшавікі зноў занялі тэрыторыю Беларусі. Удзельнікі рады БНР вымушаны былі на некаторы час зысці з палітычнай арэны і існаваць у падполлі.Пункт гледжання. Частка гісторыкаў лічыць, што БНР была дзяржавай на «паперы», бо ні нямецкія акупацыйныя ўлады, ні савецкі ўрад не былі зацікаўлены ў яе існаванні. Сапраўднай дзяржавай гэтыя гісторыкі лічаць БССР. Аднак другая частка даследчыкаў сцвярджае, што БНР, будучы зародкам дзяржаўнага ўтварэння, была спробай увасобіць у жыццё нацыянальна-дэмакратычную дзяржаўнасць.Вывад. Абвяшчэнне незалежнасці БНР з’явілася заканамерным вынікам беларускага нацыянальнага руху. Аднак па прычыне склаўшыхся неспрыяльных для БНР абставін ідэя беларускай нацыянальна-дэмакратычнай дзяржаўнасці засталася фактычна няздзейсненай.

Пытанне 41. Утварэнне БССР і Літоўска-Белаускай ССР.

Разгон 1 усебеларускага з’езда Аблвыканкамзахам не паклаў кнец спробам стварыць беларускую дяржаву, тым больш, што СНК РСФСР станоўча ставіўся да ідэі беларускай дзяржаўнасці. 31 Студзеня 1918 года СНК РСФСР выдаў пастанову аб стварэнні Беларускага Народнага камісарыята (Белнацкам) пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцяў (Наркомнац). Белнацкам узначаліў Аляксандр Чарвякоў. Белнацкаму была даручана падыхтоўчая работа па стварэнню БССР. Аднак пытанне па стварэнню было адкладзена, бо 18 лютага пасля зрыву мірных перагавораў у Брэсце Троцкім і заканчэння тэрміну перамір’я паміж Германіяй і Раіяй нямецкія войскі пачалі наступленне. Тым не менш рабода па стварэнню беларускай дзяржавы не спынілася. Белнацкам выдаваў газету “Дзянніца”, у ліпені 1918 г. ім быў праведзены з’езд Беларусаў-бежанцаў. З’езд звярныўся да Аблвыканкамзаха з прапановай пераіменаваць Заходнюю вобласць у БССР, аднак атрымаў адмоўны адказ.11 лістапада 1918 г. у Германіі адбылася рэвалюцыя і Міравая вайна закончылася. Немцы пачалі вывад сваіх войскаў з Беларусі. Пасля гэтага савецкі урад аб’явіў аб дэнансацыі брэсцкага мірнага дагавора і аддаў загад чырвонай арміі заняць тэрыторыю Беларусі.21 – 23 снежня 1918 года ў Маскве праходзіла канферэнцыя Беларускіх секцый РКП(б). Яна звярнулася ў ЦК РКП(б) з прапановай аб стварэнні БССР. 24 снежня 1918 г. ЦК РКПБ даў станоўчы адказ і прыняў адпаведную пастанову. Атрымаўшы рашення ЦК на рукі Чарвякоў і Жылуновіч выязджаюць у Смаленск, дзе 30 снежня пачала работу 6 Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б). На ёй былі прадстаўлены бальшавікі з усёй тэрыторыі Беларусі, таму яны пераіменавалі сябе ў Першы з’езд Камуністычнай Партыі бальшавікоў Беларусі (КП(б)Б), які прыняў рашэнне аб стварэнні БССР і сфарміраваў часовы ўрад на чале з Дзмітрыем Жылуновічам. 1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад звярнуўся па радыё да народаў Беларусі з Маніфестам у якім абвяшчалася ўтварэнне ССРБ у межах Смаленскай, Віцебскай, Магілеўскай, Менскай і Гродненскай губерній. Гэты дзень стаў денм утварэння БССР.7 студзеня 1919 г. урад ССРБ пераехау ў Мінск і пачау падрыхтоўку да склікання і Усебеларускага з’езда Саветаў, 16 студзеня 1919 г. у сувязі з пачаушайся вайной з Польшчай ЦК РКЦ(б) прымае рашэнне перадаць Смаленскую, Віцебскую і Магілёўскую губерні у склад РСФСР. БССР у складзе Мінскай і Гродзенскай губерній было рэкамендавана аб’яднацца з Літоускай ССР у Літ-БелССР. Чарвякоў і Жылуновіч выказалі пратэст супраць гэтага рашэння. Але ен не быў пачуты ў ЦК.Літ-Бел ССР была патрэбна ў якасці буфернай дзяржавы паміж толькі што ўзноўленай Польшчай і РСФСР.2 – 3 1919 лютага ў Мінску адбыуся 1 Уоебеларускі з’езд Саветау, які прыняў дэкларацыі аб незалежнлсці ССРБ, аб саюзе з РСФСР і аб аб’яднанні з Літоўскаю ССР. Была запверджана Канстытуцыя БССР, дзяржауны герб і сцяг. 27 лютага у Вільні адбылося сумеснае паседжанне ЦВК ССРБ і Літоўскай ССР, на якім была створана Літ-Бел ССР. Але праіснавала гэта рэспубліка не доўга. У жніуні 1919 г. яна была захоплена палякамі, а ў ліпені Савецкая Расія прызнала незалежнасць буржуазнай Літоускай рэслублікі. Пасля вызвалення БССР ад палякаў у 1920 г. БССР была абвешчана паўторна у межах шасці паветаў Мінскай Губерні.

Пытанне № 42.Вайна Польшчы і Савецкай Расіі. Другое абвяшчэнне БССР. Рыжскі мір.У лістападзе 1918 г. адрадзілася Польская дзяржава 2-ая Рэч Паспалітая. (У наш час існуе 3-яя Рэч паспалітая) Яе кіраўнік Юзаф Пілсудскі аб’явіў аб тым, што 2-ая РП будзе імкнуцца да межаў Рэчы Паспалітай 1772 г. А гэта непасрэдна закранала інтарэсы Савецкай дзяржавы, таму, што большая частка 1- ай РП належыла Саветам. Адноўленая Польшча атрымала вялікую ваенную падтрымку ад краін антанты. Польскія салдаты атрымалі новенькія сямізарадныя вінтоўкі, кулямёты, гарматы у польскай арміі меліся танкі (у той час яны толькі паявіліся), і баявыя, самалёты. Арміяй камандавалі былыя расійскія афіцэры польскага паходжання (Трэба памятаць, што з 1815 па 1914 тэрыторыя Польшчы гэта прывісленскі край Расійскай імперыі). У толькі, што створанай польскай арміі быў высокі баявы дух, польскія салдаты жадалі а значаць і маглі змагацца. Іншымі словамі ў 2-ой РП былі ўсе шансы на перамогу.Ужо ў снежні 1918 г. Польшча пачала ажыццяўляць свае захопніцкія планы. 21 снежня 1918 г. палякі захапілі Вільню. 9 лютага 1919 г. – Брэст, 2 сакавіка 1919 г. – Слонім і Пінск. 8 жніўня 1919 г. – Мінск. 29 жніўня 1919 г. – Бабруйск.21 снежня 1918 г. БНР Стварыла Савет Дзяржаўнай абароны на чале з Вацлавам Ластоўскім каб наладзіць супраціўленне палякам. Бальшавікі на тэрыторыі Беларусі лічылі, што палякі слабы вораг, і што галоўны кірунак дзе трэба арганізовываць абарону гэта Далёкі Усход дзе натупалі белагвардзейцы, таму, нават у час наступлення палякаў мабілізаваныя ў Чырвоную армію беларусы адпраўляліся на усходні фронт. Гэта выклікала незадаволенасць уладай бальшавікоў. Асабліва незадаволены былі самі навабранцы, на іх думку яны па капрызу бальшавікоў павінны былі пакідаць свае сем’і без абароны. Таму ў Гомелі і Рэчыцы навабранцы паўсталі і расстралялі ўсіх прадстаўнікоў бальшавіцкай улады. Такія ж паўстанні адбыліся ў другіх беларускіх гарадах.Недаацэнка бальшавікамі польскай пагрозы прывяла да таго, што ўжо да восені 1919 г палякі захапілі тэрыторыю Беларусі да ракі Бярэзіны, толькі там удаляся стабілізаваць фронт. Фронт які праходзіў па рацэ Бярэзіне пратрымаўся да лета 1920 г.На захопленый тэрыторыі польскія ўлады ліквідавалі усе органы улады што былі створаны бальшавікамі і аднаўлялі памешчыцкае землеўладанне. Усіх, хто адкрыта выказваў незадаволеннасць польскай уладай заключалі у канцлагеры або расстрэльвалі. Сярод рэпрэсіраваных былі многія дзеячы беларускага нацыянальнага руху і настаўнікі беларускіх школ. Дзяржаўнай мовай аб’яўлялася польская. Беларускія школы былі зачынены.Барацьбу супраць польскіх акупантаў узначаліла БПСР (беларускія эсеры) БПСР на той час была самай уплывовай партыяй у Беларусі. Да таго ж яна падтрымлівала БНР (Беларускую Народную Рэспубліку). Пад кіраўніцтвам БПСР сталі стварацца партызанскія атрады, якія аб’ядналіся ў адзіную цэнтралізаваную арганізацыю “Народную Ваенную Дапамогу” якая налічвала 20 000 чалавек.Беларуская Камуністычная арганізацыя на чале з Усеваладам Ігнатоўскім таксама стварыла многія партызанскія атрады, якія ўзялі пад кантроль наваколле Мінска. Акрамя таго Васіл Ісакавіч Талаш стварыў партызанскі атрад у 300 чалавек і змагаўся на баку бальшавікоў на тэрыторыі палесся ў Той час дзеду Талашу было 75 гадоў.Часта пад час польскай акупацыі балшавікі і партызаны якія падтрымлівалі БНР дзейнічалі сумесна. На сакавік 1920 года была запланавана нават сумеснае паўстанне супраць акупантаў, аднак палякі своечасова арыштавалі яго лідэраў.У сакавіку 1920 г. палякі пачалі новае наступленне, па гэтай прычыне СНК РСФСР зняў значныя сілы чырвонай арміі з Усходняга фронта і перакінула іх на Савецка-Польскі фронт. 14 мая 1920 г. чырвоная армія перайшла ў кунтрнаступленне.31 ліпеня 1920 г. пасля вызвалення Мінска ў другі раз была абвешчана ССРБ. Гэта расчаравала ўдзельнікаў БПСР якія хацелі аб тым каб улада ў Беларусі належыла БНР. Па гэтай прычыне БПСР пачала паўстанне супраць Бальшавікоў. Якое было жорстка падаўлена.У жніўні 1920 г. Быў вызвалены Брэст і баявыя дзеянні былі перанесены на тэрыторыю Польшчы. Бальшавікі наіўна спадзяваліся, што польскія рабочыя і сяляне паўстануць супраць памешчыкаў і капіталістаў і дапамогуць Чырвонай арміі. Аднак рабочыя і сяляне засталіся верныя ўраду Пілсудскага і аказалі супраціўленне чырвонаармейцам. Тым не менш рускім на чале з Тухачэўскім удалася на кароткі час прабіцца да Варшавы, але па прычыне таго, што Тухачэўскі не паклапаціўся аб сувязі з тылам у чырвонаармейцаў пачало не хапаць боепрыпасаў, фуражу і харчавання. Каб на трапіць у акружэнне армія Тухачэўскага пачала адступаць на Усход. Рускія уступілі палякам не толькі захопленыя польскія тэрыторыі, але і заходнюю палавіну Беларусі. У такіх умовах савецкі ўрад вымушаны быў пайсці на перагаворы аб міры якія прайшлі ў Рызе 18 сакавіка 1921 г. Перамовы адбываліся па між РСФСР і Украінай з аднаго боку і Польшчай з другога. Беларускую дэлегацыю нават не пусцілі ў будынак дзе перамовы адбываліся.У выніку гэтых перамоў Польшы аддалі частку Беларусі ў 113 кв. км. з насельніцтвам ў 4 млн чалавек за БССР захавалі толькі 6 паветаў Мінскай губерні. Віцебская, Гомельская губерні і заходнія паветы Смаленскай губерні засталіся ў складзе РСФСР.

Пытанне 43. "Новая эканамічная палітыка" і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі.

У 1920 – 1921 гг. на тэрыторыі Беларусі эканамічнае становішча было цяжкім. Яе гаспадарка была фактычна зруйнаванай у гады Першай Сусветнай і Грамадзянскай войнаў. Не працывала звыш паловы прамысловых прадпрыемстваў, пасяўныя плошчы скарацілія больш чым на 30 % а пагалоўе жывёлы больш чым на палавіну ў дабавак бальшавікі практыкавалі палітыку ваеннага камунізма. Палітыка ваеннага камунізма гэта сістэма надзвычайных мер скіраваных на забеспячэнне арміі дзяржаўнага апарата і рабочых ўсім неабходным за кошт усяго астатняга насельніцтва. Яна праяўлялася ў: 1. Харчразверстцы. Харчразвёрстка на паперы трактавалася як здача сялянамі лішкаў хлеба і іншых прадуктаў харчавання на карысць дзяржавы па сярэдніх нормах і цьвёрдых цэнах. На практыцы бальшавікі забіралі ў сялян ўсё харчаванне якое было і бясплатна.2. Забароне свабоднага гандлю ў гарадах і ўвядзенні картачнай сістэмы. У 1920 – 1921 гг. гандль на рынках і ў большасці магазінаў забараняўся. Неабходныя тавары можна было набыць толькі па картках і толькі ў тым магазіне да якога насельніцтва было прыпісана.3. Усеагульнай працоўнай павіннасці ў гарадах. Карткі можна было набыць толькі па месту працы. Тэарэтычна беспрацоўныя ў такой сістэме не маглі выжыць, таму ўсе беспрацоўныя пераводзіліся ў разрад злачынцаў-тунеядцаў. Праўда бальшавікі былі не ў стане забяспечыць ўсіх рабочымі месцамі. Аднак усёроўна лічылася, што калі чалавек не працуе і жыве ды яшчэ калі добра жыве, значыць крыніцы яго існавання не законныя, таму часта беспрацоўныя арыштоўваліся і прыцягваліся да прымусовых работ. Але і ў гэтым выпадку бальшавіцкя ўлада не магла забяспечыць усіх нават прымусовымі работамі.Насельніцтва Беларусі цярпела такія парадкі да тых пор пакудь ійшла грамдзянская вайна, калі ж вайна завяршылася Насельніцтва БССР, РСФСР, іншых савецкіх рэспублік пачало патрабаваць адмены ваеннага камунізма. Гэта патрабаванне суправаджалася антыбальшавіцкімі паўстаннямі. Напрыклад на поўдні Расіі сяляне, незадаволеныя харчразвёрсткай, на некаторы час поўнасцю зверглі савецкую ўладу. Гэта вымусіла бальшавікоў на некаторы час змяніць палітычны курс і абвясціць аб Новай Эканамічнай Палітыцы (НЭП).У сакавіку 1921 г. была абвешчана НЭП. Пры НЭП Харчразверстка замянялася харчпадаткам. Харчпадатак быў меншым за харчразвёрстку і абвяшчаўся селяніну перад сяўбой, такім чынам каб ён ведаў колькі і чаго яму трэба пасеяць каб разлічыцца з дзяржавай. У 1922 сялянам была дазволена свабода форм землекарыстання, у выніку чаго ўзрасла колькасць хутароў. У 1923 г. натуральны падатак на сялянскія гаспадаркі замяняецца грашовым, што спрыяе развіццю рынкавых адносін і дазваляе селяніну сеяць тое, што выгадна. 106510 – 620. У 1925 г. па ініцыятыве наркома земляробства БССР Дзьмітрыя Філімонавіча Прышчэпава быў прыняты новы зямельны кодэкс БССР, які даваў сялянам права арандаваць зямлю і наймаць наёмных рабочых, пры умове, што сам наймальнік або члены яго сям’і таксама працуюць у гаспадарцы. Аднаўленню сельскай гападаркі спрыяла развіццё кааперацыі, пачынаюць узнікаць крэдытныя, гандлёва-закупачныя, перапрацоўчыя і іншыя кааператывы на вёсцы.У горадзе ў часы НЭП таксма назіраліся дабратворныя пераўтварэнні. Прамысловасцю рэспублікі перасталі кіраваць непасрэдна з Масквы. У рэспубліцы быў створаны Савет Народнай Гаспадаркі (Саўнаргас) які кіраваў прамысловасцю. Саўнаргасу падпарадкоўваліся эканамічныя аддзелы якія не камандавалі а стваралі ўмовы для развіцця прамысловасці. Буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы заставаліся ва ўласнасці дзяржавы але яны пераводзіліся на гаспадарчы разлік, гэта значыць пасля выканання плана яны маглі лішкі сваёй прадукцыі прадаць куды захочуць а заробленыя такім чынам грошы заставаліся на прадпрыемствах для развіцця вытврчасці і стварэння прэміальнага фонда для рабочых. Некаторыя буйныя прадпрыемствы праца каторых не была перспектыўнай зачыняліся і кансерваваліся. Сярэднія і дробныя прадпрыемствы здаваліся ў арэнду прадпрымальнікам. У той час прадпрымальнікаў называлі нэпманамі.Для навядзення парадку ў фінансах у 1924 г. у СССР з’явілася ўласная свабодна канверціруемая валюта “залаты чырвонец”. Гэта залатая манета якая свбодна прымалася ва ўсіх гандлёвых установах. Часцей за ўсё яна служыла сродкам накаплення. Яе можна была набыць па курсу 1 чырвонец да 30 папяровых рублёў. Дарэчы, да 1929 г. сродкам накаплення служыў і амерыканскі долар.Усе вышэй узгаданыя меры надзвычай хутка ўзнавілі разбураную вайной эканоміку, а ў сельскай гаспадарцы ў Беларусі ў 1926 годзе тэмпы развіцця пераўзышлі апошні перадваены год 1913. Там не менш палітыка НЭП абазначала паварот да капіталізма а гэта не ўваходзіла ў планы бальшавікоў, якія планавалі пастроіць сацыялізм а потым і камунізм. Па гэтай прычыне з 1928 г. бальшавікі зноў пачалі ставіць сацыяльныя эксперыменты.

Пытанне 44. Удзел БССР ў стварэнні СССР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай ССР. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі.

Адноўленая ў 1920 г. БССР існавала ў межах, 6 паветаў Мінскай губерні. Яе заходнія губерні адыйшлі да польшчы, а усходнія засталіся ў складзе РСФСР. Таму кіраўніцтва БССР падтрымала ідэю стварэння СССР разлічваючы, што ў межах саюза можна будзе вярнуць усходнія землі. 4 Усебеларскаі з’езд саветаў абраў паўнамоцную дэлегацыю на Першы Усесаюзны з’езд саветаў. 30 снежня 1922 года ў Маскве быў падпісаны саюзны дагавор паміж 4 рэспублікамі БССР, УССР (Украінская), ЗСФСР (Закаўказская Сцыялістычная Федэратыўная Рэспубліка) і РСФСР. Такім чына БССР стала адной з чатырох саюзных рэспублік-заснавальніц СССР.У 1923 г. урад БССР ставіць пытанне аб вяртанні ўсходніх замель у скад БССР перад ЦВК РКП(б). У 1924 г. гэта пытанне было вырашана станоўча. 30 снежня 1924 г. у адпведнасці з пастановай ЦВК РСФСР БССР перадаваліся 15 паветаў Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў і шэраг валасцей. У выніку тэрыторыя і насельніцтва Беларусі была павялічана ў 2 разы. У 1926 г. адбылася другое ўзбуйненне БССР. 18 – 31 снежня 1926 г. БССР былі перададзены Гомельскі і Рэчыцкі паветы. У 1927 г. быў уведзены новы тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел. БССР дзялілася на 8 акруг.У пачатку 20-ых гадоў урад СССР пачаў ажыццяўляць праграму фарміравання сацыялістычных нацый. Таму ва ўсіх саюзных рэспубліках пачался нацыянальна-культурнае адраджэнне. У Беларусі працэс нацыянальна-культурнага адраджэння атрымаў назву беларусізацыя. Беларусізацыя закранула ўсе сферы жыцця Беларусі. У сваім развіцці беларусізацыя прайшла 3 этапы: 1) складыванне перадумоў 1919 – 1924 гг., 2) рэальнае ажыццяўленне 1924 – 1928 гг. 3) Згортванне з 1929 г.У ліпені 1924 г. на 2 сесіі ЦВК БССР была створана спецыяльная камісія для яе правядзення на чале з Хацкевічам. Праграмма беларусізацыі прадугледжвала: перавод рабты партыйных і дзяржаўных органаў на беларускую мову, павелічэнне колькасці беларусаў у дзяржаўным апараце, перавод устаноў адукацыі і культура на беларускую мову, перавд часцей Чырвонай арміі дыслацыраваных ў Беларусі на беларускую мову. Трэба адзначыць што ўсе пункты гэтай праграмы былі выкананы. У 1927 годзе была створана новая канстытуцыя БССР. Яна юрыдычна аформіла дабраахвотнае ўваходжанне БССР у склад СССР, абвясціла дзяржаўнымі беларускую, рускую, яўрэйскую, польскую, польскую мовы. Вызначыла статус беларускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін. Упершыню ў савецкай прыктыцы канстытуцыя выразна раздзяліла функцыі заканадаўчых і выканаўчых органаў. У канстытуцыі БССР адсутнічала палажэнне аб дыктатуры пралетарыята.Змены ў нацыянальнай і эканамічнай палітыцы бальшавікоў выклікалі ў многіх беларускіх дзеячоў у эміграцыі надзеі на паступовае пераўтварэнне савецкай улады ў дэмакратыю. Таму рада БНР на другім Бярлінскім кангрэсе ў 1925 г. абвясціла БССР асяродкам кансалідацыі беларускага народа і заявіла аб сваім самароспуску. Самыя актыўныя ўдзельнікі Рады БНР Лёсік, Цвікевіч, Смоліч, Ластоўскі і іншыя скарысталіся амністыяй, якую абьявіў урад БССР і вярнуліся ў Беларусь дзе прынялі самы актыўны ўдзел у нацыянальна-культурным будаўніцтве. Неабходна памятаць, што вяртанне ў Беларусь бльшасці ўдзельнікаў Рады БНР было іх памылковым рашэннем. У 1930-я гады ўсе, хто вярнуўся ў Беларусь па амністыі былі расстраляны.Нягледзячы на пэўныя недахопы ў правядзенні беларусізацыі за 4 гады беларускі народ на ніве культурнага развіцця стварыў тое, што іншыя народы стваралі вякамі. Былі створаны беларуская нацыянальная адукацыя, навука, літаратура, тэатр, музыка, кіно. І усё гэта было створана на вельмі высокім узроўні.

Пытанне 45. Згортванне НЭПа. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР.

Перадуповы. З самага пачатку СССР ствараўся як краіна якая павінна экспартаваць рэвалюцыю ў іншыя краіны свету. Да 1956 г (ХХ з’зда КПСС) СССР змагўся за сусветную рэвалюцыю і пабудову камунізма ва ўсім свеце.У сакавіку 1919г. у Маскве быў створаны Трэці Камуністычны Інтэрнацыянал. Гэта фактычна быў саюз камуністаў усяго свету, або сусветная бальшавіцкая партыя, якая імкнулася да ўсталявання сацыялізму і савецкай ўлады ва ўсіх краінах свету. Праз гэту арганізацыю бальшавікі тайна аказвалі фінансвую падтрымку камуністычным партыям. Пасля смерці Леніна ў 1924г. да ўлады ў СССР прыйшоў Іосіф Джугашвілі-Сталін. На словах ён адмовіўся ад прапанаванай ідэі сусветнай рэвалюцыі і нават выключыў тэзіс аб ёй з Канстытуцыі СССР. На справе Сталін ператварыў Камінтэрн ў адданую яму разгалінаваную савецкую агентурную сетку, якая не толькі збірала і перадавала сакрэтныя звесткі Савецкаму Саюзу, але і займалася адкрытымі палітычнымі правакацыямі супраць сваіх урадаў наладжвала стачкі, дэманстрацыі, узброеныя выступленні. [Сталин и Коминтерн в преддверии Второй Мировой Войны. http://www.ref.by/refs/33/6065/1.html]Прыкладам такіх дзеянняў была палітычная стачка шахцёраў ў Велікабрытаніі, якая цягнулася з 1 мая да позняй восені 1926 г. Яна фактычна паралізавала Англію і паставіла яе на грань рэвалюцыйнага выбуху. Савецкі Саюз адкрыта і галосна аказаў значную фінансавую дапамогу Федэрацыі гарнякоў Вялікабрытаніі. Працэс збору грошай на карысць бастуючых шахцёраў шырока асвятляўся ў савецкай прэсе. Забастоўка спынілася толькі калі Брытанскі ўрад 27 мая 1927г. разарваў дыпламатычныя адносіны з СССР і накіраваў савецкаму ўраду ноту пратэсту з пагрозай абвяшчэння вайны. [Газета Звязда за 1926 – 1927 гг.]Падзеі 1926 – 1927 гг. прымусілі Сталіна адмовіца ад адкрытага экспарту рэвалюцыі. З гэтага часу перамога камунізму ва ўсім Свеце магла адбыцца толькі пасля стварэння шматлікай і добра ўзбраенай Чырвонай Арміі. Толькі ўзброеннай сілай СССР мог аказваць уплыў на палітыку ва ўсім свеце. Для гэтага неабходна моцная абаронная вытворчасць. Таму Пачаліся індустрыялізацыя і калектывізацыя, мэтай якіх стала стварэнне цяжкай, перш за ўсё, абарончай прамысловасці. Сродкаў на індустрыялізацыю не было. Заходнія краіны не давалі крэдытаў Савецкаму Саюзу спасылаючыся на тое, што СССР адмовіўся прызнаць даўгі царскай Расіі і вяртаць іх. На самой жа справе яны не хацелі Сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі.Індустрыялізацыя. Курс на індустрыялізацыю быў узяты партыяй яшчэ на 15 з’ездзе УКП(б) у 1925 г. Першапачаткова індустрыялізацыю меркавалася ажыццявіць на базе НЭПа аднак пасля брытанскіх падзей такі шлях паказаўся Сталіну надзвычый марудным. Таму ўжо ў 1927 – 1928 гг. было вырашана перайсці да фарсіравання гэтага працэсу.

Асноўнымі крыніцамі індустрыялізацыі былі:

1) Калектывізацыя сельскай гаспадаркі (будзе пракаменціравана пазней).

2) Усеагульнае павышэнне падаткаў. Падаткі на столькі павялічваліся, што займацца прадпрымальніцтвам станавілася не выгадна. Такая падатковая палітыка вяла да згортвання НЭПа, які базіравўся на прыватным прадпрымальніцтве

2) Рост цэн і замарожванне зарабатнай платы. Увыніку рэальныя даходы насельніцтва з 1928 г. пачалі катастрафічна падаць. Рэальны даход сярэднестатыстычнага жыхара горада дасягнуў узроўня 1927 г. толькі ў 1939 г. і то толькі таму, што ў 1939 г. перайшлі да 10 – 12 гадзіннага рабочага дня і 6-ці а пазней і 7-мі дзённага рабочага тыдня.

3) Дабраахвотна – прымусовыя грашовыя пазыкі на каторыя ійшло да 1/3 зарплаты. Іх можна было і не плаціць, але калі хто-небудзь не аддаваў 1/3 зарплаты ў месяц і на карысць індустрыялізацыі то ім пачыналі цікавіцца таварышы з кампетэнтных органаў і гэта дрэнна закачвлася.

4) Абавязковая здача на карысць дзяржавы долараў і золата. З 1930 пчалося праследаванне органамі НКУС як угалоўных злачынцаў усіх тых, хто меў долары і золата.

5) Продаж за мяжу лясных багаццяў СССР, якія піліліся зняволеннымі ГУЛАГА. У 1930-я г. колкасць зняволенных ГУЛАГА дасягала 9 млн. чалавек. Яны ў асноўным выкарыстовываліся як бясплатная рабочая сіла на лесапавалах.У 1928 годзе быў праняты першы пяцігадовы план на 1928 – 1932 гг. За гэты час прамысловасць Беларусі павінна была павялічыць выпуск прамыловай прадукцыі ў 4,5 разоў. Асаблівсцю індустрыялізацыі ў Беларусі было тое, што тут перавага аддавалася развіццю лёгкай і харчовай прамысловасці, заснаванай на перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Але не трэбы думаць, што беларусы ў 1930 гады харчаваліся і апраналіся лепш чым іншшае насельніцтва СССР. Прадукцыя нашых лёгкіх і харчовых прадпрыемстваў разыходзілася па ўсяму Саюзу і нам заставалася не больш чым астатнім. Першы пяцігадовы план 1928 – 1932 гг. быў паспяхова выкананы. Але план другой пяцігодкі быў выкананы толькі на палавіну. А трэцяя пяцігодка не была завершана з-за вайны. За перадваенныя гады было пабудавана больш за 1000 новых і рэканструявана 800 старых прадпрыемстваў. Створаны новыя для Беларусі галіны прамысловасці: мшынабудаванне, паліўная вытворчасць, вытворчасць радыёапаратуры і г.д. Колькасць рабочага класа ў Беларусі дасягнула 700 000 чалавек. Але ўсё гэта было дасягнута за кошт пагаршэння матэрыяльнага становішча насельніцтва. Сяляне пазбавіліся усякіх даходаў а ў пачатку 1930 – х У многіх рэспубліках СССР у тым ліку і ў Беларусі пачаўся Галадамор. Як ужо казалася, рэальны даход сярэднестатыстычнага жыхара горада дасягнуў узроўня 1927 г толькі ў 1939 г. і то толькі таму, што ў 1939 г. перайшлі да 10 – 12 гадзіннага рабочага дня і 6-ці а пазней і 7-мі дзённага рабочага тыдня.Калектывізацыя. Асноўная крыніца індустрыялізацыі гэта калектывізацыя. Справа ў тым, што большую частку грошай на будаўніцтва абароннай прамысловасці СССР атрымліваў за кошт продажу збожжа за мяжу. Скупляць збожжа з аднаасобных сяляянскіх гаспадарак для перапрадажы за мяжу было для дзяржавы занаддта дорага. Трэба бало нешта зрабіць каб атрымліваць збожжа бясплатна. Вось і вырашылі дробныя сялянскія гаспадаркі абьяднаць у буйныя калектыўныя гаспадаркі калгасы.Калгас – назва ліцэмерная. Фармальна гэта буйное сельска-гаспадарчае прадпрыемства, якое належыць калектыву. Фактычна гэта сельска-гаспадарчае прадпрыемства, якое належыць дзяржаве, а ад калектыва ў калгасе нічога не залежыла – калектыў калгаса, часам, дзесяцігоддзямі зарплату не атрымліваў. Самае крыўднае ў калгаснай сістэме было тое, што калгас – фактычна дзяржаўнае прадпрыемства, ствараўся не за кошт дзяржавы а за кошт сялян. Маёмасць сялян забіралася ў іх і з гэтай маёмасці ствараўся калгас. У калгаса забіралі ўвесь ураджай па нізкім закупачным цэнам якіх часта не хапала на зарплату. Вось і атрымлівалася, што да 1953 г. калгаснікі працавалі за палачкі, якія брыгадзір маляваў у журнале. Калгасную сістэму часта параўноўваюць з прыгонным правам яшчэ і таму, што калгаснікам аж да 1975 г. не выдаваліся паспарты. Калгаснікі не маглі пакінуць вёску і паехаць у горад і мусілі працаваць у калгасе за бясплатна. Пасля смерці Сталіна паспарты пачалі даваць студэнтам не толькі ВНУ але і тэхнікумаў. Вось чаму пасля 1953 г. Уся вясковая моладзь куды магла паступіла і пераехала ў горад а на сённяшні дзень большасць весак былога СССР абязлюдзелі.Многа зла і крыўды было і ў гісторыі заснавання калгаса. Нарком земляробства Беларусі Дзьмітры Філімонавіч Прышчэпаў спрабаваў неяк запаволіць калектывізацыю, зрбіць яе паступовай, за гэта яго расстралялі а на яго места паставілі Канстанціна Гея які забяспечыў хуткую калектывізацыю. Хуткая значыць прымусовая. Па вёсках разаслалі камуністаў-двадцаціпяцітысячнікаў якія мелі зброю і надзвычайныя паўнамоцтвы. Надзвычайныя паўнамоцтвы значылі не больш не менш як тое, што 25-тысячнік мог забіць селяніна і яму за гэта нічога не будзе. У Белрусі дзейнічала больш за 100 25-тысячнікаў. Ужо ў студзені 1930 г. яны пад пагрозай зброі загналі ў калгасы 27% сялян. А ў сакавіку 1930 г. у калгасы было запісана 56% сялянскіх гаспадарак. Такія метады калектывізацыі выклікалі масавае супраціўленне сялян. Толькі ў Беларусі зарэгістравана 500 сялянскіх выступленняў. А на поўдні Расіі паднялося масавае сялянскае паўстанне ў выніку каторага ў многіх абласцях была ліквдавалана савецкая улада. Трэба адзначыць, што Бальшавікі яго жорстка падавілі, прымяняліся нават атрутныя газы. Узгаданае паўстанне напалохала Сталіна і ён надрукаваў у газеце “Праўда” “Галавакружэнне ад поспехаў”, у якім абвінаваціў мясцовых кіраўнікоў (двадцаціпяцітысячнкаў) у перагібах і падкрэсліў дабраахвотнасць уступлення ў калгас. Пасля гэтага пачаўся масавы выхад сялян з клгасаў. Да лета 1930 г. у калгасах засталася толькі 11% сялян. Артыкул “Галавакружэнне ад поспехаў” быў напісаны для таго, каб выіграць час і лепш падрыхтавацца да новай спробы калектывізацыі. Восенню 1930 г. пачалася новая больш арганізаваная хваля калектывізацыі якая суправаджалася раскулачваннямі і высылкай ў Сібір усіх, хто не хацеў уступаць у калгас. Толькі ў Беларусі было раскулачаа 300 000 сялян. Да 1935 г. бльш 75% сялян ужо працавала ў калгасах.З калектывізацыяй звязана яшчэ адна чорная старонка савецкай гісторыі. З 1935 г. Ва Украіне у многіх абласцях Беларусі ў расійскім Паволжжы пачалося масавае выміранне калгаснікаў ад голаду у 1931 – 1935 гг. Гэта падзея ўвайшла ў гісторыю як галадамор, толькі быў ён не на адной Украіне а па ўсяму Саюзу. 1931 – 1935 гг. не быі неўраджайнымі. Калгаснікам не плацілі яны працавалі дрэнна і калгасы не выконвалі план, таму Сталін у рахунак выканання плана, загадаў забраць у калгаснікаў усе прадукты харчавання, нават тыя, што былі атрыманы на прысядзібгых гаспадарках калгаснікаў (з агародаў). Гэта была такая выхаваўчая мера.Сельская гаспадарка гэта аснова, корань усякай эканомікі а яна ў СССР была густа замешана на няпраўдзе.

Наши рекомендации