Рэкамендаваная для самастойнай працы

Андреева, Л. В. Пути анализа лирического произведения // Начальная школа. – 1994. – № 3.

Бахтин, М. М.Эстетика словесного творчества : сборник избр. трудов. – М. : Искусство, 1979.

Беленький, Г. И. Приобщение к искусству слова. – М. : Просвещение, 1990.

Выготский, Л. С. Воображение и творчество в детском возросте. – СПб. : СОЮЗ, 1997.

Горбушина, Л. А. Анализ образов художественного произведения // Начальная школа. – 1976. – № 3.

Ковалёва, Л. Е. Талант читателя . – М. : Детская литература, 1967.

Колесникова, О. И. Филологические основы работы над стихотворением в начальных класах // Начальная школа, – 2000. – № 11.

Кудина, Г. Н., Мелик-Пашаева А. А., Новлянская З. Н. Как развивать художественное восприятие у школьников. – М. : Знание, 1988.

Лазарук, М. А.Навучанне і выхаванне творчасцю: педагагічныя роздумы і пошукі. – Мінск : Народная асвета, 1994.

Левидов, А. М. Автор – образ – читатель. – Л.: Издательство Ленинградского университета, 1977.

Левин, В. А. Воспитание творчества. – Томск : Пеленг, 1992.

Левин, В. А. Когда маленький школьник становится большим читателем: введение в методику начального литературного образования. – М. : Лайда, 1994.

Малажай, Г. М. Лінгвістычны аналіз тэксту. – Мінск : Вышэйшая школа, 1992.

Маршак, С. Я. О талантливом читателе. Собр. соч. : В 8 т. М., 1968 – 1972. Т. 7.

Нефёдова, Л. К. Чтение пейзажной лирики // Начальная школа. – 1986. – № 9.

Никифорова, В. И. Развитие восприятия художественной литературы // Начальная школа. – 1976. – № 2.

Оморокова, М. И. Содержание и методы работы над языком художественного произведения // Начальная школа. – 1968. – № 5.

Оморокова, М. И. Обучение детей эстетическому восприятию художественного произведения // Начальная школа. – 1980. – № 8.

Протчанка, В. У. Роднае слова – крыніца развіцця асобы, духоўнасці народа // Адукацыя і выхаванне. – 1994. – № 12.

Романовская, З. И. Чтение и развитие младших школьников: Приобщение детей к художественной литературе как к искусству. – М. : Педагогика, 1989.

Романовская, З. И. Чтение в 3-м классе : методические рекомендации . – М. : Инфолайн, 1995. – 104 с.

Родари, Дж. Грамматика фантазии: Введение в искусство придумывания историй / пер. Ю. А. Добровольской. – М. : Прогрес, 1978.

Русецкий, В. Ф. Ключ к слову: Беседы о языке художественной литературы : пособие для учителей. – Минск : Экоперспектива, 2000.

Рыбникова, М. А. Очерки по методике литературного чтения. – М. : Учпедгиз, 1963.

Рыбникова, М. А. Избранные труды: К 100-летию со дня рождения / сост. И. Е. Каплан. – М. : Педагогика, 1985.

Светловская, Н. Н., Пиче-Оол Т. С.Обучение детей чтению: Детская книга и детское чтение. – М. : Издательский центр «Академия», 1999.

Сянкевіч, М. І. Лінгваметадычныя і літаратуразнаўчыя асновы асэнсавання і аналізу мастацкага твора малодшымі школьнікамі. – Брэст : Выд-ва БрДУ, 2005.

Шанский, Н. М. Лингвистический анализ художественного текста. – Л. : Просвещение, 1990.

Яленскі, М. Г. Методыка выкладання беларускай мовы. Сучасная лінгвадыдактыка. – Мн. : Адукацыя і выхаванне, 2005.

********************************************

ПА СТАРОНКАХ ПАДРУЧНІКАЎ ПА ЛІТАРАТУРНЫМ ЧЫТАННІ

Каго смяецца народны заступнік?

Байка Францішка Багушэвіча «Воўк і Авечка»

Злавіў воўк ягнятка

I панёс жывое!

Плачуць сын і матка,

Як бабры, абое.

На гэтым уроку адбудзецца першая сустрэча малодшых ўкольнікаў з творчасцю аднаго з пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры Францішкам Багушэвічам, таму вельмі важна, каб яна запомнілася вучням на ўсё жыццё, паспрыяла выхаванню ў іх нацыянальнай свядомасці, гонару за нашу мову і нацыянальную літаратуру.

Мэты:

· пазнаёміць вучняў з жыццём і творчасцю беларускага паэта-дэмакрата Францішка Багушэвіча;

· пашырыць веды вучняў пра байку як літаратурны жанр;

· дапамагчы вучням зразумець ідэйна–эстэтычны змест байкі “Воўк і Авечка”;

· выхоўваць пачуццё гонару за беларускую нацыянальную літаратуру.

Парадак працы

1. Слова настаўніка пра жыццё і творчасць Францішка Багушэвіча

Настаўнік паказвае вучням партрэт народнага заступніка.

– Перад вамі, дзеці, партрэт вядомага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча. Запомніце гэтае імя. Яго павінен ведаць кожны адукаваны беларус. (Імя і прозвішча запісваюцца на дошцы.) Заўважце, якімі мудрымі, уважлівымі, крыху стомленымі вачыма глядзіць на нас пісьменнік. Францішак Багушэвіч жыў у вельмі складаны для нашай Радзімы час. (Запісваюцца гады жыцця паэта: 1840 – 1900.) Яго маладосць прыпала на гады паўстання за незалежнасць Беларусі. Багушэвіч актыўна дапамагаў паўстанцам і сам быў паранены ў нагу. Францішак Багушэвіч актыўна выступіў у абарону нашай мовы. Ён пераконваў, што беларуская мова нічым не горшая за нямецкую і французскую, заклікаў любіць і шанаваць яе.

Багушэвіч працаваў адвакатам у судзе, абараняў бедных людзей. Сяляне любілі яго за справядлівасць, за тое, што гаварыў на зразумелай ім беларускай мове.

Першая кніга Францішка Багушэвіча «Дудка беларуская» выйшла ў 1891 годзе за мяжой, у Кракаве. На Радзіму, у Беларусь, на кірмашы і ў крамкі яе дастаўлялі кніганошы. Многія з іх за гэта трапілі ў турму і нават паплаціліся жыццём. А простыя людзі шукалі кніжачкі Багушэвіча, цягнуліся да яго паэзіі. 2. Паведамленне тэмы ўрока, падрыхтоўка да асэнсаванага ўспрымання мастацкагав твора – Сёння мы пазнаёмімся з байкай Францішка Багушэвіча “Воўк і Авечка”. Але перш чым пачуць яе, скажыце, калі ласка, што вы ведаеце пра байку? З якіх частак яна складаецца? (Высвятляецца адметнасць байкі як літаратурнага жанру.) – Што вам вядома пра характар вавўка і авечкі. (Воўк: злосны, бязлітасны, заўжды галодны, у многіх казках («Лёгкі хлеб», «Воўк і ліса» і інш.) – яшчэ і неразумны. Пра авечку кажуць, што яна дурная, упартая, аблудная. Мабыць, па той прычыне, што жывёліна пужаецца свайго ценю, часам без прычыны ўпіраецца, не пазнае свайго двара.)

3. Чытанне твора настаўнікам

4. Праверка першаснага ўспрымання

–Каму вы спачуваеце ў гэтай байцы?

– Чаму, па якой прычыне?

5. Паўторнае чытанне байкі вучнямі і яе аналіз

З. М.У метадычнай літаратуры існуюць два погляды на парадак аналізу твораў гэтага жанру. Традыцыйна аналіз пачынаецца з раскрыцця канкрэтнага зместу байкі. Пасля гэтага высвятляецца алегарычны план і, нарэшце, аналізуецца мараль. Прыхільнікі развіццёвага навучання прапануюць адразу ж пасля чытання без папярэдняй гутаркі задаць пытанне класу: «Якая асноўная думка байкі?», а пасля – «Якая мараль байкі?». Далей, з іхняга пункту гледжання, трэба працаваць над зместам і мовай твора. Іншымі словамі, аналіз прапануецца весці ад галоўнай думкі да маралі і канкрэтнага зместу. На нашу думку, пры выбары таго ці іншага шляху многае (калі не ўсё) залежыць ад канкрэтнага матэрыялу, ад таго, ці даступны галоўная думка і мараль малодшым вучням ужо пасля першага чытання. Калі гаварыць пра аналіз байкі Францішка Багушэвіча «Воўк і авечка», то можна сказаць другому падыходу катэгарычнае «не», бо, па-першае, мы маем справу з творам, што ўтрымлівае дастаткова вялікую колькасць слоў і выразаў, не характэрных для сучаснай літаратурнай мовы, а па-другое, дзеці не маюць дастатковай практыкі аналізу твораў дадзенага жанру. Таму мы прапануем традыцыйны аналіз байкі з улікам паглыбленай увагі да яе моўных сродкаў.

– Перачытайце байку яшчэ раз і падумайцець, на якія дзве няроўныя часткі можна падзяліць твор (мараль пад увагу не бярэцца). (Байка складаецца з дзвюх частак. Першая з іх уключае ўсяго чатыры радкі. Асноўнае дзеянне адбываецца ў другой частцы.)

–Падрыхтуйцеся прачытаць першыя чатыры радкі – з’яўленне ваўка. – Хто такі аканом? (Аканомы – кіраўнікі гаспадаркі ў панскіх маёнтках.) – Аканомы не былі літасцівымі да прыгонных. Акурат ад іх найбольш непрыемнасцей мелі абяздоленыя паншчынай сяляне. Успомніце беларускія народныя казкі. Мала якая з іх абыходзіцца без панскага служкі. Беларускі народ нямала паздзекаваўся са сваіх крыўдзіцеляў. Згадайце: лоб нізкі, нос слізкі – адразу відаць, што лізаў панскія міскі». – Ці можаце вы сказаць, што такое аўчына? (Высвятляецца значэнне слова.) – Што значыць воўк «у аўчыну перабраўся». (Ён з’еў ягнятка і пераапрануўся ў авечую шкуру.)

– А як вы разумееце выраз «ідзе з паклонам»? (Воўк робіць выгляд, што нічога не здарылася. Ён прыкідваецца добрым, уважлівым, клапатлівым.)

– Падумайце, як трэба прачытаць словы ваўка? Чаму? (Воўк гаворыць лісліва, стараецца дагадзіць авечцы, спадабацца ёй.)

– Падрыхтуйцеся да чытання гэтай часткі байкі ўслых, але спачатку скажыце мне, ці ўсе словы вам зразумелыя? (Высвятляецца значэнне слоў, пра якія пытаюць дзеці).

– Што значыць «стаў такі дасужы»? За што воўк хваліць авечага сына? Падбярыце блізкія па значэнні словы. (Цікаўны, настырны, усюды лезе, да ўсяго яму ёсць справа.)

Удакладняецца таксама значэнне іншых слоў і выразаў: «жыве... без нужы» (без клопату, ні ў чым не мае патрэбы), «пазуры» (кіпцюры), «у хлеў ніхто не гоне» (жыве на свабодзе, нікому не падпарадкоўваецца), «імасць» (форма ветлівага звароту да таго, каго лічаць вышэйшым па становішчу.

– На каго, па словах ваўка, стаў падобны сын авечкі? (Да самога ваўка.)

– Правільна вы заўважылі. Воўк лічыць, што клыкі і кіпцюры – гэта і ёсць найлепшыя ўпрыгожанні. Толькі звер з клыкамі і кіпцюрамі варты павагі... Што прапануе «добры» воўк?

– Што для ваўка галоўнае ў жыцці? (Каб было многа ежы, каб есці без адпачынку.

– З якой жа мэтай воўк запрашаў авечку ў госці? (Ён хацеў з’есці і яе.) – Адкуль бачна, што воўк неразумны? (Авечкі не могуць есці мяса.)

– Падрыхтуйцеся прачытаць адказ авечкі.

Чытанне гэтага, як і папярэдняга, урыўка добра папярэдзіць лексічнай працай. Увагі заслугоўваюць словы «ягамосці» (форма звароту: пан, васпан), «дабрадзей» (той, хто робіць дабро, аказвае паслугу).

– Ці зразумела авечка воўчыя хітрыкі? (Так, зразумела. Яна смяецца з ваўка, называе панам, дабрадзеем, а ўканцы – ілгуном.)

– У якіх словах заключаецца асноўная думка твора? (Ды скінь шкуру, дабрадзею, бо зубкі відаць”.)

– Якому чалавеку можна сказаць такія словы? (Які толькі прыкідваецца, што спачувае, а сам радуецца чужой бядзе, хоча зрабіць яшчэ больш балюча.)

– Прачытайце мараль і скажыце, аб чым папярэджвае аўтар? (Пра тое, што падман, няпраўду нельга схаваць. Ілгуна, злога чалавека заўсёды можна распазнаць, хоць ён і прыкідваецца сябрам.)

– Мне здаецца, гаворачы пра ваўка, Францішак Багушэвіч меў на ўвазе царскіх чыноўнікаў, якія толькі рабілі выгляд, што клапоцяцца пра сялян, а самі даводзілі іх да галечы.

З. М. Ужо ў старэйшых класах, звяртаючыся да байкі «Воўк і авечка», настаўнік беларускай літаратуры скажа, што Францішак Багушэвіч выразна бачыў іклы навязанага беларускаму народу царскага рэжыму, прыхаваныя пад наміткай вялікадзяржаўных клопатаў пра лёс сялянства. Абарону сялян ад гэтых іклаў і кіпцюроў Багушэвіч лічыў справай усяго свайго жыцця. Па сведчанні Язэпа Янушкевіча, аднаго з даследчыкаў творчасці Багушэвіча, захаваўся аўтограф паэта на заяве селяніна Крэўскай воласці Міхаіла Вольскага на імя старшыні Віленскага акруговага суда: «Весці справу задарма згодзен». Францішка Багушэвіча, сялянскага заступніка, не разумела начальства, не разумелі нават родныя дзеці, абвінавачваючы ў «хлапаманстве», а ён заўсёды заставаўся самім сабою.

5. Падрыхтоўка да выразнага чытання байкі.

Пасля падрыхтоўкі вучні чытаюць байку па ролях. Можна завучыць дыялогі на памяць і выкарыстаць элементы драматызацыі.

6. Дамашняе заданне.

Да наступнага ўрока настаўнік даручае вучням падрыхтаваць кароткія паведамленні пра асабліва яркія эпізоды з жыцця Францішка Багушэвіча паводле кніг Васіля Хомчанкі, Міхася Стральцова ці Уладзіміра Содаля. Матэрыялам, вядома ж, павінен забяспечыць дзяцей настаўнік.

Аднолькава дарагія словы

Верш Янкі Купалы «Над калыскай»

Калыхала маці сына

У калысцы у ліповай

І пяяла яму песню

Вось як тутка, слова ў слова:

– Люлі, люді, мой міленькі:

Спі і сні вясёлкі-гулі,

Як жа вырасцеш вялікім, –

Не забудзься ты матулі...

Вершаў Янкі Купалы ў чытанках для пачатковых класаў, на жаль, вельмі няшмат, і таму неабходна з асаблівай увагай ставіцца да кожнага ўключанага ў падручнік твора.

Мэты:

· пашырыць веды вучняў пра калыханку як жанр вуснай народнай творчасці;

· актывізаваць эмацыянальную памяць вучняў, стварыць атмасферу суперажывання, пачуццёвага водгуку на твор;

· дапамагчы вучням зразумець ідэйна-вобразны змест верша Янкі Купалы “Над калыскай”;

· паказаць ролю параўнанняў, вобразных азначэнняў, гукапісу ў абмалёўцы мастацкана вобраза;

· вучыць пачынаючага чытача бачыць асобу аўтара, разумець аўтарскую пазіцыю

Парадак працы

1. Знаёмства з калыханкай як фальклорным жанрам

Пытанні настаўніка могуць быць наступнымі:

– Чаму калыханку так называюць?

– Якія калыханкі вы ведаеце? Адкуль?

– Хто складаў калыханкі?

– Пра што спяваюць у калыханках?..

Абагульняючы адказы вучняў, настаўнік гаворыць, што ў калыханках маці спявалі пра свае трывогі, клопаты, мары. Слухаючы мацярынскія калыханкі, дзіця не толькі супакойвалася, паволі засынала, але і адначасова вучылася роднай мове. Можна сказаць таксама, што ў беларускіх вёсках вельмі цанілі гэтае майстэрства і перадавалі яго з пакалення ў пакаленне. Калі толькі дачка падрастала і пачынала гуляць з самаробнымі лялькамі, маці вучыла яе калыханкам. А дзяўчынкі ў шэсць ці сем гадоў самі калыхалі малодшых або нават наймаліся ў чужыя сем’і.

2. Першаснае ўспрыманне твора

Настаўнік чытае верш на памяць, павольна, задуменна, інтанацыйна выразна.

3. Праверка першаснага ўспрымання

З. М. Пасля чытання ніколі не трэба спяшацца з разборам, каб не гасіць пачуццяў і эмоцый дзяцей пытаннямі. Праца душы можа адбывацца і ў поўнай цішыні. Не варта таксама злоўжываць пытаннямі тыпу «Якія пачуцці вы перажылі, слухаючы верш?». Усё не так хутка, не адразу. Не перажытыя, а толькі названыя адчуванні раздвойваюць дзіцячую псіхалогію, прывучаюць вучняў быць няшчырымі. Не выклікае сумнення і другое: усякія ўнутраныя перажыванні заўсёды складаней за іх назвы. Таму недастаткова назваць пачуццё, трэба «прымусіць» дзяцей задумацца над яго сутнасцю, заўважыць адценні, прасачыць сувязь з іншымі гранямі чалавечага жыцця.

– Якая ж песня ў маці? (Ласкавая, пяшчотная, шчырая...)

– Чым калыханка Янкі Купалы падобная да народных калыханак? (Некалькі разоў паўтараецца «Люлі-люлі, мой міленькі»; як і ў народных калыханках тут многа «ласкавых» слоў: міленькі, матуля, далонькі...)

– Перачытайце першы радок і скажыце, якія галосныя паўтараюцца часцей за ўсё? Чаму? (Часцей за ўсё паўтараецца гук а. Гайдаючы калыску іншы раз маці спяваюць толькі гэты гук: а-а-а-а-ааа.)

– А цяпер я прачытаю калыханку яшчэ раз, а вы заплюшчце вочы і уявіце сабе тое, пра што піша аўтар. Хто запомніў словы, можа ціхенька дапамагаць мне.

4. Паўторнае чытанне і аналіз

Пасля паўторнага чытання верша паводле яго зместу робіцца калектыўны слоўны малюнак: сялянская хата; цемрадзь і цішыня за акном; падвешаная да столі сплеценая з ліпавай кары калыска; маці схілілася над дзіцём; няярка гарыць газнічка; з цемры выступаюць лаўкі ўздоўж сцен і абразы ў куце... Пасля гэтага настаўнік задае пытанні, якія дапамагаюць вучням глыбей зразумець вобразны змест твора. Адначасова з гэтым вучні практыкуюцца ў выразным чытанні асобных чатырохрадкоўяў..

– На якія дзве часткі можна падзяліць верш? (Словы аўтара і калыханка маці.)

– Прачытайце першую частку і скажыце, ці ўсе словы вы зразумелі?

З. М. Думаецца, тут, як і ў іншых падобных выпадках, каб зэканоміць час, не патрэбна спецыяльна спыняць увагу вучняў на неўласцівых сучаснай беларускай мове славаформах тыпу «пяяла», «тутака»... Гэтыя словы вучні зразумеюць без дадатковых каментарыяў. – Падрыхтуйцеся прачытаць выразна другую страфу.

Каб дапамагчы дзецям выбраць правільную інтанацыю, педагог можа прапанаваць такі гульнёвы прыём: уявіце, што побач спіць, усміхаецца ў сне малое дзіця. Чытайце не шэптам, але так, каб не разбудзіць яго. Настаўнік сочыць таксама за тым, каб вучні правільна вымаўлялі мяккія зычныя (у першым радку суадносіны мяккіх і цвёрдых 9:1). Яны надаюць словам маці асаблівую пяшчоту. Не трэба забываць і пра асіміляцыйную мяккасць (с’п’і, с’н’і). Ну і зразумела, што на гэтым уроку (матэрыял падказвае) дзяўчынкі будуць чытаць часцей, чым хлопчыкі.

– Якое ж найпершае жаданне ў маці? Пра што думае яна, схіляючыся над калыскай? Скажыце сваімі словамі. (Выслухоўваюцца адказы вучняў. Настаўнік патрабуе, каб яны будавалі поўныя сказы.)

Пасля выразнага чытання трэцяй страфы дзеці падбіраюць сінонімы да слова старонка: Радзіма, родны край, бацькоўскі дом...

Далей чытаецца апошняя страфа. Пасля гэтага настаўнік звяртаецца да класа з пытаннем:

– Які сэнс уклаў паэт у словы:

Як жа вырасцеш вялікім, –

Не забудзься гэтай песні.

Купала гаворыць пра мову і маці. Калі вучні не адразу зразумеюць гэта, можна спытаць:

– На якой мове спявала маці калыханку? (На роднай беларускай мове.)

– Чалавек можа ведаць некалькі моў, але роднай яму на ўсё жыццё застаецца тая, на якой спявала калыханку маці, якую чуў над калыскай. Насміхацца з роднай мовы – тое ж самае, што смяяцца з маці. Такіх людзей лічаць здраднікамі, іх ніхто не паважае ў свеце. Памятайце пра гэта заўсёды.... Дык пра што ж клапоціцца маці? (Каб сын не зрокся сваёй мовы.)

– Вельмі правільна. Калыханка дапамагае немаўляткам запамінаць родныя словы, адчуваць іх прыгажосць... Давайце паставім тры самыя моцныя жаданні маці побач. (Настаўнік запісвае на дошцы: «Не забудзься матулі, старонкі, песні».)

– Перачытайце калыханку моўчкі. Пра што яшчэ клапоціцца кожная маці? (Каб сын добра спаў, рос здаровым, прыгожым, «як кветка напрадвесні»...)

– А цяпер я хачу, каб пра ўсё гэта вы расказалі як запомнілі. (Выслухоўваюцца звязныя выказванні вучняў.)

5. Удакладненне галоўнай думкі верша, “пошук аўтара”

– Мы з вамі увесь час гаварылі пра маці, хоць добра ведаем, што верш напісаў Янка Купала. Значыць, гэта сам паэт вуснамі маці выказваецца пра тое, якім ён хоча бачыць маленькага беларуса. Ці згодны вы са мной?.. Атрымліваецца, што «Над калыскай» – Купалаў запавет усім нам: каб стаць вартым чалавекам, трэба шанаваць сваю маці, сваю мову і сваю Радзіму... Паэт сам вельмі клапаціўся пра тое, якімі вырастуць дзеці беларусаў. На лецішчы ў Ляўках кожны працоўны дзень ён пачынаў з наведвання дзіцячага садка. Спачатку размаўляў з дзецьмі і толькі тады ехаў па сваіх справах. Людзі заўважалі, што пасля такіх сустрэч паэт паўдня ўсміхаўся.

6. Практыкаванні ў выразным чытанні і завучванне верша на памяць

Калі на ўроку яшчэ застанецца час, яго можна патраціць на практыкаванні ў выразным чытанні. Не не менш як палова вучняў яшчэ ў класе запомніць калыханку Янкі Купалы на памяць. Астатнія зробяць гэта дома.

Наши рекомендации