Дзяржаўны і грамадскі лад вялікага княства літоўскага, рускага і жамойцкага. 1 страница
Вышэйшыя органы ўлады. Кіраўніком Вялікага княства Літоўскага і галоўнай асобай у дзяржаве доўгі час з’яўляўся вялікі князь ці, як яго яшчэ называлі, гаспадар але моцная ўлада ў ВКЛ была толькі пры Гедыміне Альгердзе і Вітаўтце. Пасля 1492 г. княжацкая ўлада стала моцна абмяжовывацца раднымі панам, ці радай. У гэтым годзе вялікі князь Аляксандр І выдаў прывілей па катораму князі не маглі ўжо прыняць ніводнага рашэння без згоды радных паноў. Нават распараджацца фінансамі гаспадар мог толькі з ведама рады.Таму дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага мы можам вызначыць як саслоўна-прадстаунічую манархію, дзе ўладу манарха абмяжоўвалі спачатку рада а пазней сойм. У склад рады ўваходзілі асобы, што займалі вышэйшыя пасады дзяржаўнага кіравання, і каталіцкія біскупы. Гэта ваяводы і кашталяны, канцлер, падканцлер, падскарбі (загадчык дзяржаўнай казны), гетманы (начальнікі войска), маршалкі (старшыні на пасяджэннях рады і сойма), пісары велікакняжацкай канцылярыі і іншыя вышэйшыя чыноўнікі дзяржаўнага апарату ВКЛ.Поўны склад рады да рэформы 1565 г. налічваў 45 чалавек. Пасля 1565 г., калі былі ўтвораны новыя ваяводствы, радных паноў стала 65. У поўным складзе рада засядала не больш двух месяцаў ў год. Часцей з князям бычыліся прадстаўнікі праднейшай рады. Праднейшая рада складалася з 5 чалавек епіскап віленскі і трокскі, віленскі ваявода, трокскі ваявода. віленскі кашталян, трокскі кашталян. Гэта былі самыя блізкія да гаспадара, самыя ўплывовыя ў дзяржаве людзі. Часта яны за ўсю раду вырашалі справы, бо збірацца па кожным пытанні поўным складам радныя паны не мелі магчымасці. Займаць пасады, што дазвалялі засядаць у радзе, маглі толькі вельмі багатыя людзі. Таму сярод радных паноў былі толькі буйныя землеўладальнікі – магнаты.У канцы XV ст. канчаткова аформіўся другі вышэйшы орган дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага — сойм. У яго склад уваходзілі радныя паны і шляхта ўсіх зямель ВКЛ. Спачатку шляхта на сойм запрашалася ў поўным складзе, што выклікала залішнюю шматлюднасць. Каб гэтага пазбегнуць, было вырашана пасылаць на агульнадзяржаўны сойм ад павета па 2 дэпутаты. Яны выбіраліся на павятовых сойміках, дзе збіралася ўся шляхта таго ці іншага навета і выпрацоўваліся інструкцыі паслам-дэпутатам, ад якіх тыя не мелі права адступаць. На соймах абмяркоўваліся пытанні звязаныя з заканадаўствам і судовай дзейнасцю, і аб выбранні вялікага князя.Мясцовае кіраванне. На чале мясцовай улады ў ваяводствах стаяў ваявода. Ён вырашаў усе галоўныя пытанні кіраўніцтва на сваёй тэрыторыі — гаспадарчыя, фінансавыя, вайсковыя, судовыя. Яго намеснікамі былі кашталян, які камандаваў вайсковымі сіламі ваяводства, а таксама падваявода, што вёў справы канцылярыі. Гараднічы адказваў за рамонт і ўмацаванне ваяводскага замка; ключнік наглядаў за зборам падаткаў і выкананнем павіннасцей; ляснічы і лоўчы даглядалі лясныя ўгоддзі; стайнік загадваў ваяводскай стайняй (конюшней) і г. д. У паветах на чале ўлады стаяў стараста. Кіраўніцтва ў гарадах было ў руках войта, бурмістраў і гарадской рады. Вясковая адміністрацыя была прадстаўлена цівунамі, сотнікамі, прыставамі, старцамі.Суды і заканадаўства. Вышэйшай судовай інстанцыяй быў Велікакняжацкі суд, функцыі якога з 1581 г. пачаў выконваць Галоўны трыбунал Вялікага княства Літоўскага. Ваяводскі суд разглядаў справы шляхты і мяшчан тых гарадоў, што не мелі Магдэбургскага права а таксама дзяржаўных сялян. Сялян прыватнаўласніцкіх і царкоўных судзілі самі землеўласнікі ў так званым «вотчынным» судзе «па звычаю старадаўняму». У гарадах, якія валодалі Магдэбургскім правам, прысуды па справах мяшчан выносіў войтаўскалаўнічы суд. Усе названыя судовыя інстанцыі абапіраліся ў сваёй дзейнасці на дзяржаўнае заканадаўства, якое галоўным чынам было прадстаўлена спачатку судебнікам Казіміра 4 ад 1468 г. а потым Статутами Вялікага княства Літоўскага. 1529, 1566 і 1588 гг. Войска. У часы ВКЛ асновай войска з’яўлялася шляхецкае апалчэнне, так званае паспалітае рушанне. Па заканадаўству Вялікага княства Літоўскага ваеннаабавязанымі былі практычна ўсе мужчыны, якія мелі ва ўласнасці зямлю. Са сваіх зямельных уладанняў шляхціц павінен быў выстаўляць добра ўзброенага і навучанага да вайсковай службы ратніка: аднаго ад 8 службаў (1 служба — 2 сялянскія гаспадаркі). Значыць, у каго было больш зямлі і падданых, той выстаўляў больш салдат. Калі ж які дробны шляхціц не валодаў сялянамі, сам выпраўляўся служыць у войску. Сяляне якіх шляхта брала з сабой на вайну вызваляліся ад усіх павіннасцяў і падаткаў на карысць шляхціца і атрымлівалі назву пнцырныя баяры. Панцырны баярын гэта пераходная форма ад селяніна да шляхціца. Пазней ён мог выслужыць ці выкупіць сабе шляхецтва. Побач з панцырнымі баярамі шырока выкарыстоўваліся нямецкія швейцарскія і шатландскія наёмнікі (Ландскнехты).
Пытанне 10. Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ.
ВКЛ неаднаразова падвяргалася ўнутрыпалітычным крызісам. Яны пачаліся яшчэ ў пачатку заснавання гэтай дзяржавы, калі ійшла барацьба паміж літоўскімі дынастыямі ў якую ўступіў сын Міндоўга Войшалк. Але найбольш абвастрылася ўнутрыпалітычная сітуацыя ў 14 – 15 стагоддзях, што прывяло фактычна да грамадзянскай вайны і расколу ВКЛ.Першы ўнутрыпалітычны крызіс узнік пасля смерці Гедыміна. Не згодныя з узвядзеннем на вялікакняжацкі прастол сярэдняга сына Гедыміна Еўнута, два яго браты Альгерд і Кейстут ажыццявілі дзяржаўны пераварот і сталі суправіцелямі княства.Другі крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда. Два яго сыны Ягайла і Андрэй Полацкі распачалі барацьбу за ўладу. Андрэй князь Полацкага ўдзела зрабіў стаўку на праваслаўных феадалаў, рускія суседнія княствы і на збліжэнне з Маскоўскай дзяржавай. Ягайла вымушае Андрэя уцячы ў Пскоў і на яго месца ставіць свайго брата Скіргайлу. Выкарыстаўшы раздор паміж братамі, у 1381 годзе вярхоўную ўладу ў дзяржаве захапіў Кейстут, але хутка быў узяты ў палон Ягайлам і задушаны ў Крэўскім замку. У гэтым жа годзе, палачане, незадаволеныя Ягайлам, паднялі паўстанне і вярнулі на княжанне ў Полацк Андрэя Альгердавіча. Барацьба за вярхоўную ўладу прадаўжалася.Каб узмацніць свае пазіцыі, Ягайла 14 жніўня 1385 года ў Крэве заключае пагадненне з палякамі аб аб’яднанні Польшы і Літвы, якое замацоўвалася шлюбам Ягайлы з польскай прынцэсай Ядвігай. Згодна з пагадненнем Ягайла станавіўся адначасова і польскім каралём. У пачатку 1387 г. Ягайла выдаў прывілей па катораму знаць каталіцкага веравызнання, атрымлівала неабмежаваныя правы валодання сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад шэрагу дзяржаўных павіннасцей. Усё гэта азначала па сутнасці ўключэнне ВКЛ у склад Польшы, паланізацыю і акаталічванне насельніцтва. Такая палітыка вызвала незадавальненне сярод язычніцкай і праваслаўнай знаці ВКЛ. Пачаўся трэці ўнутрыпалітычны крызіс. Узнік грамадска-палітычны рух, накіраваны супраць Ягайла. На чале яго зноў стаў Андрэй Полацкі, які адмовіўся прызнаць Крэўскую унію. Яго саюзнікам стала Смаленскае княства. Але каралеўскае войска на чале з Скіргайлам разбіла смаленскія палкі, затым захапіла Полацк. Князь Андрэй трапіў у палон.На гэтым супраціўленне ўсходніх княстваў супраць уніі не спынілася. Яго ўзначаліў сын Кейстута Вітаўт. Ён выступіў з праграмай стварэння самастойнага гаспадарства, якое б супрацьстаяла, з аднаго боку, Польшчы, з другога – Маскве. Барацьба скончылася заключэннем пагаднення паміж Ягайла і Вітаўтам 5 жніўня 1392 г. ў маёнтку Вострава каля Ліды. Згодна з ім Ягайла заставаўся польскім каралём, а Вітаўт станавіўся Вялікім князем літоўскім і абавязваўся быць верным Ягайлу і Польскай Кароне.Але “рускага” пытання прыход Вітаўта да ўлады не вырашыў. Па дагавору паміж ВКЛ і Польшчай 1401 года і Гарадзельскаму прывілею 1413 года каталіцкая знаць зноў узвышалася і атрымлівала шырокія правы, а праваслаўная знаць ВКЛ трапляла ў дыскрымінацыйнае становішча. Пасля смерці Вітаўта ў 1430 г. гэтая праблема яшчэ больш абвастрылася і пачаўся чарговы ўнутрыпалітычны крызіс.Вялікім князем у 1430 годзе стаў Свідрыгайла Альгердавіч. Ён адмяніў усе пагадненні з Польшчай, пачаў дапускаць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўладальнікаў. Гэта вызвала незадаволенасць каталіцкай арыстакратыі. На княжацкі пасад быў прызначаны Жыгімонт Кейстутавіч, які аднавіў унію з Польшчай. Яго падтрымалі ўсе літоўскія землі. На бок Свідрыгайлы сталі Полацкая, Віцебская, Смаленская, Северская, Кіеўская землі, Валынь і Усходняя Падолія. Супрацьстаянне прывяло да грамадзянскай вайны 1432 – 1436 гг. Свідрыгайла абвясціў аб стварэнні Вялікага княства Рускага з цэнтрам у Полацку. Некалькі гадоў працягваліся ваенные дзеянні. Для перамогі над Свідрыгайлай Жыгімонт абнародаваў ў 1434 г. прывілея па катораму эканамічныя правы католікаў і праваслаўных ураўноўвалісь. Праваслаўныя як і католікі атрымлівалі права перадаваць свае маёнткі ў спадчыну. Пасля абвяшчэння гэтага прывілея частка феадалаў адыйшла ад Свідрыгайла, ён пацярпеў паражэнне і ўцёк у Кіеў. Але і Жыгімонт быў забіты ў 1440 г. Пасля яго смерці каралём польскім і адначасова Вялікім князем Літоўскім стаў Казімір Ягайлавіч.Унутраная палітыка, якая праводзілася князямі ВКЛ, накладвала свой адбітак на знешнюю і, у сваю чаргу, адчувала значны ўплыў знешнепалітычнай дзейнасці ВКЛ.Асноўнымі напрамкамі знешней палітыкі ВКЛ у 14 – 16 стст. сталі на захаде – адносіны з Польшчай, на паўночна-заходнім напрамку – з крыжкамі, на ўсходзе – з Маскоўскай дзяржавай і на паўднёвым усходзе і на поўдні – з татара-манголамі.Ужо з пачатку 14 ст. крыжакі рабілі частые набегі на землі Польшчы і ВКЛ. Перанос сталіцы Ордэна ў 1309 г. у прыболтыйскі горад Мальбарк (самі крыжакі яго называлі Марыенбург) адзначаў, што галоўным напрамкам знешняй дзейнасці крыжаносцаў станавілася не Палестына, а Прыбалтыка. Яны не толькі сілай імкнуліся набыць новыя землі, але і актыўна ўмешваліся ў дынастычную барацьбу, якая не сціхала амаль увесь час у княстве. Пагроза з боку крыжаносцаў падштурхоўвала і Польшчу, і ВКЛ да збліжэння. Крэўская ўнія паміж Польшчай і ВКЛ, заключаная ў 1385 годзе, з аднаго боку садзейнічала мірнаму суіснаванню абодвух краін, але, з другога боку, ушчамляла суверэнітэт літоўска-беларускіх зямель, мела вынікам паланізацыю і акаталічванне насельніцтва. Саюз паміж Польшчай і ВКЛ дазволіў аб'яднаць сілы ў барацьбе супраць крыжкоў. У 1409-1411 гг. адбылася "вялікая вайна", якую вялі Польша і ВКЛ, з аднаго боку, і Лівонскі ордэн, з другога. Кульмінацыйным пунктам яе стала Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 года, якая закончылася разгромам крыжацкага войска. У 1411 г. Лівонскі ордэн стаў васалам ВКЛ. З гэтага часу баявая моц ордэна бала падарвана і крыжаносцы перасталі непакоіць межы саюзнікаў.Важным напрамкам знешняй палітыкі ВКЛ былі ўзаемаадносіны з Маскоўскай дзяржавай. Спачатку ў другой палове 13 – 14 стст. ваенная перавага была на баку ВКЛ, якое вяло актыўную палітыку па далучэнню былых зямель Кіеўскай Русі. На Маскву неаднаразова рабілі паходы Альгерд, Вітаўт. Альгерд далучыў да ВКЛ землі на Дняпры і Сожы, большую частку Украіны, частку заходніх зямель сучаснай Расіі. Вітаўт канчаткова авалодаў Смаленскам, устанавіў пратэктарат над Ноўгарадам і Псковам, спрабаваў з дапамогай татарскага хана Тахтамыша стаць уладаром усёй Рускай зямлі, але пацярпеў паражэнне у 1399 г. у бітве на рацэ Ворскле ад татар.У 15 стагоддзі назіралася пэўная раўнавага ва ўзаемаадносінах паміж Масквой і ВКЛ. У канцы 15 – пачатку 16 стст. Маскоўскае княства ўзмацнілася, ператварылася ў цэнтралізаваную дзяржаву, павысіла свой уплыў у Ноўгарадзе, Цверы і пасля канчатковага вызвалення з-пад апекі Залатой Арды з 1480 года накіравала сваю дзейнасць на захоп зямель, якія раней уваходзілі ў Кіеўскую Русь. Гэта супала з абвастрэннем унутрыпалітычных супярэчнасцей унутры ВКЛ і ўзмацненнем прамаскоўскіх настрояў ва ўсходніх княствах ВКЛ. Пад лозунгам абароны праваслаўя Масква імкнулася рознымі шляхамі далучыць іх да Маскоўскай дзяржавы. З канца 15 ст. пачалася серыя войнаў, у выніку якіх Маскоўская Русь адваявала трэцюю частку ўсходніх зямель ВКЛ. Пералом у ходзе ваенных дзеянняў не адбыўся і ў выніку перамогі войска ВКЛ 8 верасня 1514 г. пад Оршай. Яны перакінуліся ўжо на тэрыторыю Беларусі і Украіны.З 1558 – 1583 г. адбывалася вайна паміж Рускай дзяржавай, якая прэтэндавала на выхад да Балтыйскага мора, і Лівонскім ордэнам. Пасля таго, як ВКЛ ўзяла ордэн пад сваю апеку, тэрыторыя Беларусі стала асноўным тэатрам вайны. У 1563 годзе быў захоплены Полацк. Гэта стварыла сур’ёзную небяспеку для захавання цэласнасці ВКЛ і стала адной з прычын заключэння Люблінскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай у 1569 г.На поўдні ВКЛ амаль з самага пачатку свайго існавання вяла барацьбу з татара-манголамі, якія перыядычна рабілі набегі на гэтую тэрыторыю. У 1362 г. войска ВКЛ пад камандаваннем Альгерда разбіла ардынскае войска ў бітве на рацэ Сінія Воды і надоўга спынілі агрэсію Арды. Выкарыстаўшы міжусобіцы ўнутры Залатой арды, Вітаўт заключыў саглашэнне з ханам Тахтамышам аб сумеснай барацьбе супраць Маскоўскай дзяржавы, але дальнейшыя іхнія сумесныя дзеянні былі няўдалымі. У сярэдзіна 15 ст ад Залатой арды адкалолася Крымскае Ханства якое адразу ж стала ворагам ВКЛ. З другой паловы 15 ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Крымскім ханствам. Толькі з 1500 па 1569 гг. войскі крымскага хана 45 разоў утаргаліся ў межы ВКЛ. Набегі крымскіх татар удалася спыніць бліжэй да сярэдзіны 15 ст. калі на паўднёвых межах ВКЛ быў створаны шэраг парубежных крэпасцей а таксама сфарміравалася запарожская сеч і ўкраінскае казацтва, якое ўдала супрацьстаяла Крымскаму ханству.Такім чынам, знешняя палітыка ВКЛ была даволі разнабаковай: ад дыпламатычных перамоў і заключэння міждзяржаўных саюзаў да адкрытай барацьбы, якая мела і наступальны, і абарончы характар.
Пытанне 11. Язычніцтва на землях Беларусі.
Язычніцкія вераванні. «Язычніцтва» — гэта ўмоўны тэрмін, які абазначае старадаўнія вераванні, што існавалі да ўзнікнення трох сусветных рэлігій (будызму, хрысціянства, ісламу). Назва паходзіць ад царкоўнаславянскага слова «языцы», пад якім, згодна Новаму запавету Бібліі, разумеліся народы, проціпастаўленыя першахрысціянскім абшчынам. На самой справе, першапачаткова ў хрысціянстве не было веры ў замагільны свет. У евангеллях пра рай і пекла нічога не гаворыцца. Таму што першыя хрысціяне чакалі другога прышэсця Хрыста пад час якога ўсе памерлыя паўстануць з магіл, напэўна атрымаюць новыя целы, і над імі пачнецца суд. Пасля суду добрыя паселяцца ў Новым Іерусаліме а дрэнныя трапяць у геену вогненную. Заўважце, і Новы Іерусалім і геена вогненная будуць існаваць на гэтым свеце. У 13 стагоддзям многія члены хрысціянскіх абшчын стаміліся чакаць другога прышэсця і пачалі пакідаць абшчыны. Каб хрысціянства не загінула канчаткова, іерархі царквы падверглі яго рэвізіі. Іменна ў гэты час з’явіліся ў хрысціянстве ўяўленні аб тым свеце. Гэта значыць пасля смерці душа, гэта значыць свядомасць чалавека, падвяргаецца суду, а пасля або ў рай або ў пекла. Такія ўяўленні прыйшлі ў хрысціянства з язычніцтва, і верагодней ўсяго са славянскага язычніцтва. Са славянамі цесна абшчаліся як праваслыўныя так і каталікі. Ведайце, што італьянскі горад Венецыю заснавалі славяне Венеды. Афіцыйны падзел на праваслаўных і каталікоў адбыўся ў 1054 годзе.Я не бяруся сцьвярджаць, што замагільнага свету не існуе, аднекуль жа зьявіліся ўяўленні аб ім у язычнікаў. Ды і легенды аб стварэнні свету у славянскіх народаў вельмі нагадваюць старазапаветныя.Вось адна з іх. Галоўным стваральным богам лічыцца Бялун або Белбог. Ен такі благаабразны стары з белай сівой барадой і белымі сівымі доўгімі валасамі, апрануты ў белае адзенне (нікога вам не нагадвае?). Стварыў ён зямлю ўся яна такая чысценькая кругленькая як яйка. Стварыў жывел раслін людзей, ды некуды адлучыўся. Але пабачыў Белунова тварэнне Чарнабог, вярхоўны бог зла, і так яму стала зайздросна так, яму стала крыўдна, што ён так можа тварыць. Спусціўся Чарнабог на зямлю і пачаў там усё граміць. Куды плюне, там балота куды стукне нагой ці кулаком там гара. А потым Чарнабог залез пад зямлю і там зрабіў сваё царства Пекла. Белбог вярнуўся, даведаўся, аб тым, што зрабіў Чарнабог але зямлю бурыць не стаў бо там жылі ўжо людзі і жывёлы. Ну а далей Чарнабог пачаў падгаворваць людзей на дрэнныя справы а Белбог на добыя. Іншыя легенды кажуць, што Белбог і Чарнабог разам стваралі Зямлю, потым пасварыліся. Як бы там не было, але адначасова я расказаў і аб стварэнні пекла. Славяне лічылі, што Зніч, бог паграбальнага агню і суддзя ў замагільным свеце адпраўляў пасля смерці Злых да Чарнабога ў царства, дзе тых потым мучаюць. Добрыя ж людзі пасля смерці адпраўляліся ў Вырай. Вам не нагадвае гэта слова слова рай? Вырай гэта краіна якая знаходзіцца на поўдні. Пры жыцці туды могуць дабрацца толькі птушкі і то толькі, тыя якія былі бязгрэшнымі, грэшныя птушкі гінуць па дарозе. Тым не менш славяне, лічылі смяротным грахом забіваць птушак, што ляцяць у Вырай. Пасля смерці ў вырай маглі дабрацца толькі бязгрэшныя душы. Цікава, што ў пекла можна была трапіць таксама толькі пасля смерці, і таксама была істота якая магла трапіць ў Пекла і пры жацці, гэта змяя. Змеі лічыліся слугамі Чарнабога, зімой ён даваў ім прытулак ў Пекле а вясной яны адтуль вярталіся. Па гэтай прычыне Пекла часам называлі Гадзючы Вырай. Важна памятаць, што славяне хоць і размяшчалі Вырай і пекла ў канкртных месцах, Пекла – пад зямлёй, вырай – ці то на поўдні ці то на небе але былі перакананы, што туды трапляюць толькі пасля смерці. Такім чынам Вырай і Пекла гэта той свет – свет мёртвых. Цікава, што славяне якія жылі ў старажытнасці на тэрыторыі сучаснай Расіі называлі наш свет Явь ( на яву) а замагільны свет Навь. Па між імі цячэ вогненная рака Смародзіна, праз яе перакінуты Калінаў мост. Па Калінаву масту можа прайсці толькі бязгрэшная душа, прайшоўшы па масту добры чалавек апынаецца у выраі. Грэшная з яго зрываецца у вогненную раку, якая была адначасова і варотамі ў Пекла.Язычніцтва гэта перш за Усё мнагабожжа. Так Бялун быў вярхоўным богам але ў яго была жонка і сын Пярун былі і сваякі іншыя богі і багіні. Пярун бог грому і маланкі, вайны і пакравіцель князёў і іх дружын. Як бачыце, ён светлы бог але апекуе над не зусім светлай справай – вайной.Сварог быў богам неба, Дажбог з'яўляўся яго сынам бог дажджу. Хорс лічыўся богам Сонца. Стрыбог кіраваў вятрамі, якія наганялі дажджавыя хмары. Мокаш — багіня ўрадлівасці і хатняга ачага, прадзення і іншых жаночых спраў. Пасля прыняцця хрысціянства яе пераіменавалі ў святую Параскеву Пятніцу. Славяне-язычнікі лічылі пятніцу днём Мокашы і у гэты дзень нельга было прасці. Яшчэ Мокаш багіня грошай. Былі яшчэ багі, ад якіх, залежалі будучы ўраджай, жыццё і побыт людзей. Сярод іх Ярыла, Купала, Аўсень, Каляда, замацаваныя за пэўнымі порамі года.Лада або Лёля – багіня кахання.Яга цікавае бажаство. Славяне яе ўяўлялі як маладую прыгожую цяжарную жанчыну, бо Яга – багіня цяжарнасці. Але калі прыйшло хрысціянства, чамусці іменна на гэту багіню хрысціяне ўзвялі паклёп. Яны сталі гаварыць аб ёй як аб старй агіднай і злой ведзьме. Той самай, што крадзе Іванушак з дапамогай гусей лебедзей. Прыблізна ў 16 стагоддзі хрысціяне часткова рэабілітавалі Ягу – вярнулі ёй дабрыню. Цяпер яна стала дапамагаць Івану Царэвічу перамагчы Кашчэя.Былі сваякі і ў Чарнабога, дарэчы, некатораыя з іх не такія дрэнныя як сам Чарнабог. Напрыклад, самы вядомы і паважаемы з цёмных багоў гэта Вялес (Волас) — бог жывёлагадоўлі.Ох – цікавае бажаство, якое адносіцца таксама да цёмных, але робіць толькі дабро. Няшчасны чалавек пачне бедаваць і охаць у слых і, такім чынам, выкліча Оха. Старэнькага добрага дзядка. Яму можна паплакацца ў жылетку, ён абавязкова суцешыць і надасць вам трохі аптымізму. Ох мае яшчэ адно імя – Бядуля.Зюзя – бог зімы і марозу, Жыжаль – бог агню. Гэтыя багі могуць быць злымі а могуць быць і добрымі, у залежнасці ад абставін.А вось кладнік гэта злое бажаство. У яго многа золата ён апрануты ў золата, і каштоўныя каменні, вартуе тысячы кладаў, але ён такі скупы, што не карыстаецца сваім золатам. Ежу або просіць як міласціну, або крадзе таму ён заўжды галодны і худы. Кладнік хавае сваё золата не толькі ад людзей але і ад іншых кладнікаў. Кладнікі б’юцца за золата, крадуць клады адзін у аднаго, але ім не прыходзіць у галаву думка, што за золата можна купіць сабе ежы, ці адзення ці яшчэ чаго патрэбнага. Так гэтыя няшчысныя істоты і жывуць у нястачы ў голадзе але ў золаце. Павучальная гісторыя, праўда?Мысленнае дэва, гэта дрэва якое карнямі дасягае Пекла, ствол праходзіць праз мір людзей а крона дасягае міру светлых багоў які называецца Багонь. Па дрэву можна схадзіць з Неба ў Пекла і вярнуцца назад. Гэта могуць рабіць багі, з міру людзей гэта маглі рабіць некаторыя шаманы ці валхвы.Вось гэта мінімум які вы павінны ведаць па дахрысціянскай веры нашых продкаў на дзесяць балаў.
Пытанне 12. Увядзенне хрысціянства і яго уплыў на развіццё культуры беларускіх зямель.
Прынята лічыць, што ўвядзенне хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях было нечым станоўчым. Што ж, гэта магчыма, але як мы ўжо пераканалісь, ў хрысціянстве вельмі вялікая доля язычніцкіх міфаў. А чыстая язычніцкая міфалогія нават больш цікавая чым тая, што ў Бібліі.Цяпер трэба падумаць аб тым, хто і калі ўводзіў хрысціянства. Увёў яго Уладзімір Святаславіч Святы або Чырвонае Сонейка, як яго лісліва называлі папы-падхалімы. Давйце з большага разглядзім справы гэтага святога. Самае святое, што ён зрабіў, напэўнае, гэта згвалтаваў Рагнеду на вачах ў яе бацькоў і братоў, якіх моцна трымалі Уладзіміравы дружыннікі, а потым на вачах ў Рагнеды забіў усю яе сям’ю і толькі пасля гэтага Рагнеда стала яго жонкай. Праз сем год калі Рагнеда і яе пяцера дзяцей Уладзіміру Святому надаелі ён вырашыў развесціся з Рагнедай і аддаць замуж за кагосці з сваіх падхалімаў. Ці трэба нагадваць, што Уладзімір Святы меў сем жонак і 800 наложніц. Ці трэба нагадваць, што Уладзімір Святы перад тым як захапіць Кіеўскі прэстол забіў роднага брата. Папы кажуць, што Уладзімір Святы так паступаў калі быў язычнікам, а як толькі ён стаў праваслаўным ён адразу ісправіўся. Шаноўныя, вы ў гэта верыце? Я не. Такі чалавек не мог прынесці ў славянскія землі нічога добрага.І сапраўды, нават падхалім кіеўскіх князёў – патомкаў Уладзіміра, манах Нестар і тое не вытрымаў, і ўпамянуў – такі, што Прыпяць у час хрышчэння Тураўшчыны Уладзімірам Святым стала чырвонай ад крыві. Напэўна колькасць трупаў у тым выпадку зашкалівала нават для Святога Уладзіміра. А давйце падумаем ці адна Прыпяць у 988 годзе стала чырвонай, можа і іншыя рэкі. Вы павінны ведць са школы, што калі Уладзімір захацеў змяніць мнагабожжа на адзінабожжа. Да яго прыйшлі святары чатырох рэлігій: іўдзеі, мусульмане каталікі і праваслаўныя. Іўдзйская рэлігія была адхілена, бо забараняла есці сала. Уявіце сабе ўкраінца без сала. Мусульманства была адвергнута таму, што забараняла не толькі сала есці але і ужываць алкаголь. Уладзімір так і сказаў “Віно есьм веселіе Русі не можа без яго быці”. Да, любіў наш святы выпіць. Каталіцтва была адхілена таму, што ў каталіцтве лічылася, што Папа Рымскі важнейшы за караля ці князя. Уладзімір не хацеў дзяліцца ўладай ў сваё дзяржаве з Папай Рымскім. Ну гэта, я думаю, зразумела і апраўдана. Толькі праваслаўе, ці візантыйскае хрысціянства адпавядала патрабаванням Уладзіміра.Дарэчы, афіцыйна хрысціянства падзялілася на праваслаўе і каталіцтва ў 1054 годзе. Не афіцыйна гэты падзел існаваў з чацьвёртага века. А 1054 годзе праваслаўныя і каталіцкія царкоўнікі з’ехаліся на Нікейскі сабор каб дагаварыцца аб адзінстве ў хрысціянстве. Але ні да чаго яны не дагаварыліся, а пасварыліся яшчэ больш. Каталікі праклялі праваслаўных а праваслаўныя праклялі каталікоў і раз’ехаліся. Пазней пракляцці былі зняты аднак і ў наш час існуюць дзве хрысціянскія царквы, якія адна адну не любяць.Цяпер аб сутнасці самаго хрысціянства. Першапачаткова гэта была адна з ідэалогій іудзейскага паўстання супраць рымлян. Першапачаткова ў хрысціянстве не было патрабаванняў падстаўляць другую шчаку калі бьюць па адной і аддаваць ніжнюю бялізну калі адбіраюць верхняе адзенне. Першапачаткова хрысціянства абасновывала ўзброеную барацьбу з рымлянамі. У той жа Іўдзеі ў часы Хрыста існівала па меншай меры яшчэ дзьве антырымскія ідэалогіі, гэта вучэнне есеяў і вучэнне зелотаў. Шырока распаўсюджаным стала хрысціянства таму, што моцна адрознівалася ад аналагаў. Хрысціянства пасля перамогі прапанавала пабудаваць інтэрнацыянальны камунізм. Такое грамадства дзе усе будуць атрымліваць жыццёвых благ по раўну, ніхто не будзе мець прыватнай уласнасці – уласнасць будзе агульная, некаторыя храсціянскія абшчыны, напрыклад, хрысціяне-гностыкі прапаноўвалі, нават, абагуліць жонак і дзяцей. Такім чынам ранняе хрысціянства гэта першы ў гісторыі камунізм. Есеі навучалі таксама камунізму такому як і хрысціяне але яны лічылі за людзей толькі яўрэяў, таму есейства хутка забылася. Зелоты прапаведвалі толькі забойства рымлян і тых, хто ім (рымлянам) служыў, пра тое, што будзе пасля перамогі яны не задумываліся. Хрыстос жа і першыя яго паследавацелі былі першымі ў свеце камуністамі. Неабходна памятаць, што Ленін і савецкія камуністы былі больш камуністычнымі фарысеямі чым камуністамі (фарысей гэта больш моцны сінонім слова ліцэмер). Хрыстос быў дрэнным воінам і палкаводцам, таму яго паўстанне было задушана ў зародку і яго (паўстанне) хутка забылі, а вось яго (Хрыстова) вучэнне перадаваалася вусна і распаўсюджвалася як пажар па сухому лесу. Па прычыне таго, што хрысціяне лічылі ўсе народы роўнымі. Хрысціянства пачало распаўсюджвацца сярод рабоў рымскай імперыі. Паўстанні рабоў супраць Рыма доўгі час былі безнадзейнай справай, таму рымскія рабы і рымская гарадская бедната мусіла бяздзейнічаць. Магчыма каб апраўдаць сваё бяздзеянне перад Богам яны і прыдумлі гэта дагмат падстаўлення другой шчакі. Магчыма, падстаўленні другой шчакі прыдумаў Рымскі імператар Канстанцін для сваіх подданых. Імператар Канстанцін у 4 веку нашай эры прыняў хрышчэнне сам і хрысціў Рымскую імперыю, бо хрысціянства ў гэты час было такім папулярным, што яго самавольна прымалі не толькі рабы але і салдаты і багатыя рымляне. Вось канстанцін і загадаў запісаць ў евангеллі гэтые правіла “падстаў другую шчаку…”. Канешне, Канстанцін сам не збіраўся падстаўляць другую шчаку калі яго б’юць па адной, але ён збіраўся біць па шчакм. Таму яму было выгадна каб іх падстаўлялі. Як бы там не было але ўжо ў 4 ст. н. э. хрысціянства не было ўжо тым агрэсіўным антырымскім вучэннем якім яно было у першым стагоддзі. Евангеллі ужо не раз перапісалі аддтуль павыкідалі большасць нязручных месцаў і запісалі многа зручных. У выніку атрымалася саглашацельская слабая рэлігія, якая ідэальна падыходзіць для імперыі, дзе падаўляючая большасць насельніцтва рабы. У 4 стагоддзі хрысціянства дапамагала трымаць рабоў у падпарадкаванні.Дарэчы Святы Уладзімір вырашыў увесці хрысціянства бо хацеў сабе такую імперыю як была ў імператара Канстанціна. Слявяне ж рабамі станавіцца не хацелі, таму і гінулі ў рэках уласнай крыві.Што сабой ўяўляла пакланенне язычніцкім багам. Калі славянін хацеў дажджу на свае палі ён маліўся і прыносіў ахвяры Дажбогу. Калі дажбог не даваў дажджу славянін браў пугу і лупцаваў ідал дажбога. Тое самае і з князем, пакуль князь падабаўся вечу ён княжыў калі не падабаўся яго выганялі пугамі. Уладзімір з дапамогай хрысціянства вырашыў змяніць гэты парадак на сваю карысць.Калі гаварыць аб карысці хрысціянства для культуры то абсалютна не вядома, што разбурылі хрысціяне у славянскіх землях калі выкаранялі язячніцтва, але вядома што знішчылі хрысціяне у часы Рымскай імперыі. У Александрыі вялікім горадзе у Егіпце была бібліятэка. Па колькасці кніг яна пераўзыходіла усе сучасныя. У 273 імператар Аўрэліан, падаўляючы бунт супраць Рыма захапіў Александрыю разам з бібліятэкай. Бібліятэка была перавезена ў Візантый які з 330 года стаў называцца Канстанцінопалем, ў гонар вышэй узгаданага Канстанціна. Прыблізна ў гэты час і было прынята хрысціянства у Рымскай імперыі. Да 391 хрысціяне на столькі асмялелі і абнаглелі, што пачалі патрабаваць знішчэнне язычніцкай бібліятэкі той самай, што перавезена з Александрыі. Язычнікі бібліятэкары як маглі супраціўлялісь ціску хрысціян, але скончылася ўсё тым, што талпа разюшаных хрысціян наляцела на біблітэку і спаліла яе. Колькі там загінула невядомых старажытных кніг не вядома. Не вядома дакладна і колькі здабыткаў язычніцкай культуры было знішчана пад час хрысціянізацыі славянскі зямель. Аднак якая ніякая інфармацыя ўсёж захавалася.Вядама, што хрысціяне у Кіеўскай Русі абвясцілі ведзмамі ўсіх, хто аказваў насельніцтву медэцынскую дапамогу. Хвароба, на думку хрысціян, гэта бож’я кара таму яе лячыць нельга. Па гэтай прычыне многія знахары былі спалены на вогнішчы і да 13 стагоддзя медыцыана ва ўсходнеславянскіх землях не развівалася. У 13 ст. адносіны да медэцыны былі перагледжаны. У гэты час пачалі думаць, калі бог стварыў лекавыя травы то можна лячыцца імі. Многія манахі сталі дактарамі траўнікамі. А пры манастырах былі спецыяльныя сады і агароды, дзе раслі лекавыя травы. Але нават у часы Скарыны, пачатак 16 ст. хрысціянская медэцына была толькі на тэарэтычным узроўні. У гэты час яўрэі ў медыцынскіх ведах на многа апярэдзілі хрысціян. Напрыклад, некаторыя яўрэйскія цырульнікі (парыкмахеры) маглі рабіць паспяховыя аперацыі на вачах, рабілі паспяховыя пластычныя аперацыі.Што датычыцца паўсямеснага распаўсюджання граматы ў славян пад уплывам хрысціянства то гэта міф. Этрускі папярэднікі рымлян на Апенінскам паўвостраве пакінулі пасля сябе многа пісмовых помнікаў, у тым ліку і знакаміты Фесскі дыск. Навукоўцы усіх краін не маглі і не могуць іх прычытаць да сённяшняга часу. А вось вучоныя царскай Расіі навучыліся чытаць этрускую пісменнасць ужо ў пачатку 19 ст. таму, што яны для прачытання тэкстаў выкарыстоўвалі старажытнаславянскую мову. Тэксты якія такім чынам агучваюцца нават зразумелыя для нас сённяшніх бо падобны на 30 % на сучаную беларускую мову. Так што не браты Кірыла і Мяфодзій прывезлі сюды пісьменнасць.У заключэнні хочацца сказаць, што хрысціянства, трапіўшы на Усходне-славянскія, землі навучылася быць карыснай і правільнай рэлігіяй таму, што ўпітала ў сябе ўсю багатую славянскую язычніцкую культуру. Мала таго за тысячу гадоў хрысціянства стала сапраўднай душой многіх народаў. Там жа дзе храсціянства перастала быць аўтарытэтам мы бачым самы агідны маральны нігілізм.