Дзяржаўны і грамадскі лад вялікага княства літоўскага, рускага і жамойцкага. 7 страница
Пытанне 36. Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі ў пачатку 20 стагоддзя і ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. ў Беларусі.
У другой палове XIX ст. у грамадскім руху ўзмацнілася разначынна-дэмакратычная плынь, выразнікам якой сталі рэвалюцыянеры народнікі якія стварылі ў 1861 г. арганізацыю "Зямля і воля". У 1879 г. арганізацыя "Зямля і воля" распалася на дзве часткі: "Чорны перадзел" і "Народную волю" Народніцкія гурткі дзейнічалі ў Віцебску, Гродна, Мінску Магілёве, Слуцку і іншых гарадах Беларусі. Ідэолагамі народніцкага руху былі рэвалюцыйныя філосафы Бакунін Ткачоў і Лаўроў. Кожны з каторых заснаваў сваю плынь ў народніцкім руху.Усе тры плыні народнікаў былі перакананы, што сялянская абшчына, каторая існуе амаль ў кожнай вёсцы Расійскай імперыі, гэта ячэйка сацыялізма. Яны былі ўпэўнены, што калі аддаць сялянскай абшчыне ўсю памешчыцкую зямлю і напісаць для яе справядлівыя законы, то прыдзе сацыялізм. Само сабой зразумелася, што народнікі таксама планавалі знішчыць царызм, пабудаваць у Расіі дэмакратычную рэспубліку, даць народам PI, у тым ліку і беларусам, культурна-нацыянальную аўтаномію. У 1879 – 1880 гг. у Мінску існавала падпольная народніцкая друкарня, дзе выдаваліся лістоўкі і пракламацыі. У 1884 г. беларускія студенты Аляксандр Марчанка і Хаім Ратнер якія вучыліся ў Пецярбурзе, арганізавалі народніцкую групу "Гоман", якая спрабавала аб’яднаць усе народніцкія гурткі ў Беларусі. Былі таксама выдаддзены два нумары газеты "Гоман" дзе беларускія студэнты абгрунтавалі права беларусаў на сваю нацыянальную дзяржаву.Тры народніцкія плыні адрознівалісь паміж сабой толькі поглядамі на шляхі пабудовы сацыялізму ў Расіі. Бакунін і Ткачоў былі за рэвалюцыю Лаўроў жа выказваўся за рэфарматарскі шлях.Бакунін заклікаў сялянства да бунта такога ж як у часы Емельяна Пугачова. Удзельнікі арганізацыі "Чорны перадзел" спрабавалі на практыцы ажыцявіць яго ідэі і падняць народ на паўстанне. Яны займаліся хаджэннямі ў народ. Гэта значыць студэнты, якія ўваходзілі ў гэту арганізацыю, пад час канікул уладкоўваліся на працу дзе працаваў "просты народ" і там спрабавалі весці рэвалюцыйную агітацыю. Часцей за ўсё агітацыя завяршалася здачай агітатараў у паліцыю, а на бунт нікога падняць не ўдалася."Нардная воля" спрабавала ажыццявіць на практыцы ідэі Ткачова, які сцвяртжаў, што царская ўлада надзвычай слабая, не мае ніякай народнай падтрымкі, таму дастаткова забіць некалькі соцен чыноўнікаў, як ў краіне пачнецца рэвалюцыя, пасля якой прыдзе сацыялізм. Вось народавольцы і займаліся забойствамі вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў, прадстаўнікоў царскай сям'і, генералаў і т.п. Іх найбольшым поспехам было забойства беларусам Ігнатам Грынявіцкім цара Аляксандра II ў 1881 г. Практыка паказала, што нават забойства цара не наблізіла грамадства ні да рэвалюцыі ні, тым больш, да сацыялізма.
Пасля забойства ў 1881 г. народнікамі Аляксандра II, усе ўдзельнікі народніцкіх арганізацы былі арыштаваны і на іх змену прыйшлі ліберальныя народнікі, якіякія спрабавалі ажыццявіць ідэі Лаўрова. Яны адмовіліся ад індывідуальнага тэрора і імкнуліся заняць пасады ў земствах, гарадскіх управах, універсітэтах, школах, іншых дзяржаўных установах, Ліберальныя народнікі імкнуліся пераканаць у народніцкіх ідэях сваіх калег чыноўнікаў, студэнтаў іншую моладзь. У прынцыпе ліберальныя народнікі мелі некаторыя шансы на поспех, паступова яны маглі перавыхаваць грамадства. Але ім моцна перашкодзілі.У канцы 19 ст пачаў пашырацца сацыял-дэмакратычны рух, што садзейнічаў распаўсюджванню марскісцскіх ідэй. У 70-я гады ў Беларусі адбылося 7 забастовак, у 80-я гады - 10, у 90-я гады - ужо 95. У забастоўках былі вінаватыя першыя сацыял-дэмакратычныя гурткі, у каторых рэвалюцыянеры марксісты навучалі рабочых ідэям марксізму.Марксісты ў адрознені ад народнікаў гаварылі, што рэвалюцыю павінны здзейсніць рабочыя таму, што яны самыя перадавыя, сплачонныя, свядомыя. Акрамя таго, іменна пралетарыят, г. зн. рабочы клас, з'яўляецца асноўным стваральнікам усіх матэрыяльных благаў, па гэтай прычыне будзе справядліва, калі ў будучым, пасля рэвалюцыі ўсе астатнія класы і слаі грамадства будуць абслугоўваць усе патрэбы пралетарыяў. Што датычыцца класа памешчыкаў і буржуазіі то гэтыя сацыяльныя слаі падляжаць увогуле поўнаму знішчэнню.У 1891 г. у Вільні адбыўся з’езд яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Літвы, Беларусі і Польшчы, на якім быў утвораны Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, польшчы і Расіі (БУНД), які адкладваў сацыялістычную рэвалюцыю на далёкую будучыню і галоўнай мэтай лічыў барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча яўрэйскіх рабочых.У 1898 г. у Мінску прайшоў першы з’езд сацыял-дэмакратычных арганізацый, на якім была ўтворана Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП), якая выступіла за звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дыктатуры пралетарыята. Праўда, на другім з’ездзе РСДРП ў 1903 г. партыя раскалолася на бальшавікоў, якія адстайвалі ідэю рэвалюцыі, і меншавікоў, прыхільнікаў рэформ якія паступова прывядуць да сацыялізма.У 1902 г. узнікла партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсераў). Эсеры ў аноўным, ветэраны народніцкага руху якія ў пачатку XX ст. ужо адсядзелі свае срокі ў турмах і павыходзілі на свабоду. На свабодзе яны прыняліся за старае, занялісь індывідуальным тэрорам і падрыхтоўкай да сацыялістычнай рэвалюцыі. У ідэалагічным плане партыя эсераў таксама заставалася на старых народніцкіх пазіцыях і прапагандавала сялянскі сацыялізм.У гэтым жа 1902 годзе ўтварылася Партыя Польская Сацыялістычная (ППС), якая дзейнічалі ў Літве і Заходняй Беларусі Яна таксама стаяла на пазіцыях народніцкага сацыялізму, але адначасова выступала за узнаўленне Польшы ў межа 1772 г. У праграме гэтай партыі і выпускаемай літаратуры не было нават і ўспамінаў пра Беларусь.Пачаткам беларускага нацыянальна вызваленчага руху можна лічыць Стварэне ў 1903 г. братамі Луцкевічамі Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, якая была перайменована ў сацыялістычную і прыняла праграму. У ёй прадугледжвалася звяржэнне царызму, перадача зямлі сялянам, перадача фабрык рабочым, развіццё беларускай культуры, прадстаўленне Беларусі краявой аўтаноміі з сеймам у Вільні і ўсенароднае выбранне чыноўнікаў.Пад уплывам узгаданых палітычных партый у пачатку XX стагоддзя пачаўся ўздым рабочага руху. У 1901 – 1904 гг. адбылося 408 эканамічных і палітычных стачак, у якіх прынялі ўдзел 56 тыс. чалавек. За гэты жа час 59 разоў рабочыя выходзілі на дэманстрацыі. У беларускіх вёсках у 1901 – 1904 гг. адбылося 116 сялянскіх выступленняў.Рэвалюцыйныя падзеі 1905 1907 гг. і Беларусь. 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу па загаду Мікалая II была расстралаяна мірная дэманстрацыя рабочых, якія неслі цару петыцыю з просьбай аб паляпшэнні іх становішча. было забіта каля 500 і паранена 3000 чалавек. Гэта падзея стала пачаткам першай расійскай рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Па ўсёй расійскай імперыі адбыліся палітычныя дэманстрацыі з лозунгам "Далоў самадзяржаўе". Толькі ў студзені 1905 у беларускіх гарадах іх адбылася больш за 30 а ў маі іх адбылася 56 з удзелам 200 000 рабочых. Такі размах рабочага руху звязываюць са святкаваннем 1 мая. Пралетарыят быў паддтрыманы і сялянствам. У Беларусі ў студзені адбылася каля 50 сялянскіх выступленняў, ўжо ў чэрвені 175 а да восені 1905 года сялянскі pyx ахапіў усю тэрыторыю Беларусі. Прычым калі рабочыя проста хадзілі на дэманстрацыі і не з’яўляліся на работу, то сяляне палілі панскія маёнткі, секлі панскія лясы, заганялі скаціну на панскія палі, а часам і забівалі саміх паноў. Сітуацыя стала крытычнай калі узбунтоаваўся экіпаж браняносца "Пацёнкіна" на Чорным моры (14 чэрвеня 1905), гэта абазначала, што апора царызма – армія пачала пераходзіць на бок рэвалюцыі. У Беларусі ў армію таксама пачалі пранікаць рэвалюцыйныя настроі. Летам 1905 года ў Мінску, Брэсце, Баранавічах адбыліся хваляванні сярод салдат чыгуначнікаў.Каб неяк палепшыць сітуацыю 19 жніўня 1905 года цар абнародаваў маніфест аб стварэнні дарадчай дзяржаўнай думы без заканадаўчых паўнамоцтваў. У народзе дума была называна булыгінскай бо праект яе пісаў нехта Булыгін. Булыгінскую думу народ байкаціраваў на выбары ў яе ніхто не з’явіўся, а рэвалюцыйны рух пачаў набіраць яшчэ большыя абароты і ў пачатку кастрычніка перарос ва Усерасійскую палітычную стачку. На практыцы гэта абазначала, што ва ўсёй Расійскай Імперыі не працывалі ні адно прамысловае прадпрыемства. Пад час гэтай стачкі на прадпрыемствах узнікаюць рэвалюцыйныя органы ўлады саветы рабочых дэпутатаў, якія кіравалі ходам стачак. У іх увайшлі прадстаўнікі партый РСДРП, БСГ, ППС эсеры, бундаўцы. Каб спыніць стачку 17 кастрычніка цар Мікалай II выдае новы маніфест згодна з якім ствараеца новая дзяржаўная дума з заканадаўчымі паўнамоцтвамі.18 кастрычніка ў Мінску на прывакзальнай плошчы збіраецца 20 тысячны мітынг на каторым прадстаўнікі рэвалюцыйных партый заклікаюць не верыць цару, не прымаць удзелу ў думскіх выбарах а працягваць рэвалюцыйную барацьбу да поўнага звяржэння самадзяржаўя. Трэба адзначыць, што рэвалюцыянеры былі ў многім правы, таму, што выбарчы закон быў надзвычай несправядлівым: 1 памешчык = 1 голас, 1 гаспадар завода ці фабрыкі = 1 голас, 15 сялян = 1 голас, 18 рабочых = 1 голас. Губернатар Курлоў загадаў расстраляць гэты мітынг і ў выніку 100 чалавек было забіта і 300 паранена. Такія ж мітынгі былі расстраляны ў Магілёве і Віцебску.Пасля маніфесту 17 кастрычніка ў РІ аформіліся ліберальныя (цэнтрысцкія) партыі, гэта Саюз 17 акцябра – акцябрысты і кантытуцыйна-дэмакратычная партыя кадэты. Яны заявілі, што рэвалюцыю трэба завяршыць бо асноўных мэтаў яна дабілася, у Расіі ўжо быў утвораны парламент. Акцябрысты і кадэты прызвалі да ўдзелу ў выбарах. Агульнае ў акцябрыстаў і кадэтаў было тое, што яны былі за абмежаваную парламентам (думай) манархію, аднак розніца паміж гэтымі партыямі была. Яны адрозніваліся сацыяльным паходжаннем: акцябрысты – найбагацейшыя прадпрымальнікі, гаспадары фабрык і заводаў, памешчыкі, кадэты – прафесары ВНУ і настаўнікі гімназій, чыноўнікі, прадстаўнікі сярэдней буржуазіі. Акцябрысты ігнаравалі нацыянальнае пытанне і былі за адзіную і недзялімую Расію, кадэты былі за прадстаўленне ўсім народам Расійскай імперыі культурна-нацыянальнай аўтаноміі. Трэба адзначыць, што ўвогуле кадэты былі значна больш дэмакратычныя чым акцябрысты бо іх праграма прадугледжвала інтарэсы ўсіх слаеў насельніцтва Расійскай імперыі а не толькі багатых. Напрыклад, у праграме партыі кадэтаў былі патрабаванні ў інтарэсах рабочых якія ўключалі патрабаванне 8 гадзіннага рабочага дня, абавязковага 1 выхаднога ў тыдзень, абавязковага аплачваемага водпуску, за выплаты пенсій па старасці і інваліднасці. Трэба памятаць, што ў пачатку 20 ст. усяго гэтага ў РІ не было ў працоўным заканадаўстве. Для сялян кадэты патрабавалі нацыяналізаваць палавіну памешчыцкай зямлі і перадаць яе сялянам. Пасля 17 кастрычніка з’явіліся і правыя партыі якія выступалі за абсалютную, ні чыме не абмежаваную манархію і за падаўленне рэвалюцыі, акрамя таго правыя партыі таго часу, усе без выключэння прапагандавалі антысемітызм. Яны імкнуліся пераканаць грамадскасць у тым, што ў рэвалюцыі вінаваты яўрэі і іх трэба, як мінімум, выслаць за межы Расіі. Да такіх партый адносіліся Саюз рускага народа, Саюз архангела Міхаіла і інш. У народзе прадстаўнікі гэтых партыі атрымалі назву – чарнасоценцы.Трэба адзначыць, што маніфест не змог поўнасцю спыніць рэвалюцыю. Ужо 13 лістапада На Чорным моры ўзбунтаваўся экіпаж крэйсера "Ачакаў" 15 лістапада да яго далучыліся экіпажы яшчэ пяці караблёў. У снежні пачалося ўзброенае паўстанне ў Маскве якое падавілі з вялікімі цяжкасцямі. Толькі ў пачатку 1906 года ўдалася выбраць дзяржаўную думу. У беларускіх губернях перамаглі кадэты, якія правялі ў думу 29 з 36 дэпутатаў ад БеларусіПершая дума праіснавала не доўга, яна адмовілася зацьвердзіць Сталыпінскўю аграрную рэформу і была распушчана. У пачатку 1907 года адбыліся выбары ў другую дзяржаўную думу па новым выбарчым законе. У іх прынялі ўдзел нават рэвалюцыйныя арганізацыі, але яны не змаглі праваесці ад Беларусі ніводнага свайго прадстаўніка. Беларускіх губернях перамаглі Акцябрысты і Чарнасоценцы якія аб’ядналіся ў блок РОС (Российский окраинный союз). Аднак другая дума атрымалася яшчэ больш рэвалюцыйнай чым першая, яна не толькі не зацьвердзіла сталыпінскую аграрную рэформу але прапанавала сваю ўласную. Пасля гэтага думу адразу ж распусцілі. Адбылася гэта 3 чэрвеня, таму савецкая гістарыяграфія называе роспуск дзяржаўнай думы трэц’ечэрвеньскім дзяржаўным пераваротам. Пасля гэтага царызм выдаў такі выбарчы закон па катораму 50 % месцаў у думе замацоўвалася за памешчыкамі. Трэцяя дзяржаўная дума зацьвердзіла сталыпінскую аграрную рэформу.Сталыпінская аграрная рэформа не закранала памешчыцкага землеўладання. А на думку Першай і Другой дзяржаўнай думы памешчыкі абавязаня былі падзяліцца сваёй зямлёй з сялянамі.
Пытанне 37. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі.
Аўстра-Венгрыя імкнулася падпарадкаваць сабе паўднёва-славянскія народы і найперш Сербію, якая яшчэ ў 19 ст. дабілася незалежнасці. Паўднёваславянскія народы, падпарадкаваныя Аўстра-Венгрыяй, імкнуліся перайсці пад уладу Сербіі, таму на тэрыторыі Аўстра-Венгрыі дзейнічала сетка тэрарыстычных арганізацый, якая арганізоўвала забойствы аўстравенгерскіх дзяржаўных чыноўнікаў, генералаў, членаў дынастыі Габсбургаў, што правілі ў Аўстравенгрыі. 28 чэрвеня 1914 удзельнік адной з узгаданых тэрарыстычных арганізацый серб гімназіст Гаўрыла Прынцып застрэліў наследніка Аўстра-Венгерскага прэстола Франца Фердзінанда і яго жонку. Праз два тыдні Аўстра-Венгрыя аб’явіла Сербіі Вайну. Расія заступілася за праваслаўную Сербію і аб’явіла вайну Аўстра-Венгрыі. За Аўстра-Венгрыю заступілася Германія і Аб’явіла вайну Расіі. За Расію заступіліся Англія і Францыя і аб’явілі вайну Германіі. Колькасць уцягнутых у вайну дзяржаў расла як снежны ком. У рэшце рэшт у канфлікт былі ўцягнуты 37 краін з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. У той час гэта 2/3 насельніцтва зямнога шара.На першых парах Расіі шанцавала ў гэтай вайне. Руская армія перайшла мяжу Германіі і без прашкод рухалася ў глыб краіны. Аднак потым немцы акружылі рускую армію і знішчылі. Загінула і трапіла ў палон 500 000 салдат і афіцэраў. Пасля гэтага немцы арганізавалі контрнаступленне. Летам 1915 года нямецкая армія перанесла баявыя дзеянні на тэрыторыю РІ, ёй была захоплена Варшава (Варшава у той час цэнтральны горад Прывіслінскага края Расійскай імперыі) і баявыя дзеянні перанесены на тэрыторыю Беларусі. У пачатку жніўня яны былі пад Баранавічамі і там іх удалася спыніць. У кастрычніку 1915 года рускай арміі удалася стабілізаваць фронт па лініі Дьвінск Паставы смаргонь Баранавічы Пінск.Адступаючая руская армія прымушала беларускае насельніцтва эвакуіравацца ў тыл. З меска зняліся 1,5 млн. чалавек. Частка іх была пераселена ў цэнтральныя губерні Расіі, частка пакінута ў прыфрантавой паласе. Тым, хто не хацеў адпраўляцца ў бежанства рускія пакідалі харчовых запасаў на два месяцы астатняе забіралі (гэта адбывалася перад наступленнем зімовых халадоў). На ўтрыманне бежанцаў царскі урад выдзяляў вялікія грашовыя сродкі, але да бежанцаў даходзіла ў лепшым выпадку 5% гэтых грошай, астатняе асядала ў кішэнях чыноўнікаў праз якіх гэтыя грошы праходзілі.На тэрыторыі Беларусі была ўведзена ваеннае становішча забараняліся усякя палітычная дзейнасць мітынгі забастоўкі стачкі, уводзілася цэнзура і каменданцкі час. Каб паспяхова правесці мабілізацыю тут з 1914 года быў уведзены сухі закон. Была поўнасцю забаронена прадажа віна-гарэлачных вырабаў. Гэта быў цяжкі удар па эканоміцы Беларусі без працы засталася 600 прадпрыемстваў па вырабу гарэлкі і піва. Як вы памятаеце, у Беларусі было 18% заводаў па вырабу алкагольных напояў.Іншая прычына эканамічнага заняпаду гэта мабілізацыя ў войска. Таму прадпрыемствы якія не працавалі на вайну – разараліся з-за вострага недахопу Рабочых рук. У сельскай гаспадарцы Беларусі таксама назіраўся ўпадак бо з яго у армію забралі найбольш працаздольных мужчын і лепшых коней.На захопленай тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся акупацыйны рэжым. Насельніцтва абкладалася вялікімі падаткамі, праводзіліся рэквезіцыі (рэквізіцыя – адабранне прадуктаў харчавання і фуражу на карысць арміі). За непадпарадкаванне людзей адпраўлялі ў концлагеры.Вайна загнала эканоміку Расійскай імперыі ў крызіс які ўсугубляўся яшчэ і тым, што ўсе чыгункі Расійскай імперыі былі заняты ваеннымі перавозкамі, таму ў буйныя гарады не паспявалі падвозіць прадукты харчвання. У Пецярбургу Маскве іншых буйных прамысловых гарадах пачаўся голад. Голад, эпідэміі, пахаронкі з фронту стварылі дабратворную глебу для дзейнасці рэвалюцыйных партый. Зімой 1916 – 1917 гг. рэвалюцыйныя партыі пачалі патрабаваць звяржэння цара і ўсталавання дэмакратычнай рэспублікі23 лютага 1917 г. у Петраградзе выйшлі на дэманстрацыю жанчыны з патрабаваннем далоў вайну, хлеба і міра да іх далучыліся рабочыя і салдаты (у тым ліку і тыя салдаты, што былі адпраўлены разганяць дэманстрацыю). Цар у гэты час знаходзіўся ў Магілёве ў стаўке галоўнакамандуючага. Ён выехаў у пецярбург каб неяк заспакоіць народ але не даехаў 1 сакавіка Мікалай ІІ адрокся ад прэстола а са склада дзяржаўнай думы быў сфарміраваны часовы ўрад.Беларусь у перыяд Лютаўскай Рэвалюцыі. 23 лютага 1917 года у Петраградзе перамагла рэалюцыя. Цар Мікалай II адрокся ад прэстола З прадстаўнікоў Дзяржаўнай Думы, быў сфарміраваны часовы ўрад. Часовы таму, што пастаянны меркавалася абраць пасля ўстаноўчага сходу. Устаноўчы сход меркавалі склікаць пасля таго як адбудзецца перамога ў WW1. Часовы ўрад прадстаўляў Расію на міжнароднай арэне, кіраваў дзяржаўнымі ўстановамі банкамі арміяй міліцыяй (была створана замест паліцыі), але ўлада яго была больш фармальнай чым фактычнай, таму што жадалі падпарадкоўвацца часоваму ўраду толькі буржуазія, інтэлігенцыя і прыблізна палова афіцэрскага складу расійскай армі. Большая ж частка рэвалюцыйных сіл – рабочыя сяляне і салдаты, па ўсёй тэрыторыі Расійскай рэспублікі не жадалі падпарадкоўвацца Часоваму ураду. Яны стваралі свае органы ўлады – Саветы рабочых сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў на чале каторых стаяў Петраградскі савет рабочых салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Саветы мелі з цягам часу набывалі усё больш і больш фактычную уладу. Такім чынам у краіне ўсталавалася двоеўладдзе – адна ўлада Часовы ўрад другая ўлада саветы. На першых парах саветы супрацоўнічалі з Часовым урадам, але двеўладдзе з’ява часовая, яно не можа працягвацца доўга. З цягам часу інтарэсы Саветаў усё больш і больш разыходзіліся з інтарэсамі Часовага ўрада, у рэшце рэшт яны забралі сабе ўсю ўладу пад час кастрычніцкай рэвалюцыі.Праз неклькі дзён ў Беларусі таксама ўзнікла дзве ўлады. 4 сакавіка быў сфарміраваны Мінскі савет салдацкіх і рабочых дэпутатау, а 6 сакавіка часовым урадам быў прызначаны грамадскі камітэт з прадстаўнікоў розных партый на чале з камісарам, гэты камітэт узяў на сябе функцыі губернскай адміністрацыі. Асаблівасцю палітычнага становішча ў Беларусі было тое, што тут узнікае і хутка расце трэцяя сіла – нацыянальныя партыі і арганізацыі якія актыуна праводзяць ідэю нацыянальнага адраджэння і самавызначэння. Ужо у сакавіку было створана 23 нацыянальныя партыі і арганізацыі. Найбольш буйнейшыя сярод іх былі БСГ, "Беларуская партыя народных сацыялістау" і "Беларуская хрысціяпская дэмакратыя 25 – 27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыуся і з’езд беларускіх арганізацый. Ен абраў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) перад БНК была пастаулена задача аб’яднаць вакол сябе ўсе нацыянальныя сілы для барацбы за аўтаномію Беларусі ў складзе расійскай рэспублікі. Старшынёй яго быу абраны Раман Скірмунт. БНК даручалася правесці выбары ў беларускую краевую раду і падрыхтаваць Канстытуцыю. Аднак у складзе БНК не было адзінства, яго раздзіралі спрэчкі. Таму справіцца з пастаўленай задачай; было не проста.Вясной 1917 г актывізуецца дзейнасць усіх палітычных партый і арганізацый. У саветах большасць належыць меньшавікам, бундаўцам і эсэрам. У бальшавікоў былі моцнымі пазіцыі на Заходнім фронце. На заводах і фабрыках ствараюцца ФЗК (фабрычна-завадскія камітэты, якія кіруюць стачачнай барацьбой. У гэтых камітэтах усё бльшы уплыў набываюць бальшавікі. У маі – чэрвені пад іх кірауніцтвам прайшло 60 стачак. 20 – 23 красавіка ў Мінску адбыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраванай часткі Віленскай губерніі. Прадстаўнікі часовага ўрада на гэтым з’ездзе заклаклікалі сялян пачакаць зямельнай рэформы якая адбудзецца пад час устаноўчага сходу і не захопліваць самавольна памешчыцкія землі. Сялянскія дэпутаты згадзіліся пачакаць але выказаліся за хутчэйшае завяршэнне вайны і хутчэйшае вырашэнне аграрнага пытання. Тым не менш сяляне ў вёсках не чакалі Устаноўчага сходу пачалі самі захопліваць памешчыцкія землі. Многія салдаты з сялян кідалі армію і вярталіся ў свае вёскі каб хутчэй паспець да дзеляжу памешчыцкіх зямель.Пасля лютаўскай рэвалюцыі адбываецца дэмакратызацыя ў арміі. З Заходняга фронту былі выгнаны 150 арфіцэраў і генералаў якія адкрыта выступалі за захаванне манархіі. Пад уплывам бальшавікоў ствараюцца салдацкія камітэты, фармальная задача каторых весці культурную і палітычную асвету салдат сялянскага паходжання, іх фактычнй задачай было браць пад свой, кантроль дзеянні камандзіраў. Уявіце сабе, камандзір не мог на прамую аддаць загад салдатам, спачатку ён павінен быў параіцца з салдацкім камітэтам, калі камітэт паддтрымае гэты загад – яго выканаюць, калі не – праігнаруюць. Так бальшавікі развальвалі арміюКаб неяк узняць баявы дух армі 18 чэрвеня Часовы ўрад арганізуе на заходнім фронце наступленне, яно не мела поспеху, дарэмна загінулі дзесяткі тысяч саядат і афіцэрау. Гэта выклікала незадаволенасць палітыкай Часовага ураду.Акрамя паражэнне на фронце станавілася ясна, што часовы ўрад церпіць паражэнне і ў сваё палітыцы. Праблему голада ў гарадах ён не вырашыў. Да яе дабавілася яшчэ і праблема інфляцыі, зарплата на многія фабрыкі прыходзіла ў рулонах як туалетная папера, кожны рабочы сам адматваў сабе столькі грошай сколькі трэба, але і каштавалі яны не больш чым папера. Крамы былі зачынены, на рынках цаніліся залатыя і срэбраныя царскія рублі але іх не хапала таму часцей на рынках выкарыстоўвалі натуральны абмен. Сялянская рэформа была вельмі далекай перспектывай карыстаючыся такой сітуацыяй 4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе бальшавікі наладжваюць “мірную” але ўзброенную дэманстрацыя з патрабаваннем адстаўкі Часовага урада. Часовы ўрад справіўся расстраляць гэту дэманстрацыю-бунт. Потым ён уводзіць пакаранне смерцю, пачынае масавыя арышты рэвалюцыйных лідэраў, спрабуе навесці парадак у сталіцы. У такіх умовах бальшавікі зноў ідуць у падполле і абвяшчаюць аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць урада.8 – 10 ліпеня у Мінску адбыўся II з’езд беларускіх арганізацый. На ім выявіліся супярэчнасці паміж БНК і левым крылом БСГ, што прывяло да раскола ў БНК. Замест БНК на з’езде была абрана ЦРБА Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый якую ўзначаліў Іосіф Лёсік.
Пытанне 38. Развіццё культуры Беларусі ў пачатку 20 стагоддзя (1900 – 1917 гг.)У Еўрапейскай і расійскай культуры пачатку 20 ст. вызначыюцца разнастайныя напрамкі і плыні ў навуцы літаратуры і мастацтве. Агульнай тэндэнцыяй у культурным жыцці пачатку 20 ст. была яго інтарнацыяналізацыя і паскарэнне, што тлумачыцца з’яўленнем радыё і кіно. Для Беларусі гэты перыяд азнаменаваўся ростам культурнага адраджэння, інтэнсіўнага развіцця і станаўлення беларускай літаратуры навукі і мастацтва. Цэнтрам беларускага нацыянальнага адраджэння у 1906 – 1915. было газета "Наша ніва". На сваіх старонках яна прапагандавала нацыянальную ідэю, выступала за беларускую нацыянальную школу і самавызначэнне беларусаў. Аднак у беларускага нацыянальнага адраджэння былі моцныя праціўнікі: царскі ўрад які праводзіў тут палітыку русіфікацыі і "заходнеросы" на чале з Каяловічам Саланевічам і інш. якія пры падтрымцы ўраду выдавалі тут газеты "Беларус" і "Пауночна-Заходні край". У гэтых газетах даказвалась, што беларусы гэта чыстка рускага этнасу а беларуская мова – дыялект рускай. Польскія шавіністы з "Краевай партыі Літвы і Беларусі", ў сваю чаргу даказывалі, што Беларусы – частка польскага этнасу. Нягледзячы на гэта, беларускае культурнае жыцё развівалася. Рэдакцыя “Нашай нівы" з 1910 года наладжвае выданне папулярнага ў народзе "Беларускага каляндара" а таксама часопісаў "Саха" і "Лучынка". Пачъшаецца беларускае кнігадрукаванне – у 1906 г. у Пецярбургу створана выдавецтва" Загляне сонца і ў наша аконца", затым выдавецтвы ў Вільні "Саха" і "Наша хата" і ў Мінску "Мінчук". За перыяд свайго існавання яны выдалі больш за 100 назваў кніг на беларускай мове. Сярсд іх першыя падручнікі: "Першае- і Другое- чытанне для дзядей беларусау” і інш.Далейшае развіцце атрымала адукацыя. Напярэдадні вайны ў Беларусі налічвалась больш за 8000 школ. некалькі настаўніцкіх семінарый, адчыніліся настаўніцкія інстытуты ў Віцебску, Магілеве і Мінску. Тым не менш толькі 25% дзяцей школьнага а ўзросту вычыліся. Працягваліся навуковыя даследаванні Беларусі ў галіне гісторыі, этнаграйіі, мовазнаўства і краязнаўства. У іх развіцце вялікі ўклад унеслі Яўхім Карскі, Адам Багдановіч, Мітрафан Доунар-Запольскі, Вацлаў Ластоускі і інш.У мастацкую літаратуру прыйшлі маладыя таленавітыя паэты і пісьм еннікі: Я. Купала, Я. Колас, Максім Багдановіч, Цётка, Алесь Гарун, Цішка Гартны. 3мітрок Бядуля і інш. Іх дзейнасць спрыяла ўздыму нацыянальнай літаратуры. Адбываецца станаўленне нацыянальнага тэатра. У 1910 г. Ігнат Буйніцкі стварыў "Першую беларускую трупу" – прафесійны тэатр, які з пос пехам гастраляваў у Пецярбургу. Але з-за недахопу сродкау ў 191З г. вымушаны быў зачыніцца. Прадаўжальнікам справы гэтага тэатра стала створанае у 1917г. у Мінску "Першае таварыства беларускай драмы I камедыі. Віднейшымі прадстаўнікамі беларускага выяўленчага мастацтва былі Фердзінанд Рушчыц, Юдаль Пэн, Язэп Кругер, Змітрок Бялыніцкі-Біруля, якія працавалі ў рэалістычным жанры. Шырокае распаўсюджанне атрымала кіно. У 1913 г. ў Мінску працавала калля 100 кінатэатраў. У архітэктуры Беларусі працягваў развіццё стыль мадэрна і эклектыка (спалучэнне рэзных стыляў). Выдатным помнікам архітэктуры пачаткў ст. з’яўляецца касцёл Сымона і Алены ў Мінску пабудаваны ў неараманскім стылі.
Пытанне 39. Абвастрэнне сацыяльтна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўсталяванне савецкай улады на Беларусі.
Пасля расстрэлу дэманстрацыі 4 ліпеня. Часовы ўрад паспрабаваў узяць пад кантроль сітуацыю ў краіне. Ён зрабіў спробу рэпрэсіямі спыніць далейшае нарастанне палітычнага Крызісу, але зрабіць гэта яму не ўдавалася. Тады ён ўступіў у змову з Галоўнакамандуючым рускай армі генералам Карнілавым аб усталяванні ваеннай дыктатуры. Урад дагаварыўся з Карнілавым, што ўсё павінна выглядаць так, быццам Карнілаў сам і па сваёй ініцыятыве захоплівае ўладу. У канцы жніўня 1917 Карнілаў падымае мяцеж, ен здымае верныя яму часці з фронта і накіроўвае іх у Петраград. Разлічваючы устанавіць сваю дыктату і падавіць рэвалюцыю. Аднак супраць мяцяжа выступілі мясцовня Саветы рабочих і саддацкіх дэпутатаў. Яны занялі чыгуначныя станцыі і не прапусцілі на Петраград ніводнага эшэлона. Пры гэтым карнілаўскія войскі разбройваліся. Кіравалі падаўленнем мецяжу бальшавікі.У час барацьбы з карнілаушчннай рэзка ўзрос аўтарытэт бальшавікоў. Яны атрымліваюць падаўляючую большасць у Саветах і пачынаюць рыхтаваць узброенае паўстанне супраць Часовага ўрада.У беларускім нацыянальним руху так і не дасягнута адаінства, 8 – 10 кастрычніка у Мінску адбылася 2 сесія Цэнтральнай Рады Беларускіх арганізацый. На ім адбыўся раскол у БСГ. З яе выйшла Петраградская арганізацня, якая абвясціла аб стварэнні БСДРП на чале з Чарвяковым, якая стала на пазіцыі бальшавікоў.У ноч з 24 на 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагло ўзброенае паўстанне рабочых і салдат. Днём 25 кастрычніка было абвешчана аб звяржэнні Часовага ўрада 2 кастрычніка 2 Усерасійскі з’езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу, прыняў Дэкрэты аб міры і аб зямлі і сфарміраваў ўрад на чале з У. І. Леніным які называўся Савет Народных камісараў СНК.25 кастрычніка ў поўдзень вестка аб перамозе ўзброенага паўстання прыйшла ў Мінск. Мінскі Савет адразу ж выдае загад № 1 ў якім абвяшчае аб пераходзе ўлады ў горадзе ў рукі савета. Па яго загаду з турмы вызваляецца 1000 палітычных зняволеных, з якіх у гэты ж дзень быў сфарміраваны 1 Імя Мінскага савета рэвалюцыйны полк, які бярэ пад кантроль пошту, тэлеграф, тэлефон радыёстанцыю, вакзалы, банкі і г.д. У гэты ж дзень быў створаны ВРК (ваенна рэвалюцыйны камітэт) заходняй вобласці і фронту на чале з Карлам Ландзерам. 27 кастрычніка пры штабе Заходняга фронту эсэры бундаўцы і меньшавікі ствараюць камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з эсерам Калатухіным для таго, каб забраць уладу ў Бальшавікоў. Калатухін з таварышамі патрабуюць ў Мінскага савета передаць ім ўладу у горадзе бо яны заручыліся паддтрымкай 20 тысячнага гарнізона горада. Савет пачынае перамовы з камітэтам і, як можа зацягвае іх, а тым часам бальшавікі накіроўваюць сваіх прадстаўнікоў на фронт за падмогай. У ноч з 1 на 2 лістапада у Мінск прыбывае браняпоезд і рэвалюцыйныя салдаты, "Камітэт" быў арыштаваны. У Мінску канчаткова ўсталявалася Савецкая ўлада. Легка і мірннм шляхам усталявалася савецкая ўлада ў Гомелі, Віцебску, Оршы і іншых гарадах. Больш складаная сітуацыя складывалася ў Магілёве, дзе знаходзілася стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміі генерала Духоніна. Там перавес сіл быў не на баку бальшавікоў, таму ў Магілеў былі накіраваны рэвалюцыйныя атрады з Мінска, Гомеля і Петраграда 18 лістапада Магілеўскі савет прымае рэзалюцыю аб пераходзе ўлады ў горадзе ў рукі савета бальшавіцкія войскі акружылі стаўку. У ноч з 19 на 20 ліотапада стаўка была ліквідавана, а генерал Духонін арыштаваны. На ўсей тэрыторыі Беларусі ўсталявалася савецкая ўлада. Легка і мірным шяхам усталявался савецкая ўлада на Заходнім фронте, дзе вельмі моцнымі былі пазіцыі бальшавікоў.28 лістапада 1917 г. бальшавікамі быў утвораны Абласны Выканаўчы камітэт Зажодняй вобласці і фронту АБЛВЫКАНКАМЗАХ на чале з Рагазінскім і Савет Народных камісараў заходняй вобласці і фронту на чале з Ландзерам Мясніковым і Кнорыным СНК пачау першыя рэволюцыйныя пераўтварэнні. Да канца студзеня 1918 г. ён праводзіць перавыбары ў мясцозых саветах, у іх увайшлі пераважна бальшавікі, такім чынам у Беларусі ўстанавілася бальшавіцкая дыктатура.