Запрашаем вас прыняць удзел у інтэрнэт – праекце, прысвечаным 500-годдзю з дня друкавання Ф. Скарынам першай кнігі на мове, набліжанай да старабеларускай

Гродзенскі абласны рэсурсны цэнтр комплекснай падтрымкі адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця і Мясцовых школьных павестак -21

Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка

Асацыяцыя “Адукацыя для ўстойлівага развіцця”

Паважаныя сябры!

Запрашаем вас прыняць удзел у інтэрнэт – праекце, прысвечаным 500-годдзю з дня друкавання Ф. Скарынам першай кнігі на мове, набліжанай да старабеларускай

Запрашаем вас прыняць удзел у інтэрнэт – праекце, прысвечаным 500-годдзю з дня друкавання Ф. Скарынам першай кнігі на мове, набліжанай да старабеларускай - student2.ru 1) Назва праекта: Францыск Скарына: след чалавека – след жыцця

2) Кароткае апісанне праекта:

Напэўна, няма ні аднаго школьніка, які б не ведаў, хто такі Францыск Скарына. Але наколькі дасканала мы ўяўляем, што стаіць за радкамі ў школьных падручнікаў пра тое, што Францыск Скарына са слаўнага г. Полацка 6 жніўня 1517г. выдаў кнігу “Псалтыр” у чэшскім горадзе Прага. Наколькі актуальна яго дзейнасць у сучасным грамадстве, якое шукае ўстойлівасці? Ці можам мы сёння ўявiць Францыска Скарыну як чалавека ўстойлiвага развiцця?

Удзельнікам інтэрнэт-праекта «Францыск Скарына: след чалавека – след жыцця» прапануецца прааналізаваць духоўны подзвіг Францыска Скарыны, значэнне і ўплыў яго дзейнасці на духоўна-культурнае развіццё нашых продкаў і сучаснікаў, інтэграцыю культуры ВКЛ у працэсы еўрапейскага Адраджэння і сумеснымi намаганнямi распачаць Iнтэрнэт-галерэю выбiтных асоб устойлiвага развiцця Беларусi.

3) Абгрунтаванне праектнай ідэі:

Францыск Скарына – пачынальнік ўсходнеславянскага кнігадрукавання, волат эпохі Адраджэння. Ураджэнец слаўнага горада Полацка стаў дзеячом еўрапейскага маштабу. Праз усё сваё жыццё ён будаваў мост, які павінен быў злучыць Захад і Усход. А праз яго асобу многія дазналіся пра Беларусь.

Яго жыццёвы шлях звязвае нашу зямлю з многімі краінамі свету, сярод якіх Вялікае Княства Літоўскае, Польскае, Дацкае і Чэшскае Каралеўствы, Венецыянская Рэспубліка, Папская вобласць, Маскоўская Дзяржава, Саксонскае Курфюства, Прускае Герцагства, Аўстрыйская Манархія. Фактычна, увесь тагачасны цывілізаваны свет быў добра яму вядомы. Прагна авалодваючы ведамі ў замежных краінах, ён, як пчала мёд, нёс іх да свайго вулля, сваёй Радзімы, “людем посполитым к доброму научению”.

У пошуках шляхоў паляпшэння якасці жыцця свайго народа Ф. Скарына звярнуў пільную ўвагу на магчымасці адукацыі і выйнашаў верны сродак яе здзяйснення – друкаваную карысную кнігу. Менавіта ён убачыў ў друкаванай кнізе невычарпальныя магчымасці духоўнай асветы народа, выхаванне высокіх хрысціянскіх, маральна-духоўных і грамадзянскіх якасцей.

Высока парылі яго думкі… Але ён не быў адарваным ад жыцця летуценнікам. Ён добра ведаў Што, для Каго і Як ён робіць. Без падтрымкі дзяржавы, па сваёй ініцыятыве, за свой кошт і за сродкі мецэнатаў, якіх трэба было пераканаць у важнасці справы, ён друкаваў кнігі, якія абуджалі ў чытача цікавасць да вучэння, выхоўвалі любоў да Бацкаўшчыны. Свой патрыятызм ён змястоўна выказаў у словах: “Понеже от прирождения звери, ходящие в пустыни, знають ямы свая; птици, летающие по воздуху, ведають гнёзда своя: пчёлы и тым подобныя боронять ульев своих, - тако ж и люди, игде узродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають”. Ён не толькі друкуе кнігі на роднай мове, але і робіць гэта раней за сваіх славутых сучаснікаў – Марціна Лютара, П’ера Рабэра ( Аліветана), Уільяма Ціндэйла. Менавіта праца Скарыны стала штуршком і ўзорам для выдання кніг на Беларусі, у Маскоўскай Русі, ва Украіне, у Літве і ў іншых краінах.

Спадчына Скарыны – наш беларускі гонар, наш нацыянальны скарб і візітоўка нашай краіны. Ён не толькі друкаваў кнігі, але ўнёс шэраг навацый у афармленне кнігі, зрабіў усё, каб кніга стала не толькі даступнай, але і зручнай. Жыў і працаваў ён у складаны час, але ўдалося яму быць па-над сваім часам, па-над яго спрэчкамі і супярэчнасцямі і адносіцца да простага чалавека як да сапраўднага брата, ахвяраваць яму сваё жыццё і дзейнаць. Ён сеяў шчодраю рукою… Можа таму і жыве памяць аб ім не толькі ў назвах вуліц, школ, бібліятэк, галоўных дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь, але і ў шалясценні кніжных старонак, якія мы чытаем кожны дзень.

Удзельнікам інтэрнэт-праекта «Ф. Скарына: след чалавека – след жыцця» прапануецца зрабiць свой унёсак у святкаванне ўнікальнага юбілею ў культурным жыцці народаў Усходняй Еўропы – 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

4) Апicанне праектнай ідэі:

4.1. Вам патрэбна зарэгістравацца як удзельнік праекта, даслаўшы форму ўдзельніка (гл. ніжэй) каардынатару праекта на адрас: [email protected].

4.2. Правесці свае даследванне і ў любой форме (эсэ, разважанне, прэзентацыя, рэферат, мастацкі твор, комікс, флэш-анімацыя і г. д.) раскрыць адну ці некалькі старонак жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны;

4.3.Даслаць свае нататкі каардынатару праекта для размяшчэння іх на інтэрнэт-старонцы праекта http://museumgymn.blogspot.com.by/p/blog-page_30.html .

Пры выбары тэмы даследвання можна скарыстацца прапанаванымі тэмамі (ці прапанаваць сваю і раскрыць яе):

ü У чым заключаецца жывы след жыцця і дзейнасці Ф. Скарыны?

ü Ці быў Скарына адукаваным чалавекам і як яго адукацыя паўплывала на самабытнасць асобы беларускага Асветніка?

ü Кім быў Ф. Скарына: першадрукаром ці выдаўцом кніг?

ü Што пра асветніка можа расказаць сігнэт Ф. Скарыны?

ü Ці можна лічыць Ф. Скарыну чалавекам свету? Чаму?

ü Ці можна лічыць Ф. Скарыну наватарам у сферы кнігадрукавання?

ü Што аб’ядноўвае Ф. Скарыну, Леанарда да Вінчы, Мікеладжэла і іншых волатаў эпохі Адраджэння?

ü Якім быў светапогляд Ф. Скарыны: што нам блізка?

ü Як шануецца памяць пра Скарыну ў свеце?

ü Аўтарскі мастацкі твор (малюнак, эсэ, верш) ” Ф. Скарыну прысвячаецца…”

ü За што я сёння магу сказаць Скарыну дзякуй?

Да таго ж мы спадзяёмся:

што ваша даследванне падштурхне вас паразважаць над жыццём і дзейнасцю Ф.Скарыны праз каштоўнасці ўстойлівага развіцця і Хартыі Зямлі, а таксама знайсці сувязь паміж дзейнасцю Скарыны ўчора і сучаснымі намаганнямі па дасягненні Мэт устойлівага развіцця;

што асабістае знаёмства ўдзельнікаў інтэрнэт-праекта з жыцццём і дзейнасцю Ф.Скарыны дапаможа стварыць калектыўны вобраз Асветніка, выкліча разважанні наконт саміх сябе як асоб, якія імкнуцца стаць агентамі ўстойлівага развіцця.

Па запыту удзельнікаў арганізатары праекта гатовы дапамагчы ў выкананні даследвання.

5) Узрост/клас удзельнікаў:вучні 7-11 класаў, студэнты, педагогі, бацькі, усе зацікаўленыя ў злучэнні скарба славутага суайчынніка з сучасным жыццём.

6) Тэрмін праекта:сакавік – май 2017 г.

7) Мовы праекта: беларуская, руская, англійская, нямецкая

8) Імя каардынатараў праекта:

Алена Лісоўская, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, ДУА «Гімназія г. Шчучына»;

Аляксандр Рацько, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў БДПУ

Кансультанты:

Сафія Савелава,начальнік Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» пры Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, эксперт Асацыяцыі “Адукацыя для ўстойлівага развіцця”, трэнер адукацыйнай суполкі iEARN-Belarus;

Сяргей Шупляк,намеснік дэкана гістарычнага факультэта БДПУ.

9) Адрасы электроннай пошты каардынатараў праекта:[email protected],[email protected]

10) Форма заяўкі удзельніка (удзельнікаў):

ü Імя, прозвішча

ü Месца вучобы, працы

ü Ідэя даследвання (не болей 2 сказаў)

ü Кіраўнік даследвання (калі ёсць)

ü Электронная пошта і іншыя кантакты для сувязі

Наши рекомендации