Спецыфіка дысцыпліны і яе месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Мэта і задачы засваення дысцыпліны.
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКС
ПА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ
“Беларуская і сусветная літаратура(Беларуская літаратура)”
для студэнтаў спецыяльнасцей 1-23 01 11 Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць (па напрамках), 1-23 01 12 Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (па напрамках)
Складальнікі:
Г. М. Друк, дацэнт кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Разгледжана і зацверджана
на пасяджэнні Прэзідыума Навукова-метадычнага савета
(пратакол № __ ад “__” __________ 20__ г.)
І. УВОДЗІНЫ
Спецыфіка дысцыпліны і яе месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Мэта і задачы засваення дысцыпліны.
Дысцыпліна “Беларуская і сусветная літаратура” і яе асобны раздзел “Беларуская літаратура” дапамагаюць рэалізоўваць галоўную мэту адукацыйна-выхаваўчага працэсу – фарміраванне інтэлектуальна і эстэтычна развітай, культурнай асобы. Пры вывучэнні названай дысцыпліны студэнты атрымліваюць звесткі пра асаблівасці і грамадскае прызначэнне мастацкай літаратуры, якія неабходны ім для паспяховага ўспрымання і асэнсавання жыццёвых з’яў, ролі і месца чалавека ў соцыуме, для фарміравання пэўных прафесійных навыкаў і выхавання нацыянальнай свядомасці. У выкладанні дысцыпліны для студэнтаў спецыяльнасцей “Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць” і “ Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” літаратуры павінна быць адведзена асаблівая роля яшчэ і таму, што яна забяспечвае трансляцыю духоўнага вопыту і ведаў, выхаванне каштоўнасных арыентацый, ідэалаў і перакананняў, можа даць маладому пакаленню магчымасць паўнавартасна ўключыцца ў соцыум.
Беларуская літаратура належыць да сацыяльна-гуманітарнага цыкла дысцыплін і цесна звязана з такімі дысцыплінамі, як “Фальклор, міфалогія і этнаграфія беларусаў”, “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”, “Гісторыя мастацтваў”, “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” і інш. Літаратура фарміруе маральны ідэал, эстэтычныя густы, развівае інтэлект, далучае да духоўнага жыцця і культуры народа.
Мэтай выкладання дысцыпліны “Беларуская літаратура” з’яўляецца ўключэнне студэнта пры дапамозе літаратуры ў сучасную інфармацыйна-культурную прастору, бесперапынны працэс адукацыі і духоўнага самаўдасканалення, развіццё патрэбнасці ў пастаянным знаёмстве з творамі нацыянальнай і сусветнай культуры.
У працэсе засваення дысцыпліны “Беларуская літаратура” рэалізуюцца наступныя задачы:
– фарміраванне сістэмы літаратурных (тэарэтыка-літаратурных і гісторыка-літаратурных) ведаў як кампанента гуманітарнага светаадчування і мыслення;
– выпрацоўка навыкаў прафесійнага выкарыстання літаратурна-мастацкіх твораў у сваёй будучай прафесіі;
– развіццё вопыту творчай дзейнасці;
– фарміраванне сістэмы этычных і эстэтычных нормаў адносін да свету, людзей, да сябе.
У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен ведаць:
– спецыфіку мастацкай літаратуры як формы спасціжэння свету;
– мастацка-светапоглядныя сістэмы ў нацыянальнай літаратуры;
– эвалюцыйныя змены мастацкіх напрамкаў, стыляў, жанраў;
– творчасць яркіх прадстаўнікоў кожнай з мастацкіх эпох;
– спецыфіку нацыянальнага літаратурнага працэсу;
умець:
– характарызаваць літаратурную эпоху, асноўныя этапы яе развіцця, літаратурныя напрамкі;
– сістэматызаваць і абагульняць фактычны матэрыял, які адлюстроўвае асаблівасці літаратуры розных гістарычных перыядаў;
– выяўляць аб’ектыўныя заканамернасці і адметнасць развіцця літаратурнага працэсу;
– вылучаць сувязі літаратуры з іншымі відамі мастацтва, разумець узроўні іх ўзаемаўплываў;
валодаць:
– неабходнай літаратуразнаўчай тэрміналогіяй;
– навыкамі аналізу мастацкага твора з улікам яго ідэйна-мастацкай цэласнасці ў гісторыка-літаратурным і культуралагічным кантэксце.
У адпаведнасці з вучэбнымі планамі (рабочы варыянт) на вывучэнне раздзела “Беларуская літаратура” вучэбнай дысцыпліны “Беларуская і сусветная літаратура” ўсяго прадугледжана 198 гадзін, з якіх 76 гадзін – аўдыторныя заняткі (42 г. – лекцыі, 34 г. – семінары), 20 гадзін – КСР.
Рэкамендуемыя формы кантролю ведаў студэнтаў – залік, экзамен.