Вызначэнне тэмы сачынення.
Вучні разглядаюць малюнак практ. 107 і вызначаюць тэму сачынення.
Вуснае складанне апавядання па малюнку.
Пытанні і заданні
• Хто намаляваны?
• Дайце дзецям імёны, а катку — мянушку.
• Што вы можаце сказаць пра дзяцей?
• Звяртаецца ўвага на пытанні: "Дзе?", "Калі?", "Што?", "Як?"
• Як можна закончыць апавяданне?
• Дайце малюнку загаловак.
На дошцы запісваюцца загалоўкі: "У дзень нараджэння", "Шчаслівы дзень", дзеясловы-памочнікі: прапанаваць (каму?) падзякаваць (каму?) запрасіць (каго?)....
Вусны пераказ апавядання
Самастойная работа.
Вучні запісваюць сачыненне ў сшыткі. Потым праводзіцца самаправерка па алгарытме.
Памятка рэдактару Перачытай сачыненне і правер: * ці няма ў тэксце лішніх слоў; * ці не прапушчана слова; * ці не парушаны парадак слоў у сказе; * ці правільна вызначаны межы сказаў; * ці варта аб'ядноўваць суседнія сказы; * ці правільна звязаны паміж сабой сказы і часткі тэксту; * ці правільна выдзелены часткі тэксту; * ці дакладна ўжыты прыметнікі, дзеясловы, займеннікі. |
Варыянт
1. Падкрэсліце прыметнікі адзіночнага ліку.
Лёгкае заданне, новы партфель, сіні парасон, летнія канікулы, асенняя пара, добрыя ўчынкі.
2. Дапішыце і выдзеліце канчаткі. Вызначце лік прыметнікаў.
Цёпл.. словы, радасн.. дзень, шчаслів.. дзеці, добр.. сяброўка,
цяжк.. ранцы, брудн.. паветра
3.Утварыце і запішыце словазлучэнні.
смачны гусь шчаслівы сукенка
чыстае яблык маленькае позірк
белая паветра новая цяля
4. Дапішыце канчаткі. Вызначце род і склон прыметнікаў.
На бел.. ручніку ляжыць пшанічн.. хлеб.
Малюе мастачка-зіма прыгож.. кветку на шкле.
Варыянт
1. Падкрэсліце прыметнікі адзіночнага ліку.
Новае паліто, складаная задача, акуратныя сшыткі, добры адпачынак, асеннія дні, мудрыя парады.
2. Дапішыце і выдзеліце канчаткі. Вызначце лік прыметнікаў.
Салодк.. мёд, жоўт.. лісточкі, шчаслів.. жыццё, сціпл.. людзі,
суседн.. вуліца, цёмн.. хмары.
3. Утварыце і запішыце словазлучэнні.
шэры вуліца чорнае сабака
доўгая сонца летняя кацяня
летняе пыл маленькі спёка
4. Дапішыце канчаткі. Вызначце род і склон прыметнікаў.
Над родн.. краем узыходзіць ярк.. сонца.
Асенн.. кветцы песню прысвяціў паэт.
Урок 60
Тэма: "Першая асоба дзеясловаў".
Мэты:вучыць змяняць дзеясловы па асобах і ліках; вучыць звяраць напісанне канчаткаў дзеясловаў 1-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга часу з табліцай спражэння дзеясловаў; узбагачаць лексічны запас вучняў; выхоўваць узаемадапамогу, працавітасць.
Абсталяванне:падручнік, табліцы, карткі для групавой работы, дыдактычны матэрыял.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Настаўнік жадае вучням, а яны адзін аднаму быць на ўроку ўважлівымі, упэўненымі... Дзеці працягваюць пажаданні.
2. Чыстапісанне.
фарба расфарбоўка футра
Работа па картцы
Скласці сказ з прапанаваных слоў. Падкрэсліць галоўныя члены сказа. Вызначыць, якой часцінай мовы выражаны выказнік.
Ярка, сонца, і, возера, афарбоўвае, у, розныя, свеціць, колеры, ваду.
3. Праверка дамашняга задання.На дошцы — верш П. Пранузы:
Па дарозе ў школу стрэў ты дружбака.
I яму гаворыш з ласкай: "Добры дз..н..!"
Ён табе ўсміхнуўся і з табой ідз.. .
Ён твайму в..танню і сустрэчы рад.
Хмарна, а св..тлеюц.. н..ба, кв..ткі, сад.
Пытанні і заданні
• Пра што расказваецца ў вершы?
• Устаўце прапушчаныя літары.
• Назавіце дзеясловы, вызначце іх спражэнне.
• Што такое спражэнне дзеяслова?
• Вызначце час і асобу названых дзеясловаў.
• Якія дзеясловы адносяцца да першага спражэння, а якія — да другога?
• Для чаго неабходна ведаць спражэнне дзеясловаў?
Гульня "Ці верыце вы?.."
• Ці верыце вы, што да I спражэння адносяцца дзеясловы спяваць, ляцець, зваць, гуляць, жыць, казаць?
• Ці верыце вы, што да II спражэння адносяцца дзеясловы крычаць, глядзець, ляжаць, стаяць, пішуць?
Фізкультхвілінка
Дыферэнцыраваная работа ў групах па картках
1-я група: абазначце спражэнне дзеясловаў.
Думаю, мару, спявае, піша, скачуць, адчуваюць, глядзіць, чэрціць, спіць, крычыць.
2-я група: адгадайце загадкі, знайдзіце дзеясловы і вызначце іх спражэнне.
Па блакітным па двары авечкі ходзяць дагары.
Падзьме вецер самавіты — ні авечак, ні блакіту.
Ног не маю, а іду, рук не маю, а б'ю.
Адзін лье, другі п'е, трэці зелянее і расце.
3-я група: злучыце стрэлкамі дзеясловы з назоўнікамі ва ўсе магчымыя словазлучэнні, абазначце спражэнне дзеясловаў.
гавораць на пытанні
адказваюць пры сустрэчы
сустракаюцца на дарозе
працаваць з сябрамі
маляваць ля дошкі