Дзяржаўны і грамадскі лад вялікага княства літоўскага, рускага і жамойцкага. 2 страница
Пытанне № 13. Пісьменнасць і асвета на землях Беларусі. Е. Полацкая, К. Тураўскі, К. Смаляціч, А. Смаленскі.
Наяўнасць ва ўсходніх славян у дахрысціянскія часы пісьменнасці з’яўляецца прадметам спору для гісторыкаў. Частка іх пераканана, што пісьменнасць ва ўсходнеславянскіх землях з’явілась толькі з увядзеннем хрысціянства. Іншыя распавядаюць пра “чэрты і рызы” – сістэму пісьма ў нашых продкаў, што існавала тут у часы язычніцтва. Да такіх вучоных адносяцца Фадзей Валанскі і Генадзь Берневіч яны даказалі, што этрускі папярэднікі рымлян на Апенінскам паўвостраве гэта славяне. Народ этрускаў пакінуў пасля сябе многа пісмовых помнікаў, у тым ліку і знакаміты Фестскі дыск. Навукоўцы ўсіх краін не маглі і не могуць іх прычытаць да сённяшняга часу. А вось вучоныя царскай Расіі навучыліся чытаць этрускую пісменнасць ужо ў пачатку 19 ст. таму, што яны для прачытання тэкстаў выкарыстоўвалі старажытнаславянскую мову. Тэксты якія такім чынам агучваюцца нават зразумелыя для нас сённяшніх бо падобны на 30 % на сучаную беларускую мову. Такім чынам этрускі, настаўнікі рымлян – славяне, нашы продкі. З увядзеннем хрысціянства ў Беларускіх землях распаўсюдзілась спачатку глаголіца а потым кірыліца, якія прынята лічыць грэчаскім алфавітам, што быў прыстасаваны пад патрэбы славянскай фанетыкі. Самыя раннія помнікамі кірылічнага пісьма на тэрыторыі Беларусі адносяцца да 11 ст. Гэта надпіс на камяні Сафійскага сабора ў Полацку і “Тураўскае евангелле” якое з’яўлецца сапраўдным творам мастацтва. Яно ўпрыгожана заглаўнамі літарамі, што намаляваны чырвонай сіняў і зялёнай фарбай. Да помнікаў пісьменнасці 12 ст. адносяцца Рагвалодавы камяні знойдзеныя ў рэчышчы Заходняй Дзьвіны з выявамі крыжа і надпісамі “Господи, помози рабу своему Борису” і такі ж Рагавалодаў камень каля Оршы. Да гэтага ж часу адносіцца грэбень з літарамі славянскага алфавіту, знойдзены ў Брэсце. Вялікую навуковую каштоўнасць маюць берасцяныя граматы, што былі абнаружаны пры раскопках Віцебска і Мсціслаўля. Граматы сведчаць аб тым, што пісаць і чытаць ў 12 ст. умелі не толькі царкоўнаслужыцелі і знаць але і простыя людзі. Узорам пісьменнасці Турава 12 ст. з’яўляецца “Сказанне аб мніху Марціне”. У ім гаворыцца аб цяжкім жыцці манаха пустэльніка ў келлі Барысаглебскага манастыра. Ефрасіння Полацкая 1104 – 1167. Князёўна Прадслава дачка Полацкага князя Святаслава, што быў малодшым сынам Усялава Чарадзея. Каб не выходзіць замуж ў 12 год пастрыглась у манахіні. Першапачаткова жыла ў прыбудове Полацкага Сафійскага Сабора і перапісывала кнігі, потым заснавала жаночы і мужчынскі манастыры а пры іх школы і майстэрні па перапісывнню кніг. На свае сродкі пабудавала царквў Спаса, заказала ювеліру Лазару Богшы знакаміты крыж а ў 1167 адправілась у Іерусалім да гроба Гасподня. Пад час гэтага падарожжа памерла. Е. Полацкая першая ва ўсходнеславянскіх землях жанчына, што залічана да ліку святых. Зараз яна з’яўляецца аборонцай Беларусі. Кірыла Тураўскі 1130 – 1182. Сын заможных бацькоў які адмовіўся ад багацця і прыняў манаскі пострыг. Будучы манахам ён многа чытаў і займаўся самаадукацыяй, дзякуючы чаму ў хуткім часе стаў добрым прамоўцай і атрымаў вялікі аўтарытэт сярод царкоўнікаў. За мастацтва прыгожа гаварыць Кірылу Тураўскага празвалі златавустам. У 1158 г. ён стаў Тураўскім епіскапам. Пасля сябе ён пакінуў вялікую па тым часе літаратурную спадчыну: 30 малітваў, 8 слоў павучэнняў, 3 прытчы. Самым лепшым яго творам з’яўляецца прытча “аб душы і целе або аб кульгавам і сляпым”. Кліменці Смаляціч царкоўны дзеяч 12 ст. гады нараджэння і смерці дакладна не вядомы. Першы ў гісторыі славянскі мітрапаліт. Да яго і доўгі час пасля яго Мітрапалітамі былі грэкі якіх прысылаў у Кіеў канстанцінопальскі патрыярх. Ім было напісана “Пасланне да прасвітара Фамы”, дзе аўтар абгрунтоўвае права Кіеўскай мітраполіі на незалежнасць ад Канастанцінопаля. Аўрамі Смаленскі царкоўны дзеяч 12 ст. гады нараджэння і смерці дакладна не вядомы. Адзін з лідэраў праваслаўнай царквы ў Смаленскім княстве, які быў не проста святаром і манахам, але і сапраўдным духоўным пастырам для смалян. Для гістарычнай навукі цікавы не столькі сам Аўрамі, колькі кніга якая распавядае аб яго жыцці. Кніга называецца “Жыціе Аўрамія Смаленскага”, што было напісана ў 1240 г. Манахам Яфрэмам. У гэтай кнізе ўпершыню ў гісторыі ўжыта пісьмовая Беларуская мова. Кніга з’яўляецца доказам таго, што на беларускай мове гаварылі і пісалі ўжо ў 1240 г.
Пытанне № 14. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў Беларусі ў 9 – 13 ст.
Пасля прыняцця хрысціянства на тэрыторыі Беларусі распаўсюдзіўся візантыйскі крыжова-купальны архітэктурны стыль. Трапіўшы на беларускую глебу ён раздзяліўся на дзьве архітэктурныя школы полацкую гродзенскую(пад словам “школа” тут разумеецца спосаб будаўніцтва). Да полацкай архітэктурнай школы адносяцца такія помнікі архітэктуры як Сафійскі сабор, Спасаефрасіньеўскыя царква, царква Бельчыцкага манастыра і інш. Асноўнай прыкметай полацкай архітэктурнай школы з’яўляецца спосаб кладкі сцяны які называецца тэхніка схаванага рада. Спачатку клаўся рад з плінфы (плінфа – цагліна 30 на 30 н 3 см) потым рад з булыжнага камяню, потым зноў з плінфы і зноў з камяню і так ад падмурка да самага даху. Рады з булыжніку паміж радамі плінфы хавалісь за тоўстым слоем цэмянкі (цэмянка, вапенны росчын які да другой паловы 19 ст. выкарыстовываўся замест цэментавага). Такім чынам сцяна атрымлівалася шэрай у чырвоную палосачку. Пасля завяршэння ўзвядення ўся сцяна тынкавалась і бялілась. Да гродзенскай архітэктурнай школы адносяцца Барысаглебская або Каложская царква ў Гродне, Ніжняя царква, рэшткі княжацкага замка і яшчэ тры гродзенскія царквы, што да нашага часу не захаваліся. Пры пабудове гэтых цэркваў выкарыстовываўся звычайны спосаб кладкі але звонку ў сцяну ўмуровываўся ўзор з шліфаваных валуноў і маёлікавай пліткі (маёліка – каляровае шкло). Таксама ў сцены ўмуровываліся збаны галаснікі, якія, само сабой разумеецца, выходзілі вусцем унутр памаяшкання (гэта разумеюць далека не ўсе студэнты:). Галаснікі патрэбны для паляпшэння акустыкі. Падлога цэркваў гродзенскай архітэктурнай школы таксама выкладалась з маёлікавай пліткі. Унутры праваслаўныя храмы аздабляліся іконамі і фрэскамі. Фрэскі гэта выявы зробленыя на сырой атынкоўцы. Атынкоўка сохне прыблізна 8 гадзін, за гэты час старажытны мастак павінен быў паспець поўнасцю намаляваць выяву святога ці якую-небудзь біблейскую падзею. Малюнак на сырой атынкоўцы заховываўся вякамі. Фрэскі і іконы выконвалісь па грэчаскім канонам (патрабаванням). Згодна канонам твары людзей мелі тонкія рысы, вялікія вочы, постаці былі занаддта выцягнуты вертыкальна. У 13 ст. на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца шматлікія данжоны – трыдцацімятровыя цыліндрычныя вежы, якія будавалісь для прыкрыцця гарадскіх варот у час аблогі. Да нашых дзён на тэрыторыі Беларусі захавалыся толькі адна “Белая” вежа у горадзе Камянцы Брэсцкай вобласці. Шэдэўрам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва гэтай эпохі стаў крыж Ефрасінні Полацкай створаны ў 1161 г. ювелірам Лазарам Богшай. Галоўным упрыгожваннем гэтага крыжа з’яўляюцца выявы святых, выкананыя ў тэхніцы перагародчатых эмалей. Контурны малюнак рабіўся з залатога дроту і напайваўся на залатую пласціну потым расфарбовываўся каляровым шлом, у гэтай тэхналогіі няма нічога складанага калі не ўлічваць тое, што агульная плошча малюнка ледзь перавышала квадратны см.; пры гэтым работа выконвалась у 12 ст. калі не было яшчэ дасканалых аптычных прыбораў. Такім чынам архітэктура выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў Беларусі ў 9 – 13 ст. дасягнула высокага узроўню.
Пытанне 15. Фарміраванне беларускага этнасу. Станаўленне старабеларускай мовы і развіццё літаратуры.
Народнасць або этнас, гэта агульнасць людзей якія маюць аднолькавыя этнічныя прыкметы.Этнічныя прыкметы, гэта асаблівасці пэўнага народа якія адрозніваюць яго ад іншых. Маюцца на ўвазе культура, побыт, звычаі, мова.У выніку славянізацыі балцкага насельніцтва, змешвання з ім прышлых славян склаліся перадумовы ўзнікнення беларускай народнасці. Адбывалася гэта на працягу доўгага часу ад 8 да 13 ст.У культуры і мове Беларусаў перапляліся славянскія і Балцкія прыкметы. Тры славянскія саюзы плямёнаў – крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы – паступова ўцягвалісь у працэс фарміравання, новай этнічнай супольнасці – беларускага народа. У заходніх абласцях Беларусі доўга пражывалі асобныя балцкія і змешанныя балцка-славянскія групы насельніцтва. Даследчыкі вызначаюць для 9 – 13 ст. балцка-славянскую мяжу па лініі Гродна – Ліда – Вілейка – Мядзель – Браслаў. Наступны этап фарміравання этнічнага складу насельніцтва Беларусі быў звязаны з ўзнікненнем і існаваннем ВКЛ. На працягу 150 гадоў з сярэдзіны 13 да пачатку 15 ст. складывалась тэрыторыя гэтай дзяржавы многіх народаў і рэлігій. У адносінах да беларускіх зямель назва “Белая Русь” з’явілась у заходняў гістарычнай крыніцы каля 1250 г., ва украінскім летапісе каля 1305 г. У 14 – 15 ст. ст. яна адносілася да тэрыторыі беларускага Падняпроўя і Падзьвіння, з першай паловы 17 ст. назва замацавалась за ўсходняй часткай Беларусі, але паступова яна распаўсюдзілася і на астатнюю тэрыторыю. Важнай асблівасцю народнасці з’яўляецца мова. Беларуская мова зьявілась у пісьмовых крыніцах ў 1229 і ў 1240 у гэты час яе элементы былі ўжыты у Смаленскай праўдзе і Манахам Яфрэмам пры напісанні “Жыція Аўрамія Смаленскага”. Доўгі час Смаленшчына была спорнай тэрыторыяй паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. У наш час на Смаленшчыне ў вёсках размаўляюць па Беларуску. Беларуская мова была дзяржаўнай у ВКЛ аб гэтым сведчыць Статут ВКЛ. У 70-х гадах 16 ст. Васіль Цяпінскі пачаў пераклад Евангелля на беларускую мову. Пасля ўтварэння РП Шляхта няўхільна паланізавалася і ўжо ў 17 стагоддзі аддала перавагу польскай мове. Прадстаўнікі падатковых саслоўяў працягвалі карыстацца беларускай мовай. Вельмі значную ролю для захавання беларускай мовы адыграла ўніяцкая царква. Да 1623 года беларусы ставіліся да ўніяцтва варожа, таму што яно насаджвалася гвалтоўна. Пасля віцебскага паўстання і забойства Іясафата Кнцэвіча палітыка ўніяцкай царквы змянілась. Яна стала памяркоўна і мірна распоўсюджваць свой уплыў. Ужо ў канцы 17 ст. звыш 70 % хрысціян на тэрыторыі Беларусі былі ўніятамі і слухалі набажэнствы ў храмах на роднай Беларускай мове. Літаратурны варыянт сучаснай беларускай мовы пачаў фарміравацца толькі у 19 ст. калі з’явілась беларуская нацыянальная інтэлігенцыя і нацыянальная ідэя. Неабходна адзначаць, што літаратурны варыянт рускай мовы пачаў фарміравацца не на многа раней.
Пытанне № 16. Распаўсюджванне ідэй адраджэння ў Беларусі. Дзейнасць Францыска Скарына Міколы Гусоўскага, іншых асветнікаў Беларускага рэнесансу.Адраджэнне або Рэнесанс – культурна-гістарычная эпоха еўрапейскай культуры, якая ў 14 – 16 ст. ахапіла большасць краін Еўропы і характарызавалась аднаўленнем гуманаістычнага светапогляду які быў, на думку дзеячоў адраджэння, ў эпоху антычнасці непасрэдна перад цёмнымі сярднімі вякамі. Эпоха адраджэння характарызуецца небывалым росквітам навукі, літаратуры, мастацтва. У эпоху адраджэння ўдалася не толькі адрадзіць антычнасць, але і пераўзыйсці яе.Класічны варыянт адраджэння адбываўся ў Італіі. Ён прайшоў тры асноўныя этапы: Ранні, 13 – 14 ст.ст. Высокі 15 ст. і Позні 16 ст. Іменна тут сфарміравалісь найбольш раннія сацыяльныя і духоўныя перадумовы новай культурна-гістарычнай эпохі, вытокі якой зыходзілі з глыбокай старажытнасці: грэка-элінскай і рымскай культуры. Вызначальнымі рысамі культуры еўрапейскага рэнесансу былі: вяртанне да антычнай спадчыны, апазіцыйнасць сярэдневечнаму светапогляду, рацыяналістычна-гуманістычны характар, арыентацыя на пазнанне прыроды і чалавека, сцвярджэнне каштоўнасці зямнога жыцця і неабмежаваных духоўных магчымасцей развітой і актыўнай асобы, значнае пашырэнне свецкіх (не царкоўных) пачаткаў у архітэктуры, жывапісе літаратуры.Галоўныя дасягненні эпохі еўрапейскага Адраджэння з’явіліся: вялікія геаграфічныя і астранамічныя адкрыцці, развіццё прыродазнаўчых і гуманітарных навук, кнігадрукаванне, тэхналагічны прагрэс і інш. Вяртанне да антычнай культуры падкрэслівала адзінаства чалавечага роду, веліч яго мінулага і яго будучыні.Эпоха адраджэння, якая закранула большасць еўрапейскіх краін, мела ў розных рэгіёнах Еўропы і ў асобных краінах свае асаблівасці, у тым ліку і ў ВКЛ. Рэнесанс у ВКЛ па асноўных прыкметах быў блізкі да Паўночнага Рэнесанса (да культуры краін на пўнач ад Італіі). Адраджэнне тут пачалося на 100 гадоў пазней, чым у Італіі, і вызначалася такімі асаблівасцямі як цесная сувязь з рэфармацыяй і нацыянальным адраджэннем.У Беларусі адметнымі рысамі Адраджэння было яшчэ і тое, што тут развіццё культуры адбывалась ва ўмовах рэлігійнай талерантнасці і апоры праваслаўнага насельніцтва на грэкавізантыйскую і ўсходнеславянскую культуру. Сацыялнай асновай рэнесансавай культуры ў ВКЛ былі пераважна прадстаўнікі шляхецкага саслоўя, а таксама частка мяшчанства і разнастайная па свайму паходжанню тагачасная інтэлігенцыя.Адно з галоўных дасягнення Адраджэння ў Беларусі стала кнігадрукаванне заснавальнікам каторага стаў Францыск Скарына (1490 – 1551). У 1506 г. ён закончыў філасофскі факультэт са ступенню бакалаўра, у 1512 г. ён вытрымаў экзамен на доктара медэцыны ў Падуанскім універсітэце. У 1517 г. ў Празе Ф. Скарына надрукаваў 22 кнігі Бібліі са сваімі прадмовамі і пасляслоўямі гуманістычнага зместу. У Вільні 1522 г.ён выдае Малую падарожную кніжыцу а ў 1525 Апостал. На лаціне, мове навукі, свецкай літаратуры і дыпламатыі піша сваю славутую паэму «Песня пра зубра» выдатны паэт, сучаснік Скарыны Мікола Гусоўскі (1470 – каля 1533). Яна была выдадзена ў 1523 г. у кракаўскай друкарні. На старонках свайго твора Гусоўскі апявае хараство роднай прыроды, веліч свайго народа, знаёміць з беларускай гісторыяй і традыцыямі. Разам з тым асуджае войны і ўсобіцы, заклікае да ўзмацнення дзяржавы. Дзякуючы «Песні пра зубра» для адукаванага грамадства быў адкрыты далёкі славянскі куток Еўропы з яго насельнікамі – беларусамі.Прыкладна ў гэты ж час яшчэ адзін паэтлацініст Ян Вісліцкі (каля 1485 – 1520) стварае гістарычнае палатно – паэму «Пруская вайна». У цэнтры твора – бітва пад Грунвальдам 1410 г. «Так, у панцырах, шлемах фанабэрлівыя тэўтоны Падалі, стрэламі бітыя з тугіх лукаў татарскіх. Далей, нібы волаты, крочылі ў бой беларусы, 3 імі – літоўцы з коп'ямі, настойлівыя і без страху...»Гераічнасць, эпічнасць – галоўная рыса літаратуры XVI ст. Акрамя названых, вядомасць займелі ў тагачаснай Еўропе творы беларускіх паэтаў «Дэкатэрас» Андрэя Рымшы, «Радзівіліяда» Яна Радвана, «Пасольства да вялікага князя Маскоўскага» Гальяша Пельгрымоўскага.
Пытанне 17. Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім. Рускім і Жамойцкім і Рэчы Паспалітай. Берасцейская царкоўная ўнія (1596 г.)Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў ВКЛ і РП. Былі надзвычай няпростымі Адных хрысціянскіх веравызнанняў тут існавала 4. Праваслаўе, каталіцтва, уніяцтва і пратэстанцтва. Пры гэтым варта памятаць, што слова “пратэстанцтва” не прымяняецца для абазначэння паняцця адной хрысціянскай канфасіі, а прымяняеца для абазначэння усіх тых хрысціянскіх канфесій, якія былі супраць засілля каталіцкай царквы. Такіх канфесій былі дзесяткі. Існавалі ў Беларусі і рэлігійныя абшчыны хрысціян якія пратэставалі супраць праваслаўя, у першую чаргу гэта секта Феадосія Касога і раскольнікі або стараверы. Акрамя ўсіх пералічаных хрысціянскіх рэлігій у Беларусі існавалі не хрысціянскія рэлігіі. Шырока было распаўсюджана мусульманства і іўдаізм, трэба адзначыць, што толкі ў 1930 г. камуністамі быў узарваны камень якому рэальна пакланяліся і прыносілі ахвяры аж да гэтага самага 1930 г. Такім чынам нават язычніцтва ў некаторых мясцовасцях Беларусі заховывалася аж да 1930 г. Як хрысціянства пачалося дзяліцца на канфесіі. Хрысціянства фактычна падзялілася на каталіцтва і праваслаўе ў 4 ст. н. э. калі Рымская імперыя распалася на заходнюю і ўсходню. Аднак фармальна або афіцыйна гэты раскол быў аформлены толькі ў 1054 г. пад час Нікейскага сабора. Такім чынам, на сенняшні дзень існуюць дзьве базавыя хрысціянскія царквы каталіцкая і праваслаўная. Каталіцтва. Сёння дамінуючая канфесія ў Заходняй Еўропе і Лацінскай Амерыцы. Цэнтрам каталіцтва з’яўляецца Рым. У наш час раён горада Рыма – Вацікан мае статус асобнай дзяржавы якая падпарадковываецца Папе Рымскаму. У старажытнасці Папе Рымскаму падпарадковываўся ўвесь Рым з прыгарадамі, так званая Папская вобласць, і ўсе каталіцкія цэрквы ўсяго свету. Праваслаўе. Сёння дамінуючая царква ў Грэцыі Сербіі Расіі Беларусі Украіне Эфіопіі і некаторых іншых краінах. У старажытнасці праваслаўе Было рэлігіяй Усходняй Рымскай імперыі або Візантыі. Усходняя Рымская імперыя называлася Візантыяй таму, што яе сталіцай быў горад Візантый які прыблізна 330 г. быў пераіменаваны ў Канстанцінопаль а з 29.05.1453 г. у Стамбул. Праваслаўная царква да 1453 г. падпарадковывалася Канстанцінопальскаму патрыярху. Ён лічыўся толькі духоўным лідэрам, свецкая ўлада (не блытаць з савецкай) на думку праваслаўных не павінна падпарадковывацца царкве. Мовай багаслужэння у Візантыі (або Усходняй Рымскай імперыі) доўгі час была грэчаская, у славянскіх землях царкоўнаславянская. І ў наш час ў Расіі і Беларусі набажэнствы вядуцца пераважна на царкоўнаславянскай мове. Барацьба праваслаўных і каталікоў. Праваслаўе на тэрыторыі Беларусі з 988 г. стала дамінуючым веравызнаннем. Каталіцтва ж у эпоху Кіеўскай Русі спрабавалі распаўсюдзіць двойчы, але без поспеху. Першы раз каталіцтва прыняў Тураўскі князь Святаполк Яраполчыч пасля 1000 года і многія тураўляне, аднак яны адразу ж падвергся рэпрэсіям з боку Уладзіміра Святаславіча. Другі раз каталіцтва спрабавалі распаўсюдзіць крыжакі прыблізна пасля 1201 г., аднак мясцовае насельніцтва лічыла іх ворагамі і адпаведна іх рэлігію варожай. Першае паспяховая спроба распаўсюдзіць каталіцтва ў Беларусі была зроблена вялікім князем літоўскім Ягайлам ў 1385 г. У гэтым годзе была заключана Крэўская ўнія. Па яе ўмовам Ягайла атрымліваў польскую карону але ўзамен ён абавязваўся хрысціць ВКЛ па каталіцкаму абрадў. Каб заахвоціць насельніцтва ВКЛ да перахода ў каталіцтва ён простым людзям якія хрысціліся ў каталіцкую веру выдаваў невялікую суму грошай і новыя боты, а для феадалаў у 1387 г. выдаў прывілей па катораму толькі каталікі атрымлівалі права перадаваць свае маёнткі ў спадчыну. Многія язычнікі хрысціліся ў каталіцкую веру, некаторыя людзі з прастанароддзя хрысціліся некалькі раз, каб атрымаць болей грошай і ботаў. А вось паваслаўныя аказалі супраціўленне акаталічванню, якое паступова перарасло ў грамадзянскую вайну. У выніку гэтай вайны Ягайла страціў ВКЛ а вялікім князем з 1392 г. стаў Вітаўт. Але і Вітаўт цягнуў насельніцтва ВКЛ да каталіцкай веры. У 1401 г. была заключана Віленска-радамская ўнія, якая ўзнавіла усё, што было запісана ў крэўскай уніі ад 1385 г. а іменна ў спадчыну маёнткі маглі перадаваць толькі каталікі. У 1413 годзе быў абнародаваны Гарадзельскі прывілей па катораму праваслаўныя пазбаўляліся права займаць дзяржаўныя пасады. Такая дыскрымінацыя праваслаўных прывяла да яшчэ адной грамадзянскай вайны ў ВКЛ, якая адбылася у 1432 – 1435 г. У час гэтай вайны праваслаўных узначаліў Свідрыгайла а каталікоў Жыгімонт. У 1434 г. Жагімонт ураўняў праваслаўных у эканамічных правах з каталікамі – дазволіў ім перадаваць маёнткі ў спадчыну і многія праваслаўныя феадалы здрадзілі Свідрыгайлу, які пасля гэтага праіграў вайну. У 1508 г. адбылася паўстанне пад кіраўніцтвам Міхаіла Глінскага якое паднялося таму, што праваслаўныя феадалы не мелі палітычных правоў. Паўстанне было вельмі крывапралітным, і, пасля яго, каб падобная рэзня на паўтарылася, Жыгімонт І Стары (1506 – 1548) ураўняў праваслаўных і каталікоў ў правах фактычна а Жыгімонт ІІ Аўгуст (1548 – 1572) яшчэ івармальна (праз зканадаўства). Пратэстантства. Трэба адзначыць, што ў 16 ст. многіх беларускіх магнатаў Сапегаў, Радзівілаў, Пацаў, Кішкаў пачала раздражняць багацце і усеўладдзе каталіцкай царквы. Таму калі першай палове 16 ст. ў заходняй Еўропе пачалі распаўсюджвацца рэфармацыйныя рухі, то большасць багацейшах феадалаў іх падтрымалі. Рэфармацыйныя рухі або пратэстантства гэта, дзесяткі хрысціянскіх веравучэнняў якія выступалі супраць, багацця і ўсеўладдзя каталіцкай царквы. Яны былі супраць выплаты царкоўнай дзесяціны (кожны католік аддавай 10 частку сваіх даходаў царкве), супрыць зямелных уладанняў каталіцкай царквы, і супраць яе ўмяшальніцтва ва усе бакі жыцця вернікаў. Яны былі за танную царкву, за набажэнствы на роднай мове а не на лаціне, за пераклад бібліі з лаціны на родную мову. Пратэстантскіх ці рэфармацыйных рухаў было вельмі многа, часта яны не мірыліся паміж сабой але аб’ядноўваў іх пратэст супраць Каталіцкай царквы. У Беларусі шырока распаўсюдзіўся кальвінізм. У Кальвінізм хрысціліся магнаты, шляхта, багатыя гараджане, некаторы час здавалася, што ў ВКЛ каталіцтва адыдзе ў гісторыю, аднак хутка магнаты адмовіліся ад пратэстанцтва і вярнуліся ў каталіцтва. Справа ў тым, што сярод гарадской беднаты пачаў распаўсюджватся яшчэ адзін пратэстанцкі рух антытрынітарызм або арыянства. Антытрынітарыі супраць прыгоннага права, дзяржаўнай арганізацыі войнаў, за ліквідацыю прыватнай уласнасці, феадальных прывілеяў. На думку антытрынітарыяў багатыя павінны былі паступіць так як запаведаваў Ісус Хрыстос прадаць сваю маёмасць а грошы раздаць бедным.Важна, што антытрынітарскае вучэнне набывала шырокую папулярнасць сярод народных мас і гэта непакоіла магнатаў. У Герменіі, Чэхіі, Францыі падобныя вучэнні выклікалі вельмі крывапралітныя антыфеадальныя войны, у Беларусіж Магнаты своечасова спахапіліся і спынілі фінансаванне ўсіх пратэстантскіз абшчын, якія без грашовай падтрымкі не змаглі існаваць. Канчатковы ўдар па рэфармацыі нанеслі Езуіты якія зьявіліся ў Беларусі ў дргой палове у 1570г. Езуіты – ордэн каталіцкіх манахаў (утвораны ў 1534 г.), асноўная мэта якога ўмацовываць пазіцыі каталіцкай царквы. У Беларусі яны будавалі касцёлы манастыры а пры іх вельмі добрыя школы, бальніцы а таксама прытулкі для сірот і старых. Імі маглі карыстацца людзі ўсіх веравызнанняў і амаль бясплатна. Ад тых, хто карыстаўся гэтымі ўстановамі перахода ў каталіцтва не патрабавалася але, настаўнікі, дактары, і выхавацелі гэтых устаноў паступова пераконвалі ўсіх тых, хто імі карыстаўся да хрышчэння ў катліцтва.Уніяцтва. Ні ў якім разе не трэба лічыць, што ўніяцтва гэта аб’яднанне каталіцтва і праваслаўя, гэта несусветнае глупства. Уніяцтва або Грэка-каталіцкая царква ўтварылася ў выніку Берасцейскай царкоўнай ўніі 1596 г. А да ўніі прывялі наступныя падзеі. Уся праваслаўная царква свету да 29.05.1453 г. уяўляла сабой канстанцінопальскі патрыярхат на чале з канстанцінопальскім патрыярхам. Патрыярхат дзяліўся на мітраполіі, мітраполія – уся царкоўная арганізацыя ў межах вялікай дзяржавы, мітраполіі дзяліліся на епархіі ўся царкоўная арганізацыя ў межах невялікага княства. У 13 – 16 ст. у славянскіх землях склаліся дзьве ммітраполіі: Кіеўская ў ВКЛ і Маскоўская ў Маскоўскай Русі. Увесь час яны па між сабой сапернічалі, але паколь абедзьве падпародковываліся канстанцінопальскаму патрыярху усё было добра. Аднак 29.05.1453 г. туркі зажапілі Канстанцінопаль і пераіменавалі яго у Стамбул а канстанцінопальскі патрыярх на доўга зыйшоў з палітычнай арэны. Паміж Кіеўскай і Маскоўскай мітраполіяй пачалося спаборніцтва, хто ўзначаліць праваслаўную царкву. У гэтым спаборніцтве выйгравала Маскоўская Русь, бо там дзяржава паддтрымлівала праваслаўную царкву. У ВКЛ а пасля і ў РП дзяржава пазбавіла сваёй падтрымкі праваслаўную царкву. Па гэтай прычыне Кіеўская мітраполія, нягледзячы на сваю старажытнасць і аўтарытэтнасць пачала прыходзіць у заняпад. А ў Маскве ў 1589 г. утварыўся Маскоўскі патрыярхат. Гэта значыць, што ўсе праваслаўныя вернікі свету абавязаны былі падпарадкавацца Маскве бо там з’явіўся патрыярх. Гэта не ўстроайвала ні улады РП ні саміх праваслаўных вернікаў РП, многія з іх не хацелі падпарадковывацца Маскве. Таму паміж групай праваслаўных іерархаў Кіеўскай мітраполіі і каталіцкай царквой была заключана Берасцейская царкоўная ўнія ў выніку каторай утварылася новая хрысціянская канфесія – уніяцтва або грка-каталіцкая царква.Знешнія прыметы уніяцкай царквы. Ва ўніяцкай царкве заховывалась бльшая частка праваслаўнай абраднасці аднак, падпарадковывалася яна Папе Рымскаму і іменна ён назначаў мітрапалітаў. Уніяцкі крыж стаў двухперакладзінным, убіралася самая верхняя маленькая перакладзіна, набажэнствы сталі весціся на беларускай і ўкраінскай мовах, царкоўнаславянская выключалася з ужытку, у астатнім гэта была тая ж праваслаўная царква.Значная частка праваслаўных вернікаў не прыняла ўнію, тым не менш, праваслаўе ў РП было забаронена. Гэты факт выклікаў шматлікія паўстанні і ў Беларусі і ва Украіне. У 1623 г. рэўніцель уніяцкай царквы епіскап Іясяфат Кунцэвіч у Віцебску загадаў павыкідаць з магіл на памойку ўсіх, хто памёр і не перахрысціўся ва ўніяцтва. Вялікі натоўп раз’юшаныя Віцеблян сустрэў яго на плошчы каля Ратушы і кожны пакрыўджаны нанёс па некалькі ўдараў нажом у цела Кунцавіча. У выніку ён быў разарваны на шматкі. Вінаватых у забойстве пакаралі, але пасля гэтага выпадку кіраўніцтва ўніяцкай царквы перагледзела свае адносіны да рэўніцелей правслаўнай веры. У 1633 г. праваслаўная царква была дазволена, уніяты ж стварылі манаскі ордэн базіліян які, для распаўсюджання ўніяцкай веры пачаў праводіць такую ж памяркоўную і талерантную палітыку як ордэн езуітаў (глядзі вышэй)У выніку на момант падзелаў Рэчы Паспалітай 2/3 хрысціянскіх вернікаў у Беларусі былі ўніяты, 1/4 кталікі астатнія прадстаўнікі іншых канфесій у тым ліку і праваслаўныя. Праваслаўных было вельмі мала на ўсю Беларусь была толькі адні Магілёўская праваслаўная епархія ў якую ўваходзіла некалькі тысяч чалавек.
Пытанне № 18. Архітэктура. Выяўленчае і тэатральна-музычнае мастацтва і Беларусі ў складзе ВКЛ 13 – 16 ст.
Архітэктура. Беларускія дойліды 13 – 16 ст. дасягнулі высокага мастацкага ўзроўню ў культавай архітэктуры. Дойліды гэта ўніверсальная будаўнічая прафесія якая аб’ядноўвае ў сабе і архітэктара і муляра, і атынкоўшчыка і мастака і ўсе будаўнічыя прафесіі. Дойлід будуе будынак ад ідэі і чэрцяжу і да завяршэння ўсіх будаўнічых работ. Толькі ў 18 ст. будаўнічае рамяство пачало дзяліцца на спецыяльнасці. Царква ў вёсцы Мураванка – помнік XVI ст., спалучэнне гатычнага, раманскага і рэнесансавага стыляў. Гэта храм абарончага тыпу, па вуглам знаходзяцца вежы, з вінтавымі лесвіцамі, якія вядуць да байніц (байніцы – вокны, зробленыя спецыяльна для стральбы праз іх). Дойлід, які будаваў царкву, быў не толькі добрым архітэктарам, але і таксама вытанчаным мастаком-дэкаратарам. Сістэма гатычных скляпенняў характарызуецца вытанчанасцю і далікатнасцю малюнкаў. Круглае акно над уваходам – прыём, звычайны для культавых пабудоў гатычных і раманскіх храмаў. У аснову дэкору (дэкор – сукупнасць упрыгожванняў) фасаду царквы пакладзена чаргаванне нішаў розных абрысаў і велічынь.Помнікам абарончага дойлідства п. гэтога ж часу з’яўляецца Сынкавічская Свята-Міхайлаўская царква. Да царквы прымыкаюць чатыры вежы з байніцамі, уяўляюць сабой невялікі замак. Таўшчыня сцен 1,5 метра. У вежах знаходзяцца лесвіцы. Інтэр’ер царквы напамінае залу з шасціграннымі калонамі. У архітэктуры спалучаюцца элементы раманскага, гатычнага і рэнесансавага стыляў. Нясвіжскі фарны касцёл – першы помнік барока 1596 г. у Рэчы Паспалітай, лепшы твор італьянскага архітэктара Яна Марыі Бернардоні. Першы на Беларусі касцёл атынкаваны і пабелены. У нішах касцёла – статуі Святых.З пісьмовых крыніц вядома, што ў гэты час многія княжацкія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскавым роспісам. Фрэскавы роспіс мелі княжацкія палаты ў Полацку, Гродне, Віцебску. Сцены і слупы касцёла ў Ішкальдзі былі некалі ўпрыгожаны фігурамі розных святых асоб і арнаментамі. Абавязковым упрыгожваннем праваслаўных храмаў былі іконы, а каталіцкіх касцёлаў скульптуры святых.Адзін з ранніх твораў жывапісу ВКЛ – абраз “Маці Божая Замілаванне” з Маларыты (горад Брэсцкай вобласці). Ікона выканана па строгіх візантыйскіх канонах на мяжы 14 – 15 ст.Да 14 – 15 ст. адносіцца зараджэнне ў Беларусі партрэтнага мастацтва. У замкавай царкве ў Віцебску быў абнаружаны партрэт Альгерда і яго жонкі Улляны.У гэты час у касцёлах з’яўляюцца драўляныя размаляваныя рознымі фарбамі скульптуры. Прыкладам такой скульптуры можа служыць статуя Архангела Міхаілаз касцёла ў вёсцы Шарашова, што ў Пружанскім раёне Брэскай вобласці. Далейшае развіццё кнігапісання ў гэты час прывяло да развіцця кніжнай графікі і мініяцюры. Шэдэўрамі кніжнага аздаблення гэтага перыяда з’яўляюцца рукапісныя Лаўрашаўскае і Друцкае евангеллі 14 ст і Жыровіцкае евангелле 15 ст. Лаўрышаўскае евангелле, напрыклад, мае вялікую колькасць вельмі прыгожых загалоўных літар і 19 невялікіх малюнкаў (мініяцюр). У цэнтры пераплёту кнігі на сярэбранай пласцінцы ёсць выява святога з кап’ём і шчытом. Па іншым звесткам гэта партрэт князя Войшалка.Першыя друкаваныя кнігі мелі гравюры – водціскі на паперы выяў, якія выразаны на дрэве або метале. Скарынаўскія выданні ўтрымліваюць ў сабе дзесяткі гравюр, якія адлюстроўваюць не толькі біблейскія сюжэты але і самаго першадрукара. Такім чынам, разглядаемы перыяд стаў тым часам, калі шэдэўры не толькі мастацкія, але сацыяльнай і філасофскай думкі, створаныя нашымі землякамі, папаўнялі залаты фонд здабыткаў сусветнай культуры, закладвалі асновы будучага адзінства заходне- і ўсходнееўрапейскай культур. Палацава-замкавыя комплексы. У пачатку 16 ст. магнацкім родам Ільінічаў быў пабудаваны прыклад беларускага каменнага дойлідства – Мірскі замак. Замак быў пабудаваны па ўзору Лідскага замка на правым беразе ракі Міранкі як рэзідэнцыя магната. Меў 5 вежаў: 4 – вуглавыя, 5-ая – галоўная, уяздная. Вышыня сцен замка 13 метраў. Таўшчыня да 3 метраў. У пачатку 17 ст. Радзівіл Сіротка працягвае будаўніцтва, будуе трохпавярховы палац. Славутасцю замка з’яўляюцца вежы вышынёй 25 метраў. На жаль, лёс Мірскага замка склаўся трагічна. У 1655 г. у час руска-польскай вайны замак быў разбураны шведамі. Працягваліся разбурэнні і ў гады Паўночнай вайны, і ў гады вайны 1812 года. У 2002 годзе Мірскі замак занесены ў спіс ЮНЕСКА. Гальшанскі замак 17 ст. – адзін з найстаражытнейшых і знакамітых замкаў на тэрыторыі Беларусі. Размешчаны на левым беразе ракі Гальшанкі, належыў Гальшанскім, але з 17 ст. пераходзіць ва ўласнасць Сапегаў. Замак мае 4 вежы, дзве з якіх знаходзяцца пасярэдзіне карпусоў. Умацаваны ровам і валам. Замак быў пашкоджаны ў час другой Паўночнай вайны. Апошні гаспадар памешчык Гарбанёў узарваў вежы і сцены замка, а цэглу выкарыстаў на будаўніцтва карчмы. Гэта сумная падзея адбылася ў 1880 г. На сённяшні дзень захавалася толькі арка-брама – адзіны ўезд у двор палаца. Жамчужынай Нясвіжа з’яўляецца Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс. У 1513 г. Ганна Кішка выходзіць замуж за Яна Радзівіла Барадатага, прынёсшы, такім чынам, Нясвіж у пасаг. Нясвіж становіцца галоўнай рэзідэнцыяй Радзівілаў. Ян Радзівіл Барадаты пабудаваў крэпасць і абнёс горад валам. А ў 1547 г. яго сын Мікалай Радзівіл Чорны будуе драўляны замак. Будаўніцтва ж каменнага замка звязана з Мікалаем Радзівілам Сіроткам, пры якім сярэдневяковы замак ператварыўся ў палацава-замкавы ансамбль. Амаль адначасова былі пабудаваны палацава-замкавыя комплексы ў Геранёнах, Любчы, Смалянах і інш.Выяўленчае мастацтва. Найбольшую цікавасць сярод твораў жывапісу таго часу выклікаюць абразы. Фоны абразоў часта ўпрыгожваліся разьбяным залачоным арнаментам, які надаваў твору дэкаратыўнасць. У свецкім жывапісе вядучае месца займае партрэт: парадны, рыцарскі, прадстаўнічы, пахавальны. Прыватныя галерэі многіх магнатаў (Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх і інш.) уражвалі багатым падборам фамільных партрэтаў, напісаных мясцовымі і замежнымі майстрамі. У іх змяшчаліся таксама карціны на батальныя, гістарычныя, антычныя, прыродна-ландшафтныя і іншыя сюжэты. Асобна хочацца адзначыць карцінную галерэю ў Нясвіжы. Заснавальнікам калекцыі лічыцца Мікалай Радзівіл Сіротка. Галерэя налічвае 984 карціны. Пад першым нумарам у зборы пазначаны партрэт Юрыя Радзівіла (бацькі Барбары Радзівіл). Сярод усіх карцін асобае месца займае выява дзвюх жонак Януша Радзівіла. У Нясвіжскім замку працавалі мастакі розных нацыянальнасцей. У архіўных дакументах сустракаюцца прозвішчы М. Струмецкага, А. Сгушчэўскага, Я. Дамеля, Т. Макоўскага,.Тэатр і музыка. У 16 ст. хутка развіваліся тэатральнае і музычнае мастацтва. Спачатку з'явіўся школьны тэатр, дзе ставіліся п'есы на гістарычныя і біблейскія тэмы, а таксама ў антрактах і пасля спектакляў разыгрываліся танцы, кароценькія п'ескі або сцэнкі, найчасцей камічнага зместу.Шырокае распаўсюджанне на Беларусі атрымаў тэатр лялек – батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах. Дзеянне адбывалася ў спецыяльна пабудаваным двухпавярховым доміку. На самым верхнім "узроўні" разыгрываліся сцэнкі са Святога Пісання пра Адама і Еву, нараджэнне Ісуса, на сярэднім пра злачынства цара Ірада, а ў самым нізе — з народнага побыту. Пастаноўкі батлейкі суправаджала як вакальная, так і інструментальная музыка: псалмы, народныя песні і танцы. Музычныя нумары пачыналі і завяршалі спектаклі, гучалі паміж сцэнамі, з'яўляліся своеасаблівымі інтэрмедыямі.Практычна ў кожнага паважаючага сябе магната быў прагонны тэатр і прыгонны аркестр. У музычным мастацтве 16 ст. хуткае развіццё атрымала царкоўная і касцёльная музыка. У праваслаўных цэрквах традыцыйна карысталіся пісьмовымі зборнікамі песнапенняў – ірмалоямі, якія прызначаліся для аднагалосага вакалу. 3 другой паловы 16 ст. у Беларусі пачынаюць друкавацца зборнікі пратэстанцкіх песнапенняў еўрапейскімі нотамі. У Нясвіжскай друкарні быў надрукаваны "Канцыянал" — адзін з першых на Беларусі нотных зборнікаў, які змяшчаў больш за сотню песень з прыкладзенымі да іх нотамі. У 16 ст. на Полаччыне быў створаны невядомым аўтарам зборнік музычных твораў у стылі барока “Полацкі сшытак”. Ён быў знойдзены ў Ягейлонскай бібліятэцы беларускім даследчыкам Адамам Мальдзісам. Моцнае ўражанне на слухачоў аказвала арганная музыка — адно з найвялікшых сусветных дасягненняў музычнай культуры, рамесніцкай тэхнікі і акустыкі. Звычайныя арганы і малыя арганныя інструменты гучалі ў залах рэнесансавага каралеўскага палаца у Гродне.