Замацаванне вывучанага матэрыялу. Выкананне практ. 129 – самастойная работа

Выкананне практ. 129 – самастойная работа

Выкананне практ. 130

6. Падвядзенне вынікаў урока

_________________________

Варыянт 1

1. Падкрэслі назоўнікі ў тэксце.

Мароз, зіма, снягі вакол,

і спіць трава, пад снегам дол.

Мяцеліца, вятры гудуць,

дубы ў лугах шумяць, равуць.

2. Вызнач род назоўнікаў.

Праўда ( ), дрэва ( ), зерне ( ), зіма ( ), хлопчык ( ), пісьмо ( ), смеласць ( ), цішыня ( ), гучнасць ( ), сшытак ( ).

3. Адзначце знакам “+” склон, у якім назоўнік не можа ўжывацца без прыназоўніка:

 давальны;

 творны;

 месны

4. Прачытай сказы. Падкрэслі граматычную аснову. Вызнач склон назоўнікаў. Дапішы канчаткі.

Узор: Міколка (Н. скл.) ўстаў рана і ўзяўся за працу (В. скл.).

Хлопчык ( скл.) расчысціў сцежк.. ( скл.) ад хат.. ( скл.) да вуліц.. ( скл.) і прынёс вядро ( скл.) вад.. ( скл.).

5. Устаў прапушчаныя літары.

С_кунда, бал_рына, б_р_т, кал_ктыў, д_легац_я.

_____________________

Варыянт 2

1. Падкрэслі назоўнікі ў тэксце.

Вось і зіма на дварэ. Трашчаць маразы. Дубы, асіны і бярозы стаяць голыя. Толькі елкі ды сосны зялёныя.

2. Вызнач род назоўнікаў.

Ураджай ( ), будаўнік ( ), адзенне ( ), таполя ( ), плячо ( ), вёска ( ), мора ( ), цяжкасць ( ), мыш ( ), ясень ( ).

3. Адзначце знакам “+” , якім членам сказа з, яўляецца назоўнік назоўнага склона:

 даданым членам;

 дзейнікам;

 выказнікам

4. Прачытай сказы. Падкрэслі граматычную аснову. Вызнач склон назоўнікаў. Дапішы канчаткі.

Узор: Фіялка (Н. скл.) схавалася ў траве (М. скл.).

Але пахучую кветк.. ( скл.) знайшла пчолк.. ( скл.). Села пчолк.. ( скл.) на фіялк.. ( скл.), спела ёй песн.. ( скл.), узяла кропельк.. ( скл.) нектару
( скл.) і паляцела.

5. Устаў прапушчаныя літары.

С_кунда, бал_рына, б_р_т, кал_ктыў, д_легац_я.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Родны склон

Мэты: садзейнічаць усведамленню ролі прыназоўнікаў ва ўтварэнні формаў роднага склону і магчымасці пастаноўкі як склонавых, так і сэнсавых пытанняў, запамінанню ўласнабеларускіх канструкцый смяяцца (з каго? з чаго?); адпрацоўваць уменне правільна ўтвараць словазлучэнні тыпу “дзеяслоў+назоўнік Р. скл.”

1. Арганізацыйны момант

2. Хвілінка чыстапісання

____________________________________________

Васіль Вітка Алесь Звонак

Віцебск Зэльва Венгрыя

Вецер носіць белыя сняжынкі, ходзіць восень ціхай белай павай.

3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

4. Назіранне над назоўнікамі Р. скл.

Выкананне практ. 132 – вусна

Дзень лістапада, гагатанне гусей, вырваўся з-за лесу, здарылася пасля сустрэчы, аддзяліўся ад чарады.

Выкананне практ 133

Кніга (каго?) суседа, галінка (чаго?) елкі, ліст (чаго?) бярозы, не было (чаго?) сустрэчы, многа (чаго?) ягад, малюнак (каго?) мастака, бутэлька (чаго?) вады, акуляры (каго?) дзядулі.

Выкананне практ. 134 - вусна

Выкананне практ. 135

Ад,ехаць ад вёскі, падарунак для таты, падысці да лесу, запытаць у паштальёна, выйсці з аўтобуса, загараць каля возера, дрэва без лісця, пярсцёнак з золата, малако для ўнучкі, пастаяць каля палаца, саскочыць з паркана, чакаць сябра.

Выкананне практ. 136

Лодка падплыла да берага. Хлопчык падышоў да ракі. Вучаніцу выклікалі да дошкі. Машына пад,ехала да тэатра. Дырэктара паклікалі да тэлефона.

Выкананне практ. 137 – вусна

Дзяўчынка баіцца мышкі. Зайка бяжыць ад лісы. Сабака даганяе ката. Кот ловіць мышку. Дзяўчынка наліла малако для ката.

5. Падвядзенне вынікаў урока

6. Дамашняе заданне: практ. 138

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Давальны склон

Мэты: замацоўваць веданне склонаў і склонавых пытанняў; актуалізаваць веды пра аснову слова; фарміраваць уяўленне пра залежносць напісання канчаткаў назоўнікаў жаночага роду ад апошняга зычнага асновы, пра чаргаванне зычных у назоўніках жаночага роду ў Д. скл., пра напісанне канчаткаў назоўнікаў – імён мужчынскага роду, якія заканчваюцца на –а, -я ў Д. скл.; адпрацоўваць уменне правільна ўтвараць словазлучэнні тыпу “дзеяслоў+назоўнік Д. скл.”; садзейнічаць запамінанню ўласнабеларускіх канструкцый тыпу дзякаваць (каму?)

1. Арганізацыйны момант

2. Хвілінка чыстапісання

____________________________________________

Радзіма мая дарагая,

Ты ў шчасці жаданым жыві!

3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

4. Назіранне над назоўнікамі Д. скл.

Выкананне практ. 139 – вусна

Чытанне правіла на с. 86

Выкананне практ 140

Радавацца (чаму?) сонцу, лету, снегу, зіме; паслаць пісьмо (каму?) сябру, таварышу, настаўніку;паставіць добрую адзнаку (каму?) вучню, Зіне, выдатніку; дзякаваць (каму?) бацьку, брату, урачу.

Памятка 2 на с. 101

Выкананне практ. 141

прынеслі для сястры – прынеслі сястры;

лялька для дзяўчынкі – лялька дзяўчынцы;

паліто для бабулі – паліто бабулі;

корм для гусі – корм гусі.

Выкананне практ. 142

Васю, Наташы, Мішу, Янку, Грышу, Міколу, Каці, Вользе, Юру, Ракомсінну Сашу, Ракомсінай Сашы, Камароўскаму Жэню, Камароўскай Жэні.

5. Падвядзенне вынікаў урока

6. Дамашняе заданне: практ. 143

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Месны склон

Мэты: сфарміраваць уяўленне пра асаблівасць меснага склону: назоўнікі ў гэтым склоне ўжываюцца толькі з прыназоўнікамі; садзейнічаць засваенню формаў назоўнікаў меснага склону, правільнаму іх ужыванню ва ўласным маўленні

1. Арганізацыйны момант

2. Хвілінка чыстапісання

____________________________________________

юнак гоман шчанюк

Ногі слізгаліся па голым абледзянелым каменні і грузлі ў снезе.

3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

4. Назіранне над назоўнікамі М. скл.

Выкананне практ. 158 – вусна

Выкананне практ. 159 - вусна

Выкананне практ. 160

Чуўся (у чым?) у вершалінах, зніклі (на чым?) на вачах, села (на чым?) на бярозе, шчыпалі (на чым?) на галінах.

Выкананне практ. 163

Ванне, муцэ, дарозе, каве, мусе, дузе, казе, шчацэ, назе, завірусе.

Выкананне практ. 164

Хвалі, студні, лыжні, сцюжы, шашы, лодцы, сустрэчы, рыбцы, мары, вадзіцы, вопратцы, конніцы, фігуры.

5. Падвядзенне вынікаў уроку

6. Дамашняе заданне:практ. 162

Праверачная работа па тэме “Назоўнік”

Варыянт 1

1. Сярод слоў знайдзі назоўнікі і падкрэслі іх.

Сіні, сінява, сінець, працаваць, праца, расінка, росны, збоку, на, вучоба, вучэбны, вучыць, вучаніца.

2. Вызнач род, лік назоўнікаў.

Шалаш – ….. род, ....….лік.

Мыш – ….. род, ....... лік.

Возера–….. род, ....... лік.

3. Падумай, колькі літар трэба пісаць у слове? Лішняе закрэслі.

Т. скл. (кім? чым?) прыгажос ц/цц ю, рэ ч/чч у, мы ш/шш у, ме дз/ддз ю,

мола дз/ддз ю.

4. Зверху над вылучаным назоўнікам абазнач яго склон.

Кнігі ляжаць на стале.

Мы паклалі кнігі на стол.

5. Складзі сказ. Абазнач склон і канчаткі назоўнікаў.

Лес, на, возера, сасновы, беразе, раскінуўся.

___________

Праверачная работа па тэме “Назоўнік”

Варыянт 2

1. Сярод слоў знайдзі назоўнікі і падкрэслі іх.

Белы, бялець, белізна, чытаць, чытачы, у, яркі, яркасць, працавіты, праца, пісаць, пісьмо, пісьменны.

2. Вызнач род, лік назоўнікаў.

Рысь – ….. род, ....... лік.

Стораж – ..... род, ……. лік.

Сонца–..... род, ……. лік.

3. Падумай, колькі літар трэба пісаць у слове? Лішняе закрэслі.

Т. скл. (кім? чым?) радас ц/цц ю, памя ц/цц ю, сувя з/зз ю, восе н/нн ю,

завя з/зз ю.

4. Зверху над вылучаным назоўнікам абазнач яго склон.

Кожны дзень мы ходзім у школу.

У школе мы даведваемся многа новага.

5. Складзі сказ. Абазнач склон і канчаткі назоўнікаў.

Дубе, на, буслы, збудавалі, старым, гняздо.

___________

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Прыметнік як часціна мовы

Мэты:актуалізаваць і паглыбіць веды вучняў аб прыметніку як часціне мовы, яго семантычных групах, граматычных прыметах; фарміраваць уменне выкарыстоўваць прыметнікі ў мауленні; выхоўваць цікавасць і павагу да мінулага нашай краіны.

1. Арганізацыйны момант

Настаунік пачынае ўрок вершам:

Весела гучыць званок,

Яго голас нам знаёмы,

Запрашае на ўрок

Беларускай мовы!

2. Хвілінка чыстапісання

Вучні вызначаюць, што аб'ядноўвае літары п, р, т, потым прапісваюць іх у сшытках. На наступным радку прапісваюцца спалучэнні літар пл, рв, та.

На дошцы зашыфравана слова — пытмернкі, дзеці адгадваюць і запісваюць яго ў сшыткі.

3. Актуалізацыя ведаў

На дошцы — верш А. Грачанікава:

Беларускія

Краявіды...

Перезвоны

Азёр і бароў.

Над палеткамі

Бульбы і жыта —

Песня

Велічных

Курганоў.

Гэта наша

Зямля дарагая,

Гэта нашы

Лугі і палі,

Над якімі

Спрадвеку лунае

Бусел —

Сімвал

Бяссмерця

Зямлі.

Пытанні і заданні

• 3 дапамогай якіх слоў аўтар апісвае Беларусь?

• Знайдзіце ў вершы прыметыкі.

На дошцы — табліца.

Што ведаем пра прыметнік?   Што яшчэ хочам даведацца пра прыметнік?  
       

3 дапамогай настаўніка запаўняецца першая частка табліцы: што абазначае прыметнік, на якія пытанні адказвае, з якой часцінай мовы звязаны, якім членам сказа звычайна з'яўляецца.

Пры адказе на другое пытанне вучні выказваюць свае меркаванні (ці змяняецца па ліках, па родах, па склонах).

Работа па падручніку

Дзеці чытаюць паведамленне Спадарыні Граматыкі (с.З).

Выкананне практ. 1.

Вучні робяць вывад і параўноўваюць яго з правілам на с. 4.

Фізкультхвілінка

Калі настаўнік называе назоўнікі, вучні павінны ўзняць рукі ўгару, а калі прыметнікі — прысесці.

Цагляны, сонейка, злосны, розум, маўклівы, свежы, раніца, калючы, шкло, сукенка, сінявокая.

4. Замацаванне ведаў

Работа ў групах

Гульня "Хто больш?". Вучням прапануюцца малюнкі ружы, сонца, хмары, дрэва. Яны запісваюць назвы прадметаў і іх прыметы.

Работа па падручніку

Практ. 2 (вусна).

Практ. 3 (пісьмова).

Слоўнікавая работа

Вучні высвятляюць значэнне слоў вясёлка, леташні, прадвесне. Вусна складаюць з імі сказы і перакладаюць гэтыя словы на рускую мову.

Работа ў парах

3 прапанаваных прыметнікаў вясёлы, калматы, вялікі, шэры, касалапы, буры, гультаяваты вучні выпісваюць толькі тыя, якія характарызуюць мядзведзя. Потым стаівяць пытанне ад назоўніка і праводзяць узаемаправерку.

Работа па падручніку

Практ. 5 (пісьмова).

Пры правядзенні ўзаемаправеркі вучні звяртаюць увагу на чаргаванне зычных і галосных у аснове пры ўтварэнні прыметнікаў, тлумачаць арфаграмы ў словах хлеб, гараж, нож, пячэнне, каменная, цэгла, цагляны.

5. Падвядзенне вынікаў

• Што называецца прыметнікам?

• На якія пытанні адказвае?

• 3 якой часцінай мовы звязаны ў сказе?

• Закончыце сказ:

Каб не было слоў, якія абазначаюць прымету прадмета, то...

6. Дамашняе заданне:практ. 6.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Змяненне прыметнікаў па родах

Мэты:садзейнічаць асэнсаванню граматычнай сувязі паміж прыметнікамі і назоўнікамі і залежнасці роду прыметнікаў ад роду назоўнікаў; развіваць уменне параўноўваць, класіфікаваць, абагульняць і рабіць вывады; узбагачаць лексічны запас; выхоўваць уменне супрацоўнічаць у калектыве.

1. Арганізацыйны момант

Настаўнік пачынае ўрок вершам:

Зноў звініць для нас званок,

Пачынаем мы ўрок.

Будзем слухаць і чытаць,

I старанна ўсе пісаць.

Наши рекомендации