Іv. раздзел кантролю ведаў
СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ
“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”
(ФІДК, І курс 1 семестр)
ТЭМА 1. АРЫГІНАЛЬНАЯ АГІЯГРАФІЯ
1. Віды агіяграфічных твораў і іх прызначэнне, гістарычныя постаці агіяграфічных твораў (канспект падручніка).
2. “Аповесць жыцця і смерці Еўфрасінні Полацкай”:
- сюжэт і яго роля; асноўныя этапы гісторыі аб беларускай святой (вызначце экспазіцыю, завязку, развіццё дзеяння, кульмінацыю і развязку), асаблівасці развіцця сюжэта (наяўнасць містычных сцэн, апісанне паломніцкага падарожжа, інш.);
- ахарактарызуйце культурна-асветніцкую дзейнасць Еўфрасінні Полацкай паводле зместу “Жыція…”;
- прывядзіце прыклады дыялогаў, унутранага маналогу, партрэтнай характарыстыкі, вобразаў-сімвалаў, пры дапамозе якіх ствараецца вобраз галоўнай гераіні. Якія рысы яе характару вылучыце як асноўныя???
- Якія ўзаемаадносіны складваюцца паміж Еўфрасінняй і іншымі персанажамі паводле зместу жыційнага твора?
- У чым заключаецца жыццё Еўфрасінні Полацкай як узорнай хрысціянкі?
- Зрабіце высновы аб сінтэзе элементаў кананічнага і некананічнага ў творы.
3. “Жыціе Аўрамія Смаленскага”:
- якімі сродкамі ствараецца вобраз героя гэтага твора? Ці бачыце вы чалавечы характар героя?
- вызначце канфлікт і растлумачце, як ён вырашаецца ў творы?
- прааналізуйце мову твора і вызначце, чым яна адрозніваецца ад мовы жыція пра Е.Полацкую.
4.У якім жыціі, на вашу думку, больш дакладна вытрымана такая рыса старажытнай літаратуры, як кананічнасць? Абгрунтуйце свой адказ.
Літаратура
Тэксты: “Аповесць жыцця і смерці Еўфрасінні Полацкай”, “Жыціе Аўрамія Смаленскага”.
Асноўная:
1. Гісторыя беларускай літаратуры : Старажыт. Перыяд: Падруч. для філал. спец. Пед. выш. навуч. Устаноў / М.М.Грынчык, У.А.Калеснік, У.Г.Кароткі і інш.; Пад агул. рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. – Мінск : Выш. шк., 1996. – 351 с. (адпаведны раздзел).
2. Гісторыя беларускай літаратуры, ХІ–ХІХ ст.ст. У 2 т. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. тома В. А. Чамярыцкі. – 2-е выд. – Мінск : Бел. навука, 2006–2007. (Т.1, с. 31-34, 50-73).
3. Лойка, А. А. Старабеларуская літаратура: Падруч. для філал. спецыяльнасцей ВНУ / А.А.Лойка. – Мінск : Выш. шк., 2001. – 318 с. (с. 74-83).
Дадатковая:
1. Кніга жыцій і хаджэнняў. Мн., 1994.
2. Арлоў У. Ефрасіння Полацкая. Мн., 1992.
СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ
“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”
(ФІДК, І курс 1 семестр)
ТЭМА 2. МІКОЛА ГУСОЎСКІ
1. Звесткі аб жыццёвым і творчым шляху.
2. “Песня пра зубра” як узор лацімоўнай рэнесансавай паэзіі Беларусі ХVІ ст. Гісторыя стварэння паэмы. Творчая задача і звышзадача.
3. Мастацкая рэалізацыя творчай задачы: вобраз зубра ў паэме і яго сімвалічнае значэнне (прывесці прыклады з тэксту, дзе дадзена апісанне знешнасці, паводзінаў, жыцця зубрынага статку, асаблівасцяў палявання і інш.).
4. Мастацкая рэалізацыя творчай звышзадачы:
- вобраз радзімы ў паэме (апісанне прыроды, характарыстыка сацыяльна-палітычнага становішча, выяўленне грамадска-культурных праблем часу – на аснове цытат і прыкладаў з тэксту);
- вобраз князя Вітаўта і Сігізмунда; настальгія па гераічным мінулым.
5. Вобраз аўтара ў творы – грамадзяніна, паэта, дыпламата. Ідэі гуманізму і іх выяўленне ў паэме.
6. Мастацкая своеасаблівасць паэмы (арыгінальнасць кампазіцыі і прасторава-часавых планаў твора, паэтыка).
Літаратура
Тэксты: “Песня пра зубра”.
Асноўная:
1. Гісторыя беларускай літаратуры : Старажыт. Перыяд: Падруч. для філал. спец. Пед. выш. навуч. Устаноў / М.М.Грынчык, У.А.Калеснік, У.Г.Кароткі і інш.; Пад агул. рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. – Мінск : Выш. шк., 1996. – 351 с. (адпаведны раздзел).
2. Гісторыя беларускай літаратуры, ХІ–ХІХ ст.ст. У 2 т. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. тома В. А. Чамярыцкі. – 2-е выд. – Мінск : Бел. навука, 2006–2007. (Т.1, с. 309-357).
Дадатковая:
1. Дорошкевіч В.И. Новолатинская поэзия Белоруссии и Литвы: Первая половина ХVІ в. – Минск, 1979.
2. Калеснік У. Тварэнне легенды. – Мінск, 1987. – С. 123-197.
СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ
“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”
(ФІДК, І курс 1 семестр)
ТЭМА 3. ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ БАРОКА І АСВЕТНІЦТВА