Дзяржаўны і грамадскі лад вялікага княства літоўскага, рускага і жамойцкага. 3 страница
Пытанне 19. Рэфармацыя ў Беларусі. С. Будны, В. Цяпінскі. Рэфармацыйныя рухі ў Еўропе і ВКЛ.
Рэфармацыйныя рухі ў Еўропе ўзніклі ў 14 – 15 стст. Іншая назва рэфармацыйных оухаў пратэстантызм. Вялікі размах рэфармацыя або пратэстантызм набылі ў першай палове 16 ст., калі абвастрыліся супярэчнасці паміж каталіцкай духоўнай іерархіяй і феадаламі, узрасла незадаволенасць розных пластоў насельніцтва ўмяшальніцтвам духавенства ў нецаркоўныя сферы дзейнасці, паборамі, злоўжываннямі, падзеннем яго маральнага ўзроўню. Рэфармацыйныя рухі ў цэлым былі накіраваны супраць панавання каталіцкай царквы ў Еўропе, але ў розных яе рэгіёнах, а часам нават краінах мелі свае напрамкі, сваіх заснавальнікаў. Па іх імёнах яны нярэдка атрымлівалі і свае назвы: лютэранства, кальвінізм, цвінгліянства, арыянства, гусітства інш. Рэфарматары выступалі пад папулярнымі лозунгамі ачышчэння і рэфармацыі (перабудовы) царквы, звароту да чыстага старажытнага хрысціянства, супраць рэлігійнага догмату аб тым, што каталіцкая царква з'яўляецца адзіным пасрэднікам паміж Богам і чалавекам. Тым самым падрываўся аўтарытэт духавенства, адмаўлялася неабходнасць царкоўнай іерархіі і папства. Пратэстанты не прызнавалі пастаноў усяленскіх сабораў, вучэння айцоў царквы, большасці традыцыйных абрадаў і таінстваў, лічылі, што асновай сапраўднай веры з'яўляецца выключна Біблія. Многіх людзей пратэстанцкія цэрквы прыцягвалі знешняй сціпласцю, прастатой, нават празмернай строгасцю сваіх храмаў, адсутнасцю багаццяў, даверам да розуму і рэлігійнай сумленнасці веруючых. Тэрмін «пратэстантызм» сінонім слова “рэфармацыя” ўзнік пасля таго, як у 1529 г. некалькі князёў і група гарадоў Германіі выступілі з пратэстам супраць рашэння нямецкага імператара аб забароне далейшага распаўсюджання некаталіцкіх хрысціянскіх рухаў. (Гераменія у той час называлася Свяшчэннай Рымскай імперыяй Герменскай нацыі.)Найбольш моцныя рэфармацыйныя рухі ў Еўропе пачаліся 16 ст. з многіх германскіх княстваў, потым яны перакінуліся ў Швейцарыю, Нідэрланды, Францыю, Аўстрыю, праніклі ў Скандынавію, Англію, Прыбалтыку, Венгрыю, Польшчу. Не прайшло і дзесяцігоддзя пасля выступлення Лютэра ў 1517 г. з яго знакамітымі вітэнбергскімі тэзісамі, як у сталіцы ВКЛ аб'явіліся першыя прапаведнікі Рэфармацыйных рухаў. Гэта стала магчымым дзякуючы ў першую чаргу развіццю кнігадрукавання, знешняму гандлю, вучобе выхадцаў з ВКЛ у еўрапейскіх універсітэтах. Аднак непасрэдна на землях Беларусі Рэфармацыя пачала распаўсюджвацца з сярэдзіны 16 ст.Рэфармацыя ў ВКЛ была састаўной часткай еўрапейскага рэфармацыйнага руху, але мела пры гэтым свае асаблівасці, і не столькі царкоўныя і дактрынальныя, колькі палітычныя і сацыяльныя. Значны ўплыў на Рэфармацыю ў ВКЛ зрабілі гусіцкі і анабаптысцкі рухі. (Анабаптысты выступалі за хрышчэнне людзей дарослых, свядомых.) Станаўленню Рэфармацыі ў Беларусі і Літве, асабліва ў кнігавыдавецкай сферы, выразна паўплывала дзейнасць Францыска Скарыны.У рэфармацыйны рух у ВКЛ галоўным чынам арыентаваўся ў сваёй дзейнасці пераважна на шляхту. Акрамя таго, улічваючы антыкаталіцкія настроі сярод часткі насельніцтва, яны разлічвалі на паступовае пашырэнне рэфармацыйных ідэй і сярод простага люду. Іх спадзяванні падтрымліваліся таксама дзейнасцю уцёкшых з Маскоўскай дзяржавы ў Беларусь ерэтыкоў і вальнадумцаў – старца Арцемія, Феадосія Касога, прапаведніка Фамы і іншых, якія ў сваіх пропаведзях рэзка крытыкавалі афіцыйныя каталіцкую і праваслаўную цэрквы.Большасць пратэстанцкіх абшчын (або збораў) у Беларусі складалі кальвінісцкія. Многія прыхільнікі Рэфармацыі схіліліся да кальвінізму, таму што ім даспадобы былі рэспубліканскія прынцыпы яго арганізацыі. Кальвінісцкія абшчыны (у адрозненне ад лютэранскіх) былі болып самастойнымі, іх свецкія апекуны (феадалы ці гараджане) вырашалі ўсе пытанні іх дзейнасці: выбар міністраў (прапаведнікаў) абшчын, збор сродкаў на іх утрыманне і інш. Кальвінісцкія абшчыны найлепшым чынам адпавядалі імкненню часткі феадальнай знаці (Радзівілаў, Кішак, Валовічаў і інш.) захаваць сваё пануючае палітычнае становішча ў краіне і аслабіць велікакняжацкую ўладу і афіцыйную каталіцкую царкву, якія ў сваю чаргу былі зацікаўлены ва ўмацаванні цэнтральнай улады, дзяржавы. Першая кальвінісцкая абшчына на тэрыторыі Беларусі ўзнікла каля 1553 г. у замку галоўнага апекуна Рэфармацыі віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла (Чорнага) у Берасці. У 60 – 70-х гг. былі заснаваны кальвінісцкія зборы ў Нясвіжы, Клецку, Полацку, Койданаве, Лоску і іншых гарадах і мястэчках. Усяго ў 16 ст. на землях Беларусі і Літвы было створана каля 80 кальвінісцкіх збораў, галоўным чынам ва ўладаннях магнатаў і заможнай шляхты.У гэты ж перыяд у ВКЛ узніклі і арыянскія, ці антытрынітарскіх збораў. (Назву яны атрымалі ад сваіх праціўнікаў, якія падкрэслівалі іх залежнасць ад вучэння александрый-скага свяшчэнніка Арыя. Каля 318 г. ён выступіў супраць царкоўнага догмату аб трыадзінстве Бога.) Усе антытрынітарыі ВКЛ былі аднолькава жорсткія, больш чым іншыя рэфарматары, у крытыцы царкоўнай дагматыкі і царкоўнай традыцыі (пастаноў усяленскіх сабораў), але ў адносінах да сацыяльна-палітычных пытанняў падзяліліся на дзве плыні. Першая – асабліва крытычная, выступала супраць прыгнёту, прыгонніцтва, дзяржаўнага насілля і войнаў, за ліквідацыю прыватнай уласнасці, феадальных прывілеяў і г. д. Гэтая плынь пачала набываць вялікую папулярнасць сярод бяднейшых слаёў грамадства і імннна з за яе Магнаты ў будучым спынілі фінансаванне ўсіх пратэстантскіх абшчын. Бо баяліся, што рэфармацыйны рух выйдзе зпад іх кантроля і парарасце ў якое-небудзь паўстанне.Другая – больш памяркоўная,т за паступовыя перамены ў феадальным грамадстве, маральнае выхаванне і асветніцтва пануючых саслоўяў і ўсяго насельніцтва. Найбольш вядомымі прадстаўнікамі памяркоўнага напрамку ў Беларусі былі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі. У Нясвіжы ў 1562 г. Сымон Будны (1530 – 1593) выдаў «Катэхізіс» – першае друкаванае выданне ў Беларусі (на старабеларускай мове). Васіль Цяпінскі (1530 – 1603) надрукаваў Евангелле на царкоўнаславянскай і старабеларускай мове. Сымон Будны і Васіль Цяпінскі належылі да памяркоўнай плані арыян. Яны ўпершыню ў гісторыі Беларусі публічна звярнулі ўвагу на карэнныя недахопы феадальнага ладу і прапанавалі з пазіцыі памяркоўных пратэстантаў мірныя сродкі для іх аслаблення ці нават ліквідацыі.Кальвінісцкія і арыянскія зборы адыгралі значную ролю ў пашырэнні асветы і дабрачыннасці ў грамадстве ВКЛ. Пры зборах ствараліся школы, «шпіталі» (прытулкі), часам дзейнічалі друкарні. У 1563 г. у Берасці быў надрукаваны першы ва Усходняй Еўропе поўны звод Бібліі (у перакладзе на польскую мову). Контррэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім. У другой палове 16 ст. каталіцкая царква зрабіла рашучыя захады па аднаўленню свайго адзінства і сваёй манаполіі ў Еўропе. Гэты супрацьлеглы Рэфармацыі рэлігійна-палітычны рух атрымаў назву Контррэфармацыі. Пад кіраўніцтвам рымскіх пап і пры падтрымцы свецкай улады некалькіх заходнееўрапейскіх краін каталіцкая царква разгарнула бязлітасную барацьбу з Рэфармацыяй. У 1540-х гг. былі створаны інквізіцыя, якую прадстаўляў манаскі ордэн дамініканцаў і ордэн манахаў езуітаў (утвораны ў 1534 г.). якія сталі асноўнымі сродкамі барацьбы з рэфармацыйнымі плынямі ў Заходняй Еўропе. Усяленскі сабор у Трыдэнце (1545 – 1563 гг.) дэталёва распрацаваў рэлігійную дактрыну каталіцкай царквы і праграму дзеянняў. Контррэфармацыя ў краінах Заходняй Еўропы суправаджалася крывавымі, пагромамі (Варфаламееўская ноч 1572 г.), рэлігійнымі войнамі. Па абвінавачванню інквізіцыі былі кінуты ў турмы, спалены на вогнішчы многія тысячы людзей.Контррэфармацыя ў Польшчы і ВКЛ не мела такога жорсткага характару, як у Заходняй Еўропе. У 1570 г. езуіты былі запрошаны у ВКЛ, дзе яны хутка сталі галоўнымі абаронцамі і адначасова праваднікамі каталіцкага веравызнання. Контррэфармацыя ў ВКЛ найбольш выразна выявілася ў формах місіянерска-прапаведніцкай дзейнасці (пераважна сярод заможнай шляхты і магнатаў), у пашырэнні функцый і ўладанняў каталіцкай царквы, стварэнні новых рэзідэнцый, касцёлаў, манаскіх ордэнаў, узрастанні яе ўплыву ў палітычным жыцці дзяржавы. Таксама Езуіты – ордэн каталіцкіх манахаў, будавалі касцёлы манастыры а пры іх вельмі добрыя школы, бальніцы а таксама прытулкі для сірот і старых. Імі маглі карыстацца людзі ўсіх веравызнанняў і амаль бясплатна. Ад тых, хто карыстаўся гэтымі ўстановамі перахода ў каталіцтва не патрабавалася але, настаўнікі, дактары, і выхавацелі гэтых устаноў паступова пераконвалі ўсіх тых, хто імі карыстаўся да хрышчэння ў катліцтва.Вынікі Рэфармацыі ў ВКЛ. Рэфармацыя пакінула глыбокі след у гісторыі як заходнееўрапейскіх дзяржаў, так і Вялікага княства Літоўскага і мела пэўныя станоўчыя вынікі.Па-першае, Рэфармацыя садзейнічала таму, што да яе прымкнулі многія магнаты ВКЛ (Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы, Глябовічы і інш.), якія з пазіцый дзяржаўнага патрыятызму імкнуліся ў перадлюблінскі перыяд засцерагчы Вялікае княства Літоўскае ад пашырэння ўплыву Польшчы і захаваць незалежнасць Княства. У паслялюблінскі перыяд пад тым жа сцягам Рэфармацыі яны вялі барацьбу за самастойнасць Княства, права ажыццяўлення незалежнай ад Польскага каралеўства ўнутранай і знешняй палітыкі.Па-другое, феадалы-пратэстанты ў час уздыму Рэфармацыі ў ВКЛ займалі многія вышэйшыя дзяржаўныя пасады, пераважалі сярод паноў-рады, а ў 1569 г. складалі большасць сенатараў ВКЛ, прадстаўленых на вальным сойме Рэчы Паспалітай. Не без удзелу пратэстанцкіх магнатаў былі прыняты ў ВКЛ віленскі (1563 г.) і гарадзенскі (1568 г.) прывілеі, якія ўраўноўвалі ва ўсіх правах шляхту «хрысціянскай веры» і дазвалялі ёй прытрымлівацца любой хрысціянскай рэлігіі. У 1573 г. у Рэчы Паспалітай быў прыняты акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнання, тэкст якога ўвайшоў у Статут Вялікага княства Літоўскага Л588 г.Па-трэцяе, Рэфармацыя, пратэстанцкія школы, друкарні, пісьменніцтва садзейнічалі пашырэнню асветы ў грамадстве, распаўсюджанню ідэй гуманізму, верацярпімасці, міралюбства. Рэфармацыя дазволіла пэўнаму колу насельніцтва ВКЛ азнаёміцца са здабыткамі еўрапейскай культуры.Разам з тым Рэфармацыя ў ВКЛ не дасягнула таго ўзроўню і тых маштабаў, што мелі месца ў заходнееўрапейскіх краінах. Аграрны характар гаспадаркі ВКЛ, шырокія прывілеі феадалаў затрымлівалі развіццё гарадоў і тых гандлёва-прадпрымаль-ніцкіх колаў мяшчанства, якія на захадзе Еўропы сталі са-цыяльнай асновай многіх рэфармацыйных рухаў. Непасрэдна на спад рэфармацыйнага руху ў ВКЛ у апошняй трэці XVI — пачатку XVII ст. паўплывалі Люблінская унія 1569 г. і ўтва-рэнне Рэчы Паспалітай, дзе вядучыя пазіцыі займалі каталіцкія царква і шляхта.
20. Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Умовы аб’яднання ВКЛ і Польшчы.
У 1558 рассия пачала вайну з ливонским орденом за выхад да балтийского мора. Япония звярнулася за дапамогай да ВКЛ якое згадзилася взять яе пад сваю абарону. У вынику ваенныя дзеяння перакинулися на территорыю беларуси. 15 лютага 1563г русския захапили полацк и стварылася пагроза незалежнасци иснавання ВКЛ. Для вядзення вайны не хапала сил и ресурсов и патребна было саюзникау. И пагроза з боку русскай державы зьявилася адной з важнейшых прычын утварення РП. Другой причиной была зацикауленнасть унией сяредняй и дробнай шляхты ВКЛ, якая была незадаволенна усяуладзем магнатау и хотела атрымать тыя ж правы якия мела шляхта польшы, а польскай шляхты были вольныя правы магнатау.Трецяй прычыной было тое что польша хатела пашырыть за кошт территории ВКЛ сваю территорию, а ВКЛ па территории перазыходзила карону польскую у 3 разы. 4 прычынай было тое что унией цикавился и папа римский. Пашырыть свой уплыу ва усходне-славянских землях. 5 прычынай было папярэдняе эканамичнае и культурная зближене ВКЛ и польшы якое адбывалася на працягу стагоддзяу, пачынаючы з крэускай унии 1385 года. У студзены 1569 года пачау сваю працу супольны сойм у Люблине. Паляки имкнулися навязать делигации ВКЛ вельми тяжкия няроуныя и несправедливыя умовы абьяднання на якия ВКЛ никак не згаджалася. Тады польский бок перайшоу на дэманстрацию силы. Делегация ВКЛ вымушана была 1ага липеня 1569 года падписать унию аб абьяднанни з польшай у адну дзяржаву речи посполитой. Вышейшым органом гетай дзяржавы абьявляуся валий сойм яки збирауся у польшы , узначальвау дзяжаву кароль яки адначасова становиуся и вяликим князем у ВКЛ. Знешняя палитыка пераходзила у кампитэнцию польшы. Паляки атрымали права набывать маентки в ВКЛ, а лицвины пры гэтым не магли артымливать маентки у польшы. Але у ВКЛ захоувался асобны администрациуны аппарат асобная … заканадауства, судовая арганизацыя, войска, рашэнни люблинскага сойма насилии дыкриминацыонный характар у адносинах да ВКЛ, але за гады безкаралеуя якое пачалося пасля смерти жыгимонта аугуста другога, центральная улада аслабла игэта выкарыстала ВКЛ для адмены шэрагу палажэння люблинскай унии так напрклад у прынятой у 1588 годзе 3яй рэдакции статуту ВКЛ палякам забаранялася набывать землю на ВКЛ, там же юрыдычна замацоувалася у якасти дзяржауная беларуссая мова. Насуперак унии ВКЛ стали збирацца асобыя соймы а у 1673 годзе ужо афицыйна было прынята рашэнне кожны 3ци сойм праводзиць у княстве. А у 1581 годзе пачау дзеничать асобы судовы орган галоуны трыбунал.
Пытанне 21. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Становішча беларускіх зямель у яе складзе.
З уваходжаннем ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай мясцовая сістэма кіравання засталася ранейшай, але дзяржаўны лад некалькі змяніўся. На чале дзяржавы стаяў кароль. Але яго паўнамоцтвы былі абмежаваны сеймам.Заканадаўчую ўладу меў сейм, але дэпутаты ад ВКЛ мелі на ім толькі трэцюю частку месц. Сойм падзяляўся на дзве палаты: сената і пасольскай ізбы. У сенат уваходзілі вышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі, магнаты, вышэйшае духавенства. Удзельнікі сената атрымлівалі там месцы пажыццёва. У пасольскую ізбу ўваходзілі паслы ад паветаў, іх абіралі на павятовых сойміках. На кожную новую сесію сойма абіралі новых паслоў.З другой паловы 17 ст. значная частка беларускай шляхта апалячылася і акаталічалась, што прывяло да дэзінтэграцыі грамадства. Ужо 1696 г. насуперак Статуту ВКЛ ад 1588 г. на сойме ў Варшаве было прынята рашэнне аб тым, што адзінай дзяржаўнай мовай стане польская і гэта рашэнне было пдтрымана і беларускімі пасламі. У выніку беларуская мова захавалася толькі ў гаворках простага народа.Дзяржаўная ж улада ўнутры Рэчы Паспалітай Пачала загніваць. Першай прыкметай гэтага загнівання сталі Генрыхавы Артыкулы 1574г. Кароль Жыгімонт Аўгуст 2 памер бяздзетным. Неабходна было выбраць новага караля. Шляхта спыніла свій выбар на Генрыху Валуа прадстаўніку Французкай каралеўскай сям’і. Іменна ён быў абраны каралём РП. Генрых Валуа не ведаў ні польскай мовы ні асблівасцей польскай палітыкі, таму яму быў падсунуты на подпіс дакумент, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай Генрыхавы Артыкулы. Генрых не разумеў што падпісвае, але праз год ён разабраўся, што ён такое падпісаў і калі разабраўся то ўцёк ў Францыю змагацца за французскі трон.Паводле гэтых артыкулаў шляхта атрымлівала такія правы якіх не мела ні адна шляхта ў свеце. 1. Каралі пазбаўляліся права перадаваць трон па спадчыне. Кожны раз пасля смерці кароль павінен быў абірацца на выбарах. 2. Кароль не мог уводзіць новыя падаткі без згоды сойма. 3. Кароль не мог аб’явіць вайну або заключыць мір без згоды сената а без згоды ўсяго сойма аб’явіць аб зборы войска. 4. Каралеўскае наёмнае войска “Гвардыя” скарачалася да мінімума. 5. Шляхце якая ўдзельнічала ў замежных паходах кароль абавязваўся плаціць як наёмнікам. 6. Сойм павінен збірацца не радзей чым раз ў два гады а паміж сесіямі сойма пры каралі знаходзілася 16 сенатараў рэзідэнтаў, якія сачылі за дзейнасцю караля і абмяжоўвалі яго ўладу. 7. З ўсх правоў у караля заставалася толькі права прызначаць дзяржаўных чыноўнікаў. 8. Калі кароль адмаўляўся выконваць Генрыхавы артыкулы, пастановы сойма або іншыя законы шляхта магла адмовіцца павінавацца каралю і аб’явіць рокаш. Рокаш гэта ўзаконены бунт. Такім чынам генрыхавы артыкулы пазбавілі ўлады караля і ўся яна сканцэнтравалася ў руках сойма.А з 1652 г. пазбавіўся ўлады і сойм. У гэтым годзе Пасол Упіцкага павета Уладзіслаў Сітцынскі, падкуплены Янушам Радзівілам, упершыню прымяніў права Ліберум Вета, гэта значыць адзін адмяніў рашэнне ўсяго сойма, чым сарваў яго працу. У якім годзе шляхта атрымала права на Ліберум Вета гісторыкам не вядома але той, хто яго прымяніў стварыў не здаровы прэцэдзент які стаў паўтарацца амаль кожны год. З 1652 па 1764 з 54 соймаў 48 сарвана. Такім чынам пасля учынка Уладзіслава Сітцынскага ў РП увогуле знікла ўсякая ўлада і пачалася анархія. Тэрыторыя РП была падзелена паміж 20 магнацкімі родамі ў якіх магнаты былі абсалютнымі ўладарамі і часта вялі войны адзін з адным. У выніку гэтых войнаў ужо ў 18 ст. склаліся ўсе ўмовы для раздзелу РП паміж больш моцнымі суседзямі.
Пытанне 22. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове 16 – 18 стст.
Беларуская вёска.
Рэч паспалітая самая няшчасная дзяржава ва ўсім свеце Каля 70 % часу існавання гэтай дзяржавы на яе тэрыторыі ійшла вайна. Пасля заключэння Люблінскай уніі ў 1569 г. вайна не з расіяй не спынілася а працягвалася аж да 1583 г. 17 ст. самае ваеннае стагодддзе беларускай гісторыі, 55 гадоў з яго ў Беларусі ійшлі Войны пад час каторых за кошт беларускага селяніна карміліся арміі ледзь не ўсяго свету. Вось толькі няпоўны пералік: армій якія паразіціравалі за кошт беларускіх сялян: руская, польская, шведская, казацкая (Багдан Хмяльніцкі), татарская (Крымскае ханства). Самай крывапрпралітнай была вайна РП з Расіяй ў 1654 – 1667 г. пад час гэтай вайны загінула 2/3 насельніцтва Беларусі. У 18 ст. з 1700 па 1721 ійшла паўночная вайна паміж Расіяй і Швецыяй але на тэрыторыі Рэчы паспалітай адбываліся ўсе баявыя дзеянні. Цікава што са Швецыяй РП падпісала мірны дагавор толькі ў 1733 г. А ўжо ў 1719 г. быў складзены праект падзелу РП паміж Расіяй Саксоніяй і Прусіяй аднак Пётр 1 яго не ўхваліў. Усе гэтыя падзеі самым неспрыяльным чынам адбіваліся на сельскай гаспадарцы але дзякуючы працавітасці нашых продкаў Беларусь хутка аднаўляла сваю гаспадарку.Аптымальны памер сялянскага надзелу для падтрымання і развіцця гаспадаркі павінен быў складаць 2 валокі. Сярэдняя яго плошча і сапраўды была прыкладна роўная гэтай лічбе. Калі нават за той ці іншай сялянскай сям'ёй фіксаваўся надзел у 1. а то і ў 0,5 валокі, тады ён дапаўняўся пазанадзельнымі землямі. Яны называліся прыёмныя, і за іх сплачваліся меншыя падаткі. Гэта было выгадна сялянам. Таму падчас ваенных ліхалеццяў, калі многія палеткі ляжалі ў запусценні, прыгонныя часцяком наўмысна скарачалі памеры сваёй надзельнай зямлі і распрацоўвалі пусткі. Здараліся выпадкі ўтойвання сялянамі ворных пазанадзельных зямель, каб наогул не адбываць з іх ніякіх павіннасцей. Пасля ваеннага ліхалецця паны часта ійшлі на сустрач сялянам арганізоўваючы слабоды. Слабада гэта вёска ў каторай на некалькі год адмяняліся павіннасці і падаткі. У слабаду зыходзіліся сяляне, што хаваліся па лясах і, за кароткі тэрмін, узнаўлялі разбураную гаспадарку. Потым яны зноў абкладаліся падаткамі але назва “Слабада” заховывалася на заўжды.Што датычыцца павіннасцяў і падаткаў то гісторыкі іх налічылі звыш 150. Бясспрэчна асобна ўзятая сялянская сямья не выконвала усе 150 павіннасцяў, але, нават калі на сям’ю прыходзілася дзесятая частка гэтых павіннасцяў, то можна казаць аб высокім узроўні эксплуатацыі сялян. Акрамя традыцыйных, паншчыны, дзякла, чыншу, існавалі: запісное падатак за афармленне дакументаў, рэйтаршчына, падатак на утрыманне войска (якое не абараняла), жарнавое, падатак за карыстанне сваімі жорнамі, за мест панскага млына.Самымі цікавымі падаткамі былі два наступныя. Першы, калі хлопец жаніўся на дзяўчыне, якая жыла ў маёнтку не яго пана, то ён абавязаны быў сплаціць пану, з маёнтка каторага гэта дзяўчына, куніцу, і, толькі пасля гэтага жаніцца. Другі падатак увогуле дьябальскі, калі ў пана быў бровар (прадпрыемства па вырабу гарэлкі и пива), то сяляне абавязаны былі купіць у свайго пана ў год пэўную норму гарэлкі. Калі сяляне былі не п’юшчымі, то яны маглі гэту гарэлку не забіраць, аднак грошы, якія гэта гарэлка каштавала пану патрабавалася аддаць абавязкова. Тым не менш, для баларускага селяніна сам пан не быў такой вялікай бядой як арандатар панскага маёнтка. Магнаты, паны, шляхта ўсе належылі да саслоўя якое існавала для таго каб ваяваць. Таму, калі пачыналася вайна нават тыя паны, што выстаўлялі для абароны сваёй краіны свае прыватныя арміі не маглі ўсядзець дама і самі ійшлі на вайну. Маентак яны пры гэтым здавалі ў арэнду, часцей за ўсё яўрэям. Для сялян здача маёнтка ў арэнду абазначала тое, што падаткі іх узрасталі ў двое. Арандатар павінен быў расплаціцца з гаспадаром ды яшчэ зарабіць нешта сабе, і усё гэта адбывалася за кошт сялян. Добра яшчэ калі пан дадумываўся аддаваць маёнтак яўрэю адразу. Некаторыя паны яўрэяў не любілі і аддавалі маёнткі у арэнду іншым шляххціцам, а тыя праз некаторы час, здавалі ўжо арандованыя маёнткі, такім чынам падаткі ў гэтых маёнтках узрасталі ў трое. А былі і такія маёнткі якія пераздаваліся ў арэнду па чатыры і па пяць разоў. Практыка здачы маёнткаў у арэнду не спынялася і ў мірны час і іменна яна стала прычынай некалькіх узброеных паўстанняў сялян. Адно з такіх паўстанняў гэта паўстанне пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы. 1740 – 1744 г.Не гледзячы на ўсё гэта пераважная большасць беларускіх сялян мела дастаткова моцную гаспадарку, якая была ў стане пракарміць сябе, дзяржаву і яшчэ «падкінуць» Захаду. У параўнанні з Расійскімі сялянамі, беларускія былі сапраўднымі багацеямі. Прыгоннае права ў Расіі было на столькі бязлітасным, што рускія сяляне цэлымі вёскамі ўцякалі ў Беларусь ў пошуках лепшай долі. Дастаткова сказаць, што на момант падзелаў РП у Беларусі на 5 міліёнаў насельніцтва прыходзіўся 1 мільён беглых рускіх сялян. Іншымі словамі з пяці беларускіх сялян, адзін, быў бежанцам з Расіі.Гарады. Квітнеючыя беларускія гарады XVI – пачатку XVII ст. увайшлі ў другую палову XVII – XVIII ст. у стане страшэннага разбурэння. Сведчаннем таму сумныя лічбы. Васемнаццаць гарадоў і мястэчак Наваградскага ваяводства страцілі больш чым 40 % свайго насельніцтва. Восем буйных гарадоў ваяводства Берасцейскага да крывавага «патопу» (1654 – 1667 г.) налічвалі 4745 дамоў, пасля – 2021. Гэта значыць было знішчана амаль 60 % гарадскіх забудоў. На 50—70 % былі разбураны гарадскія пасяленні Менскага, Полацкага, Віцебскага, Мсціслаўскага ваяводстваў. Некаторыя населеныя пункты практычна былі зруйнаваны з зямлёй. Так, калі да пачатку ваенных дзеянняў Паўночнай вайны ў Крычаве мела жыхарства 500 сем'яў, то пасля засталося каля 20. А Орша і ў XVIII ст. была яшчэ пустым горадам.Пасля разбуральных навалаў жыхары беларускіх гарадоў і'мястэчак пачалі расчышчаць пажарышчы і адбудоўваць свае сядзібы. Але вярнуць былую веліч і прыгажосць бурлівым, людным, багатым гарадам Беларусі ім так і не ўдалося. У XVIII ст. чалавек няўтульна адчуваў сябе ў славутых раней Магілёве, Віцебску, Менску, и нават у Гародни. Смецце з вуліц тут не прыбіралася. Вуліцы практычна не брукаваліся. Рыначныя плошчы зарасталі пустазеллем. Ноччу гарады не асвятляліся. Старажытная Гародня, якая стала ў XVIII ст. буйным дзяржаўным, прамысловым, культурным цэнтрам, асабліва не прываблівала вока яе наведвальнікаў. Немцу Фрыдрыху Шульцу, які праязджаў Гародню, горад на Немане падаўся месцам кантрастаў і супярэчнасцей. «Тут мноства касцёлаў з вежамі, значная колькасць збудаваных у новым стылі палацаў і дамоў, але яны вельмі раскіданы і не глядзяцца на чорным фоне драўляных халуп, што складаюць асноўную частку горада... Побач з адным прыстойным домам узносяцца дзве або тры халупы, гатовыя разваліцца, за імі палац, далей касцёл – і ўсё гэта злучана брукам, які ледзь можна назваць гэтым імем, бо пасля найменшага дажджу яго заліваюць струмені балота».Жыхары і ўлады. Пасля ваенных спусташэнняў гарадскі люд пачаў інтэнсіўна папаўняцца яўрэйскім насельніцтвам. Прыток яўрэяў у асноўным з Польшчы і Украіны падтрымліваўся дзяржаўнай уладай і буйнымі землеўласнікамі. У гэтым яны бачылі крыніцу павелічэння нрыбыткаў, бо яўрэй-рамеснік, яўрэй-гандляр сваімі капіталамі і працай ажыўлялі гаспадарчую дзейнасць. У буйных гарадах Беларусі яўрэі складалі ў гэты час каля 30 – 40 % насельніцтва, а ў мястэчках – часцяком палову і болей.Жылі яны ў асобных кварталах сваёй грамадой – кагаламі. Рамеснікі-яўрэі большасцю не ўваходзілі ў цэхі і стваралі свае рамесніцкія «брацтвы». Шматвяковая традыцыя верацярпімасці на беларускіх землях дазволіла прышламу яўрэйскаму насельніцтву арганічна ўліцца ў грамадства Беларусі. Больш таго, улады і гаспадары ўладанняў сачылі за прадухіленнем канфліктаў на рэлігійна-этнічнай глебе. Увогуле, як ні ў якія папярэднія вякі, насельніцтва беларускіх гарадоў у другой палове XVII – XVIII ст. было шматэтнічным, шматмоўным і шматверным. Іудзеі ў гарадах і мястэчках будавалі і наведвалі сінагогі, мусульмане – мячэці. Прадстаўнікі вышэйшых колаў гарадскога насельніцтва спавядалі часцей за ўсё каталіцтва. Прасталюдзіны былі ў асноўным уніятамі і, радзей, – праваслаўнымі.Гарады Беларусі паранейшаму карысталіся Магдэбургскім правам. Склад магістрату захоўваўся той жа. У яго ўваходзілі бурмістры, радцы і лаўнікі. На чале горада стаяў войт. У дапамогу яму прыдаваліся намеснікі – лентвойты. Судовыя функцыі выконваў магістрацкі суд. Войтаў прызначаў кароль. Ва ўмовах суцэльнай прадажнасці ўлад Рэчы Паспалітай гэтыя пасады захоплівалі багатыя гарадскія вярхі. Праўдамі і няпраўдамі яны перакідвалі асноўныя падаткі на плечы простых гараджан, памнажаючы свае капіталы.А падаткі тыя былі немалыя. 3 насельніцтва гарадоў спаганяліся на карысць дзяржавы падымнае, «гіберна» (падатак на утрыманне арміі), паштовае і іншыя падаткі. За карыстанне ворнай зямлёй, сенажацямі і агародамі гарадское жыхарства сплачвала чынш. Цяжарам на плечы мяшчан клаліся грашовыя выплаты магістрату на гарадскія патрэбы. Плюс да гэтага гараджане выходзілі на ахову сваіх паселішчаў, рамантавалі замкавыя ўмацаванні, прымалі на пастой дзяржаўных службовых асоб і прадстаўлялі кватэры для войска.Гаспадарчае жыццё. Рамяство і гандаль заставаліся асновай гаспадарчай дзейнасці гараджан. Гандаль, як унутраны, так і знешні, вёўся ў традыцыйных формах. Буйныя гарады з'яўляліся таксама буйнымі гандлёвымі цэнтрамі. У малых гарадах і мястэчках перыядычна праводзіліся кірмашы. Найбуйнейшы адбываўся ў Зэльве. Значныя кірмашы збіраліся ў Шклове, Бешанковічах, Нясвіжы.У разглядаемы час ад 25 да 50 % гарадскога насельніцтва займалася рамяством. Зноў жа, як і раней, рамеснікі былі згрупаваны ў прафесійныя цэхі. Але з XVIII ст. цэхі вычарпалі рэсурсы для самаразвіцця. Разбагацеўшыя майстры і цэхмістры, падмяўшы пад сваю ўладу падмайстраў і вучняў, няшчадна іх эксплуатавалі. Абвастрыліся адносіны паміж цэхавымі і няцэхавымі рамеснікамі. Апошніх станавілася ўсё больш. Тым не менш у XVIII ст. цэхі яшчэ адыгрывалі першасную ролю на рынках гарадоў, асабліва буйных, дзе мелі даўнія традыцыі і трывалыя пазіцыі. Усё ж спыніць пранікненне ў эканоміку мануфактурнай вытворчасці цэхі былі не ў стане.Першыя мануфактуры. Мануфактурамі (ад лацінскага manus – рука і factura – выраб) называліся капіталістычныя прадпрыемствы, якія былі заснаваны на ручной працы і шырокім яе падзеле. Яны былі пераходнай формай ад рамеснай вытворчасці да капіталістычнай фабрыкі. Мануфактуру з майстэрняй рамесніка блізіла выкарыстанне ручной працы. А з фабрыкай падабенства мануфактур было ў тым, што на гэтых прадпрыемствах ужывалася наёмная праца і прысутнічаў яе падзел.Панаванне ў значных гарадах цэхавых арганізацый абумовіла пачатковую канцэнтрацыю мануфактур галоўным чынам у малых гарадах, мястэчках. Першыя ў Беларусі мануфактуры з'явіліся ў 10 – 30-х гадах XVIII ст. Гэта Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры, а таксама Свержаньская – фаянсавая. Шырокую вядомасць атрымалі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў. Значнымі былі Крычаўская, Шклоўская, Горацкая, Дубровенская, Мышаўская, Карэліцкая мануфактуры. У прадмесцях Гародні дзейнічалі створаныя Антоніем Тызенгаўзам суконная, баваўняная (хлопковая), палатняная, карункавая, панчошная, капялюшная, карэтная фабрыкі, а таксама фабрыкі паясоў, ігральных карт, аружэйная, свечачная і гарбарная, завод жалезных і медных вырабаў. Усяго на 53 мануфактурах у азначаны час было занята 2400 рабочых.Еўрапейскую вядомасць мела шкляная мануфактура ў радзівілаўскім мястэчку Урэчча. Гэта было першае прадпрыемства па вырабу люстэркаў ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Тут жа, ва Урэччы, а таксама ў Налібоках выраблялі аконнае шкло, посуд з каляровага і малочнага шкла і крышталю. Вырабы аздаблялі гравіроўкай, гранением, размалёўвалі золатам, срэбрам, плацінай і фарбамі, упрыгожвалі накладнымі медальёнамі.Сусветную славу мелі і маюць слуцкія паясы. Пры іх вырабе выкарыстоўваліся беларускія народныя ўзоры, нацыянальны арнамент. Даўжыня такога пояса складала прыблізна 2 – 4,5 метра. На ражках звычайна ткаліся надпісы «Слуцк», «У горадзе Слуцку» і да таго падобнае. Да рэчы, верш Слуцкія ткачыхі Максіма Багдановіча не супадае з гістарычнай рэчаіснасцю. На гэтай мануфактуры працавалі толькі мужчыны.У другой палове XVIII ст. у мястэчку Карэлічы працавала ткацкая мануфактура Радзівілаў па вырабу палатна для абіўкі сцен – шпалераў. Ткалі іх у складанай габеленавай тэхніцы. Выканаўцамі былі мясцовыя май-стры. На Карэліцкай мануфактуры была выткана серыя шпале-pay цудоўных па якасці і геніяльных па майстэрству. Ha іх адлюстроўваліся гістарычныя падзеі: «Парад войскаў пад Заблудавам», «Імператар Карл V надае Радзівілам княжацкі тытул», «Узяцце ў палон Станіслава Міхала Крычэўскага пад Лоевам у 1649 годзе» і іншыя.У XVIII ст. з'яўляюцца невялікія заводы па выплаўцы жалеза і чыгуну. Вядомыя яны ў Высокім на Аршаншчыне, Кляцішчах пад Стоўбцамі. Найбуйнейшым прадпрыемствам такога тыпу быў чыгуналіцейны завод графа Храптовіча ў Вішневе, што на Валожыншчыне.Такім чынам, у другой палове XVII — першай палове XVIII ст. беларуская веска і горад перажывалі заняпад у сваім развіцці. Звязаны ён быў з разбурэннямі ды нястачамі ваеннага ліхалецця. Але ў другой палове XVIII ст., пасля аднаўлення гаспадаркі, цераз спробы пераадолення палітыка-эканамічнага крызісу Рэчы Паспалітай у эканоміцы Беларусі прабіваліся парасткі новых вытворча-грамадскіх адносін.