VІ. Дамашняе заданне. Практ. 95
Засяроджваецца ўвага на варыянтных канчатках (казляня і казлянё, кацяня і кацянё, тыграня і тыгранё, ваўчаня і ваўчанё, зайчаня і зайчанё, лісяня і лісянё, сабачаня і сабачанё, мышаня і мышанё. медзведзяня і медзведзянё, львяня і львянё). Падчас тлумачэння напісання слова медзведзяня адбываецца паўтарэнне правіла напісання галосных е, ё—я.
VІІ. Вынік урока
VІІ. Рэфлексія
Тэма. Род назоўнікаў (21)
Мэты:адпрацоўваць уменні вызначаць род назоўнікаў, правільна спалучаць іх з іншымі словамі. Утвараць назоўнікі з дапамогай суфіксаў; актуалізаваць веды пра антонімы; замацаваць правапіс слоўнікавых слоў
Ход урока
І. Аганізацыйны момант
ІI. Праверка дамашняга задання
IIІ. Чыстапісанне
IV. Замацаванне і паўтарэнне
1. Пры выкананні практ. 96увага дзяцей засяроджваецца на тым, што ў асобных выпадках вызначыць род назоўніка можа дапамагчы прыметнік, удасканальваецца ўменне выкарыстоўваць прапанаваныя словазлучэнні пры пабудове сказаў.
2. На матэрыяле практ. 97і 98замацоўваюцца веды пра лексічнае значэнне слова, яго спалучальныя магчымасці, пра антанімічныя пары слоў. У ходзе працы удасканальваецца ўменне вызначаць род назоўніка.
Фізкультмінутка.
3. На гэтым этапе навучання прапануецца пазнаёміць школьнікаў са значэннем і напісаннем слоўнікавых слоў калектыў і дэлегацыя, скласці з вывучанымі лексічнымі адзінкамі сказы.
4.Практ. 99накіравана на замацаванне правапісу слоўнікавых слоў, засвоеных у IV і папярэдніх класах, і лексічных адзінак, у якіх назіраецца аканне і яканне. Вучні тлумачаць напісанне арфаграм, абгрунтоўваюць свой выбар, выкарыстоўваюць словы ва ўласным маўленні.
V. Дамашняе заданне.
Пры выкананні практ. 100,прапанаванага для дамашняга задання, удасканальваюцца словаўтваральныя навыкі вучняў, развіваецца ўменне вызначаць род аднанакаранёвых слоў у залежнасці ад словаўтваральнага сродку. Дамашняе задание тлумачыцца з увагай да суфікса -ых-, пры дапамозе якога ўтворана слова ткачыха.
VІ. Вынік урока
VІІ. Рэфлексія
Тэма. Лік назоўнікаў (22)
Мэты:актуалізаваць веды вучняўпра лікназоўнікаў, фарміраваць уменні адрозніваць назоўнікі ў форме адзіночнага ліку, сярод шэрагу назоўнікаў вылучаць назоўнікі, якія маюць толькі адзін лік – адзіночны ці множны
Ход урока
І. Аганізацыйны момант
ІI. Праверка дамашняга задання
IIІ. Чыстапісанне
IV. Новы матэрыял
1.На пачатку ўрока мэтазгодна правесці слоўнікавы дыктант са слоў з практ. 99.
2. Узнаўленне ведаў пра лік назоўніка ажыццяўляецца на матэрыяле вучэбна-навуковага тэксту на с. 64.
3. Затым вучням прапануецца параўнаць групы слоў, запісаных на дошцы: дом — дамы: зорка — зоркі: мышаня — мышаняты.
Дзеці вызначаюць лік назоўнікаў і звяртаюць увагу на тое, што да назоўнікаў адзіночнага ліку ў залежнасці ад роду можна падставіць словы ён, мой; я на, мая: яно. мае, а да адпаведных назоўнікаў множнага ліку — толькі словы яны, мае. Пры параўнанні формаў назоўнікаў правага слупка робіцца вывад: у множным ліку назоўнікі ўсіх трох родаў маюць аднолькавыя канчаткі (-і, -ы), таму, каб вызначыць род такіх назоўнікаў, іх трэба паставіць у форму адзіночнага ліку.
4. Наступны этап знаёмства з лікам назоўніка прадугледжвае засваенне формаў адзіночнага і множнага ліку, фарміраванне ўмення адрозніваць назоўнікі ў форме адзіночнага і множнага ліку. Праца з тэкстам з практ. 101будзе садзейнічаць уда-сканаленню навыкаў выразнага чытання, умення ставіць пытанні да назоўнікаў, пазнаёміць з формамі адзіночнага і множнага ліку. Школьнікі падбіраюць загаловак да тэксту ( «Дыхайце, рыбкі!» ), адказваюць на пытанні, тлумачаць значэнні незра-зумелых слоў.
5. Практ. 102дапамагае засвоіць, як утвараецца форма множнага ліку назоўнікаў. Ад назоўнікаў мужчынскага, жаночага
і ніякага роду вучні ўтвараюць форму множнага ліку, вызначаюць канчаткі назоўнікаў і прыходзяць да высновы, што форма множнага ліку назоўнікаў утвараецца пры дапамозе канчаткаў -і і -ы. На аснове назіранняў фармулюецца правіла (с. 65).
6. Практ. 103і 104накіраваны на развіццё ўмення ўтвараць форму множнага ліку, суадносіць назоўнікі множнага ліку з адпаведнымі назоўнікамі адзіночнага ліку, перакладаць назоўнікі множнага ліку, выяўляць розніцу ў формаўтварэнні слоў у рускай і беларускай мовах.
7. Праца з тэкстам (практ. 105)дапамагае развіваць уменне вызначаць прыналежнасць тэксту да пэўнага тыпу (тэкст-апісанне), удасканальваць навыкі вызначэння роду і ліку назоўнікаў, уменне абгрунтоўваць сваю думку.
Фізкультмінутка.
8. На матэрыяле практ. 106удасканальваюцца навыкі выразнага чытання тэксту, уменне выяўляць у тэксце назоўнікі адзіночнага і множнага ліку і падбіраць да іх адпаведна формы множнага ці адзіночнага ліку: банан — бананы, агурок — агуркі, апельсін — апельсіны, піражок — піражкі, грэх — грахі, арэх — арэхі: арэхі — арэх, струкі — струк. Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на словы суніцы і чарніцы, якія ў беларускай мове ўжываюцца ў адзіночным і множным ліку, а ў рускай — толькі ў адзіночным (земляника, черника). Што да слова вида, тоад яго можна ўтварыць форму множнага ліку, аднак пры гэтым часткова зменіцца значэнне назоўніка (вада — воды акіяна, мінеральныя воды). 3 мэтай засваення групы назоўнікаў, якія адрозніваюцца лікам у рускай і беларускай мовах, варта прапанаваць табліцу, у якой будуць пададзены такія словы (табл. 1).
Табліца 1
Лік назоўнікаў
Беларуская мова | Руская мова |
брусніцы (мн. л.), брусніца (адз. л.) суніцы (мн. л.), суніца (адз. л.) маліны (мн. л.), маліна (адз. л.) клубніцы (мн. л.) чарніцы (мн. л.) крупы (мн. л.) дзверы (мн. л.) | брусника (адз. л.) земляника (адз. л.) малина (адз. л.) клубника (адз. л.) черника (адз. л.) крупа (адз. л.) дверь (адз. л.), двери (мн. л.) |
9. Азнаямленне з назоўнікамі, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ці толькі ў множным ліку, ажыццяўляецца на матэрыяле вучэбна-навуковага тэксту на с. 67.
10. Замацаванне адбываецца падчас выканання аналітычных практ. 107і 108.3 практ. 107вучні выпісваюць назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку (кефір, мука, чысціня, малако, святло, гліна, поўдзень), групуюць іх паводле значэння. Для таго каб вучні ўсвядомілі, што некаторыя назоўнікі ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку, мэтазгодна прапанаваць лінгвістычны эксперимент, падчас якога прапануецца ўявіць, ці можа быць 2 кефіры, 3 мукі, 4 гліны і інш., у выніку чаго высвятляецца, што такія предметы не паддаюцца лічэнню, а таму яны маюць толькі форму адзіночнага ліку. Матэрыял практ. 108 накіраваны на засваенне множналікавых назоўнікаў (акуляры, абоі, штаны, ві.'іы, вароты, абцугі, нажніцы, канікулы), іх выкарыстанне ў маўленні.
Адгадванне загадкі з апорай на малюнак (адгадка граблі) дапаможа актывізаваць разумовую дзейнасць школьнікаў, будзе садзейнічаць развіццю ўмення вызначаць лік назоўніка, выкарыстоўваць множналікавыя назоўнікі ў маўленні.
V.Дамашняе заданне (практ. 110)вырашае комплексную задачу: садзейнічае развіццю вымаўленчых навыкаў, удасканаленню ўмення вызначаць у тэксце назоўнікі ў адзіночным і множным ліку, выяўляць у тэксце словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае (ходзяць — 5 гукаў, 7 літар, дзверы — 5 гукаў, 6 літар, дзень — 3 гукі, 5 літар, цэлыя — 6 гукаў, 5 літар, яны — 4 гукі, 3 літары, праводзяць — 8 гукаў, 10 літар). Дыдактычная гутарка дазваляе прыйсці да высновы, што слова дзверы абазначае адзін прадмет, аднак ужыць гэта слова ў адзіночным ліку нельга. Мэтазгодна правесці паралель з рускай мовай, дзе ёсць слова дверь (адз. л.) і слова двери (мн. л.).
VІ. Вынік урока
VІІ. Рэфлексія
23. Тэма. Скланенне назоўнікаў
Мэты:
Узнавіць веды вучняў аб змяненні формы (канчаткаў) назоўнікаў па пытаннях.
Пазнаёміць з назвамі склонаў і склонавымі пытаннямі назоўнікаў, даць першаснае ўяўленне пра скланенне назоўнікаў
Ход урока
І. Аганізацыйны момант
ІI. Праверка дамашняга задання
IIІ. Чыстапісанне
IV. Новы матэрыял
1.Праца на аснове вучэбнага тэксту (с. 69) будзе садзейнічаць засваенню ролі змянення слоў пры стварэнні выказвання.
2. Практ. 111мае на мэце садзейнічаць усведамленню тыпалогіі пытанняў, якія ставяцца да неадушаўлёных назоўнікаў. Варта звярнуць увагу на тое, што паміж дзейнікам і выказнікам устанаўліваецца двухбаковая сувязь. Пытанне можна паставіць ад дзейніка да выказніка і наадварот: ляжаў (ш т о?) камень і камень (што р а б і ў?) ляжаў. Затым называюцца словазлучэнні гуляць (к а л я ч а г о?) каля каменя, далі (ч а м у?) каменю, залезці (н а ш т о?) на камень, рос (за ч ы м?) за каменем, хадзілі легенды (а б ч ы м?) аб камені.
3.Мэта практ. 112і 113— фарміраваць уменне ўжываць у маўленні форму назоўніка ў залежнасці ад склонавага пытання і садзейнічаць засваенню склонавых пытанняў.
Фізкультмінутка.
5.Фарміраванне ведаў пра склонавыя пытанні назоўнікаў адбываецца падчас слова настаўніка, працы па малюнках, чытання вучэбнага тэксту, падбору ўласных прыкладаў да правіла (прзкт. 114),у ходзе засваення тэмы высвятляецца, што назоўны склон заўсёды ўжываецца без прыназоўніка, а месны — заўсёды з прыназоўнікам, засвойваюцца словы, якія дапамагаюць вызначыць склон назоўніка.
V Дамашняе заданне. Матэрыял практ. 115прапануецца для запамінання.
VІ. Вынік урока
VІІ. Рэфлексія
24. Тэма. Скланенне назоўнікаў
Мэты:
Узнавіць веды вучняў аб змяненні формы (канчаткаў) назоўнікаў па пытаннях.
Пазнаёміць з назвамі склонаў і склонавымі пытаннямі назоўнікаў, даць першаснае ўяўленне пра скланенне назоўнікаў
Ход урока
І. Аганізацыйны момант
ІI. Праверка дамашняга задання
IIІ. Чыстапісанне
IV. Новы матэрыял
1. Вучэбна-навуковы тэкст (с. 73) скіроўвае на фарміраванне ўменняў ставіць пытанні да назоўнікаў у залежнасці ад адушаўлёнасці/неадушаўлёнасці.
2. Чытанне тэксту, суразмоўніцтва па змесце, адказы на пытанні да тэксту, тлумачэнне незразумелых слоў (практ. 116і 117)будуць садзейнічаць развіццю маўлення і мыслення школьнікаў, узбагачэнню іх слоўнікавага складу. Падчас працы з тэкстам вырашаецца граматычная задача — вызначаецца склон назоўнікаў. Увага засяроджваецца на тым, што да некаторых слоў лепш паставіць сэнсавыя пытанні, напрыклад у такім словазлучэнні, як з'яўляюцца (дзе?) над дарожкай, аднак пры вызначэнні склону лепш карыстацца склонавым пытаннем (над ч ы м?), бо дзеці яшчэ слаба арыентуюцца ў тым, з якім склонам суадносіцца сэнсавае пытанне.
Фізкультмінутка.
3. У тэксце практ. 117 сустракаюцца назоўнікі ніякага роду ў форме вінавальнага склону. 3 мэтай папярэджання памылак у вызначэнні склонаў мэтазгодна засяродзіць увагу на тым, што ў назоўным склоне назоўнікі заўсёды ўжываюцца без прыназоўніка, а ў вінавальным могуць ужывацца з прыназоўнікам. Якраз прыназоўнікавыя формы пададзены ў практыкаванні, што дапаможа адрозніць формы слоў у назоўным і вінавальным склонах.
V.У якасці дамашняга задання прапануецца практ. 118.
VІ. Вынік урока
VІІ. Рэфлексія
ізложеніе
Практ. 119мае на мэце ўдасканаліць умение вызначаць у тэксце назоўнікі і выяўляць словы, ад якіх яны залежаць, ставіць пытанні да назоўнікаў і вызначаць іх склон.
На матэрыяле практ. 121ажыццяўляецца назіранне за моўнымі фактамі, у выніку якога вучні прыходзяць да высновы, што склонавыя канчаткі залежаць ад роду назоўнікаў.
Практ. 122накіравана на ўдасканаленне ўмення вызначаць склон прапанаваных назоўнікаў і абгрунтоўваць сваю думку.
Мэта практ. 123і 124— развіваць умение выбіраць форму слова ў залежнасці ад яго сувязі з іншымі словамі ў кантэксце, удасканальваць навык вызначэння склону назоўнікаў.
На матэрыяле практ. 125ажыццяўляецца знаёмства з пры-назоўнікамі, якія могуць ужывацца з тым або іншым склонам, напрыклад: Р. скл. ад дома, для дома, без дома, каля дома; Д. скл. к дому; В. скл. за дом, на дом, пад дом, у дом, пра дом; Т. скл. над домам, перад домам; М. скл. пры доме, аб доме, на доме, у доме. Засваенне прыназоўнікава-склонавых формаў ажыццяўляецца падчас увядзення іх ва ўласны кантэкст.
У якасці дамашняга задания прапануецца практ. 126, якое мае на мэце ўдасканаліць умение вызначаць склон назоўнікаў. У ходзе працы складаюцца сказы, у якіх назоўнік слова ўжы-ваецца ў назоўным і давальным склонах.
працы практыкуюцца аналітыка-сінтэтычныя, прадуктыўныя і рэпрадуктыўныя практыкаванні. Асаблівая ўвага звяртаецца на такі від работы, як пераклад-супастаўленне, што дасць маг-чымасць вызначыць адметныя асаблівасці беларускай мовы, будзе садзейнічаць замацаванню напісання слоў. Належнае месца займае і пабудова сказаў на аснове малюнкаў з ужы-ваннем назоўнікаў роднага склону, знаёмства са спецыфічнымі беларускімі канструкцыямі (смяяцца (з к а г о? з чаго?)).
Рэкамендацыі да практыкаванняў
Знаёмства з новай тэмай ажыццяўляецца на матэрыяле практ. 127.Вучні чытаюць тэкст, адказваюць на пытанні да яго, выяўляюць назоўнікі ў назоўным склоне. Тэкст дастаткова складаны для вучняў гэтага ўзросту: у ім сустракаюцца адна-састаўныя сказы, словы ў форме вінавальнага склону, якія фармальна супадаюць з назоўнікамі ў назоўным склоне, таму вы-значэнне ў сказах назоўнікаў у форме назоўнага склону ажыц-цяўляецца пры дапамозе настаўніка. У форме назоўнага склону ўжыты назоўнікі морква, бацвінне, капуста, вечар, патупванне, казуля. Падчас аналізу моўнага матэрыялу вучні прыходзяць да высновы, што назоўнікі ў форме назоўнага склону з'яўляюцца дзейнікамі.
На замацаванне ведаў пра ролю назоўнікаў у назоўным склоне ў сказе прапануецца практ. 128,якое мае на мэце развіваць умение выкарыстоўваць назоўнікі ў форме назоўнага склону ў ролі дзейнікаў у самастойна складзеных сказах.
Практ. 129скіравана на выпрацоўку ўмення вызначаць склон назоўнікаў і абгрунтоўваць сваю думку. Паралельна вырашаецца арфаграфічная задача, засвойваецца слова пара (ж. р.), што адрозніваецца родам ад рускага пар (м. р.).
Практ. 130і 131накіраваны на ўдасканаленне ўмення выяўляць у тэкстах назоўнікі ў назоўным склоне і вызначаць іх сінтаксічную ролю. Пры выкананні практ. 130 удасканаль-ваецца навык падзелу слоў для пераносу, тлумачацца незразумелыя словы.
Знаёмства з назоўнікамі роднага склону таксама адбыва-ецца на матэрыяле тэксту (практ. 132).Вучні выпісваюць з тэксту спалучэнні слоў, у якіх назоўнік у родным склоне вы-
ступае ў якасці залежнага слова (дзень лістапада, гагатанне гусей, здарылася пасля сустрэчы, вырваўся з-за лесу, аддзяліўся ад чарады ). Асаблівая ўвага звяртаеца на канчаткі назоўнікаў роднага склону, на сінтаксічную ролю назоўнікаў у назоўным склоне.
Пры выкананні практ. 133 вучні засвойваюць пытанні роднага склону, якія ставяцца да адушаўлёных і неадушаў-лёных назоўнікаў, у практычным плане, практыкуюцца ва ўтварэнні формаў роднага склону назоўнікаў.
Пасля ўсведамлення ролі прыназоўнікаў ва ўтварэнні фор-маў роднага склону і магчымасці пастаноўкі як склонавых, так і сэнсавых пытанняў (вучэбна-навуковы тэкст на с. 82) вучні выконваюць практ. 134. У ходзе працы развіваецца ўменне ўтвараць формы роднага склону з выкарыстаннем прыназоўнікаў. На замацаванне гэтага ўмення накіравана і практ. 135, пры выкананні якога прапануецца ўтварыць словазлучэнні з назоўнікамі ў родным склоне, выкарыстоўваючы пры ўтварэнні формы роднага склону неабходныя прыназоўнікі (ад'ехаць ад вёскі, падарунак для таты, падысці да лесу, запы-тацъ у паштальёна, выіісці з аўтобуса, загараць каля возера, дрэва без лісця, пярсцёнак з золата, малако для ўнучкі, выглянуць з-за дрэва, саскочыць з паркана, чакаць ад сябра). Формы назоўнікаў засвойваюцца ў практычным плане, таму настаўнік абавязкова засяроджваецца на нарматыўных кан-чатках і правільным іх вымаўленні. Падчас выканання прак-тыкавання ажыццяўляецца знаёмства з напісаннем слоўніка-вага слова паштальён, тлумачыцца значэнне слова паркан.
Пераклад тэксту (практ. 136) будзе садзейнічаць усведам-ленню розніцы ва ўтварэнні некаторых формаў роднага склону Ў рускай і беларускай мовах. У ходзе працы вызначаецца, што канструкцыі к берегу, к театру, к доске, к телеаюну маюць значэнне «напрамак руху». Такім канструкцыям у беларускай мове адпавядаюць формы слоў з прыназоўнікам да: Лодка подплыла да берага. Хлопчык падышоў да ракі. Вучаніцу выклікалі да дошкі. Машына пад'ехала да тэатра. Дырэктара паклікалі да тэлефона.
Пасля таго як вучні пазнаёмяцца з утварэннем формаў роднага склону назоўнікаў, з адметнымі беларускімі канструкцыям!, папрактыкуюцца ў пастаноўцы пытанняў і дапісванні канчаткаў, мэтазгодна засяродзіцца на складанні сказаў паводле прапанаванага ўзору на аснове малюнкаў (практ. 137).Пры выкананні гэтага задания развіваецца вобразнае мысленне школьнікаў, уменне ўтвараць словазлучэнні «дзеяслоў + на-зоўнік Р. скл.», выкарыстоўваць іх у маўленні.
У якасці памяткі даецца матэрыял на адрозненне кан-струкцый з родным склонам: смяяцца (з каго?з чаг о?) і смеяться (над кем? над че м?) у беларускай і рускай мовах. Вучням прапануецца ўтварыць словазлучэнні і скласці з імі сказы.
Дамашняе задание (практ. 138)скіравана на ўдасканаленне умения вызначаць склон назоўнікаў, развіццё мыслення і вуснага маўлення школьнікаў.
Рэкамендацыі да практыкаванняў
Чытанне мастацкага тэксту і выяўленне ў ім назоўнікаў у давальным склоне (практ. 139)дапаможа замацаваць веды пра форму давальнага склону, пытанні, якія ставяцца да назоў-нікаў у такой форме (сяброўцы, Волечцы, к прыходу, тату, маме, брату Юрку, папугаю). На матэрыяле тэксту ўдасканальваецца
ўменне падбіраць загаловак, выяўляць назоўнікі, якія ў беларускай і рускай мовах адрозніваюцца паводле роду.
На матэрыяле практ. 140засвойваюцца беспрыназоўні-кавыя формы давальнага склону. Адзначаецца, што для назоў-нікаў мужчынскага і ніякага роду характэрны канчатак –у або -ю, а для жаночага--е. У ходзе працы ажыццяўляецца
знаёмства з тыповай беларускай канструкцыяй дзякаваць (к а м у?).
Мэта практ. 141— фарміраваць уменне адрозніваць назоў-нікі ў форме роднага склону з прыназоўнікам ад беспрына-зоўнікавых канструкцый давальнага склону, удасканальваць уменне ўтвараць формы давальнага склону: прынеслі сястры, лялька дзяўчынцы, паліто бабулі, корм гусі. У ходзе працы выкарыстоўваюцца табліцы, змешчаныя ў канцы падручніка, і табліца 2, прапанаваная на с. 57 гэтага дапаможніка. Вучні заўважаюць, што ў давальным склоне назоўнікі жаночага роду акрамя канчатка -е могуць мець канчаткі -ы і -і, прычым падкрэсліваецца, што ў некаторых выпадках можа адбывацца чаргаванне зычных (калі аснова заканчваецца на г, к, х). На-стаўнік пастаянна павінен выпраўляць дапушчаныя вучнямі памылкі пры ўтварэнні склонавых формаў (дзяўчынке, бабуле і інш.), што ўзнікаюць пад уплывам рускай мовы.
Дастаткова складана будзе выканаць практ. 142,таму што вучні не знаёміліся з тыпалогіяй асноў і тыпалогіяй скланен-няў. Разам з тым нагадваецца, што назоўнікі мужчынскага
роду маюць канчаткі -у ці -ю, а жаночага--е, -і, -ы,звяртаецца
ўвага на табліцы і памяткі ў канцы падручніка. Вучні запіс-ваюць наступныя формы слоў: Васю, Наташы, Мішу, Янку, Грышу, Міколу, Вользе (засяроджваецца ўвага на магчымасці інтэрферэнцыйнай памылкі, на чаргаванні ў аснове), Юру, Рамоксіну Сашу, Рамоксінай Сашы, Камароўскаму Жэню, Камароўскай Жэні (звяртаецца ўвага на залежнасць канчатка ад таго, асобу жаночага ці мужчынскага полу абазначае назоўнік).
На ўроку пажадана правесці папераджальны дыктантз выкарыстаннем вывучаных формаў слоў.
Дамашняе задание (практ. 143)вучні выконваюць, карыстаючыся памяткай і табліцамі. Задание абавязкова разбіраецца У класе. Асаблівая ўвага звяртаецца на напісанне слоў з чаргаваннямі зычных (назе, мусе, лодцы, кропцы).
Урок 36
Тэма:"Прыметнік як часціна мовы".
Мэты:актуалізаваць і паглыбіць веды вучняў аб прыметніку як часціне мовы, яго семантычных трупах, граматычных прыметах; фарміраваць умение выкарыстоўваць прыметнікі ў маўленні; выхоўваць цікавасць і павагу да мінулага нашай краіны.
Абсталяванне:падручнік, малюнкі з выявамі прадметаў, карціны беларускай прыроды.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Настаўнік пачынае ўрок вершам:
Весела гучыць званок,
Яго голас нам знаёмы,
Запрашае на ўрок
Беларускай мовы!
2. Чыстапісанне.
Вучні вызначаюць, што аб'ядноўвае літары п, р, т, потым прапісваюць іх у сшытках. На наступным радку прапісваюцца спалучэнні літар пл, рв, та.
На дошцы зашыфравана слова — пытмернкі, дзеці адгадваюць і запісваюць яго ў сшыткі.
3. Актуалізацыя ведаў.
На дошцы — верш А. Грачанікава:
Беларускія
Краявіды...
Перазвоны
Азёр і бароў.
Над палеткамі
Бульбы і жыта —
Песня
Велічных
Курганоў.
Гэта наша
Зямля дарагая,
Гэта нашы
Лугі і палі,
Над якімі
Спрадвеку лунае
Бусел —
Сімвал
Бяссмерця
Зямлі.
Пытанні і заданні
• 3 дапамогай якіх слоў аўтар апісвае Беларусь?
• Знайдзіце ў вершы прыметнікі. На дошцы — табліца.
Што ведаем пра прыметнік? | Што яшчэ хочам даведацца пра прыметнік? |
3 дапамогай настаўніка запаўняецца першая частка табліцы: што абазначае прыметнік, на якія пытанні адказвае, з якой часцінай мовы звязаны, якім членам сказа звычайна з'яўляецца.
Пры адказе на другое пытанне вучні выказваюць свае меркаванні (ці змяняецца па ліках, па родах, па склонах).
Работа па падручніку
Дзеці чытаюць паведамленне Спадарыні Граматыкі (с.З).
Выконваецца практ. 1.
Вучні робяць вывад і параўноўваюць яго з правілам на с. 4.
Фізкультхвілінка
Калі настаўнік называв назоўнікі, вучні павінны ўзняць рукі ўгару, а калі прыметнікі — прысесці.
Цагляны, сонейка, злосны, розум, маўклівы, свежы, раніца, калючы, шкло, сукенка, сінявокая.
4. Замацаванне ведаў.
Работа ў групах
Гульня "Хто больш?". Вучням прапануюцца малюнкі ружы, сонца, хмары, дрэва. Яны запісваюць назвы прадметаў і іх прыметы.
Работа па падручніку
Практ. 2 (вусна).
Практ. 3 (пісьмова).
Слоўнікавая работа
Вучні высвятляюць значэнне слоў вясёлка, леташні, прадвесне. Вусна складаюць з імі сказы і перакладаюць гэтыя словы на рускую мову.
Работа ў парах
3 прапанаваных прыметнікаў вясёлы, калматы, вялікі, шэры, касалапы, буры, гультаяваты вучні выпісваюць толькі тыя, якія характарызуюць мядзведзя. Потым ставяць пытанне ад назоўніка і праводзяць узаемаправерку.
Работа па падручніку
Практ. 5 (пісьмова). Пры правядзенні ўзаемаправеркі вучні звяртаюць увагу на чаргаванне зычных і галосных у аснове пры ўтварэнні прыметнікаў, тлумачаць арфаграмы ў словах хлеб, гараж, нож, пячэнне, каменная, цэгла, цагляны.
5. Падвядзенне вынікаў.
• Што называецца прыметнікам?
• На якія пытанні адказвае?
• 3 якой часцінай мовы звязаны ў сказе?
• Закончыце сказ:
Каб не было слоў, якія абазначаюць прымету предмета, то...
6. Дамашняе заданне:практ. 6.
7. Рэфлексія
Урок 37
Тэма:"Змяненне прыметнікаў па родах".
Мэты:садзейнічаць асэнсаванню граматычнай сувязі паміж прыметнікамі і назоўнікамі і залежнасці роду прыметнікаў ад роду назоўнікаў; развіваць уменне па-раўноўваць, класіфікаваць, абагульняць і рабіць вывады; узбагачаць лексічны запас; выхоўваць уменне супрацоўнічаць у калектыве.
Абсталяванне:падручнік, табліца "Змяненне прыметнікаў па родах", схемы, карткі.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Настаўнік пачынае ўрок вершам:
Зноў звініць для нас званок,
Пачынаем мы ўрок.
Будзем слухаць і чытаць,
I старанна ўсё пісаць.