Вывучэнне новага матэрыялу. Вучні робяць вывад пра напісанне канчаткаў прыметнікаўу давальным склоне і параўноўваюць яго з правілам на с
Работа па падручніку
Практ. 30.
Вучні робяць вывад пра напісанне канчаткаў прыметнікаўу давальным склоне і параўноўваюць яго з правілам на с. 18.
5. Замацаванне ведаў.
3 апорай на табліцу скланення прыметнікаў вучні самастойна выконваюць практ. 31 і праводзяць узаемаправерку.
Пры выкананні практ. 32 дзеці ставяць націскі ў прыметніках і параўноўваюць канчаткі прыметнікаў у рускай і беларускай мовах.
Фізкуль тхвілінка
Работа ў групах
Практ. 33:
1-я група: паставіць выдзеленыя прыметнікі ў давальным склоне. Выпісаць прыметнікі з назоўнікамі, выначыць канчаткі. Праверыць іх правапіс па табліцы.
2-я група: вызначыць, з якімі назоўнікамі звязаны выдзеленыя прыметнікі, іх лік, род і склон. Спісаць першыя два сказы. Праверыць канчаткі прыметнікаў па табліцы.
3-я група: спісаць, вызначыць род выдзеленых прыметнікаў. Праверыць правільнасць напісання канчаткаў прыметнікаў па табліцы.
Кожная група абмяркоўвае адказ на галоўнае пытанне ўрока: як звязаны паміж сабой назоўнікі і прыметнікі?
Вывад: прыметнікі ў давальным склоне мужчынскага і ніякага роду маюць агульныя канчаткі--ому, -аму,-яму; у жаночым родзе--ой, -ай, -яй.
Слоўнікавая работа
Дзеці адказваюць на пытанне практ. 33. Адгадваючы загадкі, вучні вызначаюць прыметнікі, трапныя выразы, падабраныя да адгадкі.
У рыжай разбойніцы
Хвост як мятла.
Ад кары ўцякла,
Сляды замяла.
*
Рыжая дзяўчына
Залезла ноччу ў двор —
Курэй пералічыла
I ўсіх панесла ў бор.
*
Што за гаспадынька ходзіць каля гаю,
Залатое футра па зямлі цягае.
Хвост пушысты, кажух залацісты,
Хітрай называюць, курэй ад яе хаваюць.
6. Развіццё маўлення.
Вучні ў групах складаюць тэкст-апавяданне пра лісу, выкарыстоўваючы як мага больш прыметнікаў. Затым праводзіцца праверка творчага задания.
7. Рэфлексія.
Прадоўжыць думку:
Я вучыўся...
Я добра ведаў...
Я ведаю...
Я хацеў бы...
8. Дамашняе заданне:практ. 35.
Урок 42
Тэма:"Вінавальны склон прыметнікаў. Складанне плана тэксту і вусны пераказ па плане".
Мэты:фарміраваць уяўленне аб асаблівасцях скланення прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду, якія спалучаюцца з адушаўлёнымі і неадушаўлёнымі назоўнікамі; вучыць прыёму вызначэння склону прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду шляхам падстаноўкі прыметніка жаночага роду; адпрацоўваць уменні складаць план тэксту і пераказваць па плане; развіваць мову вучняў.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Праверка дамашняга задання.
3. Чыстапісанне.
Вучні прапісваюць спалучэнні:
Потым прапісваюць словы: гляджу, гушчар, глядзець, Гродна. Падбіраюць роднасныя словы і вызначаюць сэнс слова гушчар.
4. Арфаграфічная размінка.
Дзеці чытаюць верш В. Вярбы.
Белыя б..розы
спалі на ўзле.ку,
а сваю гало..ку
ўзняла пралеска.
Тоненькую ножку
з-пад пярыны белай
на з..млю пралеска
ставіла н..смела.
Пытанні і заданні
• Растлумачце правапіс прапушчаных арфаграм.
• Знайдзіце прыметнікі, вызначце іх канчаткі.
• Да якога назоўніка адносіцца прыметнік?
• Вызначце род і склон назоўніка.
• Як звязаны паміж сабой назоўнікі і прыметнікі?
Вывучэнне новага матэрыялу.
Работа па падручніку
3 апорай на табліцу на с. 13—14 вучні выконваюць практ. 36.
Пытанні і заданні
• Якое дапаможнае слова выкарыстоўваецца да вінавальнага склону?
• Запішыце спалучэнні слоў у вінавальным склоне.
• Вызначце канчаткі і род прыметнікаў.
• На якія пытанні адказваюць назоўнікі ў гэтых словазлучэннях?
• Якія канчаткі маюць прыметнікі мужчынскага роду ў вінавальным склоне?
• Якія канчаткі маюць прыметнікі ніякага роду?
• Якія канчаткі маюць прыметнікі жаночага роду?
3 практ. 37 вучні выпісваюць з каменціраваннем 1 —3, 5 сказы, ставяць націскі ў прыметніках, абазначаюць канчаткі прыметнікаўу вінавальным склоне.
Складаецца апорная схема.
В. скл.
Ж.р. м.р. н. р.
-ую, -юю -ога, -ага, -яга, -ы, -і -ое, -ае, -яе
Вучні знаёмяцца з правілам (с. 20 падручніка).
Фізкультхвілінка
5. Замацаванне першаснага ўспрымання новага матэрыялу.
Работа па падручніку
Практ. 38. Каб вызначыць склон выдзеленага слова, трэба замест прыметніка мужчынскага або ніякага роду паставіць прыметнік жаночага роду. Так, у першым сказе Яркае сонца выглянула з-за хмар замест прыметніка яркае ставіцца прыметнік жаночага роду: Яркая зорка выглянула з-за хмар. У прыметніку жаночага роду канчатак назоўнага склону. У другім сказе Я гляджу на яркаесонца толькі праз цёмнае шкло замена будзе такая: Я гляджу на яркуюзорку толькі праз цёмнае шкло. Канчаткі ў прыметніку не супада-юць з канчаткамі ў назоўным склоне. Значыць, гэта вінавальны склон.
На с. 21 дзеці могуць прачытаць падказку.
Самастойная работа
Вучні спісваюць з дошкі сказы, устаўляюць прапушчаныя літары, вызначаюць прыметнікі ў назоўным і вінавальным склонах. Потым праводзіцца ўзаемаправерка.
Густ., змрок ахутаў наваколле. Бледн.. палоска зары прабівалася праз вяч..рні змрок.
6. Развіццё маўлення.
Работа па падручніку
Практ. 40.
Пытанні і заданні
• Прачытайце. Якія словы не зразумелі?
• Вызначце тэму тэксту.
• На колькі частак можна разбіць тэкст?
• Пра што даведаліся ў самым пачатку?
• У сярэдзіне тэксту? У самым канцы?
• Знайдзіце пачатак частак і канец.
• Вызначце апорнае слова ў кожнай частцы.
• Прыдумайце назву тэксту.
• Выпішыце словазлучэнні "прыметнік + назоўнік" і вызначце род і склон прыметнікаў.
• Перакажыце тэкст па частках з ужываннем прыметнікаў па плане:
1. Зламаная галінка.
2. Дапамога дзяўчынкі.
3. Галінка ажыла.
4. Першыя яблычкі.
5. Самы смачны яблык.
7. Рэфлексія
успомніў...
Я_________даведаўся..
зразумеў...
8. Дамашняе заданне:практ. 41.
Урок 43
Тэма:"Творны склон прыметнікаў".
Мэты:фарміраваць уяўленне аб асаблівасцях скланення прыметнікаўу творным склоне; паказаць адрозненні формаў прыметнікаў творнага склону ў рускай і беларускай мовах; практыкаваць у напісанні склонавых канчаткаў прыметнікаў і правільным ужыванні іх у вусным маўпенні; выхоўваць любоў да роднага краю.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Настаўнік жадае вучням добрага настрою і чакае, што на ўроку яны будуць: У— уважлівыя Р— разумныя О— добразычлівыя К— кемлівыя