Вопрос 11. Зараджэнне рэалістычнай плыні ў літаратуры ХІХ ст. Ф.Багушэвіч
У 1884 вярнуўся ў Вільню, працаваў у судовай палаце. Асноўнымі кліентамі яго былі сяляне і гарадская бедната. Менавіта ў віленскі перыяд разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная дзейнасць. Пры жыцці паэта пад псеўданімамі былі надрукаваны вершаваныя зборнікі «Дудка беларуская» (Кракаў, 1891) і «Смык беларускі» (Познань, 1894), апавяданне «Тралялёначка» (Кракаў, 1892).
У публіцыстычных прадмовах (напр., да зборніка «Дудка беларуская») і праграмных вершах Ф. Багушэвіч выказаны асноватворныя прынцыпы ідэалогіі нацыянальнага вызвалення. Праблему мовы ён вылучае як асноўную праблему нацыянальнага жыцця, лічыў нацыянальную мову найважнейшай формай выяўлення духоўнасці народа, найбольш устойлівай, асноўнай прыкметай нацыі. Асноунае месца у творчасцi Б. займае жыцце бел. сялянства. Селянiн, працавiты i руплiвы земляроб, жыве у холадзе i галечы. Працай жа яго карыстаюцца iншыя, не пакiдаючы стваральнiку матэрыяльных сродкау самага неабходнага: мужыком пабудаваны прыгожыя касцёлы i палацы, сам жа ён "жыве у мокрай яме", сялянскiмi рукамi узведзены чыгункi, дарогi i масты, а сам ён не мае грошау нават на бiлет. Такая думка падкрэслiваецца у вершах "Дурны мужык, як варона" i "Бог не роуна дзеле". Б.абараняючы мужыка, паказвае, як у яго прачынаецца пачуцце уласнай годнасцi, расце пратэст супраць несправядлiвасцi. Так, у вершы "Не цурайся" аутар парауноувае жыцце селянiна i панiча: iх знешнi выгляд, адзенне, жыллё, адукацыю. Селянiн не толькi скардзiцца, але i патрабуе лепшага жыцця, бо ён - стваральнiк усiх матер. каштоунасцей на зямлi. Супраць здзекау i прыгнёту, несправядлiвасцi царскiх законау i парадкау выступае селянiн i у вершы "У астрозе". За знiшчэнне межавога слупа се лянiна садзяць у астрог, але здзекi i пабоi не могуць зламаць волi i iмкнення героя да свабоды. Iдэя справядлiрасцi, роунасцi ва узаемаадносiнах памiж людзьмi выказ ваецца у вершы "Ахвяра". Лiрычны герой верша звяртаецца да бабулi з просьбай памалiцца за яго:Малiся ж, бабулька да Бога, Каб я панам нiколi не быу: Не жадау бы нiколi чужога, Свае дзела як трэба рабiу.Герой верша не хоча быць панам, бо з панствам у яго асацыiруецца усе са мае адмоунае у жыццi: амаральнасць, разбэшчанасць, сквапнасць, прага да на жывы. Усе жыцце герой хоча быць толькi мужыком, бо ён ва усiх адносiнах вы шэйшы за паноу, з'яуляецца чалавекам у самым шырокiм i прывабным сэнсе гэ тага слова: жыве сваёй працай, любiць сваю радзiму i да канца ей адданы, не квапiцца на чужое, паважае iншыя народы, прызнае людзей за братоу, ма ральна чысты,не гультай i не злодзей, не здраднiк i не п'янiца.Францiшак Багушэвiч - самая значная i яркая фiгура у гiсторыi беларускай лiтаратуры парэформеннага часу. Iмя таленавiтага паэта, вясковага настаунiка, удзельнiка паустання 1863 г., судовага следчага i адваката стала першым у шэрагу iменау вялiкiх беларускiх нацыянальных паэтау. Ен ведау нялегкую долю беларускага сялянства i разумеу яе прычыны. Таму у цэнтры увагi яго быу просты чалавек, селянiнпакутнiк, якога абяздолiлi, абдзялiлi i якi заслугоувау лепшага жыцця. Адвакат па прафесii Ф.Багушэвiч i у лiтаратуры стау адвакатам - абаронцам правоу прыгнечанага беларускага працоунага сялянства, правоу на зямлю, волю, свабоднае развiцце нацыянальнай культуры, лiтаратуры, мовы. Творчасць рэвалюцыянера-дэмакрата, пачынальнiка крытычнага рэалiзму у беларускай лiтаратуры цесна звязана з фальклорам, а таксама лепшымi эстэтычнымi традыцыямi славянскай паэзii. У 1891 г. у Кракаве пад псеуданiмам Мацей Бурачок выйшау першы паэтычны зборнiк Ф.Багушэвiча "Дудка беларуская", а праз тры гады - зборнiк "Смык беларускi" (пад псеуданiмам Сымон Рэука з-пад Барысава). Да абодвух зборнiкау Ф.Багушэвiч напiсау прадмовы, у якiх гаварыу пра багатую гiсторыю i культуру беларусау, абгрунтоувау права беларускага народа на развiцце сваей мовы. Ен падкрэслiвау спрадвечнасць "нашай бацькавай мовы", якая такая ж"оюдская i панская, як i французская, альбо нямецкая, альбо i iншая якая". "Наша мова для нас святая, - пiша Ф.Багушэвiч, - бо яна нам ад бога даная". Паэт з гневам выкрывае тых, хто грэбуе роднай мовай, авбыякава ставiцца далесу свайго народа, яго культуры i традыцый. "Шмат было такiх народау, што страцiлi наперш мову сваю так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым i зусiм замерлi. Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, засцерагае паэт, - каб не умерлi!". Уздымаючы голас у абарону роднага людуФ.Багушэвiч выказвае глыбокую павагу да iншых народау i iх моу. Зборнiк "Дудка беларуская" адкрываецца вершам "Мая дудка", дзе паэт па рауноувае сваю творчасць з народным музычным i нструментам. Герой верша хоча зрабiць дудку якая б весялiла людзей, выклiкала у iх радасць. Але такая дудка маучыць, бо "бачыць" вакол сябе слезы, стогны i плач людзей. Дудка "ад жалю, ад смутку" аказалася здатнай толькi да сумных песен, у якiх выразiла бязрадасную долю народа. Паэт, сцвярджае аутар, павiнен складаць праудзiвыя песнi, якiя б не толькi паказвалi гiстарычную прауду i лес яго народа, але i шлях да лепшага жыцця.