Вуснае складанне апавядання па малюнку

Пытанні і заданні

• Хто намаляваны?

• Дайце дзецям імёны, а катку — мянушку.

• Што вы можаце сказаць пра дзяцей?

• Звяртаецца ўвага на пытанні: "Дзе?", "Калі?", "Што?", "Як?"

• Як можна закончыць апавяданне?

• Дайце малюнку загаловак.

На дошцы запісваюцца загалоўкі: "У дзень нараджэння", "Шчаслівы дзень", дзеясловы-памочнікі: прапанаваць (каму?) ..., падзякаваць (каму?) ..., запрасіць (каго?)....

Вусны пераказ апавядання

Самастойная работа

Вучні запісваюць сачыненне ў сшыткі.

Прыкладны тэкст:

На свой Дзень нараджэння Пятрусь запрасіў гасцей. Прыйшлі Васіль, Наташа і Света. Усе прынеслі падарункі. Васіль падарыў футбольны мяч. Ён ведаў, што пра яго даўно марыў Пятрусь. Наташа прынесла цацку. Света падарыла прыгожыя кветкі і ___________. Кожны з гасцей падрыхтаваў яшчэ і вершаванае віншаванне. Гучалі ў гэты дзень вясёлыя песні і гучны смех. А торт, які спякла Петрусёва маці, яшчэ больш падняў настрой.

Вясёлае атрымалася свята. (66 слоў)

Самаправерка па алгарытме.

Памятка рэдактару

Перачытай сачыненне і правер:

ü ці няма ў тэксце лішніх слоў;

ü ці не прапушчана слова;

ü ці не парушаны парадак слоу ў сказе;

ü ці правільна вызначаны межы сказаў;

ü ці варта аб'ядноўваць суседнія сказы;

ü ці правільна звязаны паміж сабой сказы і часткі тэксту;

ü ці правільна выдзелены часткі тэксту;

ü ці дакладна ўжыты прыметнікі, дзея­словы, займеннікі.

9. Падвядзенне вынікаў уроку

2. Работа над памылкам!.

• Успомнще тэму сачынення (сшытк! не раздаюцца).

• Паслухайце лепшае сачыненне, вызначце станоучыя бак!.

• Праанал!зуйце сачыненн!, у як!х дапушчаны памылю (прозв!шчы вучняу не паведамляюцца).

• Прачытайце, адзначце моуныя недахопы. (Асобныя частк! сачыненняу запюваюцца на дошцы загадзя. Дошка падзелена на 2 частк!. На адной запюваюцца сказы са стылютычным! памылкам!, а на другой — вы-прауленытэкст.)

• Зап!шыце прав!льны варыянт у сшытк!. (Сшытк! раз­даюцца тольк! на гэтым этапе.)

• Выканайце !ндыв!дуальную работу над астатн!м! па­мылкам!. Работа у трупах (для вучняу, як!я нап!сал! сачыненн!

без памылак)

1) "Распранще" сказ, вык!нуушы з яго слова.

Хлопцы пшуюць бервяно. Зранку дзьмуу вецер. Хора-ша цв!туць рамонк!. Птушаняты жаласна тшчаць. Ападае жоутае л!сце.

2) "Апран!це" сказ, дадаушы слова.

Прыйшла вясна. Прыгрэла сонейка. Снег пачау рас-таваць. Зазелянел! дрэвы. Прачнулюя жыхары. Ляцяць птушк!.

3) Сказы-"жартаун!к(". Знайдз!це у сказах памылк! I выправ!це !х.

На лузе кон! пасвяць дзядулю. Прыгожая кветка на-малявала Марынку. Алесь мыу рукам! мыла. Падлога ля-жыць на дыване. Цацк! берагуць малога Дзянюа. Дзяу-чынк! зб!рал! чырвоныя чарн!цы ! чорныя сунщы.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Змяненне дзеясловаў цяперашняга і будучага часу

Мэты:праверыць засваенне напісання слоўнікавых слоў; фарміраваць уяўленне пра спражэнне (змяненне па асобах і ліках) дзеясловаў цяперашняга і простага буду­чага часу, адпрацоўваць уменне адрозніваць формы дзеясловаў 1, 2, 3-й асобы ў адзіночным і множным ліку; выхоўваць чулыя адносіны і павагу да старэйшых.

1. Арганізацыйны момант

Стварэнне псіхалапчнага настрою. Гульня "Перакладчыкі"

Вучні ў парах складаюць слоўнік настрою (пры неабходнасці карыстаюцца перакладнымі слоўнікамі).

Словы на беларускай мове   Словы на рускай мове  
лагодны      
маркотны      
незразумелы      
радасны      
урачысты      

Затым настаўнік просіць вучняў уладкавацца зручней і паўтараць услед за ім: "Пачынаецца ўрок роднай мовы. Увага мая расце. Памяць становіцца лепшай. Я гатовы да работы".

2. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу

Настаўнік просіць вызначыць, пра які час дзеяслова гаворыцца:

• абазначае дзеянне, якое адбываецца ў дадзены момант, — гэта...

• абазначае дзеянне, якое адбывалася ў мінулым, да моманту гутаркі, — гэта...

• абазначае дзеянне, якое будзе адбывацца пасля мо­манту гутаркі, — гэта...

Гульня "Хто ў нас самы пільны?"

Адгадайце загадку. Назавіце арфаграмы ў загадцы і растлумачце іх правапіс. Знайдзіце дзеясловы, пастаўце да іх пытанні і вызначце час.

Бліснула, зламалася,

Дзесьці ўміг схавалася,

ні дагнаць, ні след пазнаць —

толькі водгулле чуваць.

Два вучні пісьмова працуюць па картцы.

Размяркуйце дзеясловы па групах у адпаведнасці з пытаннямі.

Працую, прынёс, накорміць, лячыў, пашые, гаварыў, чытае, прынясе, свеціць.

1) Што робіць?

2) Што рабіў?

3) Што зробіць?

Фізкультхвілінка

Наши рекомендации