Р а з д з е л 3. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ НАВУЧАННЯ
Тэма 10. Дыдактыка як навука
аб навучанні і адукацыі дзяцей і дарослых
Узнікненне і развіццё дыдактыкі як галіны педагагічных ведаў. Сацыяльныя функцыі адукацыі і яе бесперапынны характар. Сучаснае вызначэнне паняцця дыдактыка. Працэс навучання як прадмет вывучэння дыдактыкі. Асноўныя катэгорыі дыдактыкі, іх значэнне і роля ў сучасным адукацыйным працэсе. Сутнаць працэсу навучання. Мэта і задачы навучання дзяцей і дарослых на розных этапах развіцця асобы. Адзінства выхаваўчай, развіваючай і адукацыйнай функцый навучання, яго двухбаковы характар. Этапы засваення вучнямі ведаў. Успрыманне вучэбнага матэрыялу, асэнсаванне атрыманай інфармацыі, засваенне, замацаванне, выкарыстанне ў вучэбнай, працоўнай і сацыяльнай дзейнасці. Матывацыя вучэння і яе фарміраванне ў навучэнцаў.
Паняцце зместу адукацыі. Узаемасувязь ведаў, уменняў і навыкаў у структуры зместу адукацыі. Зместавыя адрозненні базавага, паглыбленага і прафесійнага ўзроўняў адукацыі ў Беларусі. Дакументы, якія адлюстроўваюць змест адукацыі: адукацыйны стандарт, вучэбны план, вучэбная праграма, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі. Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у навучанні і самаадукацыі дзяцей і дарослых. Сутнасць, функцыі і арганізацыя дыстанцыйнага навучання.
Тэма 11. Прынцыпы і правілы навучання і іх выкарыстанне
ў дзейнасці спецыяліста сацыякультурнай сферы
Дыдактычныя прынцыпы як увасабленне аб’ектыўных заканамернасцей працэсу засваення ведаў. Функцыі аналізу, канструявання і карэкцыі адукацыйнага працэсу, што ажыццяўляюцца на падставе дыдактычных прынцыпаў. Матывы навучання як аснова прадуктыўнага стымулявання вучняў. Уклад Я.А.Каменскага, І.Г.Песталоццы, В.А.Дыстэрвега, К.Д.Ушынскага ў распрацоўку і ўкараненне дыдактычных прынцыпаў.
Рэалізацыя прынцыпу выхаваўчага характару навучання ў працэсе адукацыі. Сучасныя патрабаванні да ўвасаблення ў вучэбным працэсе прынцыпаў навуковасці і адзінства тэорыі і практыкі. Лінейны і цыклічны варыянты рэалізацыі прынцыпу паслядоўнасці і сістэматычнасці ў навучанні, характэрныя для выкладання негуманітарных і гуманітарных дысцыплін. Неабходнасць уліку ў працэсе навучання патрабавання даступнасці як на інтэлектуальным, так і на эмацыянальным узроўнях. Разнастайныя віды нагляднасці, што ўжываюцца ў сістэме адукацыі: аўдыяльная, візуальная, аўдыявізуальная, тактыльная, арганалептычная, комплексная і інш. Улік індывідуальных і ўзроставых асаблівасцей вучняў у працэсе навучання. Стымуляванне свядомасці і актыўнасці навучэнцаўва ўмовах сацыякультурнай дзейнасці.
Правілы навучання як адлюстраванне прыватных палажэнняў таго ці іншага прынцыпу, якія распаўсюджваюцца на асноўныя часткі гэтага працэсу.
Тэма 12. Агульныя метады і сродкі навучання
Паняцце аб метадах, сродках і прыёмах навучання. Метады навучання і віды іх класіфікацыі ў педагагічнай навуцы. Падставы і крытэрыі іх вылучэння ў гісторыі педагагічнай навукі (мэты навучання, крыніцы атрымання ведаў, характар вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў і г.д.)
Метады актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў і іх рэалізацыя ў вучэбным працэсе: метады стымулявання і матывацыі вучэння; метады кантролю і самакантролю за вучэбнай дзейнасцю. Інавацыйныя метады навучання.
Класіфікацыя метадаў навучання па крыніцы атрымання ведаў на вербальныя (славесныя), наглядныя і практычныя, іх характарыстыка. Вылученне метадаў па мэтах навучання: метады азнаямлення з новым матэрыялам; замацавання; кантролю за засваеннем вывучаемага матэрыялу. Класіфікацыя метадаў навучання па характару пазнавальнай дзейнасці вучняў і яе праяўленне ў працэсе навучання агульнаадукацыйным і спецыяльным прадметам ў сістэме мастацкай адукацыі. Рэпрадуктыўныя метады і іх роля ў фарміраванні трывалых уменняў і навыкаў. Праблемна-пошукавыя метады як найбольш эфектыўны шлях атрымання глыбокіх ведаў. Роля эўрыстычных метадаў у развіцці пазнавальных інтарэсаў навучэнцаў. Творчыя метады навучання як сродак замацавання засвоенага матэрыялу і кантролю за атрыманымі ведамі, уменнямі і навыкамі. Праблема аб’ектыўнай, зразумелай і справядлівай ацэнкі заданняў творчага характару. Сучасныя погляды на ролю ацэнкі і адзнакі ў працэсе дыдактычнага кантролю.
Узаемадзеянне розных тыпаў метадаў навучання ў вучэбна-выхаваўчым працэсе. Выбар аптымальных метаду навучання. Метадычны прыём як элемент структуры метада навучання, яго складаючая частка. Сродкі арганізацыі навучання. З’явы мастацкай культуры як адзін са сродакаў навучання ў сацыякультурнай сферы.
Тэхналогіі навучання ў сучаснай адукацыі: праграміраванае навучанне, камп’ютарызацыя навучальнага працэсу, эўрыстычнае, праблемнае, модульнае навучанне.
Тэма 13. Формы арганізацыі навучання
Паняцце аб арганізацыйных формах навучання і іх развіццё. Формы арганізацыі адукацыйнага працэсу ў акадэмічнай і арганізаванай адпачынкавай сферах: масавыя, групавыя і індывідуальныя заняткі. Характэрныя для сацыякультурнай сферы формы арганізацыі педагагічнага працэсу: рэпетыцыі, студыйныя заняткі, індывідуальныя і групавыя заняткі, гурткі, факультатывы і інш.
Сутнасць класна-урочнай формы навучання. Пазітыўныя і негатыўныя якасці сучаснай класна-урочнай сістэмы ў сферы агульнай адукацыі. Структура тыпавога ўрока. Патрабаванні да сучаснага ўрока. Тыпы ўрокаў, уласцівыя культуралагічнаму навучанню: урок-экскурсія, урок-канцэрт, урок-канферэнцыя і г.д. Сучасныя высокатэхналагічныя сродкі навучання як увасабленне тэндэнцыі да індывідуалізацыі вучэбнай дзейнасці.
Сутнасць працэсу самаадукацыі. Роля і віды самаадукацыі дарослых. Шляхі педагагічнага ўздзеяння на матывацыю самаадукацыі ў розных узроставых катэгорыях: дзяцінстве, юнацтве, маладосці, сталасці і пажылым узросце. Роля мастацтва ў прапагандзе і ажыццяўленні самаадукацыі.
Тэма 14. Сістэма адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь
Сутнасць адукацыі як сацыяльнай з’явы і як сістэмы. Сістэма бесперапыннай адукацыі ў краіне: мэта, сутнасць, кампаненты, прынцыпы. Узроўні і ступені адукацыі. Узаемасувязь і пераемнасць розных узроўняў і ступеняў адукацыі, узаемадзеянне суб’ектаў адукацыйнага працэсу як умовы прадуктыўнасці працэсаў адукацыі і выхавання. Структура і змест Закона аб адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Перспектывы развіцця сучаснай адукацыйнай сістэмы ў краіне: мэты, кірункі, змест. Удасканальванне адуцыйнай сістэмы як аб’ектыўна-перманентны працэс. Асноўныя кірункі рэфармавання адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь
Стандарты адукацыі як спалучэнне ва ўзаемасувязі мэты і зместу адукацыйнага працэсу. Роля стандартаў у дэмакратызацыі адукацыйных працэсаў. Стандарты сярэдняй, прафесійнай, вышэйшай адукацыі – сутнасць, структура, змест.