Крытэрыі ацэнкІ вынікаў вучэбнай дзейнасці

Ацэнка ў балах Паказчыкі ацэнкі
1 (адзін) Распазнаванне асобных аб’ектаў вывучэння з вучэбнага матэрыялу, прад’яўленых у гатовым выглядзе: фактаў, тэрмінаў, псіхолага-педагагічных з’яў і г.д.
2 (два) Адрозненне аб’ектаў вывучэння, прад’яўленых у гатовым выглядзе; разуменне адрозненняў паміж асобнымі з’явамі, працэсамі, уласцівасцямі.
3 (тры) Узнаўленне часткі праграмнага матэрыялу: фрагментарны пераказ і пералік аб’ектаў вывучэння без разумення сутнасці з’яў.
4 (чатыры) Недастаткова асэнсаванае прыпамінанне большай часткі праграмнага матэрыялу: апісанне аб’ектаў вывучэння з элементамі тлумачэння, што раскрываюць структурныя сувязі і адносіны паміж псіхалагічнымі ці педагагічнымі з’явамі (паасобку). Наяўнасць адзінкавых істотных памылак.
5 (пяць) Асэнсаванае прыпамінанне большай часткі праграмнага вучэбнага матэрыялу: апісанне аб’ектаў вывучэння з тлумачэннем структурных сувязей і зносін паміж псіхалагічнымі ці педагагічнымі з’явамі (паасобку). Наяўнасць нязначных памылак.
6 (шэсць) Поўнае веданне і асэнсаваны пераказ усяго праграмнага матэрыялу. Валоданне праграмным вучэбным матэрыялам у знаёмай сітуацыі: прывядзенне прыкладаў з практыкі, выкананне практыкаванняў, задач і заданняў па ўзору.
7 (сем) Поўнае, трывалае, грунтоўнае веданне і пераказ праграмнага матэрыялу. Разгорнутае апісанне і тлумачэнне псіхалагічных ці педагагічных з’яў, працэсаў і ўласцівасцей паасобку і ў простых выпадках узаемасувязей; раскрыццё іх сутнасці, абгрунтаванне і доказ без выкарыстання прыкладаў з культуралагічнай практыкі, фармуляванне высноў. Недастаткова самастойнае выкананне заданняў для самастойнай работы студэнтаў. Наяўнасць адзінкавых нязначных памылак.
8 (восем) Поўнае, трывалае, грунтоўнае веданне і пераказ праграмнага матэрыялу. Асэнсаванае карыстанне праграмным вучэбным матэрыялам у знаёмай сітуацыі. Разгорнутае апісанне і тлумачэнне аб’ектаў вывучэння, раскрыццё іх псіхолага-педагагічнай сутнасці, абгрунтаванне і доказ, падтрыманыя аргументамі і фактамі; фармуляванне высноў. Няўпэўненае вызначэнне сувязей паміж псіхолага-педагагічнымі навукамі і культуралагічнай практыкай. Самастойнае і сваечасовае выкананне заданняў. Наяўнасць адзінкавых нязначных памылак.
9 (дзевяць) Поўнае, трывалае, грунтоўнае, сістэмнае веданне праграмнага вучэбнага матэрыялу і пераканальны яго пераказ. Карыстанне праграмным вучэбным матэрыялам у часткова змененай сітуацыі: прымяненне вучэбнага матэрыялу як на аснове вядомых правілаў, прадпісанняў, так і пошук новых ведаў, спосабаў вырашэння пастаўленых задач; вылучэнне навуковых меркаванняў і гіпотэз, вылучэнне задач навуковага пазнання, наяўнасць дзеянняў і аперацый творчага характару для выканання заданняў. Доказнае вызначэнне сувязей паміж псіхолага-педагагічнымі навукамі і культуралагічнай практыкай.
10 (дзесяць) Свабоднае карыстанне праграмным вучэбным матэрыялам. Прымяненне ведаў і ўменняў у незнаёмай сітуацыі: самастойнае апісанне, тлумачэнне псіхолага-педагагічных з’яў (паасобку і ва ўзаемасувязі). Фармуляванне правілаў, падыходаў, кірункаў сучасных псіхолага-педагагічных навук; пастраенне алгарытмаў для выканання заданняў, абгрунтаванне магчымых спосабаў вырашэння прафесійных псіхолага-педагагічных праблем. Выкананне творчых і даследчых работ і заданняў.

Параметры ацэньвання курсавых работ

Па педагогіцы

Крытэрыі ацэнкІ вынікаў вучэбнай дзейнасці - student2.ru балы параметры
Акуратнасць і правільнасць афармлення работы     + + + + + + + +
Сваечасовасць праходжання ўсіх этапаў падрыхтоўкі і абароны курсавой работы       + + + + + + +
Змястоўны аналіз аўтарытэтнай (у тым ліку сучаснай) літаратуры і іншых кры­ніц інфармацыі   + + + + + + + + +
Самастойнае вылучэнне актуальнай праблемы даследавання                 + +
Правядзенне дакладнага даследавання практыкі з прадстаўленнем пераканаў­чых матэрыялаў даследавання         + + + + + +
Глыбокі аналіз атрыманых даследчых матэрыялаў               + + +
Ясны навуковы стыль выніковага тэксту             + + + +
Змястоўная пераканаўчая кампактная абарона           + + + + +
Выступленне па матэрыялах даследаван­ня на навуковай канферэнцыі                 + +
Укараненне матэрыялаў даследавання ў практыку (у тым ліку публікацыі)                   +

Наши рекомендации