Вывучэнне новага матэрыялу. Дзеці выказваюць свае меркаванні: у якіх выпадках ужываецца займеннік вы?
Работа па падручніку
Практ. 64 (вусна).
Дзеці выказваюць свае меркаванні: у якіх выпадках ужываецца займеннік вы?
Работа з памяткай (с. 36 падручніка).
Пісьмова выконваецца практ. 65.
Фізкультхвілінка для вачэй
6. Замацаванне ведаў
Практ. 66 выконваецца ў парах па радах:
1 -шы рад выпісвае сказы з займеннікамі 1 -й асобы;
2-гі рад — сказы з займеннікамі 2-й асобы;
З-ці рад — сказы з займеннікамі 3-й асобы.
Праверка задання праводзіцца франтальна.
Самастойная работа
Спісаць, вызначыць асобу і лік займеннікаў. Правесці ўзаемаправерку.
Варыянт 1 Варыянт2
Яна гудзе( ). Ён цвіце ( ).
Яны пайшлі ( ). Мы спяваем ( ).
Ты бяжыш ( ). Я працую ( ).
Выконваецца практ. 67 (вусна).
Гульня "Перакладчыкі"
Птушыны слоўнік
Словы на беларускай мове | Словы на рускай мове |
бусел | |
голуб | |
дзяцел | |
жаваранак | |
журавель | |
зязюля | |
сініца | |
снягір |
Вучні прыдумваюць некалькі сказаў пра птушак з выкарыстаннем асабовых займеннікаў.
7. Падвядзенне вынікаў
Дзеці называюць займеннікі 1, 2, 3-й асобы, займеннікі множнага і адзіночнага ліку.
8. Рэфлексія
Настаўнік прапануе прачытаць тэкст і вызначыць, у якім значэнні ўжыты асабовыя займеннікі.
Ты называеш сябе "я", калі гаворыш пра сябе. Гэта тваё імя. Твой свет. Ты існуеш.
Ты належыш віду, які ўладарыць на Зямлі, які здольны стварыць шмат цудоўнага і адначасова здзяйсняць жахлівыя злачынствы. Ты з'яўляешся паўнапраўным гаспадаром свайго лёсу, і тваё жыццё належыць табе. Толькі ад цябе залежыць, як будзе ўладкавана тваё жыццё, каго ты з сябе створыш. Толькі ў алфавіце "я" апошняя літара. У свеце ж ты асоба.І той, хто побач з табой, таксама асоба, якая заслугоўвае павагі.
Вучні заканчваюць сказы:
Сёння на ўроку я навучыўся...
Сёння на ўроку мне было цікава, таму што...
9. Дамашняе заданне:практ. 68.
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Тэма: Змяненне асабовых займеннікаў па склонах
Мэты:развіваць уменне ўжываць займеннікі; фарміраваць уменне вызначаць склон асабовага займенніка ў сказе (з апорай на табліцу); выхоўваць дружалюбнасць.
1. Арганізацыйны момант
На кожную літару словазлучэння добры дзень вучні прыдумваюць словы — пажаданні сябрам. Напрыклад: дабра, дабрыні, бадзёрасці, радасці, зычлівасці, здароўя, еднасці, настрою, натхнення.
Праверка дамашняга задання
3. Арфаграфічная размінка
Вучні чытаюць верш, устаўляюць прапушчаныя літары і тлумачаць свой выбар. У знойдзеных займенніках вызначаюць асобу.
Дав..раюся яму,
Сябру любаму свайму.
Уагні і на ва..е
Ён не здра..іць мне ні..е.
4. Хвілінка чыстапісання
Дзеці прапісваюць спалучэнні літар:
ДдД дЛдЛ дДд
Потым рашаюць галаваломку і запісваюць атрыманыя словы:
янырбад(дабрыня)
йукязд (дзякуй)
сінязд (Дзяніс)
Вучні чытаюць сказ, тлумачаць яго сэнс, успамінаюць алгарытм напісання парных звонкіх і глухіх зычных, спісваюць, устаўляючы літары.
Добры дру.. (не) падв..дзе, (не) пакіне ў б..дзе.
Фізкультхвілінка
У гэтым класе ўсе сябры,
У гэтым класе — я і ты. (Маршыруюць)
Усміхніся ўсім, хто справа,
Усміхніся ўсім, хто злева.
5. Слоўнікавая работа
Адзін вучань працуе з карткай каля дошкі.
Уставіць прапушчаныя літары.
С.кунда, бал..рына, асц..рожны, бліш..аць, па..еркі, ч..цвер, за..жды, б..рэт, д..легацыя.
Да слова памочнік вучні падбіраюць аднакаранёвыя словы.
Вывучэнне новай тэмы
Пытанні і заданні
• Якую часціну мовы замяняюць займеннікі?
• Як вызначыць склон назоўнікаў?
Настаўнік паведамляе, што склон у займеннікаў вызначаецца так, як і ў назоўнікаў. Потым прапануе назваць займеннікі і паставіць да іх пытанні, вызначыць склон.
На дошцы запісаны спалучэнні слоў: дапамажы мне, раскажу аб табе, бачу яго, цікаўлюся ей, папрашу цябе.
Дзеці разглядаюць табліцу на с. 39, назіраюць, як змяняецца па склонах займеннік ты і суадносяць скланенне займенніка ты ў беларускай і рускай мовах.
Вучні спісваюць тэкст, падкрэсліваюць асабовыя займеннікі, вызначаюць іх асобу і лік.
Дарагі сябар! Ты вучышся ў чацвёртым класе. Табе трэба многа ведаць. Цябе вучаць настаўнікі. У бібліятэцы цябе чакаюць цікавыя кніжкі.
Потым у парах правяраюць правільнасць выканання задання ўголас.
Практ. 71 выконваецца з каменціраваннем і апорай на табліцу.
7. Замацаванне ведаў
Работа ў групах
1-я група: спісаць, вызначыць склон займеннікаў.
У мяне ёсць сябар. Яго завуць Лёнька. Ён зляпіў з гліны макет школы і падарыў мне.
2-я група: спісаць, вызначыць склон займеннікаў.
Прырода — самая лепшая кніга! У ёй вы адкрыеце шмат цікавага. Чытайце і беражыце яе!
Работа па падручніку
Практ. 72 (вусна).
Развіццё маўлення
Дзеці тлумачаць фразеалагізм абое рабое і складаюць з ім сказ.
Самастойная работа
Практ. 73:
варыянт 1: спісаць 1—3 сказы;
варыянт 2: спісаць 4—6 сказы.
8. Падвядзенне вынікаў
Вучні ўстаўляюць прапушчаныя словы:
Займеннік — гэта часціна мовы, якая ўжываецца замест...
Займеннікі 1-й асобы — гэта...
Займеннікі 2-й асобы — гэта...
Займеннікі 3-й асобы — гэта...
Займенікі змяняюцца па...
9. Рэфлексія
Вучні заканчваюць сказы.
Сёння на ўроку:
ü я навучыуся...
ü мне было цікава...
ü мне было цяжка...
10. Дамашняе заданне:практ. 74.
___________________________
Праверачная работа па тэме “Займеннік”
Варыянт 1
1. Выберы з названых прымет і адзнач знакам “+” тую, якая адносіцца да займенніка.
Указвае колькасць прадметаў.
Называе прадмет.
Указвае на прадмет, але не называе яго.
2. Сярод прапанаваных слоў падкрэслі займеннікі.
Яна, Маша, бегаць, мы, сажалка, я, дзве, вы, вечар, каля.
3. Злучы займеннікі з іх пачатковай формай.
мной я
іх
мне яны
у цябе
табой ты
4. Запоўні табліцу. Устаў прапушчаны займеннік.
Н. | Ты паехаў далёка. |
Р. | Шкадую, што няма ... |
Д. | Напішу ліст ... |
В. | Даўно ўжо не бачыў ... |
Т. | Буду адпачываць на канікулах разам з ... |
М. | Вельмі хвалююся аб ... |
5. Прачытай сказы. Выберы з дужак той варыянт напісання прыназоўніка з займеннікам, які ты лічыш правільным.
Калі сябар сапраўдны, (зім, з ім) .............. ніякія выпрабаванні не страшныя.
Мы прачыталі ў газеце (пра ваш, праваш) ............... дружны калектыў.
__________________________
Праверачная работа па тэме “Займеннік”
Варыянт 2
1. Выберы з названых прымет і адзнач знакам “+” тую, якая адносіцца да займенніка.
Указвае прымету прадмета.
Указвае на прадмет, але не называе яго.
Служыць для сувязі слоў у сказе.
2. Сярод прапанаваных слоў падкрэслі займеннікі.
Бераг, яно, радасны, ты, ляжыць, яны, ён, сябар, за, пяць.
3. Злучы займеннікі з іх пачатковай формай.
вам вы
імі
аб іх яны
у мяне
мной я
4. Запоўні табліцу. Устаў прапушчаны займеннік .
Н. | Ён паехаў далёка. |
Р. | Шкадую, што няма ... |
Д. | Напішу ліст ... |
В. | Даўно ўжо не бачыў ... |
Т. | Буду адпачываць на канікулах разам з ... |
М. | Вельмі хвалююся аб ... |
5. Прачытай сказы. Выберы з дужак той варыянт напісання прыназоўніка з займеннікам, які ты лічыш правільным.
Каб пазнаць чалавека, трэба (зім, з ім) ……..... пуд солі з’есці.
Птушка малая, а карысць (адяе, ад яе) ……..... вялікая.
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Тэма: Правапіс займеннікаў з прыназоўнікамі
Мэты:развіваць увагу, вусную і пісьмовую мову; пазнаёміць з правапісам прыназоўнікаў з займеннікамі; практыкаваць правільнае ўжыванне асабовых займеннікаў; выхоўваць беражлівыя адносіны да жывой прыроды.
1. Арганізацыйны момант
Вучні жадаюць адзін аднаму добрага настрою і плённай працы.
Празвінеў званок вясёлы,
У клас пазваў усіх дзяцей.
Будзем дружна працаваць,
Веды будзем здабываць.