Вывучэнне новага матэрыялу. Настаўнік паведамляе тэму ўрока і тлумачыць, што дзеясловы цяперашняга і будучага часу змяняюцца па асобах.
Настаўнік паведамляе тэму ўрока і тлумачыць, што дзеясловы цяперашняга і будучага часу змяняюцца па асобах.
3 дапамогай табліцы вучні ўзнауляюць веды пра асабовыя займеннікі.
Дзеці чытаюцьтэкст практ. 116.
Асоба | Адзіночны лік | Множны лік |
1-я | я | мы |
2-я | ты | вы |
3-я | ён, яна, яно | яны |
Пытанні і заданні
• Пра якога салдата расказвае аўтар?
• Чаму салдат не бачыць сонца?
• Чаму мы павінны пакланіцца салдату?
• Як трэба адносіцца да старэйшых, да ветэранаў вайны?
• Звярніце ўвагу на словы бачу, бачыш, бачыць. Гэта некалькі дзеясловаў ці некалькі формаў аднаго дзеяслова?
• У форме якога часу ўжыты ў тэксце дзеяслоў бачыць?
• Выпішыце з тэксту займеннікі разам з дзеясловамі, якія з імі звязаны. Вызначце час выпісаных дзеясловаў.
Вучні робяць вывад: дзеясловы могуць абазначаць дзеянні розных асоб. Затым чытаюць правіла на с. 62.
Практ. 117 выконваецца вусна ў парах, вызначаецца асоба дзеясловаў.
Дзеці разглядаюць табліцы "Цяперашні час", "Будучы час" (практ. 118). Робяць выснову, як змяняюцца дзеясловы ў цяперашнім і будучым часе. Вызначаюць, якія канчаткі маюць дзеясловы 1,2 і 3-й асобы ў адзіночным ліку, у множным ліку.
Настаўнік паведамляе, што змяненне дзеяловаў цяперашняга і будучага часу па асобах і ліках называецца спражэннем.
4. Замацаванне ведаў
Праспрагаць дзеясловы чытаць, бачыць. Звярнуць
увагу на алгарытм спражэння.
Работа па падручніку
Практ. 121 выконваецца з апорай натабліцу (с. 64).
Практ. 120 выконваецца па варыянтах:
I варыянт выпісвае сказы з дзеясловамі 1,2 і 3-й асобы ў адзіночным ліку;
II варыянт — у множным ліку.
Праводзіцца ўзаемаправерка.
5. Падвядзенне вынікаў уроку
• Што новага вы даведаліся на ўроку?
• Што такое спражэнне дзеяслова?
6. Рэфлексія
Вучні ацэньваюць сваю работу на ўроку.
7. Дамашняе задание:практ. 123
________________________-
Праверачная работа па тэме “Дзеяслоў”
1. Падкрэслі дзеясловы.
Першымі да нас з выраю прыляцелі гракі. Скачуць яны па дарогах, па прагалінах. Адны старыя гнёзды рамантуюць, другія новыя будуюць. Увесь дзень гракі працуюць.
2. Падкрэслі дзеясловы ў неазначальнай (пачатковай) форме.
Навучыся, сябар, слухаць песні птушак. Гэтыя песні яны спяваюць табе. І пакуль ты будзеш слухаць, яны будуць цябе радаваць.
3. Вызнач час дзеясловаў. Злучы лініяй дзеяслоў і яго час.
нальюць прошлы час
будуеш
пройдзе цяперашні час
звоніць
размаўляў будучы час
прыклеіла
4. Вызнач час, лік, асобу дзеясловаў.
Зелянее – __________ час, _________лік, _________ асоба.
Зацвітуць – __________ час, __________ лік, _________ асоба.
5. Запішы выдзеленыя дзеясловы ў форме прошлага часу.
(Узыходзіць)__________________________ сонца. Паляўнічы (спыняецца)_______________________, (прыслухоўваецца) __________________________ да цішыні. Раптам (бачыць)________________________ лісу на тым баку ракі.
______________________

БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Тэма: І і ІІ спражэнне дзеясловаў
Мэты: фарміраваць уяўленне пра I і II спражэнне дзеясловаў; выпрацоўваць уменне ставіць пытанні да дзеясловаў і, карыстаючыся табліцай, спрагаць прапанаваныя дзеясловы, выдзяляць асабовыя канчаткі; развіваць арфаграфічную пільнасць; узбагачаць лексічны запас вучняў; выхоўваць добразычлівыя адносшы да сяброў.
1. Арганізацыйны момант
Настаўнік пачынае ўрок вершам:
Залатое цуда-сонца!
Загляні да нас у ваконца!
Нам здароўе зберажы
I вучыцца памажы!
Вучні перадаюць цяпло, якое дасылае сонейка праз акно ў клас, дотыкамі далоняў сваім сябрам і пералічваюць умовы, неабходныя для добрай работы на ўроку.
2. Хвілінка чыстапісання
3. Гульня "Перакладчыкі"
Настаўнік запрашае вучняў у птушынае царства. Школьнікі з дапамогай слоўнікаў перакладаюць назвы птушак.
Птушыны слоўнік
Словы на беларускай мове | Словы на рускай мове |
амялушка | |
берасцянка | |
глушэц | |
кнігаўка | |
крумкач | |
крыжадзюб | |
сітаўка | |
цецярук | |
шпак |
4. Гульня "У пошуках птушак"
Вучні шукаюць назвы птушак, а потым расказваюць пра іх.
Настаўнікрамонакдроздвецераўторакперапынакберасцянкадзьмухавецсняжынкааўсянкаталерказелянушкаяблык
Дзеці атрымліваюць творчае заданне на дом — зрабіць апісанне якой-небудзь птушкі.
Фізкультхвілінка