Вакалізм сучаснай беларускай мовы. Класіфікацыя галосных. Моцныя і слабыя пазіцыі галосных. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных
Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Гук, аспекты вывучэння гукаў.
Фанетыка (грэч. phone “гук, голас”) – раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі мовы –не толькі гукі мовы, але і склады, націск, інтанацыя. Падзяляюцца на сегментныя (лінейныя) – гук, склад, фанетычнае слова, сінтагма (такт), фраза і суперсегментныя (прасадычныя) – націск, інтанацыя. Фанетыка – агульная, прыватная (розн. моў), параўнальн., тэарэт., практ. і інш.
Сувязь з іншымі навукамі: арфаграфія – узаемаадносіны фанемы і графемы; граматыка – чаргаванні гукаў і змена націску у розн. грамат. формах, тып сказу і інтанацыя (пытальны, апавядальны, клічны); лексікалогія – ад змены гука ці націску можа змяніцца значэнне слова (стол – стул, мýка – мукá); стылістыка – інтанацыя, рытм, мелодыка у розных стылях мовы і тыпах тэкстаў; акустыка, фізіалогія, анатомія, медыцына, псіхалогія, лагапедыя, эксперыментальная фанет. – з тэхнічнымі дысцыплінамі, інфарматыкай.
Практычнае выкарыстанне фанетыкі: 1)у методыцы навучання пісьму і чытанню; 2)арфаэпічнае унармаванне мовы, выпрацоўка правільнага маўлення; 3) стварэнне графічных сістэм для непісьменных моў і удасканаленне старапісьменных; 4)у лагапедыі і сурдапедагогіцы.
Гук – ваганне паветра пад удзеяннем пругкага цела, мінімальная адзінка гукавога ладу мовы. Мае вышыню – залежыць ад частаты, сілу (ад амплітуды /размаху ваганняў) і тэмбр (спалучэнне розных частот). Фанема – найменш. адзінка гукавога ладу, якая мае дакладныя акустычныя і артыкуляц. прыметы і служыць у мове для будаўніцтва і адрознення значымых адзінак (слоў, марфем), можа выражацца некалькімі гукамі – варыянтамі фанемы. Вывучаюцца у 4 аспектах: 1)акустычны (фізічны) – вывучэнне фізічнай прыроды гукаў (з’ява, заснаваная на ваганні цела); 2)артыкуляцыйны (фізіялагічны) – апісанне характэрн. асаблів. гукаў у аспекце іх утварэння пры дап. артыкуляцыйнага апарату; 3)функцыянальны (лінгвістычны, фаналогія) – вывучэнне гукаў і іх ролі як сродку зносін. 4)перцэптыўны – асаблівасці успрымання гукаў на слых.
Стадыі утварэння гука: 1)экскурсія (падрыхтоўка орг. маўлення), 2)вытрымка (рабочы стан), 3)рэкурсія (вяртанне у зыходны стан). Важнейшай для артыкуляцыйнай характарыстыкі гука з’яўл. стадыя вытрымкі.
Вакалізм сучаснай беларускай мовы. Класіфікацыя галосных. Моцныя і слабыя пазіцыі галосных. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных.
Галосныя гукі – тыя, што выдзяляюцца пад націскам. Іх у БМ 6:
Пад’ём | Рад | ||||
Пярэдні | Сярэдні | Задні | |||
Нелабіялізаваныя | Лабіялізаваныя | ||||
Верхні | і | ы | у | ||
Сярэдні | э | о | |||
Ніжні | а | ||||
Для класіфікацыі галосных гукаў улічваюцца асаблівасці работы артык. апарату. У залежнасці ад гэтага галосныя гукі адрозніваюцца месцам (гаразынтальныя рухі языка) і спосабам (вертыкальныя) утварэня, а таксама удзелам губ: лабіялізаваныя і нелабіялізаваныя. Такія характарыстыкі гал. гукі маюць, калі на іх не ўплываюць іншыя гукі, пад уплывам хар-кі гукаў мяняюцца.
Моцная пазіцыя гука – адпавядае фанеме. Для галосных – пад націскам. Слабая – фанемы выражаюцца варыянтамі: радня – рóд. Не пад націскам.
Акамадацыя –гук прыстасоўваецца да вымаўлення суседняга, не мяняючы асноўных артыкуляц. характарыстык. Чаргаванне – змена гукаў у межах адной марфемы роднасных слоў, калі гук у пэўнай пазіцыі часткова ці поўнасцю траціць свае артыкуляц. асаблівасці і замяняецца іншым гукам. Пазіцыйныя ч.: аканне: [о],[э] у ненац. становішчы вымаўл. як [а]: новы – навіна, цэлы – уцалець. Яканне: [э] пасля мяккіх зычных у 1ым складе перад нац. вымаў. як [а]: сем – сямі, землі – зямля, не быў [н’а быў], без голасу [б’аз голасу]. Гістрычныя чарг. адбыв. на аснове законаў, я. дзейнічалі у агульнаслав., агульнаўсходнеслав. і стар.бел. перыяды: а – у (вяжу – вузел), а – нуль гука (бяру – браць), а – э (садзіць – сесці), э – нуль гука (дзень – дня), э – і (светлы – світаць), э – о – і (сцеле – стол – рассцілаць), э – о (шэсць – шосты), э – у (трэсці – трусіць), і – о – нуль гука (біць – бой – б’ю), о – нуль гука (сон – сну), о–ы (кроў – крыві), о – у – ы (сохнуць – сушыць – засыхаць), у – ы (дух – дыхаць), а – н, м (мяць – мну, узяць – вазьму), а – н, м – ын, эн, он, ім (пачаць – пачну – пачынаць), у – ав (кую – каваць).
5.Кансанантызм СБМ. Класіфікацыя, моцныя і слабыя пазіцыі, пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных.Пры класіф. зычных гукаў (у БМ – 39) улічваюцца 4 артыкуляцыйныя крытэрыі: 1)удзел голасу і шуму 2)месца утварэння (наяўнасць перашкоды) 3)спосаб утварэння (пераадолення перашкоды) 4)наяўнасць /адсутнасць змякчэння (палаталізацыі).
Спосаб утварэння | Удзел голасу і шуму | Месца ўтварэння | ||||||||||
губныя | язычныя | |||||||||||
губна-губныя | губна-зубныя | пярэдне-язычныя | сярэдне-язычныя | задне-язычн. | ||||||||
зубныя | пярэдне-падняб. | сярэднепаднябен. | заднепаднябен. | |||||||||
паводле палаталізацыі | ||||||||||||
цв | мяк | цв | мяк | цв | мяк | цв | мяк | цв | мяк | |||
змычн.(выбухныя) | звонкія глухія | б п | б’ п’ | д т | г к | г’ к’ | ||||||
шчылін. (фрыкатыўн) | звонкія глухія санорн. | ў | в ф | в’ ф’ | з с | з’ с’ | ж ш | j | y х | y’ х’ | ||
Змычна-шчылін. (афрыкаты) | звонкія глухія | дз ц | дз’ ц’ | дж ч | ||||||||
Змычна-праходныя | насав. | санорныя | м | м’ | н | н’ | ||||||
бакав. | л | л’ | ||||||||||
Дрыжачы | р |
Моцная пазіцыя – гук адпавяд. фанеме. Для зычн. – перад галосн. і санорн. Слабая – фанемы выражаюцца варыянтамі. Перад глух. і звонк. Чаргаванне – змена гукаў у межах адной марфемы роднасных слоў, калі гук у пэўнай пазіцыі часткова ці поўнасцю траціць свае артыкуляц. асаблівасці і замяняецца іншым гукам. Пазіцыйныя: асіміляцыя(прыпадабненне) – поўная (у лодцы – у лоццы) і няпоўная (казка – каска). Віды: па мякасці (спі – с’п’і), па глухасці (казка - каска), па звонкасці (касьба – каз’ба), шыпячых да свісцячых (мыешся – мыjэсс’а), свісцячых да шыпячых (перавозчык – п’эравошчык).Дысіміляцыя(распадабненне) – калідор ← Koridor. Аглушэнне на канцы слова. Сцяжэнне гукаў – блізкія гукі зліваюцца у адзін (горад + ск = гарацкі). Дзеканне і цеканне – змяненне д і т на дз’ і ц’ пры змякчэнні: гады – у годзе, пляту – пляці.
Гістрычныя чарг. адбыв. на аснове законаў, я. дзейнічалі у агульнаслав., агульнаўсходнеслав. і стар.бел. перыяды: г – з(дуга – дузе), г – ж (лягу – ляжаш), д – нуль гука(кладу – клала), д – дж(прыеду – прыязджаць), д – с’, с(іду – ісці), з – ж(казаць – кажу), к – ц (рука – руцэ), к – ч (рака – рачны), л – ў (рабіла – рабіў), с’ – ш(насіла – нашу), т – нуль гука(мяту – мяла), т – ч(лётаць – лячу), ск – шч(плоскі – плошча), с’ц’, ст – шч(пусціць – пушчу), х – с’(страха – на страсе), х, х’ – ш(страх – страшны), б’ – бл(рабіць – раблю), в, в’ – ўл(лавіць – лаўлю), м,м’ – мл(карміць – кармлю), п,п’ – пл(купіць – куплю), ф – фл (графіць – графлю).