Арганізацыя і кіраўніцтва практыкай

Аснаваннем для праходжання практыкі з'яўляецца загад рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і ма­стацтваў. Праект загада рыхтуецца дэканам факультэта ін­фармацыйна-дакументных камунікацый на аснове прапаноў кафедр факультэта.

Вучэбна-метадычнае кіраўніцтва азнаямленчай (вучэбнай), тэхналагічнай (вытворчай), пераддыпломнай практыкай ажыццяўляецца саветам па практыцы факультэта інфарма­цыйна-дакументных камунікацый, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі ад бібліятэк і спецыялізаваных кафедраў фа­культэта.

Непасрэднае кіраўніцтва практыкай ажыццяўляе кіраўнік практыкі ад кафедры, які прызначаецца з ліку прафесараў, дацэнтаў і выкладчыкаў, што добра ведаюць асаблівасці дзейнасці бібліятэк (інфармацыйных цэнтраў).

Агульнае кіраўніцтва практыкай у бібліятэцы (інфарма­цыйным цэнтры) ускладаецца на кіраўніка адпаведнай уста­новы ці іншага ўпаўнаважанага ім работніка ўстановы, які ажыццяўляе правядзенне практыкі ў адпаведнасці з Положе­нием о порядке организации, проведения, подведения итогов и материального обеспечения практики студентов высших учебных заведений Республики Беларусь і дадзенай праграмай.

Непасрэднае кіраўніцтва практыкай студэнтаў у бібліятэцы (інфармацыйным цэнтры), у яе (яго) структурным падраздзя­ленні ажыццяўляе вопытны работнік установы, які назнача­ецца загадам кіраўніка ўстановы.

Тэрмін практыкі вызначаецца ў адпаведнасці з адука­цыйным стандартам Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці 1-23 01 11 «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрам­ках)», тыпавымі і вучэбнымі планамі.

Базы практыкі

У якасці баз для правядзення практыкі адбіраюцца біблія­тэкі і інфармацыйныя цэнтры, якія адпавядаюць профілю падрыхтоўкі спецыялістаў на факультэце інфармацыйна-да­кументных камунікацый.

Базы практыкі, якія адносяцца да ведамства Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, вызначаюцца згодна з Пера­лікам устаноў культуры, якія з’яўляюцца базамі практыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, зацверджаным Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. З імі заключаецца дагавор, дзе агаворваюцца ўмовы прахо­джання практыкі. У якасці баз практыкі, якія падпарадкаваны іншым міністэрствам і ведамствам, адбіраюцца арганізацыі (установы), з якімі ўжо заключаны дагавор аб правядзенні практыкі.

Студэнты, якія навучаюцца на аснове дагавору аб мэтавай падрыхтоўцы, тэхналагічную (вытворчую) і пераддыплом­ную практыку могуць праходзіць у арганізацыях (установах), з якімі заключаны дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы.

Пры размеркаванні студэнтаў па базах практыкі ўлічваецца спецыялізацыя, па якой навучаюцца студэнты.

Этапы практыкі

Перад пачаткам практыкі праводзіцца ўстановачны інст­руктаж па правілах праходжання практыкі, па ахове працы і тэхніцы бяспекі. На ім студэнты інфармуюцца аб тэрмінах і месцах праходжання практыкі, а таксама атрымліваюць пра­граму практыкі.

Пры праходжанні практыкі ў складзе групы студэнтамі і кіраўніком практыкі ад кафедры вызначаецца стараста групы студэнтаў-практыкантаў.

У час праходжання практыкі студэнты падпарадкоўваюцца правілам унутранага працоўнага распарадку бібліятэкі ці інфармацыйнага цэнтра, выконваюць правілы аховы працы, тэхнікі бяспекі, вытворчай санітарыі і ўсе ўказанні кіраўніка практыкі ад базы. У выпадку парушэння правілаў унутранага працоўнага распарадку, патрабаванняў тэхнікі бяспекі сту­дэнт можа быць адхілен ад праходжання практыкі з наступ­най неатэстацыяй па практыцы.

У перыяд праходжання практыкі кожны студэнт пад кант­ролем непасрэднага кіраўніка практыкі ад базы выконвае праграму практыкі і адлюстроўвае ход яе выканання ў дзён­ніку праходжання практыкі, які з'яўляецца сродкам кантролю за ходам выканання праграмы практыкі. Дзённік павінен запаўняцца штодзённа. У ім змяшчаюцца звесткі аб змесце і выніках работы за дзень, аб сабраным, сістэматызаваным і прааналізаваным фактычным матэрыяле, выказваюцца свае ўражанні і меркаванні.

У канцы праходжання тэхналагічнай (вытворчай) і перад­дыпломнай практыкі студэнт (група студэнтаў-практыкантаў) даводзіць да ведама кіраўніка практыкі ад базы асноўныя па­лажэнні і вывады, зробленыя ім (імі) па выніках праходжання практыкі. Кіраўнік практыкі ад базы дае пісьмовы водгук аб рабоце студэнта (групы студэнтаў) у перыяд практыкі. Па выніках азнаямленчай (вучэбнай) практыкі пісьмовая ха­рактарыстыка (водгук) не прадастаўляецца.

Па сканчэнні практыкі кожны студэнт здае старасце групы індывідуальную справаздачу ў надрукаванай форме. У сваю чаргу стараста на падставе індывідуальных справаздач прак­тыкантаў рыхтуе агульную зводную справаздачу і здае яе кіраўніку практыкі ад кафедры разам з дзённікамі ўсіх сту­дэнтаў. Дзённікі практыкі павінны быць завераны подпісамі кіраўніка(оў) практыкі ад базы.

У выпадку невыканання дадзеных правілаў студэнт (група студэнтаў-практыкантаў) не дапускаецца да абароны прак­тыкі.

Па заканчэнні азнаямленчая (вучэбнай) практыкі студэнты здаюць залік. Вынiкi здачы залiку па дадзенаму віду практыкі ацэньваюцца ацэнкай «залiчана» / «незалiчана».

Вынікі тэхналагічнай (вытворчай) і пераддыпломнай прак­тыкі студэнты абараняюць перад камісіяй у складзе кіраў­нікоў практыкі ад базы і кіраўніка ад кафедры. Па тэхнала­гічнай (вытворчай) і пераддыпломнай практыцы ставіцца за­лiк з дыферэнцыраванай ацэнкай.

Станоўчая ацэнка заносіцца кіраўніком практыкі ад кафед­ры ў залiкова-экзаменацыйную ведамасць i залiковую кнiжку.

Студэнт, які не выканаў праграму практыкі, атрымаў ад­моўны водгук кіраўніка практыкі ад базы, нездавальняючую ацэнку пры здачы заліку або быў хворы пад час практыкі, праходзіць яе паўторна па дамоўленасці з базай практыкі ў вольны ад вучобы час (пасля заняткаў або у час канікул). Не­выкананне праграмы практыкі без уважлівых прычын з’яў­ляецца падставай для адлічэння студэнта з універсітэта.

Вынікі практыкі, найбольш цікавыя прапановы і мерка­ванні выносяцца і абмяркоўваюцца на студэнцкіх навуковых канферэнцыях і пры станоўчай ацэнцы могуць быць рэка­мендаваны да друку.

Наши рекомендации