Практычныя заданні да раздзела 3
«Бібліяграфічная работа бібліятэкі»
1. Прааналізаваць нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць аддзелаў бібліятэкі і вызначыць асноўныя функцыі і накірункі бібліяграфічнай дзейнасці бібліяграфічнага і небібліяграфічных аддзелаў, накірункі і формы ўзаемадзеяння паміж аддзеламі пры выкананні бібліяграфічных функцый.
2. Скласці схему арганізацыйна-функцыянальнай структуры бібліяграфічнай службы бібліятэкі і вызначыць прынцыпы размеркавання абавязкаў паміж бібліёграфамі.
3. Даць агульную характарыстыку ДБА бібліятэкі. Раскрыць структуру каталогаў і картатэк, баз даных, склад даведачна-бібліяграфічнага фонду, стан фонду неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў. Скласці схему ДБА бібліятэкі.
4. Прыняць удзел у арганізацыі, вядзенні, рэдагаванні розных частак ДБА: папаўненні сістэматычнай картатэкі артыкулаў або базы даных «Артыкулы», тэматычных і спецыяльных картатэк або баз даных; рэдагаванні картатэк або баз даных.
5. Прыняць удзел у фарміраванні тэматычных, галіновых і іншых бібліяграфічных баз даных бібліятэкі:
– пазнаёміцца з фарматам прадастаўлення бібліяграфічнага запісу;
– авалодаць тэхналогіяй:
уводу бібліяграфічных запісаў;
рэдагавання бібліяграфічных запісаў;
пошуку інфармацыі ў базах даных;
падрыхтоўкі на аснове баз даных разнастайных бібліяграфічных прадуктаў (каталожных картак, бібліяграфічных спісаў і паказальнікаў, бюлетэняў, справаздач і г. д.);
– пазнаёміцца з магчымасцямі бібліяграфічнага абмену інфармацыяй.
6. Вывучыць фактаграфічныя картатэкі і фактаграфічныя базы даных бібліятэкі, крыніцы іх папаўнення, структуру фактаграфічнага запісу, тэхналогію вядзення.
7. Прааналізаваць падыходы і крыніцы камплектавання даведачна-бібліяграфічнага фонду бібліятэкі. Прывесці прыклады набыцця ў яго электронных афіцыйных, бібліяграфічных, даведачных выданняў. Авалодаць тэхналогіяй працы з імі.
8. Даць агульную характарыстыку набытых бібліятэкай баз даных (колькасныя паказчыкі, віды, тэматычныя межы). Пазнаёміцца і апісаць найбольш значныя ў бібліяграфічнай рабоце паўнатэкставыя, бібліяграфічныя, рэфератыўныя, фактаграфічныя і іншыя базы даных.
9. Вывучыць магчымасці працы бібліяграфічнага аддзела з генерыруемымі іншымі аддзеламі бібліятэкі базамі даных, а таксама з інфармацыяй, прадстаўленай у Інтэрнэце.
10. Пазнаёміцца з вынікамі вывучэння інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў бібліятэкі (калі такія даследаванні праводзіліся ў бібліятэцы), пры неабходнасці прыняць удзел у іх правядзенні. Даць ацэнку ДБА з пункту гледжання яго адпаведнасці інфармацыйным патрэбнасцям і запытам асноўных груп карыстальнікаў. Даць свае прапановы па аптымізацыі ДБА.
11. Пазнаёміцца з асноўнымі формамі і зместам работы бібліятэкі па фарміраванні бібліяграфічнай культуры карыстальнікаў. Прыняць удзел у рабоце бібліятэкі па фарміраванні бібліяграфічнай (інфармацыйнай) культуры карыстальнікаў.
12. Вызначыць асноўныя формы і метады бібліяграфічнага інфармавання, засвоіць тэхналогію падрыхтоўкі асноўных форм масавага, групавога і індывідуальнага бібліяграфічнага інфармавання.
13. Прыняць непасрэдны ўдзел у арганізацыі, правядзенні і вывучэнні эфектыўнасці Дня інфармацыі, Дня кафедры, Дня спецыяліста, прэзентацыі і іншых комплексных мерапрыемстваў. Скласці да Дня інфармацыі агляд новых паступленняў бібліяграфічных інфармацыйных рэсурсаў.
14. Прыняць непасрэдны ўдзел у дыферэнцыраваным бібліяграфічным інфармаванні карыстальнікаў. Скласці тэхналагічную карту на адну з форм дыферэнцыраванага бібліяграфічнага інфармавання.
15. Авалодаць аўтаматызаванай тэхналогіяй ажыццяўлення розных формаў бібліяграфічнага інфармавання.
16. Вызначыць і прааналізаваць інавацыйныя формы бібліяграфічнага інфармавання (падрыхтоўка дайджэстаў, матэрыялаў маніторынга прэсы, фактаграфічнае бягучае інфармаванне, тэматычныя аналітычныя агляды і інш.).
17. Прыняць непасрэдны ўдзел у даведачна-бібліяграфічным абслугоўванні карыстальнікаў, выявіць асаблівасці выканання розных тыпаў даведак у традыцыйным і аўтаматызаваным рэжымах. Прыклады выканання найбольш складаных запытаў, а таксама адмовы занатаваць у дзённіку.
18. Азнаёміцца з асаблівасцямі тэхналогіі віртуальнага даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў (пры наяўнасці).
19. Зрабіць вывады аб характары, тэматыцы, тыпах, мэтах запытаў карыстальнікаў, прычынах і абгрунтаванасці адмоў, выкарыстанні традыцыйнага і электроннага ДБА, электронных інфармацыйных рэсурсаў аддаленага доступу пры іх выкананні.
20. Азнаёміцца з асаблівасцямі кансультацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў па пытаннях пошуку, выбару, выкарыстання крыніц інфармацыі, у тым ліку па пошуку інфармацыйных рэсурсаў у сетцы Інтэрнэт.
21. Падрыхтаваць і правесці кансультацыі па выкарыстанні ДБА, асноўных бібліяграфічных прадуктаў і паслуг як лакальнага, так і аддаленага доступу.
22. Скласці памятку (схему, даведнік, прэзентацыю або адну з іншых формаў) карыстальніку аб ДБА ў цэлым ці яго частцы (электронным каталозе, базе даных і інш.).
23. Прыняць непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы друкаваных рэкламных матэрыялаў аб дзейнасці бібліяграфічнай службы, яе бібліяграфічных прадуктах і паслугах, фарміраванні бібліяграфічнай культуры карыстальнікаў.
Раздзел 4. Абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэкі
Студэнты знаёмяцца з матэрыяламі па наступных пытаннях:
– структура абслугоўвання карыстальнікаў;
– формы і методыка ўліку працы аддзела(ў) абслугоўвання;
– спецыфіка аўдыторыі карыстальнікаў (асноўныя групы рэальных і патэнцыяльных карыстальнікаў; групы, якія карыстаюцца правам прыярытэтнага абслугоўвання і інш.);
– арганізацыя, змест работы, асартымент бібліятэчна-бібліяграфічных прадуктаў і паслуг бібліятэкі;
– тэхналогія бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі;
– сацыяльна-прыярытэтныя накірункі абслугоўвання: фарміраванне прававой культуры насельніцтва; дапамога ў бесперапыннай адукацыі карыстальнікаў; дапамога карыстальнікам з “асобнымі патрэбнасцямі”; фарміраванне культуры чытання і інфармацыйнай культуры карыстальнікаў;
– інфармацыйныя, сацыяльныя і сацыяльна-педагагічныя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюццца ў абслугоўванні карыстальнікаў.
Практычныя заданні да раздзела 4
«Аслугоўванне карыстальнікаў бібліятэкі»
1. Прыняць непасрэдны ўдзел у абслугоўванні карыстальнікаў, адзначыць паслядоўнасць яго тэхналагічных працэсаў і аперацый (запіс у бібліятэку, выдача і прыём дакументаў, работа з запазычанасцю, кансультацыйная дапамога, фіксацыя адказаў (адмоў) у пэўных уліковых формах). Выявіць асаблівасці абслугоўвання розных груп карыстальнікаў.
2. Вызначыць віды бібліятэчных паслуг і прадуктаў, якія прадастаўляюцца карыстальнікам, і даць ім характарыстыку.
3. Выявіць асаблівасці інфармацыйных рэсурсаў аддзела абслугоўвання, спецыфіку іх размяшчэння, расстаноўкі і арганізацыі выкарыстання.
4. Засвоіць інавацыйныя методыкі і формы абслугоўвання карыстальнікаў, звярнуць увагу на прафілізацыю дзейнасці бібліятэкі, на ўкараненне і развіццё інфармацыйных, сацыяльных і сацыяльна-педагагічных тэхналогій.
5. Прыняць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні масавага мерапрыемства (у адпаведнасці з прапанаванай бібліятэкай тэматыкай) або прыняць непасрэдны ўдзел у рэалізацыі мэтавага праекта (праграмы).
6. Прыняць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні масавага мерапрыемства для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (пры іх наяўнасці ў складзе карыстальнікаў).
7. Прыняць удзел у мерапрыемствах па фарміраванні культуры чытання і інфармацыйнай культуры карыстальнікаў.
8. Прыняць удзел у рабоце публічных цэнтраў прававой інфармацыі (пры іх наяўнасці) або іншых спецыялізаваных інфармацыйных цэнтраў; пазнаёміцца з нарматыўнымі дакументамі, рэгламентуючымі іх работу, рэсурсным забеспячэннем іх дзейнасці. Набыць навыкі працы з базай даных прававой інфармацыі.
9. Аформіць кніжную выставу або арганізаваць адкрыты прагляд новых паступленняў.
10. Засвоіць тэхналогію функцыянавання сістэм міжбібліятэчнага абанемента – МБА (пры наяўнасці і міжнароднага міжбібліятэчнага абанемента – ММБА), электроннай дастаўкі дакументаў – ЭДД. Прыняць удзел у выкананні заказаў па МБА і ЭДД.
11. З мэтай арганізацыі прафарыентацыйнай работы правесці сярод моладзі мерапрыемства (вечарыну, дыспут, гадзіну паведамленняў, канферэнцыю карыстальнікаў), прысвечанае прафесіі бібліятэкара, факультэту інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУ культуры і мастацтваў.
Змест пераддыпломнай практыкі*
(IV курс)
Пераддыпломная практыка арганізуецца на выпускным IV курсе. Змест яе вызначаецца мэтамі і задачамі дадзенага віду практыкі, тэмай дыпломнай работы, а таксама патрэбнасцю вывучэння метадаў рашэння кіраўніцкіх, творчых і іншых задач.
У час пераддыпломнай практыкі студэнты выконваюць асобныя работы, прадугледжаныя службовымі абавязкамі па адпаведнай пасадзе кваліфікацыйнай характарыстыкі Адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых.
Удасканаленне, практычнае замацаванне і паглыбленне тэарэтычных ведаў і ўменняў адбываецца па наступных змястоўных раздзелах:
1. Бібліятэчна-інфармацыйны менеджмент і маркетынг.
2. Кіраванне і арганізацыя работы ў адным з функцыянальных падраздзяленняў бібліятэкі.
3. Правядзенне даследаванняў на базе бібліятэк і інфармацыйных устаноў.
Па кожнаму з раздзелаў (акрамя раздзела, звязанага з правядзеннем даследаванняў) прыводзіцца абавязковы мінімум зместу і практычныя заданні, якія студэнт павінен адпаведна засвоіць і выканаць. Правядзенне даследаванняў на базе бібліятэк і інфармацыйных устаноў арганізуецца зыходзячы з мэты і задач канкрэтнага даследавання.
Змест практыкі можа быць скарэктыраваны і адаптаваны да асаблівасцей функцыянавання базавай установы.