Паняцце функцыянальнага стылю мовы
У кожнай мове на працягу яе развіцця фарміруюцца і замацоўваюцца пэўныя нормы ўжывання моўных сродкаў у залежнасці ад сферы зносін, зместу і задач выказвання. Гэтыя нормы ляжаць у аснове вылучэння функцыянальных стыляў мовы.
Слова стыль (грэч. stylos) паходзіць ад назвы вострай палачкі, якая ўжывалася ў Старажытнай Грэцыі і Рыме для пісьма на дошчачках, залітых воскам. З другога канца палачка мела форму лапаткі, якой сціралі, загладжвалі, выпаўнялі напісанне.
Зараз слова стыль мае іншыя значэнні. Адно з іх – “ужыванне слоў, словазлучэнняў і сказаў паводле іх адпаведнасці зместу і мэце выказвання”.
Функцыянальны (моўны) стыль – разнавіднасць мовы, якая характарызуецца пэўнымі асаблівасцямі адбору, спалучэння і арганізацыі моўных сродкаў ў залежнасці ад задач паведамлення.
На фарміраванне моўных стыляў, акрамя рэсурсаў самой мовы, аказваюць уздзеянне і экстралінгвістычныя (нямоўныя) фактары:
- форма зносін (вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная);
- сацыяльная сфера зносін (бытавая, вытворчая, культурная, палітычная і г.д.);
- змест інфармацыі (тэма і прадмет выказвання);
- мэта зносін (паведамленне, просьба, загад, прапанова і г.д.)
Стылі мовы – прадмет вывучэння функцыянальнай стылістыкі (стылістыкі маўлення), што з’яўляецца адным з напрамкаў сучаснай стылістыкі, які даследуе заканамернасці ўжывання моўных сродкаў у розных сферах зносін. Да іншых яе адгалінаванняў належаць: апісальная стылістыка – разглядае магчымасці выкарыстання стылістычна афарбаваных сродкаў (сінанімія ў шырокім сэнсе), практычная стылістыка – выпрацоўвае нормы ўжывання слоў, словазлучэнняў і сказаў ў розных функцыянальных стылях, стылістыка мастацкай літаратуры – апісвае асаблівасці функцыянавання мовы ў мастацкім кантэксце, даследуе адметнасць стыляў пісьменніка.
У стылістыцы беларускай мовы вылучаюць пяць стыляў: чатыры кніжныя (афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, мастацкі) і гутарковы (размоўны).
Для кніжных стыляў ўласцівы наступныя рысы: падрыхтаванасць, абдуманасць, паслядоўнасць, лагічнасць выкладу матэрыялу. Для гутарковага стылю характэрны экспромтнасць, неафіцыйнасць, эмацыянальнасць.
Кожны стыль характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў з аднатыпнай эмацыянальна-экспрэсіўнай і функцыянальна-стылістычнай афарбоўкай, а таксама наяўнасцю міжстылявых (нейтральных) моўных сродкаў.
Размежаванне стыляў заснавана не толькі на наяўнасці пэўных асаблівасцей (стылеўтваральных рыс), але і на тым, што кожны стыль пазбягае ўключэння такіх элементаў, якія яму не ўласцівы. Так, афіцыйна-дзелавому стылю не могуць належаць словы з суб’ектыўнай ацэнкай: дочачка, ціхуткі, малюсенькі, велізарны. Такія выразы як вахта міру, кола грамадскасці шырока выкарыстоўваюцца ў публіцыстычных творах і не характэрны для тэкстаў навуковага, афіцыйна-дзелавога і размоўнага стыляў і г.д.
Разам з тым неабходна адзначыць, што функцыянальныя стылі не з’яўляюцца замкнутымі сістэмамі, бо ўяўляюць сабой разнавіднасці сродкаў адной моўнай сістэмы. Яны могуць узаемадзейнічаць, кожны са стыляў у рознай меры могуць ўключаць у сябе элементы іншых стыляў, калі гэта выклікана ўмовамі і мэтай зносін і не парушаецца стылістычная цэласнасць тэксту. Найбольш пранікальнымі лічацца мастацкі і публіцыстычны стылі, менш пранікальным – афіцыйна-дзелавы.
У межах кожнага функцыянальнага стылю можна вылучыць падстылі. Падстыль – разнавіднасць стылю, якая характарызуецца сукупнасцю, адборам і сістэмна-моўнай арганізацыяй сродкаў, уласцівай толькі пэўнаму тыпу тэкстаў. Трэба адзначыць, што размежаванне стыляў на падстылі не мае адзінай асновы, бо дыферэнцыяцыя апошніх заснавана не на асноўных (“базавых”) стылеўтваральных фактарах, а на дадатковых, уласцівых кожнаму стылю. Кожны тэкст з улікам яго зместу, структурна-кампазіцыйнага афармлення і спецыфічных моўных асаблівасцей можна суаднесці з пэўным стылем, падстылем і жанрам.
Жанр – гэта від тэксту, які вылучаецца ў межах таго ці іншага функцыянальнага стылю ці падстылю і характарызуецца своеасаблівай кампазіцыйнай арганізацыяй матэрыялу і моўных сродкаў.
2. Функцыянальныя стылі беларускай мовы.
№ п/п | Стыль | Падстылі /жанры | Сфера прымянення | Мэты зносін | Асноўныя віды тэкстаў | Асноўныя характарыстыкі |
Гутарковы | Мае дзве разнавіднасці: 1. Вусная. 2. Пісьмовая. | Быт, сямейныя, сяброўскія адносіны. | Абмен думкамі, інфарма-цыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі. | Гутаркі (дыялогі), запіскі, лісты блізкім людзям. | Непадрыхтаванасць, аўтаматызм, натуральнасць маўлення, эмацыянальнасць, адсутнасць строгай лагічнасці, ацэначны характар моўных сродкаў. У выснай разнавіднасці вялікую ролю адыгрываюць жэсты, міміка, поза, інтанацыя. | |
Навуковы | Падстылі: 1. Уласна навуковы (манаргафія, дысертацыя, аўтарэферат). 2. Навукова-вучэбны (падручнік, вучэбны дапаможнік, семінарскі даклад, лекцыя). 3. Навукова-папулярны (брашура, выступлене, артыкул). | Навука і тэхніка, вучэбны працэс. | Тлумачэн-не дасяг-ненняў навукі і тэхнікі, паведамленні пра іх. | Выступ-ленні, даклады, лекцыі, дыспуты, артыкулы, кнігі на навуковыя тэмы, падручнікі | Дакладнасць, лагічнасць, доказ-насць, абстрактнасць, пэўная сухасць маўлення. | |
Афіцыйна-дзелавы | Падстылі: 1. Заканадаўчы (закон, канстытуцыя, указ, статут, грамадзянскія і крымінальныя акты і г.д.) 2. Дыплама-тычны (камю-ніке, мема-рандум, міжнародныя дагаворы і г.д) 3. Канцылярскі (заява, аб’ява, даверанасць, распіска, спра-ваздача і г.д.) | Афіцый-ныя зносіны. | Рэгуляцыя афіцыйных адносін. | Службо-выя па-перы (да-ведка, справа-здача, за-гад, заява, пратакол, дагавор і інш.) | Сцісласць, афіцыйнасць, строгая дакладнасць, сухасць маўлення, бясстрастнасць, устойлівая форма падачы фактаў. | |
Публіцыстычны | Падстылі: 1. Газетна-публіцыстыч-ны . 2. Радыё- і тэлежурналісцкі. 3. Аратарскі. Жанры: 1. Інфар-мацыйны (рэпартаж, інтэрв’ю). 2. Аналітычны (карэспандэнцыя, артыкул, рэцэнзія, агляд). 3. Мастацка-публіцыстыч-ны (нарыс, замалёўка, фельетон). | Грамадс-ка-палі-тычнае, грамадска-культур-нае, спар-тыўнае і г.д. жыццё. | Інфарма-цыя пра грамадска важныя справы; інфарма-цыйнае ўздзеянне на свя-домасць і пачуцці людзей. | Газетныя і часопіс-ныя арты-кулы, выс-тупленні, даклады, лекцыі на грамадска-палітыч-ныя, гра-мадска-культур-ныя тэмы | Лагічнасць, дакладнасць у падачы фактаў, натуральнасць, даходлівасць, эмацыянальнасць, часам афіцыйнасць выкладу, адкрытая аўтарская пазіцыя. | |
Мастацкі | Дзеліцца на падстылі ў адпаведнасці з трыма родамі літаратуры – лірыкай, эпасам, драмай: 1. Вершаваная мова (верш, паэма і г.д.) 2. Мастацка-празаічны (аповесць, апавяданне, раман і г.д.) 3. Драматур-гічны (каме-дыя, драма і г.д.) | Мастацкая літаратура. | Інфарма-цыя аб духоўным вопыце людзей, эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека. | Апавядан-не, апо-весць, раман, п’еса, верш, казка, быліна і інш. | Мастацкая вобразнасць, канкрэтнасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць. |
V. Літаратура
Асноўная:
1. Беларуская мова: сцісла і даступна. -Мн., 1997.
2. Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. -Мн.,1992.
3. Сямешка Л.У., Шкраба У.Р., Бадзевіч З. Курс беларускай мовы. – Мн., 1996.
4. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. - Мн., 1995.
Дадатковая:
1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994.
2. Красней В. П. Навуковы стыль сучаснай беларускай літаратурнай мовы // Беларуская мова ў другой палове ХХ ст.: Матэр. міжнар. навук. канф. – Мн., 1998. – С. 16–19.
3. Старавойтава Н. П. Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць / Вучэбна-метадычны дапаможнік для нефілалагічных спецыяльнасцей. – Мн., 2006.
УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў
медыцынскі універсітэт”
Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП
Абмеркавана на пасяджэнні кафедры
рускай і беларускай моў ФПДП
Пратакол №8 ад 24.02.2010г.
Метадычная распрацоўка для выкладчыкаў №8
для правядзення заняткаў на І курсе лячэбнага факультэта
па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”
Тэма: Функцыянальныя стылі маўлення.
Час: 75 хвілін
І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:
1. Пазнаёміць з паняццем функцыянальнай стылістыкі.
2. Паглыбіць веды аб асаблівасцях фукцыянальных стыляў беларускай мовы.
3. Адэкватна ўспрымаць прафесійныя тэксты і навуковую галіновую інфармацыю на беларускай мове.
ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:
Дыдактычны матэрыял па тэме.
ІІІ. Разлік вучэбнага часу:
№ пп | Ход заняткаў | Колькасць адведзенага часу ў хвілінах |
1. | Уводная частка. | |
2. | Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў у выглядзе тэставання. | |
3. | Апытванне па тэарэтычным матэрыяле. | |
4. | Выкананне практычных заданняў. | |
5. | Выстаўленне выніковых адзнак. | |
6. | Заключная частка. |
IV. Агульныя метадычныя ўказанні:
Пасля праверкі прысутных выкладчык знаёміць студэнтаў з задачамі і тэмай практычных заняткаў. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў праводзіцца ў выглядзе тэставання. На занятках студэнты ўдзельнічаюць у абмеркаванні пытанняў па разглядаемай тэме, выконваюць практычныя заданні. Выкладчык забяспечвае выкананне ўсіх запланаваных практыкаванняў, арганізуе самастойную работу студэнтаў па выкананні заданняў, тым самым ацэньвае ўзровень ведаў студэнтаў. У заключнай частцы выкладчык дае характарыстыку работы групы, адзначае ступень падрыхтоўкі студэнтаў. Даецца заданне на наступныя заняткі.
V. ХОД ЗАНЯТКАЎ.
1. Уводная частка:
1. Арганізацыйны момант.
2. Вызначэнне мэтавай накіраванасці заняткаў.
2. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў:
1. Размяркуйце жанры адпаведна стылям. Адказ запішыце ў выглядзе суадносін літар і лічбаў:
Стыль | Жанр |
А. Навуковы | 1) асабісты дзённік 2) мемарандум 3) справаздача 4) верш 5) анатацыя 6) рэферат 7) статут 8) байка 9) манаграфія 10) гутарка 11) пратакол 12) прысяга 13) рэзюме 14) інтэрв’ю 15) заява |
Б. Афіцыйна-дзелавы | |
В. Публіцыстычны | |
Г. Мастацкі | |
Д. Гутарковы | |