Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена

Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена - student2.ru
Рысунак 2.5 — Нацягванне асновы на раму

Падрыхтоўка рамы-станка да працы складаецца з трох асноўных этапаў:

1) нацягванне нітак асновы;

2) пракладанне ўраўняльнай пляцёнкі;

3) прывязка рэмізак.

Этап 1. Перад нацягваннем нітак асновы неабходна вызначыць шырыню палатна габелена. Яе велічыня павінна адпавядаць памеру кардона. Калі праца ў далейшым будзе афармляцца ў раму, то неабходна зрабіць прыпуск 10-15 мм.

Коратка спынімся на запраўцы ткацкага станка.

На раму ўкругавую вакол гарызантальных планак нацягваем аснову з моцных баваўняных ці льняных нітак (рыс. 2.5). Сіла іх нацяжэння павінна быць такой, каб паміж імі свабодна праходзілі пальцы. Аснову нацягваем у дзве ніткі, каб мець магчымасць рабіць разнастайную фактуру паверхні палатна і павялічыць дакладнасць контураў малюнка пры ткацтве, звужаючы ці пашыраючы нітку асновы. Для ткацтва габелена, малюнак якога мае нескладаныя формы падыдзе аснова, якая нацягнута ў адну нітку.

Звяртаем увагу на крайнія ніткі. Калі аснова не вельмі тоўстая, іх лепш зрабіць падвойнымі і нацягваць крыху мацней, каб прадухіліць сцягванне бакавіц (боковых сторон) габелена.

Этап 2 (рыс. 2.6). Для пракладання ўраўняльнай пляцёнкі станок кладзём на стол бакавінамі ўніз. Такое становішча станка дазволіць у далейшым працягваць ніткі утку з дапамогай кручка, чаўнака і пальцамі рук, не кранаючы планак рамы.

Ураўняльная пляцёнка (коска) дапамагае:

– размеркаванню нітак на пары і фіксацыі адлегласцяў паміж імі;

– фіксацыі асновы ў адну плоскасць з нітак ніжняга і верхняга раду і ўтварэнню першага гарызантальнага ўтка.

Для пракладання ўраўняльнай пляцёнкі знізу асновы ўнутр рамы паміж двума радамі нітак пакладзём палоску кардону.

Працэс пляцення складаецца ў наступным. Адзін канец баваўнянай ніткі (аналагічную па якасці асноўнай) прывязваем да бакавіны рамы. Свабодны канец ніткі левай рукой абвіваем вакол указальнага пальца правай рукі, нітку прытрымліваем вялікім і сярэднім пальцам. Утвараецца паўпятля. Свабодны канец ніткі кладзём на аснову (вышэй рукі). Далей сярэднім пальцам левай рукі ўздымаем верхнюю і ніжнюю нітку асновы (яны ляжаць у адной вертыкальнай плоскасці, напачатку асновы можа ў гэтай плоскасці быць толькі адна нітка, значыць уздымаем адну). Свабодны канец ніткі ўказальным пальцам гэтай жа рукі абвіваем вакол паднятых нітак зверху ўніз у паўпятлю. Нітку падцягваем. Утварылася першая пятля касічкі. Такі ж алгарытм працы мы выконваем для атрымання новых пецель ураўняльнай пляцёнкі. Звязаўшы ўсе ніткі асновы, свабодны канец ніткі прывязваем да процілеглай бакавіны рамы.

Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена - student2.ru Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена - student2.ru Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена - student2.ru
     
Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена - student2.ru Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена - student2.ru Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена - student2.ru
  Рысунак 2.6 — Пракладанне ўраўняльнай пляцёнкі  
Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена - student2.ru Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена - student2.ru Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена - student2.ru
Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена - student2.ru Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена - student2.ru Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена - student2.ru Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена - student2.ru
  Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена - student2.ru   Рысунак 2.7 — Прывязка рэмізак

Пры пляценні ўраўняльнай касічкі неабходна свабодны канец ніткі трымаць у нацяжэнні. У канцы пляцення неабходна выраўняць адлегласць паміж ніткамі асновы. Для дадзенай мадэлі рамкі яна павінна складаць 5 мм.

Этап 3. Наступны этап – прывязка рэмізак (рыс. 2.7). Станок як і раней павінен ляжаць бакавінамі ўніз, на якія усталёўваем пасярэдзіне станка п-падобную перакладзіну. Моцнай баваўнянай ніткай даўжынёй 15 см абвіваем ніжнюю нітку асновы і перакладзіну, адначасова звужаючы адлегласць паміж імі. Ніжняя нітка павінна быць паднята вышэй верхніх на 5-7 мм. Зверху перакладзіны моцна, пажадана патройным вузлом, злучаем канцы нітак рэмізак і рэшткі нітак абразаем. Так, паслядоўна, уздымаючы кожную ніжнюю нітку асновы паміж двума верхнімі, прывяжам усе рэмізкі – і станок да працы гатовы.

Пытанні для самакантролю

1. Назавіце асноўныя этапы падрыхтоўкі рамы-станка да работы.

2. Чаму неабходна нацягваць крайнія ніткі асновы крыху мацней?

3. Якая роля ўраўняльнай пляцёнкі, рэмізак у ткацтве?

4. На якую вышыню адносна верхняй ніткі асновы падымаюць ніжнюю, калі прывязываюць рэмізкі?

Наши рекомендации