Прыстасаванні, матэрыялы і інструменты

План

1. Габелен. Віды габеленаў

2. Прыстасаванні, матэрыялы і інструменты

3. Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена

4. Тэхналогія, прыёмы ткацтва габелена

5. Здыманне вырабу з рамкі. Афармленне работы

1. Габелен. Віды габеленаў

Габелен (франц. gobelin), дыван-карціна, вытканы ўручную. Вылучым асноўныя віды габеленаў, якія, на наш погляд, найболей адпавядаюць прыродзе ўспрымання дзяцей школьнага ўзросту і пасільны ў вырабе:

– гладкі (плоскасцевы), у яго аснове ляжыць тэхналогія гладкага ткацтва;

– фактурны (рэльефны), прадугледжвае выкарыстанне тэхналогій, якія ствараюць фактуру, рэльефны аб'ём палатна. Габелен гэтага віду можа быць выкананы ў адной з фактураўтвараючых тэхнік;

– шматузроўневы, ствараецца на аснове спалучэння некалькіх відаў пляценняў, напрыклад рэпсовага перапляцення і адной ці некалькіх фактураўтвараючых тэхнік;

– нятканы, да яго адносяцца дэкаратыўныя ўмоўныя габелены-карціны, , вязаннем, тканню, вышыўкай, а таксама габелены-изанітка;

– аб'ёмна-прасторавыя габелены, спалучаюць у сабе не толькі тэхнікі ткацтва, але і канструктыўныя элементы.

Прыстасаванні, матэрыялы і інструменты - student2.ru Прыстасаванні, матэрыялы і інструменты - student2.ru Прыстасаванні, матэрыялы і інструменты - student2.ru
Гладкі габелен Э.Вигнере-Паулс. «Сбережем природу!» 1983, фактурны габелен Шматузроўневы габелен
Прыстасаванні, матэрыялы і інструменты - student2.ru Прыстасаванні, матэрыялы і інструменты - student2.ru Прыстасаванні, матэрыялы і інструменты - student2.ru
Нятканы габелен, выкананы аплікацыяй ніткамі Нятканы габелен Вышыўка пятлёй А.Баумане. Утро. 1984аб'ёмна-прасторавыя габелены

Прыстасаванні, матэрыялы і інструменты

Прыстасаванні.На працягу шматвяковай гісторыі развіцця габелена канструкцыя станкоў для ткацтва дываноў зведала вельмі малаважныя змены.

Прыстасаванні, матэрыялы і інструменты - student2.ru
Рысунак 2.1 — Вертыкальны станок для ткацтва дываноў

Станок для ткацтва дываноў найпростага тыпу (рыс. 2.1) складаецца з дзвюх вертыкальных стоек-бакавін і двух перакладзін – валоў, якія служаць для нацяжэння асновы. Найболей просты спосаб запраўкі станка асновай – запраўка ўкругавую. Для гэтага канец ад клубка ніткі асновы прывязваецца да ніжняй перакладзіны (3) (валу) і пераносіцца праз верхнюю перакладзіну (1), затым вяртаецца пад ніжнюю перакладзіну, і так датуль, пакуль запраўка станка (рамы) на шырыню будучага дывана не будзе скончана. Другі канец ніткі таксама замацоўваецца на ніжняй перакладзіне. Пасля запраўкі станка асновай падбіваюць кліны (2), каб верхні вал быў прыпадняты і забяспечваў дастаткова моцнае нацяжэнне асновы. Добра нацягнутая аснова дапаможа атрымаць роўны і трывалы дыван.

Прыстасаванні, матэрыялы і інструменты - student2.ru 1- корпус; 2, 3 – паваротныя грабёнкі; 4 – упоры; 5 – гняздо; 6 – прыціскны грэбень; 7 – прывадны грэбень; 8 – вось  
Рысунак 2.2 — Станок ткацкі ТС-2

На занятках па ручным ткацтве ва ўніверсітэце, у школе, у дашкольных установах зручна выкарыстоўваць дзіцячыя станкі невялікіх памераў, якія выпускаюцца прамысловасцю (рыс. 2.2). Аднак у станка ёсць недахоп, які часта тармозіць выкананне працы – выпадзенне нітак асновы з пазоў прываднога грабянца.

У сталярнай майстэрні навучальнай установы можна вырабіць драўляныя станкі (рамачкі) (рыс. 2.3). У дадзеным станку недахоп, вылучаны раней у прамысловым, адсутнічае. Станок канструктыўна просты. Ён складаецца з дзвюх бакавін памерам 40х2,5х1 см і двух перакладзін 33х2,5х1 см. Гэтыя дэталі злучаюцца з дапамогай клею і шруб, унакладку. Па вонкавых баках перакладзін зроблены надрэзы для моцнага і раўнамернага ўтрымання нітак асновы на станку. Для ўтварэння зеву, які ўтворыцца падчас ткацтва, вырабляецца п-падобная перакладзіна. Усе дэталі выраблены з дрэва. На станку можна выканаць тканую работу памерам 20х20 см (максімальны памер міні-габелена), аднак пры павелічэнні параметраў дэталей і адпаведна памераў станка можна выткаць большае палатно.

Прыстасаванні, матэрыялы і інструменты - student2.ru Прыстасаванні, матэрыялы і інструменты - student2.ru 1,2 – перакладзіны; 3 – бакавіна; 4 – п-падобная перакладзіна  
Рысунак 2.3 — Драўляная рамачка: а) вонкавы выгляд (фота), б) чарцёж мадэлі станка  
Прыстасаванні, матэрыялы і інструменты - student2.ru
  Рысунак 2.4 —Прылады. для ткацтва

Матэрыялы.Тканае палатно складаецца з перапляцення нітак асновы (вертыкальныя ніткі вырабу) і ўтку (гарызантальныя ніткі вырабу).

Нітка асновы нацягаецца на раму і павінна быць дастаткова трывалай. У якасці ніткі асновы можна выкарыстоўваць баваўняныя (№ 10) і льняныя ніткі (тыпу "Фіялка", "Мак", "Цюльпан") светлых тонаў.

Нітка утку – гэта рабочая каляровая нітка, якая, пераплятаючыся з ніткамі асновы, стварае ў тканым палатне малюнак. Для нітак утку можна выкарыстоўваць шэрсць, шоўк баваўняную, напаўваўняную і сінтэтычную пражу, сізаль і т. д. Магчыма выкарыстанне нетрадыцыйных матэрыялаў: стужкі, шнура, дроту, газеты, тканіны, поліэтылену, разрэзаных на кавалачкі. Спатрэбіцца любая пража, нават самыя кароткія астаткі нітак.

Выкарыстанне рознай па якасці пражы дазваляе дамагчыся разнастайных эфектаў у малюнку тканага палатна.

Прылады. Для ткацтва нам спатрэбяцца наступныя прылады:

- палоска кардону памерам 15 х 250 мм (яе можа замяніць драўляная рэйка, вузкая лінейка) служыць прыстасаваннем для фіксацыі асновы ў адну плоскасць з нітак ніжняга і верхняга рада (рыс. 2.3);

- калатушка, ёю прыбіваюць ніткі ўтку (рыс. 2.4). Замест калатушкі можна выкарыстоўваць сталовы відэлец, грабянец для расчэсвання валасоў;

- чаўнок, на яго намотваюць рабочую нітку ўтку і выкарыстоўваюць для палягчэння яе пракладвання паміж ніткамі асновы (можна абыходзіцца і без яго, пракладаючы ўток уручную). Чаўнок вырабляюць са шчыльнага кардону, ДВІІ, драўлянай лінейкі і інш. (Замест чаўнака, калі малюнак габелена складаецца са мноства невялікіх каляровых плям, зручней карыстацца кручком, вырабленым самастойна са сталёвага дроту сячэннем 1 мм.

Пытанні для самакантролю

1. Як называюць вертыкальныя ніткі вырабу?

2. Як называюць гарызантальныя ніткі вырабу?

3. Якая пража выкарыстоўваецца для асновы і пракідак нітак утку ў ткацтве габелена?

Наши рекомендации