Рэспубліканскія і рэгіянальныя праграмы ў галіне краязнаўства.
Бібліятэка як асяродак нацыянальнай культуры
вучэбна-метадычныя матэрыялы
тэарэтычнага занятку № 4
для навучэнцаў дзеннага адзялення 3 курса,
навучаючыхся па спецыяльнасці 2-23 01 31
«Бібліятэказнаўства і бібліяграфія»
Магілёў 2016 навучальны год
Складальнік: Рапінчук К.М., выкладчык установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А.С. Пушкіна»
Рецензент: Салопонова С.Л., загадчык цыклавой камісіі спецыяльных дысцыплін установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А.С. Пушкіна»
Бібліятэка як асяродак нацыянальнай культуры: вучэбна –метадычныя матэрыялы тэарэтычнага занятку № 3 для навучэнцаў дзеннага адзялення 3 курса,навучаючыхся па спецыяльнасці 2-23 01 31
Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» / склад. Рапінчук К.М.- Магілёў,2016
Вучэбна-метадычныя матэрыялы тэарэтычнага занятку па тэме 1.3 “Бібліятэка як асяродак нацыянальнай культуры” уключаюць тлумачальную запіску , план лекцыі, матэрыялы лекцыі, спісак крыніц па тэме, пытанні да самакантролю, інструктыўна-метадычныя матэрыялы па тэме
Тлумачальная запіска
Тэма 1.3Бібіліятэка як асяродак нацыянальнай культуры з’яўляецца трэццяй тэмай раздзелу 1 “Асновы тэорыі і арганізацыі краязнаўчай дзейнасці бібліятэк” і складзена на аснове тыпавой праграммы па дысцыпліне.
Мэта: вывучэнне паняцця “нацыянальная культура”.
Знаемства з рэспубліканскімі і рэгіянальнымі праграмамі ў галіне краязнаўства.
Змест вучэбнай праграмы:Паняцце “нацыянальная культура”. Рэспубліканскія і рэгіянальныя праграмы ў галіне краязнаўства. Удзел бібліятэк у конкурсе «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры». Рэалізацыя краязнаўчых праектаў
План лекцыі
1. Паняцце “нацыянальная культура”.
2. Рэспубліканскія і рэгіянальныя праграмы ў галіне краязнаўства.
3. Удзел бібліятэк у конкурсе «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры». Рэалізацыя краязнаўчых праектаў
Тэкст лекцыі
Паняцце “нацыянальная культура”
Культура (ад лацінскага слова cultura – апрацоўка, выхаванне, адукацыя, шанаванне) – духоўны змест чалавечай жыццядзейнасці, сацыяльнай арганізацыі і пазнання, якія выяўляюцца ў нацыянальна самабытных тыпах эканомікі, правасвядомасці, рэлігіі, мастацтва, тэарэтычных і практычных ведаў, асвячоных традыцыяй, культам і маральнымі імператывамі. Існуе некалькі соцень азначэнняў культуры рознага аб’ѐму і прызначэння, якія фармуляваліся прадстаўнікамі розных часоў і краін. Паводле эмпірычнага вызначэння, культура – сукупнасць рэальных і патэнцыяльных каштоўнасцей, якія ствараюцца людзьмі ў працэсе эканамічнай, грамадска-палітычнай і творча-духоўнай дзейнасці. У шырокім сэнсе паняцце культуры ўключае не толькі спецыфічна духоўныя сферы творчасці (мова, міфалогія, рэлігія, мараль, правасвядомасць, мастацтва, навука, філасофія), але і сферы вытворчасці, абмену матэрыяльнымі каштоўнасцямі. У адпаведнасці з гэтай спецыфікай культуру ўмоўна падзяляюць на духоўную і матэрыяльную. У асобную комплексную галіну вылучаецца культура мастацкая – здольнасць грамадства ствараць, адэкватна ўспрымаць і ацэньваць усе віды і жанры мастацкай творчасці.
Нацыянальная культура- - савакупнасць сімвалаў, вераванняў,норм паводзін , якія характарызуюць духоўнае жыцце грамадства у той ці іншай краіне.
Самабытная нацыянальная культура Беларусі фарміравалася на працягу стагодзяў. На працягу усяго існавання беларускага народа ствараліся незвычайныя помнікі архітэктуры, мастацва, літаратуры. Усе гэтыя скарбы знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Яны захоўваюцца ў калекцыях буйных беларускіх музеяў, бібліятэк.
У 2015 годзе Палатай Прадстаўнікоў Нацыянасльнага Сходу РБ створаны і прыняты “ Кодэкс аб культуры” у якім разглядаюцца пытанні захавання нацыянальнай культуры Беларусі, аховы помнікаў культуры, краязнаўчай дзейнасці ва установах культуры.
Рэспубліканскія і рэгіянальныя праграмы ў галіне краязнаўства.
З мэтай папулярызацыі краязнаўчых ведаў, аховы нацыянальных помнікаў культуры ў Рэспубліцы Беларусь створаны дзяржаўныя і рэгіянальныя праграммы.
У Беларусі існуе дзяржаўная праграмма развіцця культуры “ Культура Беларусі” , якая упершыню зявілася ў 2011 годзе. Праграмма складаецца на 4 гады. Зараз існуе праграмма развіцця культуры Беларусі на 2016-2020 гг.
Мэтамі дзяржаўнай праграммы зяўляюцца:
· Захаванне гістарычнай памяці беларускага народа, яго нацыянальнай самабытнасці і традыцый, актыўнае запрашэнне грамадзян Беларусі ў культурнае жыцце краіны, рэалізацыі творчага патэнцыяла нацыі, забеспячэнне якаснага фарміравання, захаванасці і выкарыстання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда як часткі інфармацыйнага рэсурса Беларусі, а так сама садзейнічанне захаванню нацыянальнай культурнай ідэнцічнасці беларускай дыаспары.
· Дзяржаўная праграмма уключае падпраграммы “Скарбніца”, “ Мастацва і творчасць”, “Архівы Беларусі” і “ Беларусы ў свеце”.