Сельская гаспадарка і гарадское жыцце на беларускіх землях у14-пп 16 ст.
У перыяд ВКЛ у беларускай вёсцы сталі пашырацца пасяўныя плошчы і распаўсюджвацца трохполле. Пры трохполлі ворыўны надзел дзялілі на тры ўчасткі. Адзін засявалі ўвосень азімымі, другі ўвесну – ярыной, а трэцяе пакідалі незасеяным, пад парай. Важнай галіной сельскагаспадарчай вытворчасці з’яўлялася жывёлагадоўля. Дапаможным заняткам сельскага насельніцтва было паляванне, рыбалоўства, бортніцтва.Саслоўя ў Вялікім княстве Літоўскам. У 15 – 16 стст. У ВКЛ, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, працягвалі фарміравацца феадальныя адносіны. Грамадства паступова падзялялася на саслоўі – группы людзей у грамадстве, якія валодаюць правамі і абавязкамі, замацаванымі законам і што перадаюцца па спадчыне.Феадалы. Прывілеяваным саслоўем у ВКЛ з'яўляліся феадалы. Да другой паловы 16 ст. саслоўе феадалаў ВКЛ не было аднастайным, у ім вылучаліся сацыяльныя групы. На вяршыні феадальнай лесвіцы стаялі князі – радавая тытулаваная знаць, якая вядзе сваё паходжанне ад дынастый – Рурыкавічаў ці Гедзімінавічаў. Такія феадалы валодалі зямлёй па праве нараджэння, маглі цалкам ёю распараджацца – прадаваць, дарыць, перадаваць па спадчыне. Іх вотчыны першапачаткова ўяўлялі сабою дзяржавы ў дзяржаве. Князі мелі сваіх чыноўнікаў і сваё войска, якое адпраўлялася на вайну пад уласнымі сцягамі. З круга князёў абіраўся кіраўнік дзяржавы – вялікі князь. Трохі ніжэй на феадальных лесвіцы знаходзіліся паны. Паны таксама належалі да тытулаванай шляхты і маглі перадаваць маёнткі сваім нашчадкам. Аднак свой тытул яны атрымлівалі не ад нараджэння, а за заслугі перад вялікім князем, напрыклад за займанне высокай дзяржаўныя пасады. На працягу 15 – 16 ст. прадстаўнікі вядучых панскіх родаў змаглі значна павялічыць свае зямельныя ўладанні і зраўняцца па багаццю і значэнню з князямі. У канцы 15 ст. назва пан распоўсюдзілась на ўсіх прадстаўнікоў федальнага саслоўя. У пачатку 16 ст. князі і паны маёнткі каторых дасягалі памераў невялікай дзяржавы сталі называцца магнатамі.Дробныя феадалы неслі вайсковую службу за валоданне маёнткам. Маёнтак – зямля з некалькімі сялянскімі гаспадаркамі. Ён даваўся ім “да жывата” г. зн. да смерці; ці “да волі” г. зн. пакуль вялікі князь не забярэ маёнтак ў такога феадала калі адпадзе патрэба ў яго службе. Дробныя феадалы, у ВКЛ спачатку зваліся баярамі, а потым – шляхтай ці рыцарствам. Але слова рыцарства выкарыстовывалася і ў шырокім сэнсе – для абазначэння ўсяго саслоўя феадалаў, якое з часам было прызнана адзіным прыдатным для нясення вайсковай службы саслоўем.Духавенства. Іншым правілеяваным саслоўем у ВКЛ было духавенства. Гэта людзі якія прафесійна займаліся арганізацыяй рэлігійных мерапрыемстваў. Вышэйшае духавенства гэта Мітрапаліты, епіскапы, ніжэйшае святары, дзіяканы, псаломшчыкі. У эпоху ВКЛ на тэр. Беларусі панавала духавенства двух веравызнанняў Каталіцкага і Праваслаўнага. Каталіцкай і праваслаўнай цэрквам належылі вялікія феадальныя маёнткі з дзесяткамі тысяч прыгнных сялян. Аднак фармальна і сяляне і маёнткі належылі ўсёй царкоўнай арганізацыі як юрыдычнай асобе, кожны канкрэтны святар землямі і сялянамі не валодаў а толькі карыстаўся той часткай царкоўнай маёмасці якая палагалася яму па рангу. Святары пратэстанцкіх абшчын, яўрйскія равіны і мусульманскія імамы якіх таксама было многа ў Беларусі ўвогуле не валодалі ні землямі і не сялянамі а жылі за кошт ахвяраванняў рэлігійных абшчын.Мяшчане. У 15 – 16 стст. фармавалася мяшчанскага саслое. Мяшчане атрымалі сваю назву ад словы "места" – горад. Мяшчанамі звалі ўсіх гарадскіх жыхароў, якія былі асбіста вольнымі і займаліся рамяством і гандлем.
Сяляне. Найбольш шматлікім з'яўлялася сялянскае саслоўе. Аднак сяляне былі самай бяспраўнай групай насельніцтва і цалкам залежалі ад феадалаў. Феадалы імкнуліся “замацаваць” сялян за зямлёй, г. зн. забараніць ім пераход да іншых феадалаў. Такое замацаванне атрымала назву прыгон. Найбольш актыўнае запрыгоньванне сялян праходзіла ў 15 – 16 стст.Па ступені феадальнай залежнасці сяляне падзяляліся на “пахожых” і “непахожых”. “Пахожым” дазваляўся пераход ад аднаго феадала да другога. “Непахожыя” былі пазбаўлены правы пераходу да іншага феадала. Поўнай уласнасцю феадалаў была “чэлядзь нявольная”, якая жыла пры панскіх дварах.Павіннасці сялян. Сяляне, павінны былі выконваць на карысць феадалаў розныя павіннасці. Па сваіх павіннасцях сяляне падзяляліся на даннікаў, цяглых, чыншавых і слуг. Даннікі плацілі даніну – падатак прадуктамі сельскай гаспадаркі ў 15 ст даніна стала называцца дзякла. Слова аброк гэта русізм у беларускай мове яно з’явілася толькі ў савецкі час.Чыншавыя – плацілі чынш – грашовы падатак.Цяглыя сяляне адбывалі паншчыну. Яны працавалі на зямлі феадала некалькі дзён у тыдзень са сваім канём і сваімі прыладамі працы. Паншчына вядомая на беларускіх землях з 14 ст, аднак шырока стала распаўсюджвацца з сярэдзіны 15 – 16 ст. Попыт на збожжа ў Заходняй Еўропе прывёў да з'яўлення фальваркаў у ВКЛ. Фальварак гэта – феадальны двор з пабудовамі і зямельнымі ўгоддзямі, якія апрацовывалі залежныя сяляне ён спецыялна быў прыстасаваны для вытворчасці сельгас-прадукцыі якая ійшла на продаж за мяжу.Слугі выконвалі розныя працы пры двары феадала: былі конюхамі, агароднікамі, садоўнікамі, рамеснікамі і г.д. Частка такіх сялян неслі вайсковую службу. Яны зваліся панцырными баярамі.Этапы запрыгоньвання сялян. У 1447 г. вялікі князь літоўскі Казімір выдаў прывілей, які паклаў пачатак запрыгоньванню сялян. У 1447 г. Феадалы атрымалі права суда над залежнымі ад іх сялянамі, аднак ім забаранялася прымаць чужых збеглых сялян. Судзебнік Казіміра, выдадзены ў 1468 г., прадугледжваў пакаранне за дапамогу пры ўцёках залежных сялян. У Статуце ВКЛ 1529 г. уводзіўся 10-летні тэрмін даўнасці. Селянін, пражыўшы ў феадала больш 10 гадоў, лічыўся яго прыгонным. Гэты ж тэрмін даўнасці пацвярджаўся і Статутам 1566 г.Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера. Аграрная рэформа Жыгімінта Аўгуста ІІ адбылася ў 1557 годзе. Яе сутнасць у наступным. Да рэформы сялянскія надзелы ў розных мясцовасцях мелі розныя памеры і розныя назвы: дворышчы 10 га, жэраб’і 17 га службы 30 га і т. д. Карацей кажучы, існавала каля дзесятка розных наіменаванняў сялянскіх надзелаў памерам ад 10 да 50 га, але ўсе яны плацілі аднолькавы падатак. Гэта было не выгадна феадалам. Жыгімонт Аўгуст ІІ раздзяліў усю ворыўную зямлю ў ВКЛ на валокі надзелы зямлі па 21 га і кожную валаку фіксіраваным памерам падаткаў. Прыклад такога падаткаабкладання будзе выглядаць так: калі селянін які трымае валаку зямлі абавязаны аддаць за яе 20 мяхоў жыта ў год і адпрацовываць 2 дні паншчыны ў тыдзень. Калі хтосці з сялян палічыць, што для яго гэта занадта вялікі падатак то ён можа адмовіцца ад палавіны валакі і тады будзе плаціць усяго 10 мяхоў жыта ў год і адпрацовываць 1 дзень паншчыны ў тыдзень. Калі хтосці з сялян пажадае заплаціць 40 мяхоў жыта ў год і адпрацовываць 4 дні у тыдзень то ён можа ўзяць сабе дзьве валакі зямлі. На павелічэнне падаткаў дзеля павелічэнне зямельнага надзелу згаджаліся тыя гаспадары ў якіх было многа дзяцей працаздольнага ўзросту. Напрыклад сам гаспадар апрацоўвае сваю зямлю а яго дарослы сын, які яшчэ ад бацькі не аддзяліўся, працуе на паншчыне 4 дні ў тыдзень. Такім чынам, рэформа Жыгімінта Аўгуста ІІяк і большасць рэформаў была накіравана на павелічэнне памераў павіннасцяў сялян і скарачэнне іх надзелаў.Гарады. Гарады. У 14 – 16 ст ст. адбываецца рост гарадоў. Гарадское насельніцтва расло галоўным чынам за кошт сялян – уцекачоў, збегшых ад запрыгоньвання. Асабліва прыцягвалі гарады тых людзей, якія валодалі рамеснымі навыкамі. Большасць насельніцтва горада складалі рамеснікі розных спецыялнасцяў і гандляры. Жыхароў гарадоў называлі мяшчанамі, гэта значыць жыхары "места" – горада. Прывілеяванымі жыхарамі горада былі багатыя слаі купецтва; вярхушка рамесных цэхаў; некаторыя прадстаўнікі феадальнага саслоўя, што жылі ў горадзе; прадстаўнікі духавенства. Значэнне веча ў жыцці горада паступова памяншалася. Вялікія князі літоўскія прызначалі ў гарады сваіх намеснікаў якія называліся войтамі. Да іх пераходзіла кіраванне гарадамі. З канца 14 ст. многім беларускім гарадам пачынаюць даваць Магдэбургскае права г. зн. права на незалежнасць і самакіраванне (далей МП). У канцы 16 ст. магдэбургскае права было дадзена амаль усім гарадам Беларусі. Насельніцтва горада Абірала гарадскі магістрат на чале з бурмістрам. Магістрат ажыццяўляў кіраванне горадам. Магістрат падзяляўся на раду і лаву. Рада – адміністрацыя, лава – суд. У горадзе з МП лавай кіраваў войт. Войт гэта адзіная пасада ў горадзе з МП якая не абіралася а прызначалася Вялікім князем. Магістрат размяшчаўся ў спецыяльным будынку Ратушы. Рамеснікі горада аб’ядновываліся ў цэхі. Цэх гэта рамесніцкая арганізацыя каторая выконвала тры функцыі 1. Сачыла за тым каб паміж рамеснікамі ў межах цэха не было канкурэнцыі. 2. Сачыла за якасцю прадукцыі. 3 Сачыла за працэсам навучання прафесіі. Цэх ўзнчальваў выбарны цэхмістр. Паўнапраўнымі членамі цэха былі майстры. Рамеснікі якія авалодалі прафесіяй але не здалі яшчэ экзамен на майстра, а значыць не мелі ў цэху ніякіх правоў называліся падмайстрамі. Самай ніжэйшай ступенню цэхавых рамеснікаў былі вучні якія навучаліся прафесіі. Каб стаць майстрам трэба было зрабіць тры рэчы: 1. зрабіць штуку (шэдэўр) – нейкі выраб які дэманстраваў высокі ўзровень майстэрства прэтэндэнта, 2. унесці пэўную суму грошай у агульную касу цэха, 3. наладзіць гулянку для ўсіх удзельнікаў цэха. Многія рамеснікі не жадалі ўступаць у цэх. Яны назывліся партачамі. Лічылася, што партачы не умеюць якасна працаваць. Таму слова партачыць значыць – працаваць дрэнна, псаваць сыравіну. Партачы з дазвола феадала сяліліся на юрыдыцы і працавалі там. Юрыдыка гэта раён горада з МП на каторы не распаўсюджвалася ўлада Магістрата. Яна належыла феадалу на зямлі каторага знаходзіўся горад.Купцы аб’ядноўваліся ў гільдыі. Гэта арганізацыі нападобіі рамесніцкіх цэхаў. нядбайных і дрэнных купцоў выганялі з гільдыі і называлі разгільдзяямі. Купцы, што займаліся замежным гандлем называліся гасцямі, купцы, што займаліся рознічным гандлем называліся прасоламі.