II.Вывучэнне новага матэрыялу.
Пазнаёмімся з задачамі і тэмай уроку.
Сёння ў вывучэнні тэмы нам дапаможа падручнік.
1) Панскія палацы.
Растлумачыць словы ПАН і ПАЛАЦ. Палацы належылі багатым і знатным людзям Радзівілам, Сапегам, Агінскім. Паноў было значна больш, чым палацаў. Шкада, што большасць палацаў захаваліся да нашага часу ў руінах. А былі яны велічнымі і прыгожымі. Шмат багацця захоўвалася ў іх. Сёння мы завітаем у Нясвіжскі палац Радзівілаў.
1 -3 абзацы на ст. 82-86.
- Як была ўпрыгожана зала для балю?
- Чым найбольш за ўсё ганарыласы гаспадыня палаца?
- Як называўся найбольш каштоўны прадмет, які ўпрыгожваў стол для гасцей? Хто яго зрабіў?
- Які прадмет упрыгожваў святочнае адзенне гаспадара замка? Што прыдумалася гаспадару?
- Разгледзьце панскае адзенне на малюнку ў атласе. Апішыце яго.
2) Слуцкія паясы.
Радзівіл ажыццявіў сваю задумку. Спачатку каля Нясвіжа, а потым ля Слуцка былі пабудаваны майстэрні па вырабу паясоў. Спачатку туды запрашалі замежных умельцаў, за работай якіх назіралі мясцовыя ўмельцы. Потым самі мясцовыя умельцы сталі ткаць паясы, прыдумваючы для іх узоры. Праца іх была вельмі цяжкая. Паслухайце верш Максіма Багдановіча( малюнак паясоў і верш у кнізе – падарунку Прэзідзента Республікі Беларусь).
4 абзацы на ст. 86 чытаюць вучні самастойна.
3) Шматкаляровая кафля.
На ст. 85 паглядзіце на кафлю, якая ўпрыгожвала старажытныя палацы. Якія ўзоры выкарыстоўваліся ў кафлі?
Майстэрста шматкаляровай кафлі прыйшло да нас у XIV – XVIстст. з Заходняй Еўропы. Кафлю выраблялі са спецыяльных сартоў гліны і ўпрыгожвалі ёй печы.
4) Майстры гутнікі.
Зараз цяжка знайсці такую сям’ю, дзе не было б шклянога посуда: вазы, салатніцы, фужэры. І цяпер выдатныя майстры працуюць на шклозаводах на Гродзеншчыне. (Расказ аб рабоце гутніка – майстра шкляной вытворчасці).
Ш. Замацаванне вывучанага.
Дайце адказ на пытанне лагічнага задання.
Адкрыйце ст. 84 і складзіце расказ аб тым, як працавалі дзяўчына за кроснамі.
На такім станку ткалі РАДЗЮШКІ, якімі засцілалі ложкі, рушнікі, палавікі, палатно для пошыву мяшкоў, коўдры, якімі накрываліся, калі клаліся спаць.
IV.Вынікі ўрока.
V.Хатняе заданне.
Апавяданне на ст. 82-87, адказы на пытанні.
ПЛАН ШТУРМА ЗАМКА
1. Акружыць замак з усіх бакоў.
2. Адшукаць тайны падземны ход і разбурыць яго.
3. Заваліць роў зямлёй і ламаччам.
4. Узняцца наверх землянога вала.
5. Прыставіць лесвіцы наверх і падняцца на іх.
6. Захапіць двор замка і палац князя.
7. Аволодаць вежамі.
8. Захапіць падзямеллі замка.
9. Захопленых у палон абаронцаў пасадзіць пад варту ў замкавую турму.
10.Зняць з варот княжацкі герб, спусціць з галоўнай вежы княжацкі сцяг.
11.Выкарыстаць харчовыя запасы кладавой і адсвяткаваць перамогу.
ТЭМА 20. АД БАТЛЕЙКІ ДА ТЭАТРА.
МЭТА: даць вучням уяўленне пра развіццё ў Беларусі тэатральнага мастацтва.
ЗАДАЧЫ: паказаць, як узнік і развіваўся народны лялечны тэатр – батлейка, як тэатральнае мастацтва стала прафесійным, якую ролю ў яго станаўленні і развіцці адыгралі Сімяон Полацкі. Казімір Агінскі, Клеафас Агінскі;
развіваць цікавасць да культурнай спадчыны, якую пакінулі нам таленавітыя продкі;
выхоўваць высокія маральныя якасці, пачуццё асабістага грамадзянскага абавязку перад Радзімай і яе народам.
АФАРМЛЕННЕ КЛАСНАЙ ДОШКІ
Паняцці Ад батлейкі - да паланеза Імёны
Батлейка 1. Лялечны тэатр – батлейка. Сімяон Полацкі
Цар 2. Сімяон Полацкі. Казімір Агінскі
Даты 3. Беларускі тэатр. Клеафас Агінскі
XVIст.-батлейка 4. Паланез К.Агінскага.
XVIIIст.- Назвы
прафесійны тэатр Полацк
Нясвіж
Слонім
І. Работа над матэрыялам хатняга задання.
1. Растлумачыць паняцці ПАН, ПАЛАЦ, КАФЛЯ.
2. Імёны якіх людзей называюцца ў апавяданні, рассказаць аб іх (Радзівілы, Мікалай Дубіцкі, Максім Багдановіч).
3. Як сустракалі гасцей у палацы Радзівілаў?
4. Запоўніць крыжаванку:
1) Р
2)К А Ф Л Я
М
3) П А Я С Ы
С
4) Г У Т Н І К І
В
О
1) Ручны выраб розных прадметаў.
2) Гліняны выраб для абліцоўкі і ўпрыгожвання печаў.
3) Прадметы адзення, якія вырабляліся ў Слуцку.
4) Майстры, якія вырабляюць шкло.