Культура Беларусі ў Х1У – першай палове ХУ1 стст
Перыяд развіцця культуры Х1У – першай паловы ХУ11 ст. у Заходняй Еўропе атрымаў назву “Рэнесанс” або “Адраджэнне”. Ен характарызаваўся ўздымам свецкай навукі і мастацтва, станаўленнем нацыянальных моў, літаратур і нацыянальнай самасвядомасці, гуманістычным светапоглядам.
Асноўнай ідэяй Рэнесансу быў гуманізм – сістэма светапогляду, паводле якой чалавек з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю. Галоўным крытэрыям вартасці чалавека, на думку гуманістаў, лічылася не яго паходжанне, багацце і святасць, а творчая дзейнасць, імкненне да самаўдасканалення. Дзеячы Адраджэння (А. Дантэ, Ф. Петрарка, Леанарда да Вінчы) лічылі, што адраджаюць ідеалы антычнага свету, але на самай справе стваралі новую культуру.
Дзякуючы трывалым сувязям з Еўропай беларуская культура таксама пазнала ўплыў ідэй Адраджэння, але тут меліся свае асаблівасці. Вялікае княства знаходзілася на перыферыі еўрапейскага культурнага жыцця, тут не паспелі сфаміравацца элементы раннебуржуазнага грамадства. У ВКЛ толькі зараджалася свецкая літаратура. Філасофская і грамадская думка працягвала арыентавацца на Біблію. Не было ў той час выдатных дасягненняў у свецкіх відах мастацтва– жывапісе, скультптуры, музыцы.Тым не менш рысы Рэнесансу назіраліся ў архітэктуры, графіцы, асвеце і свецкіх відах мастацтва.
Найбольш яркая і значная фігура культуры Беларусі эпохі Адраджэння – Францыск Скарына.(каля 1490 – каля 1551). Ён – заснавальнік беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, арыгінальны мысліцель і гуманіст.
Чаму Скарына выдаў Біблію, а не свецкія кнігі? Па-першае, грамадства яшчэ не узнялося да разумення значэння свецкай кнігі. Па-другое, царква ставілася да друкавання варожа. Па-трэцяе, Біблія лічылася універсальным падручнікам, мваяго роду “энцыклапедыяй жыцця”.
Да выдадзеных кніг Старога запавету Ф. Скарына напісаў 23 прамовы і 25 сказанняў. Кнігі былі багата ілюстраваныя гравюрамі, арнаментаваныя застаўкамі, канцоўкамі, загалоўнымі літарамі. Да нашага часу захавалася каля 400 экземпляраў, выдадзеных першадрукаром.
Заснавальнікамі кнігадрукавання ў Расіі і ва Украіне лічацца Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. С. 225.
Развіццё кнігадрукавання ў ВКЛ было звязана з рэфармацыйным рухам. З другой паловы ХУ1 ст. рэфармацыйныя друкарні дзейнічалі ў Бярэсці, Нясвіжы, Вільні, Любчы, Лоску, Слуцку, Уздзе, Іўі, Ашмянах. Першая з іх была створана у Берасці пад апекай канцлера краіны Мікалая Радзівіла Чорнага.Яна выпусціла больш за 40 кніг на польскай і лацінскай мовах рознага зместу. У 1563 г. была выдадзена Берасцейская Біблія (Радзівілаўская Біблія) – шэдэўр кнігадрукаванага мастацтва ХУ1 – Х111 стст.
З 1560-х гг. пачынае дзейнічаць Нясвіжская друкарня, якая карысталася кірылічнымі шрыфтамі. Менавіта там у 1562 г. выйшаў твор Сымона Буднага “Катэхізіс” – першая друкаваная кніга на беларускай мове. С. Будны ў сваіх творах крытыкаваў праваслаўнае і каталіцкае духавенства, выступаў за пашырэнне адукацыі, услаўляў працу, асобу чалавека і яго розум. Палітычным ідэалам Буднага была асветная манархія.
Адным з паслядоўнікаў Скарыны быў Васіль Цяпінскі.(1530я гг. – 1599 або 1600). У сваім родавм маёнтку Цяпіна (цяпер Чашніцкі раён) ён пераклаў на беларускую мову і выдаў у 1580 г. “Евангелле” з уласнай прадмовай. Якая лічыцца адным з лепшых узораў патрыятычнай публіцысцікі гэтага часу. В. Цяпінскі быў аднадумцам С. Буднага, выступаў супраць паланізацыі, развіваў ідэю служэння радзіме.
Пад уплывам ідэй Рэнесансу развіваецца новы літаратурны жанр – новалацінская паэзія. Яго заснавальнікам лічыца Мікола Гусоўскі (1470-я гг. – пасля 1533). Ён нарадзіўся ў сям’і паляўнічага, таму выхаванне яго адбылося ў любові да прыроды і радзімы. Жыццё закінула яго ў Рым у складзе дыпламатычнай місіі, якая накіроўвалася да папы Рымскага Льва Х. Там, у Рыме, Гусоўскі і напісаў своеасаблівы гімн сваёй радзіме, яе народу – паэму “Песня пра зубра”.