Кароткія звесткі пра імамаў, ад якіх дайшлі хадзісы з гэтай кнігі

Абу Давуд.Абу́ Даву́д Сулейма́н ібн аль-А́ш’ас ас-Сіджыста́ні (араб.أبو داود السجستاني) (817–889) – вядомы мухаддзіс (знаўца хадзісаў). Ён нарадзіўся ў горадзе Сістан, на ўсходзе Ірана. Ён был арабам з племені азд. Жыў у горадзе Ба́сра. Для таго, каб сабраць хадзісы, ён наведаў Хараса́н, Іра́к, Егі́пет, Сірыю і іншыя куткі халіфата. Падчас першага падарожжа яму было менш за 20 гадоў. Ён вучыўся ў больш чым 300 настаўнікаў, сярод якіх былі Ахмад ібн Ханбаль, Ібн Абу Шэйба, Ях’я ібн Маі́н і інш. Ён прытрымліваўся ханбалі́цкага мазха́ба[54]. Абу Дауд напісаў больш за 20 кніг, асноўнай з іх з’яўляецца “Су́нан” – зборнік, у якім сабрана каля 5000 хадзісаў.

Абу Нуайм аль-Ісфахані. Абу Нуайм Ахмад ібн Абдуллах аль-Міхрані аль-аль-Ісфахані, альбо Асбахані (араб. أبو نعيم الأصبهاني) (947 – 1038) – багаслоў, гісторык і хадзісазнавец. Абу Нуайм нарадзіўся ў Ісфахане (Іран). Яго бацька быў хадзісазнаўцам. Слухаў хадзісы ад ат-Табарані, Абу Бакра аль-Аджурры і інш. Ад яго перадаваў хадзісы аль-Хатыб аль-Багдадзі. Абу Нуайм – аўтар такіх прац, як Хільят аль-аўлія, Му’джам ас-сахаба, Тарых Ісфахан, Улюм аль-хадзіс і інш. Абу Нуайм быў паслядоўнікам шафііцкага мазхаба, а яго трактат “Хільят аль-аўлія” значна паўплываў на развіццё суфізму. Ён быў ашарытам, жыў у часы палемікі паміж паслядоўнікамі вядомага дагматыка Абуль-Хасана аль-Ашары і ханбалітамі. Памёр у Ісфахане.

А́хмад. Абу Абдуллах Ахмад ібн Мухамад аш-Шайба́ні аз-Зухлі, вядомы як А́хмад ібн Ха́нбаль (араб. أحمد بن حنبل) (780 – 855) – правазнаўца, хадзісазнаўца і багаслоў, заснавальнік ханбаліцкага мазхаба. Нарадзіўся ў Багдадзе. Яго бацька памёр, таму гадавала яго маці. З 15 гадоў ён больш за 20 гадоў вывучаў хадзісы і фікх – мусульманскае права. Наведаў многа гарадоў, бачыўся з многімі улемамі, у тым ліку з вучнем Абу Ханіфы – Абу Юсуфам, – і імамам аш-Шафіі. Пасля доўгіх выпрабаванняў лёсу, несправядлівага зняволення ў турме і апраўдання, імам Ахмад памёр у родным Багдадзе ў 855 годзе (па грыгарыянскім календары). У яго засталося шмат вучняў і паслядоўнікаў. Найбольш значная праца імама – “Му́снад”, зборнік, у якім больш за 30 тысяч хадзісаў.

Баззар. Абу Бакр Ахмад ібн Амр ібн Абдуль-Халік аль-‘Аткі, вядомы як Абу Бакр аль-Баззар, (араб. أبو بكر البزّار), (пам. у 905) – хадзісазнаўца з Басры. Нарадзіўся ў Басры. Выкладаў у Ісфахане, Багдадзе, Егіпце, Меццы і Рамле. Памёр у горадзе Рамла (суч. Ізраіль). Паводле ад-Даракутні і аль-Хакіма, аль-Баззар часам памыляўся ў перадачы існадаў і тэкстах хадзіса. Вучнямі аль-Баззара былі ат-Табарані, Абу аш-Шэйх і інш. Аль-Баззар – аўтар двух муснадаў: вялікага (аль-Бахр аз-Захір) і малога.

Байхакы. Абу Бакр Ахмад ібн аль-Хусэйн аль-Байхакы (араб. أبو بكر أحمد البيهقي) (994 – 1066) – вялікі ісламскі правазнаўца і хадзісазнаўца. Шафііт, ашарыт, суфій. Нарадзіўся ў паселішчы Хусраўджырдзі раёна аль-Байхак, блізу горада Нішапур ў Іране. Памёр ва ўзросце 74 гадоў у Нішапуры. Яго цела перавезлі ў Байхак, дзе і пахавалі.

Байхакы атрымліваў адукацыю больш чым у ста настаўнікаў у Хорасане, Багдадзе, Куфе і Меццы. У 15 год пачаў навучацца ў Нішапуры ў васьмідзесяцігадовага навукоўца аль-Хакіма ан-Нішапуры. Толькі самыя здольныя рабіліся вучнямі аль-Хакіма і юны аль-Байхакы стаў адным з яго лепшых вучняў. У далейшым аль-Байхаки прыводзіў у сваіх кнігах вельмі шмат хадзісаў ад яго. Правёўшы ў падарожжах каля трыццаці гадоў, аль-Байхаки вярнуўся дамоў і заняўся выкладчыцкай і навуковай дзейнасцю. Ім было напісана шмат кніг па праву, каляму (багаслоўю) і хадзісу. Сярод настаўнікаў аль-Байхаки былі такія багасловы, як Ібн Тахір аль-Багдадзі (980-1037) – ашарыцкі багаслоў, адзін з імамаў каляма, шафііт, матэматык. Сярод вучняў імама – Абу Ісмаіл аль-Ансары (1006-1089), вядомы суфій-ханбаліт, персідскі паэт, а таксама сярод вучняў сын і ўнук імама аль-Байхакы. Па некаторых дадзеных Ахмад аль-Байхакы за сваё жыццё напісаў каля 1000 прац. Найбольш вядомых яго прац – Сунан аль-Кубра (“Вялікі зборнік хадзісаў”).

Буха́ры. Абу Абдуллах Мухамад ібн Ісмаіл ібн Ібрахім аль-Джуфі аль-Бухары (араб. أبو عبد الله محمد بن إسماعيل البخاري) (810 – 870) – мухаддзіс, каментатар Карана. Нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Персіі. Яго бацька быў вельмі адукаваным. Ён памёр, калі Мухамад быў яшчэ дзіцем. Імама вырасціла маці. Яна была адукаваная жанчына і падтрымлівала вучобу хлопчыка. Ва ўзросце 7 гадоў ён вывучыў увесь Каран, ва ўзросце 10 гадоў ён ведаў на памяць некалькі тысяч хадзісаў. Ён вучыўся ў знакамітых мухаддзісаў, наведаў усе вядомыя тады цэнтры ісламскіх навук (Ірак, Афганістан, Егіпет, Сірыя, Іран, Хіджаз). У Багдадзе юнак сустракаўся з Ахмадам ібн Ханбалем. Сам імам Бухары адзначаў, што запісаў хадзісы ад 1800 настаўнікаў. З-за недобразычліўцаў і інтрыганаў імам чатыры разы пакідаў родную Бухару. Памёр у сваякоў у горадзе Хатанг (цяпер Хаджабад) у 870 годзе ва ўзросце 60 гадоў. Ён пакінуў пасля сябе мноства прац, самая вядомая з якіх – “аль-Джамі ас-сахіх” (Збор самых дакладных [хадзісаў]). Усяго імам запісаў 200 тысяч хадзісаў ад яго выкладчыкаў і інфарматараў. Але ў “Сахіх Бухары” ён сабраў самыя дакладныя з іх – і атрымалася толькі 7275 (некаторыя з іх паўтараюцца). Праца над кнігай ішла 16 гадоў. Да яго твораў адносіцца і праца па этыкеце Аль-адаб аль-муфрад (“Складнікі вы́хаванасці”).

Даракутні. Абуль-Хасан Алі ібн Умар ад-Даракутні (араб. أبو الحسن علي بن عمر الدارقطني) (918–995) – мусульманскі вучоны, мухаддзіс. Нарадзіўся ў 306 годзе хіджры ў Багдадзе, у раёне Дар аль-Кутн, з-за чаго і атрымаў такую ​​нісбу[55].

З дзяцінства навучаўся ў Абуль-Касіма аль-Багаві і многіх іншых улемаў. Пасталеўшы, адпраўляецца ў Шам і Егіпет, дзе навучаецца ў Ібн Хаявейха ан-Найсабуры і ў многіх іншых навукоўцаў таго часу. Дзякуючы сваім ведам ад-Даракутні становіцца вядомым імамам, знаўцам хадзісаў і іх перадатчыкаў, метадаў чытанняў Карана (кыраат) і іх шляхоў, фикха, рознагалоссяў (іхціляф) і іншых мусульманскіх навук. Ад-Даракутні першым напісаў працу аб метадах чытання Карана. Вывучаў сем чытанняў Карана (хуруф ас-саб’а) у Абу Бакр ібн Муджахіда. Ад ад-Даракутні перадавалі хадзісы аль-Хакім ан-Найсабуры, Хафіз Абдул-Гані аль-Аздзі, Абу Хамід аль-Ісфараіні, Абу Нуайм аль-Ісфахані і іншыя вучоныя з Багдаду, Дамаска і Егіпта. Вядомая кніга – аль-Муджтана мін ас-Сунан аль-масура ‘ан ан-Набій, ва-т-танбіх аля ас-сахіх мінха ва-с-сакім ва-хціляф ан-накілін ляха фі альфазіха (“Сунан ад-Даракутні”).

Дарымі. Абу́ Муха́мад Абдулла́х ібн Абдуррахма́н ад-Да́рымі ат-Тамі́мі ас-Самарка́ндзі (араб. أبو محمد عبد الله بن عبد الرحمن الدارمی السمرقندی) (797 – 869) – хадзісазнаўца, імам, хафіз, шэйх аль-іслам. Нарадзіўся ў Самаркандзе і навучаўся ў многіх цэнтрах ісламу, як Хорасан, Шам, Ірак, Егіпет, Хіджаз і інш. Навучаўся ў сотняў мусульманскіх навукоўцаў і перадаваў хадзісы ад Вахба ібн Джарыра, Абу Нуайма аль-Ісфахані і інш. Дзякуючы сваім трывалым ведам ад-Дарымі стаў вядомым навукоўцам ва ўсім мусульманскім свеце і многія вядомыя улемы таго часу навучаліся ў яго. У тым ліку Муслім ібн аль-Хаджадж, Абу Іса ат-Цірмізі, Абу Дауд, аль-Баззар, Абу Хатым ар-Разі, Ахмад ібн Ханбаль і іншыя імамы. Найбольш вядомы яго тлумачэнне Карана Тафсір аль-Курʼан аль-Карым і збор хадзісаў Сунан ад-Дарымі (ці Муснад ад-Дарымі).

Дэйлемі. Абу Мансур Шаградар ібн Шыравэйх ібн Шаградар ібн Фанахусроў ад-Дэйлемі аль-Хамадані (араб.أبو منصور شهردار بن شيرويه بن شهردار بن فنّاخسرو الديلمي الهمذاني الشافعي) (1053 – 1115) – гісторык, мухаддзіс, мараліст. Нарадзўся ў Хамадане. Пераехаў у Ісфахан з бацькам, гісторыкам Абу Шуджа’ ад-Дэйлемі, пазней – у Багдад. Затым асеў у Хамадане, дзе і памёр. Быў хафізам, знаўцам тлумачэння хадзісаў, знаўцам этыкі. Прытрымліваўся шафііцкага мазхаба. Вучыўся ў свайго бацькі, а таксама у імама аш-Ша’рані і інш. У яго вучыліся Фадлю-Ллах ібн Мухамад ас-Саві, Махмуд ібн Мухаммад аль-Хаварызмі, а таксама два яго сыны, Юсуф і Абу Муслім Ахмад ад-Дэйлемі. Самая вядома праца – збор хадзісаў Муснад аль-Фірдаўс, якая будуецца на аснове кнігі Шыгаб імама аль-Куда’і.

Ібн Абу Шэйба. Абу Бакр Абдула ібн Мухамад ібн аль-Ка́дый Абу́ Шэ́йба Ібрагі́м аль-Абсі́ (араб. ابن أبي شيبة) (пам. у 849) – вядомы багаслоў, знаўца хадзісаў, хафіз (чалавек, які вывучыў на памяць Каран), аўтар зборнікаў хадзісаў і тлумачэнняў Карана. Абу Бакр ібн Абу Шэйба – бацька хафіза Ібрагіма ібн Абу Бакра і дядзька хафіза Мухамада ібн Усмана. З дзяцінства вучыўся рэлігіі ў вучоных Абдулы ібн аль-Муба́рака, Суф’яна ібн Уя́йны, Ях’і аль-Ката́на, і многіх іншых багасловаў Ірака і Хіджаза. Яго аднагодак Ахмад ібн Ханбаль вельмі хваліў яго. Яго працы па хадзісах: “Муса́наф”, “Муснад” і інш. Настаўнік імама Ібн Маджы. Чвэрць хадзісаў Сунана Ібн Маджы перададзены праз яго.

Ібн Асакір. Абуль-Ка́сім Алі́ ібн аль-Хасан ад-Дзімашкі аў-Шафіі аль-Ашары, вядомы як Ібн Асакир (араб.ابن عساكر) (1105 – 1176) – арабскі гісторык, прадстаўнік арабскай рэгіянальнай гістарыяграфіі. Вучань Абуль-Наджыба Сухравардзі. Ён нарадзіўся ў Дамаску, навучаўся ад бацькі і старэйшага брата. У 20-гадовым узросце ў пошуках ведаў адправіўся ў Багдад. Праз год ён здзейсніў паломніцтва ў Меку. Вярнуўшыся з хаджу, ён пяць год правёў у медрэсэ Нізам і вярнуўся ў Дамаск. У 1135 г., пасля смерці маці Ібн Асакир адправіўся ў Хорасан і наведаў гарады Хорасана: Ісфахан, Мерв, Табрыз, Байхак, Рэй, Герат і інш. Праз 4 гады Ібн Асакир вярнуўся ў Дамаск і пачаў навучаць студэнтаў медрэсэ “ан-Нурыя”. Памёр у 1176 годзе ў Дамаску. Ібн Асакір з’яўляецца аўтарам мноства кніг, найбольш вядомая – 80-томная “Гісторыя Дамаска” (Тарых мадзінат Дзімашк). Праца змяшчае біяграфіі выбітных асоб, звязаных з горадам, і каштоўныя звесткі па гісторыі Сірыі.

Ібн Ма́джа. Абу Мухамад ібн Абдулла́х Язі́д ібн Маджа ар-Раб’і аль-Казвіні, вядомы як Ібн Ма́джа (араб.ابن ماجه‎) (824 – 887) – знаўца хадзісаў. Аўтар апошняга з шасці вядомых збораў хадзісаў, “Су́нан”. Вучоны нарадзіўся ў Казві́не на поўначы сучаснага Ірана. Ён пакінуў родны горад, каб падарожнічаць па свету ў пошуках ведаў, наведаў Ірак, Меку, Левант (Шам) і Егіпет. Вучыўся у Ібн Абу Шэйбы і інш. Памёр у Казвіне. Вядомыя працы: Сунан (зборнік хадзісаў), Кітаб ат-тафсір (тлумачэнне Карана) і інш.

Ібн Хіббан. Абу Хацім Мухамад ібн Хіббан ат-Тамімі ад-Дарымі аль-Бусці (араб. ابن حِبَّان البُستي) (883-965) – мусульманскі вучоны, мухаддзіс, гісторык, аўтар вядомых прац, “шэйх Хорасана”. Ібн Хіббан навучаўся мусульманскім навукам ў шматлікіх тагачасных навукоўцаў, сярод якіх ан-Насаі, Абу Я’ля аль-Маўсылі, аль-Хусэйн ібн Ідрыс аль-Хараві, Ахмад ібн аль-Хасан ас-Суфі, Абу Бакр ібн Хузайма і інш. Яго вучнямі былі Абу Абдуллах аль-Хакім і інш. Ібн Хиббан выконваў абавязкі кадыя ў Самаркандзе, выдатна разбіраўся ў ў фікху і хадзісазанўстве, ведаў астраномію, медыцыну і іншыя навукі. Аўтар многіх збораў хадзісаў, кніг па хадзісазнаўстве. Самая вядомая – “Сахіх Ібн Хіббана”.

Кудаʼі. Абу АбдулаМухамад ібн Саляма ібн Джа’фар ібн ‘Алі аль-Куда’і (араб.ابو عبد الله محمد بن سلامة بن جعفر بن علي القضاعي الشافعي) (пам. у 1062) – факых, мухаддзіс, гісторык, мараліст. Быў пісарам вазіра Алі ібн Ахмада аль-Джурджані ў Егіпце часоў Фатымідаў, затым быў паслом у Візантыі, і жыў некаторы час у Канстанцінопалі. Вярнуўся у Егіпет, дзе і памёр. Сярод яго твораў найбольш вядомы трактат Шыгаб аль-Ахбар фі-ль-хікам ва-ль-амсаль валь-адаб, у якім сабрана тысяча сто выказванняў.

Ма́лік. Абу Абдула Малік ібн Анас аль-Асбахи, больш вядомы як імам Малік (араб.مالك ابن أنس الأصبحي ) (713 – 795)– факых, мухаддзіс, заснавальнік і эпонім малікіцкага мазхаба. Адзін з чатырох імамаў, якія заснавалі чатыры мазхабы сунітаў. Яго зборнік хадзісаў і асараў Муватта (араб. “Лёгкая, даступная [кніга]”)– адзін з самых ранніх мусульманскіх трактатаў, якія можна з упэўненасцю аднесці да пэўнага аўтара. Зборнік складаецца з 61 тэматычнага раздзела (“кніг”), падзеленых на главы. Адна з самых дакладных версій Муватты ад Ях’і аль-Лейсі налічвае 1942 хадзісы. Гэта адзін з першых зборнікаў хадзісаў, складзены па тэматычных раздзелах.

Му́слім.Асакіруддзі́н Абу́ль-Хусэ́йн Муслім ібн аль-Хаджа́дж аль-Кушайры́ ан-Найсабу́ры (араб. أبو الحسين مسلم بن الحجاج بن مسلم القشيري النيسابوري) (821 – 875) – багаслоў, хадзісазнавец і прававед. Нарадзіўся ў горадзе Нішапу́р (сучасны Іран). Займаўся гандлем і меў дастаткова сродкаў для таго, каб цалкам прысвяціць сябе збіранню хадзісаў, падарожжам па розных гарадах. Наведаў Ірак, Сірыю, Егіпет, Хіджаз. Вучань імама аль-Бухары, Ахмада ібн Ханбаля і інш. Быў настаўнікам у імама Цірмізі, Ібн Хузаймы, Абу Ха́тыма ар-Разі і інш. Склаў каля 20 кніг, большасць з якіх закранаюць навуку аб хадзісах і іх перадатчыках. Ён даследаваў 300 тысяч хадзісаў, з якіх палічыў дакладнымі толькі 12 тысяч. Пасля завяршэння сваёй вучобы асеў у родным горадзе, дзе і пражыў да смерці ў 261 (875) годзе, навучаючы людзей хадзісам. Імам Муслім, верагодна, быў паслядоўнікам шафііцкага ці малікіцкага мазхаба. Напісаны ім зборнік хадзісаў “Сахіх” сведчыць аб тым, што ён больш схіляўся да шафііцкага мазхабу. Імам Муслім вучыўся ў Ахмада ібн Ханбаля, Ібн Абу Шэйбы і інш. (усяго ў 222 выкладчыкаў). Часта наведваў заняткі імама Бухары і сябраваў з ім. Быў настаўнікам Абу Ісы ат-Цірмізі, Ібн Хузаймы і інш. Імам Муслім з’яўляецца аўтарам кніг па фікху і біяграфічных звестках пра багасловаў. Самай вядомай з вядомых нам кніг з’яўляецца зборнік хадзісаў Сахіх Муслім. Аўтар пачаў працу над ім ва ўзросце 29 гадоў у Нішапуры, завяршыў жа яе ён праз 15 гадоў. Сахіх Муслім ўваходзіць у лік шасці самых аўтарытэтных суніцкіх зборнікаў хадзісаў (Кутуб ас-сітта)[56]. Абодва зборы хадзісаў імамаў аль-Бухары і Мусліма разам называюцца “Сахіхэйн” (“два зборы даставерных (хадзісаў)”). Хадзіс, якія прыводзяць у абодвух Сахіхах называюцца “ўзгодненыя» (муттафак алейгі). З 300 тысяч хадзісаў, сабраных Муслімам, толькі каля 4 тысяч былі ўключаныя ім у “Сахіх”. Агульная ж колькасць хадзісаў “Сахіха” перавышае сем з паловай тысяч. Каментары да збора напісалі такія багасловы як імам ан-Нававі, Кадый Іяд і інш.

Наса́і. Абу Абдурахма́н А́хмад ібн Шуа́йб ан-Наса́і (араб. أبو عبد الرحمن أحمد بن شعيب بن النسائي) (829 – 915) – мусульманскі вучоны, адзін з выдатных знаўцаў хадзісаў. Ан-Насаі нарадзіўся ў цяпер неіснуючым горадзе Ніса, які знаходзіўся на захад ад сучаснай сталіцы Туркменіста́на – Ашхаба́да. Другую палову жыцця ан-Насаі правёў у Егіпце, а незадоўга да свайго скону адправіўся ў Палесты́ну. Прычынай ад’езду з Егіпта стала зайздрасць іншых людзей яго шырокім ведам. У Палестыне на яго напала банда фанатыкаў і ён памёр ад атрыманых ран. Самы вялікі яго зборнік хадзісаў – ас-Су́нан аль-Ку́бра (“Вялікія суны”). Аль-Муджтаба (Выбранае) або ас-Сунан ас-Су́гра (Малыя сунны) – зборнік хадзісаў, адабраных са зборніка ас-Сунан аль-Кубра. Вядомы таксама як Сунан ан-Насаі.

Сан’ані. Абд ар-Раззак ас-Сан’ани (араб. عبد الرزاق الصنعاني ) (744 – 826) - еменскі хадзісазнаўца і каментатар Карана. Падарожнічаў у пошуках ведаў па Хіджазе, Леванце і Іраку. Навучаўся ў Ібн Джурайджа, аль-Аузаі, Суф’яна ас-Сауры, Маліка ібн Анаса і іншых. Ад яго перадавалі хадзісы яго шэйх Суф’ян ібн Уяйна, Ахмад ібн Ханбаль, Ісхак ібн Рахавейх, Ях’я ібн Маін і многія іншыя. Ён з’яўляецца аўтарам збора хадзісаў Мусаннаф і тлумачэння да Карану.

Наконт дакладнасці хадзісаў Абд ар-Раззака існавалі рознагалоссі сярод мухаддзісаў: адны кажуць, што ён “падманшчык” (кяззаб), але вядома, што Ахмад ібн Ханбаль, Ях’я ібн Маін і іншыя з пахвалой адгукаліся аб ім.

Суюты. Абуль-Фадль Абдуррахман ібн Абу Бакр ас-Суюты, вядомы як Джалалуддзін ас-Суюты (араб. جلال الدين السيوطي) (1445–1505) – ісламскі багаслоў, муфассір, мухаддзіс. Адзін з найбольш пладавітых аўтараў ўсёй араба-мусульманскай літаратуры ў цэлым. Нарадзіўся ў 1445 годзе ў горадзе ас-Суют (Асьют) у сям’і вядомага каірскага правазнаўцы-шафііта Камалуддзіна ас-Суюты (пам. 1451). Род бацькі меў персідскія карані, яго продкі жылі ў Багдадзе, але ў мамлюкскі перыяд перасяліліся ў Асьют (порт на рацэ Ніл), дзе і памёр яго бацька. Пасля смерці бацькі, апекуном шасцігадовага хлопчыка становіцца шэйх Камалуддзін ібн аль-Хуммам. У восем гадоў юны ас-Суюты вывучыў на памяць Каран, пасля чаго ён вывучыў кнігі па фікху і граматыцы. Фікх і граматыку яму выкладалі некалькі навукоўцаў. У 17 гадоў ас-Суюты атрымлівае дазвол (іджазу) на выкладанне арабскай мовы і ў тым жа годзе ён напісаў сваю першую кнігу. У пошуках ведаў ён пабываў у гарадах Шама, Хіджаза, Емена, Усходняй Афрыкі і Індыі. У апошнія гады жыцця ас-Суюты не выходзіў з дома. Джаназа-намаз па ім здзейснілі ва ўсіх мячэцях Егіпта і мячэці Амеядаў у Дамаску.

У 866 г. ас-Суюты пачаў пісаць уласныя сачыненні і на працягу 12 гадоў ён склаў каля 300 кніг, не лічачы тыя з іх, якія ён знішчыў. Некаторыя біёграфы ас-Суюты прыводзяць больш за 600 назваў яго твораў. Самымі папулярнымі з’яўляюцца Тафсір аль-Джаляляйн і аль-Іткан фі улюм аль-Кур’ан. Тафсір аль-Джаляляйн (“Тлумачэнне двух Джаляляў”) – гэта тлумачэнне Карана, напісанае двума аўтарамі, выкладчыкам Джалалуддзінам ал-Махаллі (не паспеў завяршыць работу) і вучнем Джалалуддзінам ас-Суюты, які скончыў напісанне кнігі за сорак дзён. Тафсір ўключае ў сябе тлумачэнне незразумелых слоў, прычыны спаслання аятов і сур Карана (сабаб ан-нузуль), віды чытання (кыраат) і прыведзены некаторыя карысныя хадзісы.

Табарані. Абуль-Касім Сулейман ібн Ахмад ат-Табарані (араб. أبو القاسم سليمان بن أحمد الطبراني) (873 – 970) – тлумачальнік Карана, ісламскі правазнаўца і хадзісазнаўца. Нарадзіўся ў Цверыі (Палестына), жыў і памёр у Ісфахане. Пачаў навучанне ў 13 год; вучыўся ў вядомых багасловаў свайго часу. Ат-Табарані меў выдатную памяць і ведаў на памяць больш за 3000 хадзісаў з ланцужкамі іх перадатчыкаў. Для збірання і вывучэння хадзісаў шмат падарожнічаў па Сірыі, Іраку, Хіджазі, Емене і Егіпце. Сярод вядомых вучняў Сулеймана ат-Табарани былі Амр ібн Абдуль-Халік аль-Басры і Абу Бакр аль-Баззар. Асноўныя сачыненні – тры зборы хадзісаў: аль-Му’джам аль-Кабір, аль-Муджам аль-Аўсат, аль-Му’джам ас-Сагыр (“Вялікі, сярэдні і малы слоўнікі”).

Хакім. Абу Абдуллах Мухамад ібн Абдуллах аль-Хакім ан-Найсабуры, таксама вядомы як Ібн аль-Баі’ (араб. أبو عبد الله محمد بن عبد الله الحاكم النيسابوري)(933 – 1014) – хафіз, “шэйх мухаддзісаў”, крытык, аўтар зборнікаў хадзісаў і прац па хадзісазнаўстве, прадстаўнік шафііцкага мазхаба. Нарадзіўся ў горадзе Нішапур (араб. Найсабур).

Пачатковае навучанне мусульманскіх навукам аль-Хакім атрымаў у Нішапуры, затым, калі яму споўнілася дваццаць гадоў, адпраўляецца ў зямлі Ірака. Навучаўся у мноства (больш тысячы) шэйхаў у Харасане, Іраку і Мавераннахры. Хакім перадаваў хадзісы ад свайго бацькі, які сустракаўся з Муслімам, Абу Тахір аз-Зіяда і іншых. Ад Хакіма перадавалі хадзісы ад-Даракутні, які быў яго вучнем, Абу Бакр аль-Байхакы, аш-Шыразі і інш. Акрамя збірання і выкладання хадзісаў, Хакім быў таксама кадыем (суддзёй) Нішапура і паслом паміж Буідамі і Саманідамі. Некаторыя улемы ганілі аль-Хакіма за шыізм. Алеадзін з біёграфаў, імам аз-Захабі адхіляе меркаванні аб тым, што ён быў крайнім шыітам, аднак пацвярджае яго сімпатыі да шыізму. Хакіма таксама папракалі ў лёгкім стаўленні да дакладнасці хадзісаў і далі мянушку “мутасагіль” (літар. “палягчальнік”, нядбайла). Сярод яго прац вядомы Тарых Найсабур (“Гісторыя Нішапура”), а таксама аль-Мустадрак ʻаля ас-сахихайн (“Дадатак да двух збораў дакладных хадзісаў (Бухары і Мусліма)”).

Ці́рмізі. Абу Іса Мухамад ібн Іса ат-Цірмізі (араб. أبو عيسى محمد الترمذي) (824 – 892) – выбітны хадзісавед і ісламскі прававед. Прадстаўнік шафііцкага мазхаба. Нарадзіўся ў 824 г. у горадзе Тэрмезе. Атрымліваў адукацыю ў Харасане, Бухары, а таксама вучыўся у прадстаўнікоў ірацкай і хіджазскай ранніх багаслоўскіх школ – так званых “мазхаба меркавання” і “мазхаба хадзіса” (пазней з іх вылучыліся чатыры ўзаконеныя мазхабы). Адрозніваўся выдатнай памяццю і ведаў на памяць дзясяткі тысяч хадзісаў Прарока ﷺ. Яго настаўнікамі былі выдатныя багасловы: аль-Бухары, Муслім і інш. У час сваіх падарожжаў ён сустракаўся з такімі вучонымі, як Ахмад ібн Ханбаль і Абу Дауд.

Абу Іса ат-Цірмізі ўвёў новы падзел хадзісаў, на змену былому падзелу на дакладныя (сахіх) і слабыя (даʼіф). Ён упершыню сфармуляваў і развіў паняцце “хасан” (добры хадзіс, які падмацоўваецца некалькімі слабымі) і “гарыб” (адзіночныя хадзісы).

Самая вядомая праца ат-Цірмізі – зборнік хадзісаў аль-Джамі, або Сунан ат-Цірмізі. У Сунане змяшчаецца амаль 4000 хадзісаў. Хадзісы ў ім падзелены самім аўтарам на сахіх (дакладныя), хасан (добрыя) і даʼіф (слабыя), а таксама па тэматычных раздзелах.

Змест

Прадмова перакладчыка. 2

Сорак хадзісаў. 16

Прычына стварэння вершаў. 17

I 21

ІІ 22

ІІІ 23

IV.. 24

V.. 25

VІ 26

VІІ 27

VІІІ 28

ІХ. 29

Х. 30

ХІ 31

ХІІ 32

ХІІІ 33

ХІV.. 34

ХV.. 35

ХVI 36

ХVII 37

ХVIII 38

ХІХ. 39

ХХ. 40

ХХІ 41

ХХІІ 42

ХХІІІ 43

ХХІV.. 44

ХХV.. 45

ХХVI 46

ХХVII 47

ХХVIII 48

ХХIX. 49

ХХХ. 50

ХХХІ 51

ХХХІІ 52

ХХХІІІ 53

ХХХІV.. 54

ХХХV.. 55

ХХХVI 56

ХХХVII 57

ХХХVIII 58

ХХХIX. 59

XL. 60

Канец кнігі 61

Кароткія звесткі пра імамаў, ад якіх дайшлі хадзісы з гэтай кнігі 63

Пераклаў Давыд Радкевіч у горадзе Ашмяны, у 2014/15 гг.

(1435/36 па хіджры)

Кароткія звесткі пра імамаў, ад якіх дайшлі хадзісы з гэтай кнігі - student2.ru

Кароткія звесткі пра імамаў, ад якіх дайшлі хадзісы з гэтай кнігі - student2.ru

[1] Ханафіты – прыхільнікі адной з чатырох узаконеных багаслоўска-прававых школ (мазхабаў), паслядоўнікі навуковай метадалогіі імама Абу Ханіфы і яго вучняў. Большасць мусульман Беларусі, Літвы і Польшчы гістарычна належаць менавіта да яго.

[2] Суфізм (ар. тасавуф) – навука, якая мае мэтай духоўнае выхаванне і самаўдасканаленне верніка, фарміраванне гармоніі чалавека з Богам, з іншымі людзьмі і з самім сабой. Суфіямі лічацца Сахль ат-Тустары, Зу-Нун аль-Місры, Джунайд аль-Багдадзі, Харыс аль-Мухасібі, Абуль-Касім аль-Кушайры, Абу Усман аль-Магрыбі, Фудайль б. Іяд, Абу Абдурахман ас-Суламі, Абдуль-Кадыр аль-Джыляні і інш. Вядомы мухаддзіс ан-Нававі у сваёй кнізе пра суфізм “Макасіду ат-тасаввуф” (Мэты суфізму) піша, што асновай суфізму з’яўляюцца наступныя пяць аспектаў: боязь перад Алахам ў таемным і відавочным, шлях Суны Прарока ﷺ на словах і справах, адсутнасць спадзяванняў на людзей (надзея толькі на Алаха), задаволенасць Алахам ў малым і вялікім, зварот да Пана Бога ў радасці і ў горы.

[3] Матурыдзізм/ашарызм – перакананні першых пакаленняў мусульман, якія адрадзілі і ўдакладнілі рыцыянальнымі довадамі незалежна адзін ад аднаго вучоныя, якія жылі ў першыя тры вякі ісламу: багаслоў Абу Мансур аль-Матурыдзі (памёр у 944 г.), які выкарыстаў не толькі Каран і Суну, але і довады розуму ў спрэчках з сектамі мутазілітаў і джахмітаў; а таксама Абуль-Хасан аль-Аш’ары (874-935), які здолеў перамагчы мутазілітаў. Абодва – прадстаўнікі асноўнага напрамку мусульманскай тэалогіі (суніцкага каляма). Ашарызм атрымаў распаўсюд пераважна ў асяроддзі шафіітаў і малікітаў, а матурыдзізм – сярод ханафітаў. Цюркскія народы здаўна трымаліся ханафіцкага мазхаба ў фікху і перакананняў прыхільнікаў Суны і згоды, імама Матурыдзі ў перакананнях.

[4] - ар. “صَلَّى الله عَلَيهِ وَ سَلَّمَ”, “с́алля Лла́гу ‘але́йгі ўа сэ́ллям”, “хай дабраславіць яго Алах (Пан Бог) і прывітае”, альбо “мір і ласка яму ад Алаха”, арабская лігатура, якая азначае формулу ўслаўлення Прарока Мухамада. Дазволена гаварыць пра выдатных мужчын “наш пан” (рус. наш господін, ар. sayyiduna), а пра жанчын – “наша пані”.

[5] Слабы хадзіс – хадзіс, які па дакладнасці саступае аўтэнтычнаму. Тым не менш, паводле многіх тэолагаў, мусульманскіх вучоных, не забараняецца абапірацца слабы хадзіс, калі ён заахвочвае да добрай, богаўгоднай справы. Гэта кніга – ясны доказ гэтай высновы.

[6] Уле́мы (араб. علماء‎‎ — уляма́, «знаўцы, вучоныя»; адз. л. — араб. عالم‎‎ — а́лім), ці алімы — зборная назва прызнаных і аўтарытэтных знаўцаў тэарэтычных і практычных старон ісламу.

[7] Хадзіс (араб. الحديث) – паданне пра словы і дзеянні прарока Мухамада, што закранае разнастайныя рэлігійна-прававыя бакі жыцця мусульманскай абшчыны. Хадзісам лічыцца выслоўе (каўль), ухваленне (такрыр), выява (ўасфі) або дзеянне (фі’ль) прарока Мухамада, якія разам утвараюць Суну, якая з'яўляецца аўтарытэтнай для ўсіх мусульман і складае адну з асноў шарыяту. Хадзісы перадавалі паплечнікі прарока.

[8] Алі ібн Абу Таліб – выдатны паплечнік Прарока, яго стрыечны брат і зяць, які прыняў іслам у дзяцінстве і стаў першым дзіцём-мусульманіам, чацвёрты праведны халіф. Быў забіты харыджытам – прадстаўніком ранняга ісламскага экстрэмізму, рэлігійным фанатыкам.

[9] Такое меркаванне бытуе ў многіх мусульманскіх народаў, хоць і не мае падставы ў Каране і Сунне. Правазнаўцы рэкамендуюць не прыўрочваць памінальную вячэру (маджліс) строга да гэтай даты, хоць сама практыка збірацца, каб чытаць Каран, частаваць людзей і прыгадваць добрыя ўчынкі нябожчыка мае сваю карысць і можа прынесці ўзнагароду ад Бога, калі будзе шчырым і без парушэнняў шарыяцкіх нормаў. Зразумела, што ператварэнне вячэраў у гулянкі з алкагольнымі напоямі, пустапарожнімі гутаркамі, змяшаннем мужчын і жанчын у адзін натоўп не спрыяе росту духоўнасці і веры, а наадварот, можа стаць прывесці да граху і гневу Божага. Таму добрыя намеры павінны мець і добрае ўвасабленне. Таму, будуць гэта вячэры на сорак дзён ці сорак два дні, на гадавіну ці яшчэ на колькі часу – не мае асаблівага значэння. Важны змест мерапрыемства.

[10] Джамі, Абдурахман Нурыддзін ібн Ахмад (1414 – 1492) – персідскі і таджыкскі пісьменнік і вучоны. Настаўнік і сябар Алішэра Наваі.

[11] Сахіх Муслім, 1/77. Звычайная для ісламскай традыцыі форма паведамлення пра хадзіс – калі згадваецца кніга, яе аўтар, а потым нумар хадзіса ў ёй. У дадзеным выпадку хадзіс прывёў ісламскі тэолаг, хадзісазнаўца і правазнаўца Асакіруддзін Абу́ль-Хусе́йн Му́слім ібн аль-Хаджа́дж ан-Найсабу́ры, больш вядомы як імам Муслім (араб. إمام مسلم‎) пад нумарам 77 у першай кнізе (раздзеле) свайго зборніку хадзісаў “Аль-Муснаду-с-сахіх бі-наклі-ль-ʻадлі” (المسند الصحيح بنقل العدل), вядомым пад кароткай назвай “Сахіх”. Падрабязней пра хадзісазнаўцаў гл. раздзел “Кароткія звесткі пра імамаў” у канцы дадзенай кнігі.

Арыгінал тэксту: عَنْ أَنَسٍ رضي اللّهُ عنه عَنِ النَّبِيِّ ﷺ قَالَ: «لَا يُؤْمِنُ أَحَدُكُمْ حَتَّى يُحِبَّ لِأَخِيهِ مَا يُحِبُّ لِنَفْسِهِ». مُتَّفَقٌ عَلَيْهِ.

(«Ад Анаса, хай будзе задаволены ім Аллаг перадаецца, што Прарок, мір яму і ласка Божая, сказаў: не паверыць належным чынам ніводзін з вас, пакуль не пажадае брату тое, што міла і яму. Хадзіс узгоднены» (г.зн. прыводзіцца дзвюма імамамі – Муслімам і Бухары). Разныя варыянты перакладу азначаюць рознасць тлумачэння зместу словаў Прарока ﷺ.

[12] Джамі ат-Цірмізі, 37/2713. عَنْ مُعَاذِ بْنِ أَنَسٍ رضي اللّهُ عنه، قَالَ: قَالَ رَسُولُ اللهِ ﷺ: «مَنْ أَعْطَى لِلهِ، وَمَنَعَ لِلهِ، وَأَحَبَّ لِلهِ، وَأَبْغَضَ لِلهِ فَقَدِ اسْتَكْمَلَ إِيمَانَهُ». رَوَاهُ التِّرْمِذِيُّ وَالْحَاكِمُ وَأَحْمَدُ. Ад Муаза б. (“бін”, сына) Анаса, хай будзе задаволены ім Аллаг, паведамляецца, што Пасол Божы ﷺ сказаў: “Хто дорыць і забараняе дзеля Аллага, любіць і ненавідзіць дзеля Яго, і хто жэніцца дзеля Яго, той удасканаліў сваю веру”. Перадаюць імамы Цірмізі, аль-Хакім і Ахмад”. Слова “перадаюць” (ці “паведамляюць”) значыць, што у зборы гэтых імамаў змяшчаюць дадзены хадзіс.

[13] Сахіх Муслім, 1/69. عَنْ عَبْدِ اللهِ بْنِ عَمْرٍو رَضِيَ اللهُ عَنْهُمَا، عَنِ النَّبِيِّ ﷺ قَالَ: «الْمُسْلِمُ مَنْ سَلِمَ الْمُسْلِمُونَ مِنْ لِسَانِهِ وَيَدِهِ». مُتَّفَقٌ عَلَيْهِ. Ад Абдулы б. Амра, хай будзе Аллаг задаволены ім і яго бацькам, перадаецца, што Прарок ﷺ сказаў: “Мусульманін той, ад языка і рук якога засцярожаны [іншыя] мусульмане”. Узгоднены хадзіс

[14] Джамі Цірмізі, 27/68 (1962); Адаб Бухары 1/282. عَنْ أَبِي سَعِيدٍ الْخُدْرِيِّ رضي اللّهُ عنه، عَنِ النَّبِيِّ ﷺ قَالَ: «خِصْلَتَانِ لَا يَجْتَمِعَانِ فِي مُؤْمِنٍ: الْبُخْلُ، وَسُوءُ الْخُلُقِ». رَوَاهُ أَبُو دَاوُدَ وَالتِّرْمِذِيُّ وَابْنُ مَاجَهْ وَالْبُخَارِيُّ فِي الْأَدَبِ. “Ад Абу Саіда аль-Худры, хай будзе задаволены ім Аллаг, паведамляецца, што Прарок ﷺ сказаў: “Дзве якасці не збяруцца ў верніку: скупасць і кепскі нораў”. Перадалі імамы Абу Давуд, Цірмізі, Ібн Маджа, а імам Бухары прывёў у кнізе “Адабуль-муфрад”.

[15] Сахіх Муслім, 12/149 (1047 a); Джамі ат-Цірмізі 36/36 (2339); Сунан Ібн Маджа, 37/4375. عَنْ أَنَسِ بْنِ مَالِكٍ رضي اللّهُ عنه قَالَ: قَالَ رَسُولُ اللهِ ﷺ: «يَهْرَمُ ابْنُ آدَمَ وَتَبْقَى مِنْهُ اثْنَتَانِ: الْحِرْصُ، وَطُولُ الْأَمَلِ». رَوَاهُ الْبَيْهَقِيُّ. “Анас б. Малік, хай будзе задаволены ім Аллаг, паведамляе: “Пасол Божы ﷺ сказаў: “Чалавек старэе, але ў яго маладзеюць дзве рысы характару: скнарлівасць і доўгія спадзяванні”. Хадзіс перадае аль-Байхакы.

[16] Джамі ат-Цірмізі, (1955) 27/61. عَنْ أَبِي هُرَيْرَةَ رضي اللّهُ عنه قَالَ: قَالَ رَسُولُ اللهِ ﷺ: «مَنْ لَمْ يَشْكُرِ النَّاسَ لَمْ يَشْكُرِ اللهَ عَزَّ وَجَلَّ». رَوَاهُ التِّرْمِذِيُّ وَأَحْمَدُ وَالْبَيْهَقِيُّ. “Ад Абу Хурайры перадаецца, што Пасол Божы ﷺ сказаў: “Хто няўдзячны людзям, няўдзячны і Аллагу”. Перадалі Цірмізі, Ахмад і Байхакы.

[17] Муслім, 2319а (43/88), 5737. عَنْ جَرِيرٍ رضي اللّهُ عنه قَالَ: سَمِعْتُ رَسُولَ اللهِ ﷺ يَقُولُ: «مَنْ لَمْ يَرْحَمِ النَّاسَ لَمْ يَرْحَمْهُ اللهُ عَزَّ وَجَلَّ». رَوَاهُ أَحْمَدُ وَالطَّبَرَانِيُّ. Джабір сказаў: “Я чуў, як Пасланец Божы сказаў: “Хто не літасцівы да людзей, да тога не будзе літасцівы Бог” (перадалі Ахмад і ат-Табарані).

[18] Джамі ат-Цірмізі, 2322 (36/19), Ібн Маджа, 37/4251. عَنْ أَبِي هُرَيْرَةَ رضي اللّهُ عنه قَالَ: سَمِعْتُ رَسُولَ اللهِ ﷺ يَقُولُ: «أَلَا إِنَّ الدُّنْيَا مَلْعُونَةٌ مَلْعُونٌ مَا فِيهَا إِلَّا ذِكْرَ اللهِ». رَوَاهُ التِّرْمِذِيُّ وَابْنُ مَاجَهْ وَالدَّارِمِيُّ. Ад Абу Хурайры паведамляецца, што Пасол Божы ﷺ сказаў: “Адрынута сегасветнае жыццё і ўсё, што ў ім, акрамя памінання імя Аллага Ўзвышняга” (паведамілі Цірмізі, Ібн Маджа і ад-Дарымі).

[19] Цірмізі, 2375 (36/72). عَنْ أَبِي هُرَيْرَةَ رضي اللّهُ عنه قَالَ: قَالَ رَسُولُ اللهِ ﷺ: «لُعِنَ عَبْدُ الدِّينَارِ، لُعِنَ عَبْدُ الدِّرْهَمِ». رَوَاهُ التِّرْمِذِيُّ. Ад Абу Хурайры перадаецца, што Пасол Божы ﷺ сказаў: “Выклятыя [Богам] рабы дзінара і дырхема” (перадаў Цірмізі).

[20] Арыгінал: عَنْ خَالِدِ بْنِ الْوَلِيدِ رضي اللّهُ عنه قَالَ: جَاءَ رَجُلٌ إِلَى النَّبِيِّ ﷺ فَقَالَ: أُحِبُّ أَنْ يُوَسَّعَ عَلَيَّ فِي الرِّزْقِ، قَالَ: «دُمْ عَلَى الطَّهَارَةِ يُوَسَّعْ عَلَيْكَ فِي الرِّزْقِ». أَخْرَجَهُ السُّيُوطِيُّ. Ад Халіда б. аль-Валіда перадаецца: “Завітаў чалавек да Прарока ﷺ і сказаў: “Я хачу павялічыць нечым сваю долю”, і адказаў яму Прарок: “Рух падчас ўмывання павялічвае тваю долю”. (Хадзіс прывёў імам ас-Суюты)

[21] Бухары, 6133 (78/160); Абу Давуд, 4862 (43/90); Ібн Маджа, 3983 (36/58); Муслім, 2998 a, b (55/81). عَنْ أَبِي هُرَيْرَةَ رضي اللّهُ عنه، عَنِ النَّبِيِّ ﷺ أَنَّهُ قَالَ: «لَا يُلْدَغُ الْمُؤْمِنُ مِنْ جُحْرٍ وَاحِدٍ مَرَّتَيْنِ». مُتَّفَقٌ عَلَيْهِ. Ад Абу Хурайры паведамляецца, што Прарок ﷺ сказаў: “Верніка не ўджаляць з адной нары двойчы” (хадзіс узгоднены).

[22] Дадзены хадзіс не згадваецца ў зборах ранніх хадзісазнаўцаў. Яго поўны тэкст выглядае так:

عَنْ عَلِيٍّ وَعَبْدِ اللهِ بْنِ مَسْعُودٍ رَضِيَ اللهُ عَنْهُمَا: أَنَّ النَّبِيَّ ﷺ قَالَ: «الْعِدَةُ دَيْنٌ». رَوَاهُ الدَّيْلَمِيُّ وَالطَّبَرَانِيُّ وَابْنُ عَسَاكِرَ.

“Ад Алі і Абдулы б. Мас’уда перадаецца, што Прарок ﷺ сказаў: “Абяцанне – доўг”. Хадзіс перадалі Дэйлемі, ат-Табарані і Ібн Асакір.

[23] Абу Давуд, 4869 (43/97). عَنْ جَابِرِ بْنِ عَبْدِ اللهِ رَضِيَ اللهُ عَنْهُمَا قَالَ: قَالَ رَسُولُ اللهِ ﷺ: «الْمَجَالِسُ بِالْأَمَانَةِ». رَوَاهُ أَبُو دَاوُدَ وَأَحْمَدُ وَالْبَيْهَقِيُّ. Ад Джабіра б. Абдулы, хай будзе задаволены Аллаг ім і яго бацькам, паведамляецца, што Пасол Божы сказаў: “Любы сход мае перадумовай дабранадзейнасць (канфідэнцыяльнасць)”. Паведамілі Абу Давуд, Ахмад і Байхакы.

Поўны тэкст у “Сунане” Абу Давуда выглядае так: "‏ الْمَجَالِسُ بِالأَمَانَةِ إِلاَّ ثَلاَثَةَ مَجَالِسَ سَفْكُ دَمٍ حَرَامٍ أَوْ فَرْجٌ حَرَامٌ أَوِ اقْتِطَاعُ مَالٍ بِغَيْرِ حَقٍّ ‏"‏ ‏.‏. “Любы сход мае перадумовай дабранадзейнасць, акрамя трох: тых, мэтай якіх будзе праліццё крыві, учыненне пярэлюбу ці захоп чужой маёмасці”.

[24] Абу Давуд, 5128 (43/356); Ібн Маджа, 3745 (33/90); Цірмізі, 3054.

عَنْ أَبِي هُرَيْرَةَ رضي اللّهُ عنه قَالَ: قَالَ رَسُولُ اللهِ ﷺ: «الْمُسْتَشَارُ مُؤْتَمَنٌ». رَوَاهُ التِّرْمِذِيُّ وَالنَّسَائِيُّ وَالْحَاكِمُ.
Ад Абу Хурайры паведамляецца, што Пасол Божы сказаў: “Дарадца – давераная [асоба]”. Паведамілі Цірмізі, ан-Насаі і аль-Хакім.

[25] Арыгінал:

عَنِ ابْنِ عُمَرَ رَضِيَ اللهُ عَنْهُمَا قَالَ: قَالَ رَسُولُ اللهِ ﷺ: «السَّمَاحُ رَبَاحٌ». رَوَاهُ الْقُضَاعِيُّ بِهَذَا وَالدَّيْلَمِيُّ عَنْ أَبِي هُرَيْرَةَ رضي اللّهُ عنه.

“Ад Ібн Умара, хай будзе задаволены Аллаг ім і яго айцом, паведамляецца, што Пасол Божы ﷺ сказаў: “Выйграе велікадушны”. Хадзіс паведаміў аль-Куда’і у такім выглядзе, а таксама ад-Дэйлемі ад Абу Хурайры.

[26] Арыгінал: عَنْ مَالِكِ بْنِ يُخَامِرَ رضي اللّهُ عنه قَالَ: قَالَ رَسُولُ اللهِ ﷺ: «الدَّيْنُ شَيْنُ الدِّينِ». رَوَاهُ السُّيُوطِيُّ فِي «الْجَامِعِ الصَّغِيرِ». وَأَبُو النُّعَيْمِ عَنْ مَالِكِ بْنِ يُخَامِرَ وَالْقُضَاعِيُّ عَنْ مُعَاذٍ رضي اللّهُ عنه. “Малік, сын Юхаміра, хай будзе задаволены ім Аллаг, перадаў словы Пасла Божага ﷺ: “Пазыка – загана веры”. Выслоўе прыводзяць ас-Суюты у зборы “Джамі’ ас-сагыр”, Абу Ну’айм ад Маліка б. Юхаміра і аль-Куда’і ад Му’аза, хай будзе задаволены ім Аллаг

[27] Арыгінал: عَنْ جَابِرٍ رضي اللّهُ عنه قَالَ: قَالَ رَسُولُ اللهِ ﷺ: «الْقَنَاعَةُ مَالٌ لَا يَنْفَدُ». رَوَاهُ الطَّبَرَانِيُّ وَالسُّيُوطِيُّ. Ад Джабіра, хай будзе задаволены ім Аллаг, ад Пасланца Божага ﷺ перадаюцца словы: “Задаволенасць тым што ёсць, не змяншаецца”. Паведамляюць ат-Табарані і ас-Суюты.

[28] Арыгінал: عَنْ عُثْمَانَ بْنِ عَفَّانَ رضي اللّهُ عنه قَالَ: قَالَ رَسُولُ اللهِ ﷺ: «نَوْمُ الصُّبْحَةُ تَمْنَعُ الرِّزْقَ». رَوَاهُ أَحْمَدُ وَالْبَيْهَقِيُّ. Ад Усмана б. Афана, хай будзе задаволены ім Аллаг, ад Пасланца Божага ﷺ, паведамляецца: “Ранішні сон перашкаджае [прыдбанню лепшай] долі”. Перадалі імамы Ахмад і аль-Байхакы.

[29] Арыгінал: عَنْ عَلِيٍّ رضي اللّهُ عنه، عَنِ النَّبِيِّ ﷺ قَالَ: «وَآفَةُ السَّمَاحَةِ الْمَنُّ». رَوَاهُ الطَّبَرَانِيُّ وَالدَّيْلَمِيُّ. Ад ʻАлі, хай будзе задаволены ім Аллаг, паведамляецца, што Прарок ﷺ сказаў: “Пагібель шчодрасці – ад папрока”. Паведамілі ат-Табарані і ад-Дэйлемі.

[30] Сахіх Муслім, 2645a (46/4; 33/6393); Сунан Ібн Маджа, т. 1, 1/46 (1/48). Арыгінал:

عَنْ عَبْدِ اللهِ بْنِ مَسْعُودٍ رضي اللّهُ عنه قَالَ: قَالَ رَسُولُ اللهِ ﷺ: «السَّعِيدُ مَنْ وُعِظَ بِغَيْرِهِ». رَوَاهُ ابْنُ مَاجَهْ وَالْقُضَاعِيُّ مَرْفُوعًا وَأَمَّا مُسْلِمٌ وَابْنُ حِبَّانَ رَوَيَاهُ مَوْقُوفًا. Ад Абдулы б. Масʼуда, хай будзе задаволены ім Аллаг, паведамляецца: “Пасол Божы ﷺ сказаў: “Шчасны той, хто вучыцца ад іншых”. Перадалі Ібн Маджа і аль-Кудаʼі, як хадзіс-марфу́’ (у якасці словаў Пророка ﷺ), а імамы Муслім і Ібн Хіббан перадаюць яго, як хадзіс-маўку́ф (як словы паплечніка Прарока).

[31] Сунан Абу Давуд, 4992 (43/220; 42/4974); Сахіх Муслім, прадмова (мукаддзіма), перадае Хафс б. Асым.

عَنْ أَبِي هُرَيْرَةَ رضي اللّهُ عنه قَالَ: قَالَ رَسُولُ اللهِ ﷺ: «كَفَى بِالْمَرْءِ إِثْمًا أَنْ يُحَدِّثَ بِكُلِّ مَا سَمِعَ». رَوَاهُ أَبُو دَاوُدَ وَابْنُ حِبَّانَ .

Ад Абу Хурайры паведамляецца: “Сказаў Пасол Божы ﷺ: “Проста паўтарыць чуткі – ужо грэх”. Перадаюць Абу Давуд і Ібн Хіббан.

[32] Арыгінал: عَنْ عَمَّارِ بْنِ يَاسِرٍ رَضِيَ اللهُ عَنْهُمَا، قَالَ: كَانَ النَّبِيُّ ﷺ يَقُولُ: «كَفَى بِالْمَوْتِ وَاعِظًا». رَوَاهُ الْبَيْهَقِيُّ وَالطَّبَرَانِيُّ. Ад Аммара б. Ясіра, хай будзе задаволены Аллаг ім і яго бацькам, паведамляецца: «Дастаткова смерці, як настаўніка». Перадалі аль-Байхакы і ат-Табарані.

[33] Арыгінал: عَنْ جَابِرٍ رضي اللّهُ عنه قَالَ: قَالَ رَسُولُ اللهِ ﷺ: «خَيْرُ النَّاسِ أَنْفَعُهُمْ لِلنَّاسِ». رَوَاهُ الْبَيْهَقِيُّ وَالدَّارَقُطْنِيُّ. Ад Джабіра, хай будзе задаволены ім Аллаг, паведамляецца: «Пасол Божы ﷺ сказаў: «Лепшыя з людзей – найкарыснейшыя іншым людзям». Паведамілі аль-Байхакы і ад-Даракутні.

[34] Арыгінал: عَنْ أَبِي هُرَيْرَةَ رضي اللّهُ عنه قَالَ: قَالَ رَسُولُ اللهِ ﷺ: «إِنَّ اللهَ يُحِبُّ السَّهْلَ الطَّلِقَ». رَوَاهُ الْبَيْهَقِيُّ وَالدَّيْلَمِيُّ. Ад Абу Хурайры паведамляецца, што Пасол Божы ﷺ сказаў: «Папраўдзе, Аллаг любіць простыя зносіны» (без лішніх цырымоній). Перадалі аль-Байхакы і ад-Дэйлямі.

[35] Муватта Маліка, 47/16; 47/1651.

عَنْ أَبِي هُرَيْرَةَ رضي اللّهُ عنه، عَنِ النَّبِيِّ ﷺ يَقُولُ: «تَهَادَوْا تَحَابُّوا». رَو¡

Наши рекомендации