Курс, 1,3 семестр 2011/2012 навучальны год
ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНУ
ПА КУРСУ “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”
Для студэнтаў матэматычнага факультэта.
курс, 1,3 семестр 2011/2012 навучальны год
1. Беларускія землі ў каменным веку. Засяленне тэрыторыі Беларусі чалавекам.
2. Насельніцтва Беларусі ў бронзавым і раннім жалезным вяках: этнічны склад, грамадскі лад, асаблівасці гаспадарчага развіцця і культуры.
3. Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне супольнасцей крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Праблема “старажытнарускай народнасці”.
4. Узнікненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства ў ІХ-ХІ стст.
5. Палітычная гісторыя Тураўскага княства. Землі Пабужжа, Пасожжа і Верхняга Панямоння ў ІХ-ХІ стст.
6. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба супраць крыжакоў і мангола-татар у першай палове ХІІІ ст.
7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у ІХ – ХІІІ стст. Гарады.
8. Рэлігія і культура беларускіх земляў у ІХ – ХІІІ стст. Дзейнасць асветнікаў.
9. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Дзяржаўная палітыка вялікіх князёў літоўскіх (сярэдзіна ХІІІ – 70-я гг. ХІV стст.).
10. ВКЛ у 70-я гг. XIV ст. – першай палове ХVІ ст. Унутраная і знешняя палітыка.
11. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба ВКЛ за самастойнасць.
12. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Пспалітай у другой палове ХVІ – XVII стст. Унутраная і знешняя палітыка.
13. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у канцы XVII – першай палове XVIII стст. Паўночная вайна 1700 – 1721 гг.
14. Спробы рэформ у другой паловы XVIII ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.
15. Дзяржаўны лад, органы кіравання, судовая сістэма і войска ВКЛ.
16. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ ў XIV – XVIІІ стст.
17. Царква і рэлігія ў Вялікім княстве Літоўскім. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўная унія.
18. Культура Беларусі ХІV – пачатку ХVІІ ст. Асаблівасці Адраджэння ў Беларусі.
19. Развіццё культуры Беларусі ў ХVІІ – XVIІІ стст. Барока. Асветніцтва.
20. Фарміраванне беларускай народнасці. Этнічныя меншасці ў Беларусі.
21. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стст.: адміністратыўна-тэрытарыяльны падзел, сацыяльная і канфесійная палітыка.
22. Вайна 1812 г. у Беларусі.
23. Грамадска-палітычны рух у першай палове ХІХ ст. Паўстанне 1830-1831 гг. Змены ў палітыцы самадзяржаўя.
24. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове ХІХ ст. Рэформы П.Кісялёва.
25. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60 – 80-х гг. ХІХ ст. ў Беларусі. Контррэформы.
26. Паўстанне 1863—1964 гг. у Беларусі. Дзейнасць К.Каліноўскага.
27. Грамадска-палітычны рух у другой палове ХІХ – пачатку ХХ стст. Дзейнасць народніцкіх і сацыял-дэмакратычных арганізацый. Узнікненне палітычных партый.
28. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. у Беларусі. Трэццячэрвеньская палітычная сістэма.
29. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове ХІХ – пачатку ХХ стст. Сталыпінская аграрная рэформа.
30. Культура на Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ стст.
31. Фарміраванне беларускай нацыі.
32. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
33. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Беларусь у лютым – кастрычніку 1917 г.
34. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Усталяванне савецкай улады ў Беларусі.
35. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) Абвяшчэнне БНР.
36. Утварэнне ССРБ і ЛітБел ССР. Савецка-польская вайна. Другое абвяшчэнне ССРБ.
37. Сацыяльна-эканамічнае жыццё Беларусі ў часы “ваеннага камунізму” і НЭПу.
38. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1920-я гг. ХХ ст. Удзел БССР у стварэнні СССР. Узбуйненні тэрыторыі рэспублікі. Палітыка беларусізацыі.
39. Грамадска-палітычнае жыццё ў канцы 1920-х – 1930-х. Усталяванне таталітарнага рэжыму.
40. Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў БССР.
41. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921 – 1939 гг.). Уз’яднанне з БССР.
42. Культура Беларусі ў 1920-я – 1930-я гг.
43. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
44. Акупацыйны рэжым у Беларусі ў 1941 – 1944 гг.
45. Партызанскі і падпольны рух у Беларусі ў 1941-1944 гг.
46. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Завяршэнне Вялікай Айчыннай вайны.
47. БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
48. Утварэнне ААН. БССР на міжнароднай арэне ў сярэдзіне 1940-х – 1980-х гг.
49. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
50. Сацыяльна-эканамічнае жыццё БССР у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
51. Культура, навука, адукацыя БССР у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
52. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту БССР. Станаўленне незалежнай Рэспублікі Беларусь.
53. Унутрыпалітычнае жыццё Беларусі ў постсавецкі час. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
54. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь.
55. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.
56. Культура, навука, адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь.
Заг. кафедры гісторыі Беларусі В.У.Акуневіч