Від занятку: лекцыя з элементамі дыялогу
Агульныя пытанні краязнаўчай дзейнасці
Бібліятэк
вучэбна-метадычныя матэрыялы
тэарэтычнага занятку № 2
для навучэнцаў дзеннага адзялення 3 курса,
навучаючыхся па спецыяльнасці 2-23 01 31
«Бібліятэказнаўства і бібліяграфія»
Могилев 2016 навучальны год
Складальнік: Рапінчук К.М., выкладчык установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А.С. Пушкіна»
Рецензент: Салопонова С.Л., загадчык цыклавой камісіі спецыяльных дысцыплін установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А.С. Пушкіна»
Агульныя пытанні краязнаўчай дзейнасці бібліятэк: вучэбна –метадычныя матэрыялы тэарэтычнага занятку № 2 для навучэнцаў дзеннага адзялення 3 курса,навучаючыхся па спецыяльнасці 2-23 01 31
Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» / склад. Рапінчук К.М.- Магілёў,2016
Вучэбна-метадычныя матэрыялы тэарэтычнага занятку па тэме 1.1. «Агульныя пытанні краязнаўчай дзейнасці бібліятэк” уключаюць тлумачальную запіску прыкладны план тэарэтычнага занятку, матэрыялы лекцыі, спісак крыніц па тэме, пытанні для самакантрол
Змест
Тлумачальная запіска. 4
Прыкладны план урока. 5
План лекцыі: 8
Пытанні для самакантролю.. 13
Тлумачальная запіска
Тэма 1.1 “Агульныя пытанні краязнаўчай дзейнасці бібліятэк” з’яўляецца першай тэмай раздзелу 1 “Асновы тэорыі і арганізацыі краязнаўчай дзейнасці бібліятэк” і складзена на аснове тыпавой праграммы па дысцыпліне.
Мэта вывучэння тэмы: вывучэнне навучэнцамі тэарэтыка-метадалагічных пытанняў бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства .
Змест вучэбнай праграмы:Паняцці «краязнаўства», «край», «рэгіен», «краязнаўчы дакумент», «краязнаўчая бібліяграфія». Сутнасць і структура краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. Формы арганізацыі краязнаўства. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк. Асноўныя задачы бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства
Прыкладны план урока
Установа адукацыі
«Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А.С. Пушкіна»
Цыклавая камісія спецыяльных дысцыплін
Дысцыпліна «Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства»
ПЛАН ТЭАРЭТЫЧНАГА ЗАНЯТКУ
Тэма: “Агульныя пытанні краязнаўчай дзейнасці бібліятэк”
Тып занятку: урок фарміравання новых ведаў
Від занятку: лекцыя з элементамі дыялогу
Мэты занятку: Даць уяўленне аб паняццях «краязнаўства», «край», «рэгіен», «краязнаўчы дакумент», «краязнаўчая бібліяграфія», формах арганізацыі краязнаўства.Сфарміраваць веды аб краязнаўчай дзейнасці бібліятэк, асноўных задачах бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства.
НМЗ: КТП, вучэбная праграма, план занятку
ВМЗ: журнал вучэбных заняткаў группы, матэрыялы лекцыі, пытанні для самакантролю
ТСЗ: вучэбная дошка
Этапы урока:
Этап урока | Змест дзейнасці выкладчыка | Змест дзейнасці навучэнцаў |
Актуалізацыя увагі навучэнцаў | Прывітанне навучэнцаў. Фіксуе адсутнічаючых. Псіхалагічная адаптацыя навучэнцаў к занятку | Прывітаюць выкладчыка уставаннем, даклад дзяжурнага аб адсутнічаючых, Настраіваюцца на работу |
Паведамленне тэмы занятку і мэт калектыўнай і індывідуальнай дзейнасці | Паведамляе тэму і мэты занятку. Паведамляе план лекцыі | Запісваюць тэму і мэты занятку у канспекце |
Паведамленне новага матэрыялу. Фарміраванне новых ведаў. | Паведамляе новы матэрыял згодна плану лекцыі. Выкарыстоўвае метад дыялога | Уважліва слухаюць, вядуць канспект, удзельнічаюць у дыялогу |
Першаснае замацаванне новага матэрыялу | Праводзіць франтальнае апытанне, стварае умовы для самакантролю ведаў | Адказваюць на пытанні, здзяйсняюць самакантроль ведаў |
Падвядзенне вынікаў урока | Падводзіць вынікі урока і дасягнутых мэт | Уважліва слухаюць. Карэктыруюць сваю дзейнасць |
Характарыстыка хатняга задання | Паведамляе хатняе заданне | Запісваюць змест хатняга задання.задаюць пытанні |
· Улічваючы,что практычныя і лекцыйныя заняткі па тэме прахозяць у адзін дзень, то рэфлексія вучэбнага занятку праводзіцца у канцы вучэбнага дню
План лекцыі:
1.Паняцці «краязнаўства», «край», «рэгіен», «краязнаўчы дакумент», «краязнаўчая бібліяграфія».
2.Сутнасць і структура краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. Формы арганізацыі краязнаўства.
3. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк. Асноўныя задачы бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства
Сёння краязнаўства знаходзіцца на ўздыме, які абумоўлены адраджэннем беларускай гісторыі, культуры, мовы, узрастаннем цікавасці да мінулага, сваіх каранёў, да пазнання "малой Радзімы". Уздым нацыянальнай самастойнасці, узнікненне шматлікіх краязнаўчых таварыстваў, стварэнне новых этнаграфічных, краязнаўчых, мемарыяльных музеяў і актывізацыя тых, што ўжо існуюць, пашырэнне кола клубаў, гасцёўняў, гурткоў — усе гэта стварае ўмовы для актывізацыі краязнаўства на Беларусі. Грамадскія патрэбы ў краязнаўчай інфармацыі задавальняюць не толькі архівы і музеі, але і бібліятэкі — найбольш даступныя сацыяльныя інстытуты. Дзейнасць бібліятэкі цесна звязана з усімі формамі і кірункамі краязнаўства, а ўвесь комплекс работ бібліятэк у галіне краязнаўства параўнальна нядаўна атрымаў у прафесійнай лексіцы такі тэрмін як бібліятэчнае краязнаўства.
Краязнаўства — гэта вывучэнне насельніцтвам на навуковай аснове гістарычных, палітычных, сацыяльна-эканамічных, геаграфічных, культурных, прыродных і шэрагу іншых фактараў, якія характарызуюць у комплексе фарміраванне і развіццё якой-небудзь пэўнай тэрыторыі краіны (сяла, горада, раёна, вобласці).[1]
Тэрмін "краязнаўства" разглядаецца як комплекс навуковых дысцыплін і ўсебаковае вывучэнне краю мясцовымі жыхарамі, а таксама і як грамадскі рух, які аб’ядноўвае мясцовае насельніцтва.
Прадметам пазнання ў краязнаўстве з’яўляецца тэрыторыя, мясцовасць, што вызначаецца паняццем "родны край". Памеры паняцця "край" залежаць ад тыпа, віда, задач, профіля бібліятэкі, краязнаўчых запытаў яе карыстальнікаў, штату бібліятэчных супрацоўнікаў, матэрыяльна-тэхнічнай базы, магчымасцей каардынаванага фарміравання і ўзаемавыкарыстання краязнаўчых рэсурсаў бібліятэк края. Кожная бібліятэка акрэслівае тэрытарыяльныя межы свайго краю. Для абласной бібліятэкі краем з’яўляецца тэрыторыя вобласці, для раённай – раёна, для гарадской – свой горад, для сельскай – сяло, у межах якіх ажыццяўляецца іх дзейнасць. Але пры неабходнасці тэрытарыяльныя рамкі (межы края) краязнаўчай дзейнасці бібліятэк могуць быць пашыраны з улікам прыродных, экалагічных, гістарычных і іншых асаблівасцей.
Такім чынам, край – канкрэтная частка дзяржавы, якая звычайна супадае з адзінкай сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення (вобласць, раён, горад) і вызначаецца з улікам змяненняў гістарычных межаў, а таксама фізіка-геаграфічных, прыродна-кліматычных, геалагічных, эканамічных і іншых крытэрыяў раяніравання. У практыцы бібліятэкі ўдакладняюць межы края для бібліятэчнага краязнаўчага фонда, каталога, бібліяграфічнага дапаможніка, выставы і г.д. – з ўлікам мэт кожнага віда і формы дзейнасці. І ў кожным выпадку, вызначаючы межы края, бібліятэка фіксуе прынятае рашэнне ў картатэку метадычных рашэнняў або ў іншых дакументах, каб пазбегнуць памылак і забяспечыць пераемнасць рашэнняў.
Краязнаўства набыло выразны сацыяльны характар; традыцыйна выконвае выхаваўчыя, рекрэацыйныя, асветніцкія функцыі і актыўна садзейнічае навуковай і вытворчай дзейнасці.
Аб’ектам вывучэння краязнаўства з’яўляецца прырода, насельніцтва, гаспадарка, гістарычнае мінулае, мастацтва, культура і інш. Усе гэтыя аб’екты вывучаюцца рознымі навукамі, пры гэтым выкарыстоўваюцца розныя метады даследаванняў. Ва ўсіх напрамках краязнаўчай дзейнасці мае месца агульны прадметвывучэння – край. Напрамкі вывучэння края:
1. Усебаковае вывучэнне прыроды і прыродных каштоўнасцей (зямныя, недры, рэльеф, глеба, клімат, расліны), экалагічных умоў.
2. Вывучэнне народнай гаспадаркі, выяўленне новых крыніц сыравіны і дадатковых рэсурсаў для эканомікі той або іншай мясцовасці.
3. Вывучэнне гістарычнага мінулага края (мясцовых радаводаў, ваенных падзей і інш.)
4. Вывучэнне нацыянальных, этнаграфічных асаблівасцей, а таксама антрапалагічнага, этнічнага, канфесійнага складу мясцовага насельніцтва.
5. Улік і абарона помнікаў архітэктуры і культуры, вывучэнне вуснай народнай творчасці, дыялектаў, мастацкіх промыслаў края.
Існуюць наступныя формы арганізацыі краязнаўства: дзяржаўная, грамадская, школьная, кааператыўна-камерцыйная, асобна-ініцыятыўная.
Дзяржаўнае краязнаўства гэта: вывучэнне края мясцовымі гаспадарнымі органамі (яны маюць дакументальныя і статыстычныя матэрыялы па эканоміцы і культуры вобласці, раёна, горада…); вывучэнне края дзяржаўнымі ўстановамі: навукова-даследчыя інстытуты, адзяленне і філіялы АН РБ, вопытныя сельскагаспадарчыя станцыі; дзейнасць краязнаўчых музеяў ("Рэчавая энцыклапедыя края"). Іх функцыі: збіраць, вывучаць і папулярызаваць гістарычныя помнікі, творы мастацтва; ствараць экспазіцыі, якія прысвечаны прыродным каштоўнасцям і эканоміцы края; ствараць каталогі, даведнікі, пуцевадзіцелі, тэматычныя зборнікі навуковых прац. Мясцовыя выдавецтвы, абласныя кнігагандлі і кніжныя магазіны спрыяюць распаўсюджванню і папулярызацыі краязнаўчай літаратуры.
Грамадскае краязнаўства развіваецца па ініцыятыве аматараў краязнаўства. На сучасным этапе ствараецца многа краязнаўчых грамадскіх арганізацый, якія зарэгістраваны ў розных установах (музеях, бібліятэках, дамах культуры і інш.)
У межах школьнага краязнаўства вучні розных класаў вывучаюць свой край у час вучэбных заняткаў, у гуртках і школьных музеях, на экскурсіях, у турысцкіх паходах. Сустракаюцца з мясцовымі краязнаўцамі, удзельнічаюць у вечарынах, конкурсах, алімпіядах па краязнаўстве. Акрамя таго, краязнаўчы матэрыял займае асаблівае месца ў выкладанні шэрагу дысцыплін: гісторыі, геаграфіі, літаратуры.
Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства – адносна самастойная вобласць бібліятэчнай дзейнасці, накіраваная на задавальненне краязнаўчых патрэб грамадства сродкамі бібліятэк. "Бібліятэчнае краязнаўства" выкарыстоўваецца як абагульняючы тэрмін: для азначэння ўсёй краязнаўчай сферы бібліятэчнай дзейнасці (у гэтым сэнсе бібліятэчнае краязнаўства — гэта вобласць бібліятэчнай дзейнасці, накіраваная на задавальненне краязнаўчых патрэб сродкамі бібліятэк.
Эфектыўнасць "краязнаўчай дзейнасці" бібліятэкі вызначаецца яе структурай. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк – гэта сукупнасць наступныхвідаў дзейнасці:
1. Фарміраванне краязнаўчага фонда.
2. Вядзенне краязнаўчых каталогаў і картатэк.
3. Стварэнне сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў і баз даных.
4. Абслугоўванне карыстальнікаў краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі.
5. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне і бібліяграфічнае інфармаванне.
6. Папулярызацыя краязнаўчых дакументаў.
7. Навукова-метадычная і навукова-даследчая работа ў галіне бібліятэчнага краязнаўства.
8. Арганізацыя і кіраванне гэтай дзейнасцю як у самой бібліятэцы, так у межах края і па-за яго межамі.
Сукупнасць гэтых відаў дзейнасці дазваляе разглядаць краязнаўчую дзейнасць як сістэму.
На сучасным этапе бібліятэкі выходзяць за межы самой бібліятэчнай дзейнасці і ўключаюцца ў сферу дзейнасці краязнаўчых суполак, аб’яднанняў, архіваў, музеяў, выдавецтваў і пачынаюць займацца краязнаўчай даследчай дзейнасцю.
Асноўныя задачы бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства:
1. Стварэнне банка даных краязнаўчых і мясцовых дакументаў. Выяўленне, устанаўленне месцазнаходжання, набыццё і забеспячэнне бібліяграфічнага апісання дакументаў, стварэнне базы даных бібліяграфічнай і фактаграфічнай краязнаўчай інфармацыі.
2. Бібліяграфічнае раскрыццё зместу краязнаўчых дакументаў незалежна ад месца іх захоўвання: арганізацыя даведачна-бібліяграфічнага апарату, стварэнне крыніц бібліяграфічнай інфармацыі.
3. Давядзенне да карыстальнікаў краязнаўчых і мясцовых дакументаў і інфармацыі аб іх з дапамогай бібліятэчна-бібліяграфічных сродкаў.
4. Распаўсюджванне інфармацыі аб краязнаўчых і мясцовых дакументах і краязнаўчых ведаў сярод насельніцтва, а таксама рэкламіраванне краязнаўчых збораў і інфармацыйных магчымасцяў сваіх бібліятэк.
Пералічаныя задачы даюць падставы для вызначэння краязнаўчай функцыі мясцовых публічных бібліятэк (абласной, раённай, гарадской, сельскай), якія ў агульнадзяржаўнай бібліятэчнай сістэме маюць асаблівавую сферу адказнасці, — краязнаўчую дзейнасць.
Краязнаўчая работа ажыццяўляецца бібліятэкай і ў бібліятэцы, што вызначае два кірункі ў бібліятэчным краязнаўстве:
І. Дзейнасць бібліятэк па такіх напрамках: выяўленне, набыццё ў фонд дакументаў, якія па зместу звязаны з краем, іх захаванне і папулярызацыя; стварэнне сістэмы каталогаў, картатэк, бібліяграфічных паказальнікаў на краязнаўчы фонд; краязнаўчае бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне; метадычнае забеспячэнне іншых бібліятэк і інш. У межах гэтага кірунку бібліятэка ўсе свае намаганні накіроўвае на тое, каб знайсці і прадставіць чытачу краязнаўчы матэрыял, стварыць яму камфортныя ўмовы.
ІІ. Вывучэнне роднага краю, пошук новых матэрыялаў аб’яднаннямі краязнаўцаў, якія існуюць пры бібліятэцы. Бібліятэка ў гэтым выпадку з’яўляецца спонсарам, які прапанаваў сваё памяшканне і ажыццяўляе інфармацыйнае, бібліяграфічнае, метадычнае забеспячэнне пытанняў, якія распрацоўваюцца асабіста або калектыўна. Разам з тым усё больш бібліятэкараў вядуць даследчую работу па краязнаўстве, вынікам якой з'яўляюцца публікацыі, выступленні на навуковых канферэнцыях і інш. Гэты кірунак бібліятэчнага краязнаўства арыентаваны на атрыманне новых ведаў, першасных дакументаў, артыкулаў, тэзісаў, дакладаў і г.д.
Ключавыя паняцці: бібліятэчнае краязнаўства, бібліяграфічнае краязнаўства, краязнаўчае бібліятэказнаўства, краязнаўчае бібліяграфазнаўства, бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства, мясцовая публічная бібліятэка, краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі.
Літаратура:
1. Библиотечное краеведение: терминолог. словарь / сост. В.С. Крейденко, А.В. Мамонтов. – СПб., 1998. – 85 с.
2. Коган, Е.И. Назревшие вопросы библиотечного краеведения: теоретико-методические, организационные проблемы / Е.И. Коган // Сов. библиотековедение. – 1982. – №1. – С. 78 – 83.
3. Кушнаренко, Н.Н. Библиотечное краеведение: теоретико-методологоческий аспект: автореф. дис. … д-ра пед. наук / Н.Н. Кушнаренко; МГИК. – 1993. – 16 с.
Пытанні для самакантролю
1. Што уваходіць у паняцце край?
2. Што зяўляецца абектам вывучэння краязнаўства?
3. Якія існуюць віды арганізацыі краязнаўства?
4. Сукупнасць якіх відаў дзейнасці уключае бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
5. Якія накірункі краязнаўчай дзейнасці бібліятэк вы ведаеце?
6. Пералічыце задачы краязнаўчай дзейнасці бібліятэк?
[1] Историческое краеведение Белоруссии. – Мн., 1980. – С.3.