ФРАЗЕАЛАГІЗМ ЯК МОЎНАЯ АДЗІНКА. 1. Акрэсліце месца беларускай мовы на лінгвістычнай карце свету, пакажыце яе роднасныя сувязі з іншымі славянскімі мовамі.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА СЯРОД МОЎ СВЕТУ.

ЯЕ ПАХОДЖАННЕ І РАЗВІЦЦЁ

1. Акрэсліце месца беларускай мовы на лінгвістычнай карце свету, пакажыце яе роднасныя сувязі з іншымі славянскімі мовамі.

2. Раскажыце пра навуковыя тэорыі і гіпотэзы адносна паходжання беларускага этнасу і беларускай мовы.

3. Ахарактарызуйце функцыі беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім. Пакажыце значэнне для беларускай лінгвістыкі філалагічнай і духоўнай спадчыны аўтараў першых айчынных мовазнаўчых прац (слоўнікаў і граматык).

4. Акрэсліце акалічнасці, якія прывялі да выцяснення беларускай мовы з афіцыйнага ўжытку польскай мовай. Ахарактарызуйце праявы русіфікацыі беларусаў, характэрныя для перыяду ўваходжання Беларусі ў склад Расейскай імперыі.

5. Пакажыце, як выявілася ідэя нацыянальнага Адраджэння ў паэзіі і публіцыстыцы пачатку ХХ ст. Ахарактарызуйце гістарычныя ўмовы, у якіх адбывалася фарміраванне нормаў новай беларускай літаратурнай мовы.

6. Ахарактарызуйце набыткі і цяжкасці беларусізацыі 20-х гадоў ХХ стагоддзя. Асэнсуйце ідэалагічныя аспекты рэфармавання беларускай мовы ў савецкія часы. Акрэсліце ролю пісьменнікаў і лінгвістаў ХХ –ХХІ стст. у развіцці беларускай літаратурнай мовы.

Літаратура

1 Сямешка, Л.І. Беларуская мова. Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / Л.І. Сямешка. – Мінск : Сучаснае слова, 1999. – C. 50-63.

2 Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы : падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1996. – С.9-16.

3 Янкоўскі, Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы : вучэб. дапам. / Ф.М. Янкоўскі. – 3-е выд. – Мінск : Выш. школа, 1989. –C 40-51.

Тэмы лінгвістычных паведамленняў

1 Лінгвістычная спадчына Ф. Скарыны

Літаратура

1 Сямешка, Л.І. Беларуская мова. Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / Л.І. Сямешка. – Мінск : Сучаснае слова, 1999. – С. 215-216.

2 Арлоў У. Таямніцы полацкай гісторыі. – Мн., 2002. – С. 165-181.

2 Жыццёвы і творчы шлях акадэміка Я.Ф. Карскага

Літаратура

1 Сямешка, Л.І. Беларуская мова. Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / Л.І. Сямешка. – Мінск : Сучаснае слова, 1999. – С. 218-219.

2 Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн.: 1994. – С. 91-92, 355-357.

Жыццёвы шлях і навуковая спадчына Браніслава Тарашкевіча.

Літаратура

1 Марціновіч А. На скразняковых вятрах эпохі // “Беларуская думка” – 2002. – № 1. – С. 65-72.

2 Сямешка, Л.І. Беларуская мова. Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / Л.І. Сямешка. – Мінск : Сучаснае слова, 1999. – С. 220-221.

СЛОВА ЯК АСНОЎНАЯ АДЗІНКА МОВЫ.

ТЫПЫ ЛЕКСІЧНЫХ ЗНАЧЭННЯЎ СЛОВА.

ПОЛІСЕМІЯ

1. Дайце азначэнне слова. Растлумачце, чаму яно з’яўляецца асноўнай адзінкай мовы.

2. Адзначце, у чым праяўляецца двухбаковая прырода слова. Што выступае знешняй формай і ўнутраным зместам слова?

3. Акрэсліце змест тэрміна “лексічнае значэнне слова”. Пакажыце, як суадносіцца лексічнае значэнне з такой формай чалавечага мыслення, як паняцце.

4. Раскрыйце змест тэрміна “граматычнае значэнне слова”. Пакажыце адрозненне і ўзаемасувязь лексічнага і граматычнага значэнняў.

5. Ахарактарызуйце адметнасць пераносных метафарычных, метанімічных, сінекдахічных значэнняў слова.

Практыкаванне 1.Растлумачце значэнне прыведзеных слоў. Акрэсліце прыметы, пакладзеныя ў аснову прапанаваных назваў беларускіх звычаяў, абрадаў, свят. Пры неабходнасці звяртайцеся да энцыклапедычнага даведніка “Народная культура Беларусі” (Мн., 2002).

Агледзіны, адведкі, заручыны, валачобніцтва, Вербніца, Багач, Грамніцы, Вадохрышча, Вялікдзень, заворванне, зажынкі, засеўкі, ігрышча, камаедзіца.

Практыкаванне 2.Знайдзіце ў прыведзеных сказах словы, ужытыя ў пераносным значэнні. Назавіце тып пераносу.

1. Натура ўжо, відаць, такая, што чалавеку з кожным днём заўжды чагосьці не хапае, хоць у парадку ўсё кругом. (П. Броўка) 2. І доўжыцца, доўжыцца Вечнасць – зялёнае Дрэва жыцця. (І. Тварановіч) 3. Людзі – зоркі: запаляцца ў свеце, замігцяць навокал, зазіхцяць і, колькі трэба, зямлі пасвецячы, скоцяцца зноў з небасхілу жыцця. (К. Цвірка) 4. Агні кахання – вечныя агні. Яны нікому з нас не слепяць вочы. (А. Грачанікаў) 5. Пакой я помню: на сцяне – Тарас, чые мы песні ведаем з калыскі. (М. Зарыцкі) 6. Ты, мой брат, каго зваць Беларусам, роднай мовы сваёй не цурайся; як не зрокся яе пад прымусам, так і вольны цяпер не зракайся. (А. Гарун) 7. Якім ты ёсць і стаць якім гатовы, – хай светлай будзе лёсу каляя! (Н. Мацяш)

ЛІТАРАТУРА

Беларуская мова : Энцыклапедыя / пад рэд. А.Я. Міхневіча ; рэдкал.: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. – Мінск : БелЭн, 1994. – С. 344-345, 424-425.

Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. – 3-е выд., дапрац. – Мн.: Нар. асвета, 1996. – С. 21-54.

Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: вучэб. дапам. / Я.М. Камароўскі, В.П. Красней, У.М. Лазоўскі і інш. – 2-е выд, дапрац. і дап. – Мн.: Выш. школа, 1995. – С. 175-178.

Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мн.: Універсітэцкае, 1996. – С. 184-186.

ФРАЗЕАЛАГІЗМ ЯК МОЎНАЯ АДЗІНКА.

Наши рекомендации