Жыццё на крэсах. Адміністрацыя і грамадства Палесскага ваяводства.
Барацьба за крэсы і пачатак будовы польскай адміністрацыі 1919-1920гг.
У гэтай часцы аўтар адлюстроўвае падзеі польска-бальшавіскай вайны і ўсталявання Грамадскага Упраўлення Усходніх Тэрыторый.Сляшынскі паказвае складаны матэрыяльны стан усходніх тэрыторый. Ключавым тут падаецца аспект стварэння адміністрацыі будучага Палесскага ваяводства.
Аўтар паказвае складаныя працэссы перахода ўлады ад Грамадскага ўпраўлення да ваеводскай адміністрацыі.
Жыццё на крэсах. Адміністрацыя і грамадства Палесскага ваяводства.
Дадзеная самая вялікая і як падаецца галоўная частка ўяўляе сабой канрэтызаваны аналіз найважнейшых жыццёвых сфераў.
У першым раздзеле пад назвай Адміністрацыя дадзена кароткая характэрыстыка тэрыторыі ваяводства, прыродна-кліматычных умоў,адменестратыўна-тэрытарыяльных рэфармаванняў,стуктуры Ваяводскага Упраўлення і біяграфічныя даведкі па асноўным катэгорыям чыноўнікаў: ваяводам,старастам,солтысам і іншым мелкім упраўленцам.
Другі раздзел прысвечаны насельніцтву,яго перапісам і ролі тутэйшых. На статыстычным матэрыяле паказана шчыльнасць насельніцтва і дынаміка натуральнага прыросту.
Трэці раздзел адлюстроўвае сацыяльна-палітычныя стасункі паміж рознымі этнічнымі групамі насельніцтва. У ім змешчана інфармацыя аб сацыяльна-эканамічным становішчы, палітычнай арганізацыі і ўплывовасці этнічных груп,такіх як: палякі,беларусы,тутэйшыя, габрэі,ўкраінцы,расейцы і іншыя. Асобная ўвага надаецца дзейнасці Камуністычнай Партыі Заходняй Беларусі.
Чацьвёрты раздзел апісвае рэлегійнае становішча ў рэгіёне. Выдзяляюцца каталіцызм,праваслаў'е,іўдаізм і пратэстанскія накірункі. Не выдзелена ўніяцкая царква і праекты пабудовы неоўніі.
Пяты раздел паказвае гаспадарчы стан ваяводства ў пасляваенны час,спробы адбудовы на падставе лакалььнай адміністрацыі і асадніцтва. Адлюстроўваюцца праблемы землеўладкавання,сервітутаў і голаду. Паказаны стан гандлю,таварны шэраг,цэнаўтварэнне,прамысловасць і рамяство.
Шосты раздзел расказвае пра шляхі зносін,гарадскую і вясковую інфрастуктуру
Сёмы раздзед Ахова здароў'я і сацыяльнае забеспячэнне. Разгледзены працэдуры прызначэння лекараў,праблемы аказання медычнай дапамогі на узроўні павета і гміны,недастатковасці памяшканняў для ажыцяўлення медычнай практыкі.
Восьмы раздзелАсвета. Разгледзены пытанні пабудовы школьнай адукацыі,народнага выхавання,змены выхаваўчых канцэпцый,статыстыкі дзейнасці пазашкольных кружкоў.
Дзевяты раздзелКультура. Увага зверута на развіцце культуры сярод розных пластоў грамадства: шляхетскага,гарадского,вяскавога. Паказаны аспект функцыянавання тэатраў,бібліятэк,музеяў,кіназалаў і радыё,а таксама прасы. Важны аспект гэта народна-дзяржаўныя ўрачыстасціі рэкрэацыя.
Дзесята раздзел Бяспека. Паказаны стан бяспекі ў1920-1926 і 1926-1939гг. Падкрэслены мерапрыемствы па выбудове і забеспячэнню паліцыі,барацьбе з злачынствамі.
3) Польскі анклаў на крэсах. Палітыка польскай дзяржавы на Палессі.
У гэтай часцы акрэслены спробы Палесскай ваяводскайадміністрацыі выпрацаваць эфектыўную нацыянальную палітыку,дзеля выхавання лаяльных грамадзян і паступовай ассіміляцыі. Паказана розніца ў канцэпцыях нацыянальнай і дзяржаўнай ассіміляцыі і сумяшчэнне гэтых планаў у адзіны пад час упраўлення Вацлава Костэк-Бернацкага 1932-1939гг.
4) Канец польскіх Крэсаў. Верасень 1939г. на Палессі.
Апошняя частка засяроджвае ўвагу на апошніх гадах перад вайной,абарончых і ваенных мерапрыемствах,вераснёўскай кампаніі 1939г., і прычынах паражэння Польшы як у ваенным,так і ідэялагічным кампанентах.
Увогуле аўтар скурпулёзна выяўляе памылкі польскіх улад у дачыненні да Палескага рэгіёну,якія сталі аднім з галоўных чыннікаў паражэння 1939г.
Такім чынам манаграфія Войцеха Сляшынскага з'яўляецца абагульняючай працай прызначанай для таго,каб пазнаёміць польскага чытача з тагачасным Палесскім ваяводствам,а не адкрыць штосці радыкальна новага. Гэта сваеасаблівы «падручнік» у якім паказаныя асноўныя сьферы дзейнасці адміністрацыі, жыцця насельніцтва,а таксама палітчная сітуацыя,што стварае дастаткова шматбаковы вобраз часу. Немагчыма не адзначыць архіўную аснову гэтай працы,якая адлюстроўвае інфармацыйны і крынічавы патэнцыял архіва Брэсцкай вобласці,што зробіць архіў яшчэ больш папулярным сярод даследчыкаў міжваеннага часу.