Вывучэнне новага матэрыяла.

(Настаўнік вызначае задачы ўрока, называе тэму, чытае праблемнае заданне)

Як называецца самы старажытны беларускі горад?

Чаму яго іншы раз называюць бацькам беларускіх гарадоў?

Што вам вядома пра паходжанне яго назвы?

Пад якой датай ён упершыню ўпамінаецца ў летапісы?

Якія яшчэ старажытныя гарады вы можаце паказаць на карце?

Чаму яны так называюцца?

МАРШРУТ ПАДАРОЖЖА ПА ГАРАДАХ БЕЛАРУСІ

Вывучэнне новага матэрыяла. - student2.ru ШКОЛА Вывучэнне новага матэрыяла. - student2.ru --- ПОЛАЦК --- ТУРАЎ --- МІНСК --- ВІЦЕБСК --- МАГІЛЁЎ ---ГОМЕЛЬ ---БРЭСТ --- ГРОДНА --- ШКОЛА

Мы з вамі будзем запісваць усе ўражанні ў спецыяльны дзённік –

ДЗЁННІК ПАДАРОЖЖА ПА СТАРАЖЫТНЫХ ГАРАДАХ БЕЛАРУСІ.

1) даведацца аб назве горада,

2) вызначыць паходжанне назвы горада,

3) устанавіць дату яго ўзнікнення.

ДЗЁННІК ПАДАРОЖЖА ПА СТАРАЖЫТНЫХ ГАРАДАХ БЕЛАРУСІ

Маршрут Назва горада Дата ўзнікнення Паходжанне назвы Вывады
Полацк 862 г. р. Палата  
Тураў      
Мінск      
Віцебск      
Магілёў      
Гомель      
Брэст      
Гродна      

ПОЛАЦК, 862 г. ст. 66-67 падручніка.

Адзначаюцца вядомыя імёны: Рагвалод і Рагнеда, Яраслаў Мудры, Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая.

Найбольш вядомыя ў Полацку – Сабор Святой Сафіі і Спаса-Ефрасіннеўская царква (паходжанне назвы горада – рака Палата).

ТУРАЎ, 980 г. ст.67-69 падручніка.

З летапісу вядома, што калі князь Рагвалод княжыў у Полацку, у Тураве княжыў князь Тур. Такім чынам, на старажытнай Беларусі былі вядомы два княствы - Полацкае і Тураўскае (паходжанне назвы горада – князь Тур).

МІНСК, 1067 г.ст. 69-70 падручніка.

Успомніце бітву на рацэ Нямізе. У якім годзе яна адбылася?

Хто узначаліваў войска? Чаму яго празвалі Чарадзеем?

(Вывады – бітва на Нямізе, паходжанне назвы горада - р. Менка, млынар Менеск).

ВІЦЕБСК, 924 г.ст. 70-71 падручніка.

Шлях з варагаў у грэкі. Злучэнні рэк – Заходняя Дзвіна і Віцьба (паходжанне назвы горада – р. Віцьба).

МАГІЛЁЎ, 1267 г.ст. 71-73 падручніка.

Легенды ўзнікнення горада – асілак Машэка і князь Леў Галіцкі, які пабудаваў замак на гары на беразе Дняпра.

ГОМЕЛЬ, 1142 г.ст. 73 падручніка.

Рэчка Гамяюк, якая ўпадае ў Сож; сплаўшчыкі лесу папярэджвалі адзін аднаго: “Го-го, мель!” (2 паходжання назвы горада)

БРЭСТ, 1019 г.ст. 73-74 падручніка.

Легенда аб знаходлівым купцу, які паставіў капліцу ў дар багам за бяросту, якай ён высцілаў дрыгву і выратаваўся. Але ў той час у гэтым месцы расло шмат берасту – разнавіднасць вязу (паходжанне горада – бераст).

ГРОДНА, 1128 г.ст. 74-75 падручніка.

Гродна стаіць на межы з Польшчаю, тут было пабудавана моцнае гарадзішча – адсюль і пайшла назва (паходжанне горада – Гарадзішча)

Мы зноў вяртаемся ў нашу школу, каб правесці даследаванне сабраных матэрыялаў.

Замацаванне.

Прапаную вам план даследавання:

1. Самы старажытны горад.

2. Самы малады горад.

3. Гарады, якія носяць назвы рэк.

4. Горад, які з’яўляецца сталіцай.

5. Гарады – абласныя цэнтры.

Вынікі даследавання запішам у дзённік падарожжа ў графу “Вывады”.

Каб адказаць на праблемнае пытанне, разгледзьце апорныя словы:

1) Паселішчы на… (берагах рэк).

2) Рыбная лоўля -…(важны занятак чалавека).

3) Галоўныя шляхі зносін -…( рэкі).

4. Вынікі ўрока.

Назавіце тэму ўрока.

Што новага пра беларускія гарады вы даведаліся?

Ці адказалі мы на пытанне праблемнага задання?

Ці спадабалася вам весці дзённік падарожніка і даследаваць сабраны ў час падарожжа матэрыял?

Хатняе заданне.

- падрыхтаваць пераказ легенды аб узнікненні гарадоў Беларусі,

- адказаць на пытанні на ст. 76,

- прачытаць матэрыял пад назвай “Цікава ведаць”.

ТЭМА 18. ПАД СЦЕНАМІ СТАРАЖЫТНЫХ ЗАМКАЎ.

МЭТА: паказаць вучням ролю замкаў як буйных і добра ўмацаваных пунктаў абароны ад ворагаў.

ЗАДАЧЫ: даць вучням агульнае ўяўленне аб старажытных замках Беларусі, пазнаёміць з галоўным прызначэннем гэтых збудаванняў, знешнім поглядам і памерамі, сучасным станам замкаў;

развіваць у вучняў цікавасць да мінулага нашага краю;

выхоўваць павагу да нашых далёкіх продкаў.

АФАРМЛЕННЕ КЛАСНАЙ ДОШКІ

Паняцці Пад сценамі старажытных замкаў Імёны

Замак 1. Назначэнне замкаў. Ягайла

Экспанат 2. Лідскі і Крэўскі замак. Вітаўт

1569 год- 3. Замак у Гародне. Радзівілы

утварэнне 4. Сынковіцкая царква.

Рэчы 5. Замкі ў Міры, Нясвіжы, Гальшанах.

Паспалітай

Праблемнае заданне:

Чаму большасць замкаў узводзілася на межах краіны?

І. Работа над матэрыялам хатняга задання.

Гульня “Хто хутчэй”

Клас дзеліцца на дзве каманды. Кожнае заданне выконвае адзін вучань ад каманды.

Заданне 1.

Суаднесці назвы гарадоў і даты.

Вывучэнне новага матэрыяла. - student2.ru 1) Мінск а) 862 г. 1) Гродна а) 1267г.

2) Тураў б) 980г. 2) Брэст б) 1142г.

3) Полацк в) 1067г. 3) Гомель в) 1019г.

4) Віцебск г) 974г. 4) Магілёў г) 1128г.

( 1в,2б,3а,4г ) (1г, 2в, 3б, 4а)

Заданне 2.

Перавесці гады ў стагоддзі.

Полацк – 862г. - Мінск – 1067г. –

Віцебск – 974 г. - Гродна – 1128г. –

Тураў – 980г. - Гомель – 1142г. –

Брэст – 1019г. - Магілёў – 12676г. –

Заданне 3.

Якія гарады носяць назвы рэк? Якія гарады ў наш час з’яўляюцца

абласнымі цэнтрамі?

(Полацк, Віцебск, Мінск, Гомель) (Мінск, Віцебск, Магілёў, Гомель,

Брэст, Гродна)

Заданне 4.

Вызначыць назвы гарадоў, якія паходзяць:

- ад назваў рэк,

- ад паданняў пра магілу Льва,

- ад імя князя.

- ад назвы пароды дрэва,

- ад ваеннага прызначэння.

(Самыя актыўныя вучні атрымліваюць адзнакі)

Наши рекомендации