Глава 28. заключныя палажэнні 6 страница

5. Пашпарт гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца навуковымi арганізацыямі, музеямі, а таксама праектнымi арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у штаце якіх працуюць спецыялісты з вопытам работы ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны не менш за 2 гады.

6. Пашпарт гісторыка-культурнай каштоўнасці запаўняецца ў трох экзэмплярах і рэгістрыруецца ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Адзін экзэмпляр пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці захоўваецца ва ўласнiка (карыстальніка) гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, два іншыя экзэмпляры пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці захоўваюцца адпаведна ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь і мясцовым выканаўчым i распарадчым органе, на тэрыторыі якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць.

7. Пры атрыманнi новых звестак аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўносяцца адпаведныя дапаўненнi i (або) змяненнi, якія выконваюцца спецыялістамі мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, на якіх ускладзены функцыі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, на асобным лісце змяненняў.

8. Ліст змяненняў афармляецца як дадатак да пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці і павінен змяшчаць наступныя звесткі:

8.1. дату ўнясення дапаўненняў або змяненняў;

8.2. назву гісторыка-культурнай каштоўнасці, у пашпарт якой уносяцца дапаўненні або змяненні, і падставы для іх унясення;

8.3. пункт пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці, у які ўносяцца дапаўненні або змяненні;

8.4. змест дапаўненняў і (або) змяненняў;

8.5. пасаду, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) і подпіс спецыяліста, які ажыццявіў унясенне дапаўненняў і (або) змяненняў.

9. Ліст змяненняў запаўняецца ў трох экзэмплярах, адзін з якіх захоўваецца ў мясцовым выканаўчым i распарадчым органе, а два іншыя накіроўваюцца ўласнiку (карыстальніку) гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніку, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, і ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 97. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

1. Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сiстэматызаваны збор звестак аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ўключаны ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

2. Фармiраванне Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь праводзiцца ў мэтах:

2.1. захавання i сiстэматызацыi звестак аб адметных вынiках i сведчаннях гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi;

2.2. стварэння ўмоў для комплекснай ацэнкi наяўнага стану, выкарыстання i ўтрымання гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.3. захавання інфармацыі аб навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, збору інфармацыі аб выдавецкiх i iншых матэрыялах, якiя адносяцца да гiсторыка-культурнай спадчыны;

2.4. садзейнiчання дзяржаўным органам, іншым юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, пры вырашэннi пытанняў i арганiзацыi работы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, правядзеннi навукова-даследчых, праектных, вытворчых работ, iншых мерапрыемстваў у дачыненнi да гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы;

2.5. садзейнiчання арганiзацыi мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, спрыяння дзейнасцi па вяртанні ў Рэспублiку Беларусь незаконна вывезеных за яе межы культурных каштоўнасцей;

2.6. папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны ў краiне i за яе межамi.

Артыкул 98. Парадак вядзення, фармiравання і выкарыстання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

1. Вядзенне Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай.

2. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь рэгіструецца ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў.

3. На гісторыка-культурную каштоўнасць у Банку звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь запаўняецца ўлiковы дакумент у форме электроннага пашпарта, раздзелы якога складаюць iнтэрфейс Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь.

4. У iнтэрфейсе Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь паслядоўна або ў iншым спецыяльна зададзеным парадку прадстаўлены наступныя раздзелы электроннага пашпарта:

4.1. улiковыя дадзеныя i месца знаходжання гісторыка-культурнай каштоўнасцi, шыфр гісторыка-культурнай каштоўнасці адпаведна Дзяржаўнаму спiсу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;

4.2. абгрунтаванне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем нарматыўных прававых актаў, паводле якiх нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама страцiўшых сiлу

нарматыўных прававых актаў, якiмi гэты статус надаваўся ў папярэднi перыяд;

4.3. поўная назва або прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) ўласнiкаў (карыстальнікаў) матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнікаў, на зямельных участках якіх размешчаны гісторыка-культурныя каштоўнасці, датах пачатку права ўласнасці (іншага рэчавага права) на матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці;

4.4. звесткi аб праекце зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем даты i нумара тэхнічнага нарматыўнага прававога акта, якiм зацверджаны гэты праект, зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi і іх схема;

4.5. звесткi аб ахоўных абавязацельствах, якiя падпiсаны ўласнiкам (карыстальнікам) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць;

4.6. iнфармацыя пра адказных асоб за выкананне работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях з указаннем звестак у адпаведнасцi з дакументам, якi дае iм права на правядзенне пэўных вiдаў работ;

4.7. кароткае апiсанне гісторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.8. характарыстыка сучаснага тэхнiчнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.9. звесткi аб элементах гісторыка-культурнай каштоўнасцi, якiя маюць самастойны статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.10. гiсторыя фармiравання i выкарыстання гісторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.11. кароткая гiстарычная даведка пра гісторыка-культурную каштоўнасць;

4.12. графiчныя матэрыялы i фотаздымкi з адлюстраваннем гісторыка-культурнай каштоўнасцi, у тым лiку ў розныя перыяды яе iснавання або бытавання;

4.13. архiўныя i бiблiяграфiчныя крынiцы пра гісторыка-культурную каштоўнасць;

4.14. звесткi аб наяўнасцi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, дазволах на выкананне работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях.

5. У кожным раздзеле электроннага пашпарта ўказваюцца прозвiшча i iнiцыялы яго складальнiка, дата запаўнення гэтага раздзела.

6. Раздзелы электроннага пашпарта могуць быць дапоўнены iншымi звесткамi, якiя змяшчаюць важную для характарыстыкi гісторыка-культурнай каштоўнасцi iнфармацыю.

7. Запаўненне i дапаўненне iнфармацыяй раздзелаў электроннага пашпарта, яе змяненне ў вынiку выяўлення новых дадзеных праводзiцца на падставе атрыманых у ходзе праведзеных навукова-даследчых работ i iншых мерапрыемстваў звестак або копiй матэрыялаў, якiя адносяцца да гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

8. Не дапускаецца ўчыненне перашкод спецыялiстам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобы, ім упаўнаважанай, пры выкананнi iмi работы па зборы звестак i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне, правядзенне якой пiсьмова пацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай. Службовыя асобы, уласнiкi (карыстальнiкi) матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнікі, на зямельных участках якіх размешчаны гісторыка-культурныя каштоўнасці, кiраўнiкi i супрацоўнiкi навуковых і праектных арганiзацый, iншыя зацiкаўленыя абавязаны спрыяць спецыялiстам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобы, ім упаўнаважанай, у выяўленнi i атрыманнi дакладнай iнфармацыi i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне.

9. За Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, замацоўваюцца абсталяванне i тэхнiчныя сродкi, непасрэдна прызначаныя для фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, што дазваляюць з выкарыстаннем сучасных тэхналогiй праводзiць выяўленне, фiксацыю, навуковую апрацоўку, капiраванне, рэдагаванне i захаванне iнфармацыi аб гiсторыка-культурнай спадчыне, яе прадастаўленне ва ўстаноўленым парадку зацiкаўленым, увядзенне ў шырокi ўжытак вызначаных раздзелаў Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь з мэтай папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны.

10. Карыстальнікамі Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь могуць быць дзяржаўныя органы, іншыя юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі. Допуск да карыстання рэсурсамі Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца па запытах карыстальнікаў Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя з Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь прадастаўляецца на электронных і папяровых носьбiтах, а таксама праз глабальную камп’ютарную сетку Iнтэрнэт.

Пры выкарыстаннi iнфармацыi, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, спасылка на раздзелы дадзенага Банка з’яўляецца абавязковай.

ГЛАВА 15

ЗАХАВАННЕ І ВЫКАРЫСТАННЕ

Наши рекомендации