Глава 19 бібліятэчная справа 3 страница
2.2. удзел у распрацоўцы нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць развіццё музейнай справы і дзейнасць музеяў;
2.3. садзейнічанне ў пашырэнні і развіцці міжнародных культурных і гуманітарных сувязей, а таксама аб уключэнні нацыянальнай музейнай справы ў сусветны культурны працэс;
2.4. унясенне прапаноў па ўмацаванні сувязей музеяў з навуковымі, грамадскімі арганізацыямі, установамі адукацыі.
3. Склад Рэспубліканскай рады дырэктараў музеяў вызначаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
4. Рашэнні Рэспубліканскай рады дырэктараў музеяў носяць рэкамендацыйны характар.
Артыкул 168. Рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы
1. У мэтах паглыблення каардынацыйных працэсаў у музейнай справе, эфектыўнага выкарыстання Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, умацавання сувязей з навуковымі арганізацыямі і ўкаранення вынікаў навуковых даследаванняў у сферы музейнай справы дзейнічае Рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы, які з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым, кансультатыўным і экспертным органам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
2. Асноўнымi задачамi Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы з’яўляюцца:
2.1. выяўленне i разгляд найбольш важных праблем i перспектыў музейнай справы ў адпаведнасцi з навейшымi распрацоўкамi гiстарычнай навукi i музеялогii;
2.2. вывучэнне i абагульненне станоўчага вопыту ўсiх вiдаў музейнай дзейнасцi, распрацоўка рэкамендацый па яго выкарыстаннi i развiццi;
2.3. падрыхтоўка навукова абгрунтаваных рэкамендацый, накiраваных на ўдасканальванне музейнай дзейнасці;
2.4. увядзенне ў практыку музейнай дзейнасці вынiкаў навуковых даследаванняў па актуальных пытаннях профiльных навук;
2.5. умацаванне кантактаў з айчыннымi i замежнымi музеямі i навуковымi арганізацыямі;
2.6. садзейнiчанне правядзенню сумесных экспедыцый, прыцягненне спецыялiстаў да атрыбуцыi музейных калекцый;
2.7. экспертная ацэнка планаў развiцця музейнай справы рэгiёнаў, вызначэнне ўзроўню навукова-метадычнага забеспячэння ствараемых музеямі экспазiцый;
2.8. рэцэнзаванне навукова-праектнай дакументацыі па стварэнні пастаяннай экспазіцыі музея рэспубліканскага падпарадкавання;
2.9. падрыхтоўка рэкамендацый i прапаноў органам дзяржаўнага кiравання па актуальных праблемах музейнай справы;
2.10. прыняцце рашэнняў па скаргах на заключэннi камiсiй дзяржаўных музеяў рэспублiканскага або абласнога падпарадкавання аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.
3. У склад Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы ўваходзяць вучоныя-гiсторыкi, археолагi, мастацтвазнаўцы, сацыёлагi, педагагічныя і музейныя работнiкi, iншыя спецыялiсты, якiя маюць вопыт музейнай дзейнасці.
4. Склад Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь тэрмiнам на адзін год.
5. Рашэннi Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы носяць рэкамендацыйны характар, акрамя рашэнняў па скаргах на заключэннi камiсiй дзяржаўных музеяў рэспублiканскага або абласнога падпарадкавання аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 169. Правы і абавязкі наведвальнікаў музеяў
1. Наведвальнікі музеяў маюць права на:
1.1. наведванне музеяў у адпаведнасці з рэжымам іх работы, а таксама карыстанне іх паслугамі;
1.2. атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці музеяў, за выключэннем інфармацыі, якая з’яўляецца дзяржаўнай або іншай ахоўваемай законам тайнай;
1.3. работу з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам;
1.4. абскарджанне ў адпаведнасці з заканадаўствам незаконных дзеянняў (бяздзейнасці) службовых асоб музеяў, якія абмяжоўваюць правы наведвальнікаў.
2. Музеі, якія поўнасцю або часткова фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўляюць наведвальнікам права бясплатнага наведвання экспазіцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, не радзей чым адзін раз у месяц, а інвалідам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, дзецям да сямі гадоў, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейным работнікам – пастаянна.
3. Асобам, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, прадастаўляецца права на не больш чым 50-працэнтную скідку ад кошту ўваходнага білета для наведвання экспазіцый, створаных музеямі, якія поўнасцю або часткова фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, на аснове ўласных музейных фондаў.
4. У музеях, якія не фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўленне права бясплатнага (льготнага) наведвання экспазіцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, вызначаецца заснавальнікамі гэтых музеяў.
5. Наведвальнікі музеяў абавязаны выконваць правілы для наведвальнікаў музеяў, якія зацвярджаюцца кіраўніком музея і размяшчаюцца ў даступным для азнаямлення месцы, беражліва адносіцца да музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Артыкул 170. Доступ да інфармацыі аб музейных прадметах, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялах і парадак работы наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі, сыравіннымі матэрыяламі
1. Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя, сыравінныя матэрыялы з’яўляюцца даступнымі для візуальнага агляду наведвальнікаў музеяў.
2. Дакладная iнфармацыя аб асабліва каштоўных музейных прадметах уключаецца ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь i з’яўляецца даступнай для наведвальнiкаў музеяў.
3. Доступ да iнфармацыi, якая змяшчаецца ў друкаваных i электронных каталогах музеяў, за выключэннем iнфармацыi аб музейных прадметах, уключаных у культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, або якія адносяцца да зброі, а таксама iнфармацыi аб асобах, якiя перадалі ў музей музейныя прадметы, з’яўляецца адкрытым.
4. Iнфармацыя аб паходжаннi, кошце, дакладным месцазнаходжаннi музейных прадметаў, зафiксаваная ва ўлiковых дакументах музея, з’яўляецца службовай i доступ да яе абмежаваны.
5. Работа наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі, сыравіннымі матэрыяламі, што знаходзяцца ў музеі, ажыццяўляецца на падставе пісьмовай заявы, у якой указваецца дакладная і аргументаваная мэта работы, і пісьмовага дазволу кіраўніка музея.
6. У мэтах забеспячэння захаванасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялаў і выключэння магчымых негатыўных уздзеянняў на іх доступ да работы з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі, сыравіннымі матэрыяламі, якія знаходзяцца ў музеі, можа быць абмежаваны, калі:
6.1. музейны прадмет, навукова-дапаможны, сыравінны матэрыял маюць нездавальняючы стан захаванасці;
6.2. адкрыты доступ да музейнага прадмета, навукова-дапаможнага, сыравіннага матэрыялу пагражае іх захаванасці;
6.3. музейны прадмет, навукова-дапаможны, сыравінны матэрыял знаходзіцца ў працэсе кансервацыі або рэстаўрацыі;
6.4. музейны прадмет, навукова-дапаможны, сыравінны матэрыял знаходзяцца ў працэсе тэхнічнага афармлення, навуковых даследаванняў музейных работнікаў;
6.5. музейны прадмет з’яўляецца аўтэнтычнай формай пісьменнасці або выяўленчага мастацтва (дакументы, рукапісы, старадрукаваныя выданні, фотадакументы, графіка і іншыя) і не мае страхавых копій;
6.6. музейны прадмет з’яўляецца асабліва каштоўным музейным прадметам.
7. Доступ да работы з музейнымі прадметамі, якія не ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, навукова-дапаможнымі, сыравіннымі матэрыяламі прыватнага музея, можа быць абмежаваны па іншых прычынах у адпаведнасці з рашэннем уласніка музейнага прадмета, навукова-дапаможнага, сыравіннага матэрыялу або кіраўніка музея.
8. Музейныя прадметы, якія з’яўляюцца аўтэнтычнай формай пісьменнасці або выяўленчага мастацтва (дакументы, рукапісы, старадрукаваныя выданні, фотадакументы, графіка і іншыя), пры наяўнасці іх страхавых копій для работы наведвальнікам музеяў не прадастаўляюцца. Наведвальнікам музеяў прадастаўляюцца страхавыя копіі такіх музейных прадметаў.
9. Музей арганізуе работу наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі, сыравіннымі матэрыяламі ў асобных або службовых памяшканнях і ў прысутнасці музейнага работніка. Работа наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі, сыравіннымі матэрыяламі ў фондасховішчах музеяў не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калі музейныя прадметы, навукова-дапаможныя, сыравінныя матэрыялы маюць вялікія памеры.
10. Наведвальнікі музеяў, якія атрымалі доступ да музейных прадметаў, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялаў, павінны быць зарэгістраваны ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў музея і азнаёмлены з правіламі работы наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі, сыравіннымі матэрыяламі.
Правілы работы наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі, сыравіннымі матэрыяламі зацвярджаюцца кіраўніком музея і размяшчаюцца ў даступным для азнаямлення месцы.
11. Выраб выяўленчай, друкарскай, сувенірнай і іншай тыражаванай прадукцыі і вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў, а таксама публiкацыя выяў музейных прадметаў ажыццяўляюцца толькі з дазволу музеяў.
12. Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялаў ва ўмовах, якія ствараюць пагрозуіх захаванасціі (або) могуць прывесці да іх пашкоджання, страты або знішчэння.
13. Наведвальнікі музеяў, якія дапусцілі пашкоджанне або страту музейных прадметаў, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялаў, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.
Артыкул 171. Музейны фонд Рэспублікі Беларусь
1. Музейны фонд Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сукупнасць музейных прадметаў, якія пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, і асобных музейных прадметаў, якія пастаянна захоўваюцца ў прыватных музеях і ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь па пісьмовых заявах уласнікаў музейных прадметаў.
2. Музейныя прадметы дзяржаўных музеяў з’яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю i не падлягаюць звароту iх ранейшым уласнiкам, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.
3. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца неад’емнай часткай культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 172. Уключэнне музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь
1. Музейныя прадметы, якія пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, лічацца ўключанымі ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь пасля іх рэгістрацыі ў кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўнай інвентарнай кнізе) гэтых музеяў.
2. Рашэнне аб уключэнні ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь музейных прадметаў прыватных музеяў прымаецца Міністэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь на падставе пісьмовай заявы ўласніка музейнага прадмета.
Уключэнне музейных прадметаў прыватных музеяў у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
Артыкул 173. Асаблівасці выкарыстання музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь
1. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, у працэсе музейнай дзейнасці выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасці культурных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, выкарыстання іх для інтэлектуальнага і культурнага развіцця грамадства, у тым ліку для распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзі, гісторыі і культуры.
2. Перадача музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, на часовае захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад аднаго музея да іншага музея і ад музея да іншай юрыдычнай асобы і на пастаяннае захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад аднаго музея да іншага музея ажыццяўляецца на падставе дагавора.
Перадача музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі “0”, “1” або “2” катэгорыі, на часовае захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад аднаго музея да іншага музея і ад музея да іншай юрыдычнай асобы ажыццяўляецца тэрмінам да аднаго года па ўзгадненні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Перадача музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, якія захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, на пастаяннае захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца дзяржаўным музеям.
3. У выпадку прыняцця ўласнiкам музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, якія пастаянна захоўваюцца ў прыватных музеях, рашэння аб адчужэннi музейных прадметаў, перавагу ў набыццi гэтых музейных прадметаў на іншых роўных умовах маюць дзяржаўныя музеi, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.
4. Права першай публікацыі аб музейных прадметах, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, належыць музею, у музейны фонд якога яны ўключаны.
5. Асаблівасці выкарыстання музейных прадметаў, уключаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.
Артыкул 174. Выключэнне музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь
1. Рашэнне аб выключэнні музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь прымаецца Міністэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
2. Музейны прадмет, які пастаянна захоўваецца ў дзяржаўным музеі, выключаецца з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, калi ён:
2.1. страцiў сваю навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць;
2.2. абменьваецца на iншы музейны прадмет, якi пастаянна захоўваецца ў замежным музеі, або прадмет музейнага значэння;
2.3. вернуты ўладальніку па судовай пастанове;
2.4. выкрадзены, што пацвярджаецца адпаведнымi дзяржаўнымi органамi;
2.5. пашкоджаны ў такой ступенi, што немагчыма яго рэстаўрыраваць;
2.6. страчаны або знішчаны ў вынiку надзвычайнай сітуацыі прыроднага або тэхнагеннага характару або па іншых прычынах;
2.7. перададзены бязвыплатна іншай юрыдычнай асобе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для рэалізацыі маёмасці, забранай, арыштаванай або звернутай у даход дзяржавы.
3. Музейны прадмет, які пастаянна захоўваецца ў прыватным музеі, выключаецца з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь на падставе пісьмовай заявы ўласніка гэтага музейнага прадмета.
Музейны прадмет, які пастаянна захоўваецца ў прыватным музеі, выключаецца з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь па рашэнні Міністэрства культуры Рэспублiкi Беларусь без заявы ўласніка музейнага прадмета, калi ён:
страцiў сваю навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць;
выкрадзены, што пацвярджаецца адпаведнымi дзяржаўнымi органамi;
страчаны або знішчаны ў вынiку надзвычайнай сітуацыі прыроднага або тэхнагеннага характару або па іншых прычынах.
Выключэнне музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь на падставе заявы ўласніка ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
Артыкул 175. Музейная дзейнасць, яе віды
1. Музейная дзейнасць ажыццяўляецца музеямi ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялаў, выкарыстання iх для духоўнага развiцця грамадства, у тым лiку для распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзi, гiсторыi i культуры.
2. Музейная дзейнасць уключае ў сябе наступныя вiды:
2.1. выяўленне прадметаў музейнага значэння;
2.2. камплектаванне музейных фондаў;
2.3. улік музейных прадметаў, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялаў;
2.4. захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялаў;
2.5. вывучэнне і папулярызацыю музейных прадметаў, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялаў, у тым лiку шляхам правядзення на iх аснове навуковых даследаванняў архiўных, бiблiятэчных i iншых крынiц, публiчнага прадстаўлення музейных прадметаў, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялаў, а таксама публiкацыi адпаведных матэрыялаў;
2.6. кансервацыю i рэстаўрацыю музейных прадметаў, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялаў;
2.7. каталагiзацыю музейных прадметаў, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялаў;
2.8. стварэнне і адкрыццё экспазiцый;
2.9. экскурсiйнае абслугоўванне наведвальнiкаў музеяў;
2.10. культурна-адукацыйную дзейнасць, звязаную з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі, сыравіннымі матэрыяламі і нематэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі адпаведна профілю (профілям) музея;
2.11. вывучэнне і папулярызацыю нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей адпаведна профілю (профілям) музея;
2.12. правядзенне навукова-практычных семiнараў i канферэнцый, iншых мерапрыемстваў у сферы музейнай справы.
Артыкул 176. Камплектаванне музейных фондаў
1. Камплектаванне музейных фондаў уяўляе сабой мэтанакіраваны, планавы працэс, які ўключае падбор і набыццё прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, іх улік і вывучэнне ў мэтах фарміравання і папаўнення музейных фондаў, прыняцце рашэння аб аднясенні прадмета музейнага значэння да асноўнага фонду, фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, фонду сыравінных матэрыялаў.
2. Камплектаванне музейных фондаў ажыццяўляецца шляхам:
2.1. куплi прадметаў музейнага значэння;
2.2. атрымання прадметаў музейнага значэння ў якасці бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, ахвяраванняў;
2.3. абмену ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам музейнымi прадметамi;
2.4. iншымi спосабамi, якiя не супярэчаць заканадаўству.
3. Прадметы музейнага значэння, накіраваныя (перададзеныя) ва ўласнасць дзяржавы, перадаюцца дзяржаўным музеям у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
4. Камплектаванне музейных фондаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з профілем (профілямі) музея, канцэпцыяй навукова-фондавай работы.
Канцэпцыя навукова-фондавай работы замацоўвае комплекс работ, якія плануецца правесці ў мэтах камплектавання музейнага фонду ў пэўны тэрмін, і зацвярджаецца кіраўніком музея або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
5. Для разгляду пытанняў камплектавання музейных фондаў па рашэнні кіраўніка музея або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, можа быць створана пастаянна дзеючая фондава-закупачная камісія або часовая ўпаўнаважаная камісія, склад і палажэнне аб якіх зацвярджаюцца кіраўніком музея або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
У выпадку адсутнасці ў музеі пастаянна дзеючай фондава-закупачнай камісіі або часовай упаўнаважанай камісіі пытанні камплектавання музейных фондаў разглядаюцца кіраўніком музея.
Артыкул 177. Улік прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў
1. Улік прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў арганізуецца музеямі для забеспячэння кантролю за іх выкарыстаннем і захаванасцю, своечасовага і дакладнага прадстаўлення звестак аб іх колькасці і месцазнаходжанні.
2. Улік музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў арганізуецца музеем у залежнасці ад структурных элементаў музейнага фонду, да якіх яны аднесены.
3. Улік прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў складаецца з іх рэгістрацыі і вядзення ўліку іх руху.
4. Рэгістрацыя і рух прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў афармляюцца ўліковымі дакументамі, формы якіх устанаўліваюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Па рашэнні кіраўніка музея або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, у музеі могуць быць зацверджаны формы дадатковых уліковых дакументаў.
5. Вынас уліковых дакументаў за межы музея забараняецца, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.
6. Пасля рэгістрацыі прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў ім надаюцца ўліковыя абазначэнні (ідэнтыфікацыйныя нумары).
7. Захоўванне і выкарыстанне незарэгістраваных прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, забараняецца.
8. Асабліва каштоўныя музейныя прадметы падлягаюць цэнтралізаванаму ўліку.
Рашэнне аб аднясенні музейных прадметаў да асабліва каштоўных музейных прадметаў, за выключэннем тых, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, прымаецца музеем. Дадзенае рашэнне падлягае ўзгадненню з экспертным саветам па пытаннях аднясення музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, да асабліва каштоўных музейных прадметаў, які ствараецца пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважанай ім юрыдычнай асобе. Склад і палажэнне аб дадзеным экспертным савеце зацвярджаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Цэнтралiзаваны ўлiк асабліва каштоўных музейных прадметаў ажыццяўляецца шляхам уключэння ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь прадстаўленых звестак аб гэтых музейных прадметах.
9. Асаблівасці ўліку музейных прадметаў, уключаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi. Асаблівасці ўліку музейных прадметаў, якія адносяцца да зброі, устанаўліваюцца заканадаўствам аб зброі.
Артыкул 178. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь
1. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой сукупнасць асноўных звестак аб кожным асабліва каштоўным музейным прадмеце, уключаным у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.
2. Вядзенне Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь або юрыдычнай асобай, ім ўпаўнаважанай.
3. Музеі, у музейным фондзе якіх знаходзяцца асабліва каштоўныя музейныя прадметы, абавязаны прадстаўляць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або юрыдычнай асобе, ім упаўнаважанай, звесткі аб гэтых музейных прадметах.
4. Асноўнымі мэтамі вядзення Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь з’яўляюцца:
4.1. цэнтралізаваны ўлік усіх асабліва каштоўных музейных прадметаў;
4.2. ідэнтыфікацыя і папулярызацыя асабліва каштоўных музейных прадметаў.
5. У мэтах вядзення Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь Міністэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або юрыдычная асоба, ім ўпаўнаважаная, ажыццяўляе:
5.1. збор звестак аб асабліва каштоўных музейных прадметах;
5.2. улік наяўнасці і ацэнку захаванасці асабліва каштоўных музейных прадметаў.
6. Вядзенне Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца на беларускай, рускай і англійскай мовах.
7. Звесткі аб асабліва каштоўных музейных прадметах уносяцца ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь у двухмесячны тэрмін з дня іх паступлення.
8. Музеі, у музейным фондзе якіх знаходзяцца асабліва каштоўныя музейныя прадметы, павінны ў месячны тэрмін паведамляць у Міністэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або юрыдычную асобу, ім ўпаўнаважаную, аб любых зменах звестак, прадстаўленых імі ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.
9. У выпадку змены ўласніка асабліва каштоўнага музейнага прадмета прыватнага музея ранейшы ўласнік павінен у 10-дзённы тэрмін паведаміць аб гэтым у Міністэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або юрыдычную асобу, ім ўпаўнаважаную.
10. Звесткі аб стратах або знішчэннях асабліва каштоўных музейных прадметаў накіроўваюцца ў Міністэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у 3-дзённы тэрмін з моманту ўстанаўлення факта іх страты або знішчэння.
11. Звесткі аб асабліва каштоўных музейных прадметах распаўсюджваюцца ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.
12. Для забеспячэння захаванасці звестак, уключаных у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца іх абавязковае рэзервовае капіраванне.
Артыкул 179. Захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў
1. У мэтах забеспячэння захаванасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялаў і выключэння выпадкаў іх пашкоджання, страты або знішчэння ў музеях устанаўліваецца спецыяльны рэжым захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялаў, праводзяцца іх кансервацыя і (або) рэстаўрацыя, перыядычная зверка наяўнасці.
2. Захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў уяўляе комплекс мер, які складаецца з:
2.1. перыядычнай зверкі наяўнасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з уліковымі дакументамі, прафілактычнага агляду музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
2.2. забеспячэння належнай аховы капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), памяшканняў музея;
2.3. стварэння сістэмы захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у фондасховішчах;
2.4. прытрымлівання рэжымаў захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
2.5. стварэння належных умоў для захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у экспазіцыйных і выставачных залах;
2.6. забеспячэння фондасховішчаў, экспазіцыйных і выставачных залаў адпаведным абсталяваннем;
2.7. забеспячэння належнай упакоўкі музейных прадметаў пры іх транспарціроўцы.
3. Музеi абавязаны штогод праводзiць зверку наяўнасцi музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў з уліковымі дакументамі.
У музеях, музейны фонд якіх складае больш за тры тысячы музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў, зверка наяўнасцi музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў праводзіцца ў адпаведнасцi з планамі, зацверджанымі кіраўніком музея або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
Зверка наяўнасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных прадметаў і сыравінных матэрыялаў праводзiцца камiсiяй ў складзе не менш за тры супрацоўнікі музея, якая ствараецца ў адпаведнасці з загадам кіраўніка музея або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей. Вынiкi зверкi наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных прадметаў і сыравінных матэрыялаў фiксуюцца ў акце зверкі.
Асаблівасці зверкі музейных прадметаў, уключаных у культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, устанаўліваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі.
4. Парадак прафілактычнага агляду музейных прадметаў, навукова-дапаможных прадметаў і сыравінных матэрыялаў устанаўліваецца музеем.
5. Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы размяркоўваюцца па групах захоўвання ў залежнасці ад іх тыпу, віду, матэрыялу.
6. У залежнасці ад колькаснага складу груп захоўвання і іншых умоў музеі ствараюць комплексную або паасобную сістэму захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.
7. Скарбы, якiя перадаюцца ў музей на пастаяннае захоўванне, захоўваюцца ў поўным складзе i не могуць змешвацца з iншымi прадметамi.
8. Рэжымы захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў устанаўліваюць навукова-абгрунтаваныя ўмовы захоўвання, што забяспечваюць доўгатэрміновае захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.
9. Рэжымамі захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з’яўляюцца тэмпературна-вільготнасны, светлавы, біялагічны.
10. Асаблівасці захоўвання музейных прадметаў, якія адносяцца да зброі, устанаўлiваюцца заканадаўствам аб зброі.
Артыкул 180. Кансервацыя i рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў
1. Пад кансервацыяй музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў разумеецца комплекс мерапрыемстваў па часовым або доўгатэрмiновым забеспячэнні захаванасцi фізічнага стану музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць іх далейшае пагаршэнне i ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.
2. Пад рэстаўрацыяй музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў разумеецца комплекс мерапрыемстваў па навукова абгрунтаваным аднаўленні страчаных фрагментаў музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, а таксама iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.
3. Для вырашэння пытанняў кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у музеі можа быць створаны рэстаўрацыйны савет, склад і парадак дзейнасці якога ўстанаўліваюцца кіраўніком музея або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.