Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і на Беларусі восенню 1917г.
Восенню 1917 г. сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў Расіі працягвала абвастрацца. Часовы ўрад не здолеў забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту і г. д. Скарачэнне выпуску прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі павышала іх кошт, але нават дарагоўля не ўстараняла дэфіцыту тавараў першай неабходнасці. У выніку насельніцтва, асабліва працоўныя масы выказвалі вострае незадавальненне існуючай уладай і патрабавалі павышэння заработнай платы, спынення дарагоўлі, барацьбы са спекуляцыяй і г. д. Сяляне ўзмацнілі захопы памешчыцкай і дзяржаўнай маёмасці, чым яшчэ больш абвастрылі сацыяльна-эканамічны крызіс у краіне.
Большасць "рэвалюцыйнай дэмакратыі" па-ранейшаму спадзявалася на спыненне вайны шляхам мірных перагавораў. Паслядоўнікі Г. Пляханава, а таксама энэсы ў сваёй тактыцы па дасягненні міру ваенным шляхам, па сутнасці, змыкаліся з кадэтамі. Некаторая частка грамадства прыходзіла да думкі, што наблізіць мір можа толькі Ўстаноўчы сход. Гатоўнасць абараняць свой край выказвалі толькі беларускія арганізацыі, але пытанне аб фарміраванні іх нацыянальных часцей яшчэ знаходзіўся ў стадыі абмеркавання. Складвалася так, што на пачатку кастрычніка франтавікі, у сваёй падаўляючай большасці мабілізаваныя з вёскі, больш разважалі аб будучым падзеле панскай зямлі, чым аб сваіх непасрэдных абавязках.
Аграрнае пытанне прыцягвала ўвагу не толькі франтавікоў. Па сутнасці, яго нявызначанасць з’яўлялася адной з прычын хранічнай палітычнай няўстойлівасці ва ўсёй краіне. Сялянскія Саветы і зямельныя камітэты на чале з эсэрамі стараліся надаць аграрнаму руху арганізаваныя формы. Сяляне адмаўляліся прадаваць дзяржаве хлеб па так званых «цвёрдых», нявыгадных ім цэнах. Тым самым дзяржаўная хлебная манаполія падрывалася, і харчовае забеспячэнне гарадскога насельніцтва і салдат фронта стала рэзка пагаршацца.
Няздольнасць Часовага ўрада ліквідаваць эканамічны крызіс, спыніць інфляцыю, дарагоўлю і г.д. выклікала натуральнае незадавальненне працоўных, але масавага антыўрадавага руху ў краіне не назіралася. Усё грамадства, у тым ліку салдаты, сяляне, рабочыя, звязвалі вырашэнне ўсіх злабадзённых праблем са скліканнем парламента. У кастрычніку па Заходнефрантавой, Мiнскай, Магiлёўскай i Вiцебскай акругах у барацьбу за дэпутацкiя мандаты ўступiла 50 груп кандыдатаў. Але ленiнская партыя не абмяжоўвался парламенцкiм шляхам прыходу да ўлады. Па закліку бальшавікоў Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў сталі пасылаць сваіх дэлегатаў у Петраград на ІІ Ўсерасійскі з’езд з даручэннямі пакласці канец вайне, разрусе і пагрозе буржуазнай дыктатуры. Сваіх дэпутатаў на з’езд накіравалі асобныя Саветы Беларусі і часці Заходняга фронту.
Такім чынам, ленінская партыя і згуртаваныя вакол яе палітычныя сілы прыступіліся да ажыццяўлення свайго плана па звяржэнні Часовага ўрада і ўсталявання ўлады Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.Усталяванне Савецкай улады на БеларусіЗвесткі аб паўстанні ў Петраградзе былі ўспрыняты грамадскасцю як пагроза Ўстаноўчаму сходу і небяспека грамадзянскай вайны. У Мінску яны былі атрыманы 25 кастрычніка каля 11 гадзін раніцы, а апоўдні лідэры «рэвалюцыйнай дэмакратыі» з мэтай захавання парадку выказаліся за ўтварэнне Камітэта выратавання рэвалюцыі (КВР). Такія ж пастановы прынялі Саветы і партыйныя камітэты Вiцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Бабруйска, Вiлейкi, Слуцка, Магiлёва, Мсцiслава i iнш. Сiгналам да выступлення бальшавікоў тыле i на фронце сталi пастановы ІІ Ўсерасійскага з’езда аб пераходзе ўлады да Саветаў i армейскiх камiтэтаў. Так, 26 кастрычнiка ў Мінску бальшавікамі быў распаўсюджаны загад № 1 аб пераходзе ўлады ў горадзе і наваколлях да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Да тысячы салдат былі вызвалены з турмы, узброены і разам з асобнымі часцямі гарнізона ўключаны ў Першы Рэвалюцыйны iмя Мiнскага Савета полк.
Падобным чынам 19 лістапада адбываўся II з’езд Саветаў Паўночна-Заходняй вобласцi у Мінску. Нягледзячы на прадстаўніцтва дэлегатаў толькі трэці iснаваўшых Саветаў, арганiзатары-бальшавiкi ад iмя ўсёй Заходняй вобласцi вынеслi рэзалюцыi у падтрымку СНК, яго дэкрэтаў i абралi Выканком з 35 чал.
II Франтавы з’езд, якi адбыўся 20-25 лiстапада ў Мiнску пад старшынствам А. Мяснiкова, таксама выказаўся ў падтрымку ленінскага СНК і яго дэкрэтаў і абраў новы Выканкам са 100 чал. на чале з А. Мясніковым. 26 лiстапада адбылося першае пасяджэнне членаў выканкомаў трох з’ездаў, на якiм быў створаны вышэйшы орган улады – Абласны выканаўчы камiтэт Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў Заходняй вобласцi i фронту (Аблвыкамзах) у складзе 187 чал. пад старшынствам М. Рагазінскага. Удзельнiкi пасяджэння таксама сфармiравалi рэгiянальны выканаўчы орган – Савет Народных Камiсараў Заходняй вобласцi i фронту (старшыня – К. Ландэр). Юрысдыкцыя СНК распаўсюджвалася не на ўсю свабодную ад акупацыi Беларусь, а толькi на Мiнскую i частку Вiленскай губ., а таксама на Заходнi фронт.
Такім чынам, шанец на мірнае вырашэнне палітычнага крызісу ў расійскім грамадстве быў страчаны. Улада засталася ў руках бальшавіцкага СНК, але краіна ўсё больш і больш уцягвалася ў грамадзянскую вайну.
40.Праблема беларускай дзяржаунасци.першы беларуски зъезд2 лістапада ЦВК РСФСР абвясціў дэкларацыю правоў народаў Расіі ў якой абвяшчалася права кожнага народа Расійскай імперыі на самавызначэнне і стварэнне ўласнай дзяржаўнасці. Першым гэтым правам скарыстаўся народ Фінляндыі ў 1917 г. Следам абвясціла аб сваёй незалежнасці Рада Украіны у 1918 г.Стварылі незалежныя дзяржавы народы прыбалтыкі і Польшы. Вялікая беларуская рада таксама звярнулася да Аблвыканкамзаха з прапановай склікаць усебеларускі з’езд для стварэння беларускай дзяржавы, але ён адмовіў ВБР ў яго скліканні. Тады ініцыятыву па стварэнню беларускай дзяржавы ў свае рукі узяў Беларускі Аблясны камітэт (БАК). БАК быў створаны ў Петраградзе з дэлегатаў Усерасійскага сялянскага з’езду. Ён звярнуўся ў СНК РСФСР і атрымаў дазвол на скліканне з’езда і грошы на яго правядзенне. 15 снежня ў Мінску 1 Усебеларускі з’езд пачаў сваю работу. У ноч з 17 на 18 снежня з’езд прыняў пастанаўленне, што адзіным органам улады ў беларусі павінен быць Беларускі савет салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Даведаўшыся аб гэтым Аблвыканкамзах разагнаў з’езд і арыштаваў яго прэзідыўм.
Раніцай 18 снежня дэлегаты з’езда сабраліся днём ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі і абралі выканкам з’езда, якому даручана змагацца за стварэнне беларускай дзяржаўнасці.
Разгон 1 усебеларускага з’езда Аблвыканкамзахам не паклаў кнец спробам стварыць беларускую дяржаву, тым больш, што СНК РСФСР станоўча ставіўся да ідэі беларускай дзяржаўнасці. 31 студзеня 1918 г. СНК РСФСР выдаў пастанову аб стварэнні Беларускага народнага камісарыята (БНК) пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцяў РСФСР. Белнацуаму была даручана падрыхтоўчая работа па стварэнню ССРБ. Аднак пытанне аб яе стварэнні было адложана, бо 18 лютага 1918 г. пасля зрыву мірных перагавораў у Брэсце Троцкім і закнчэння тэрміну перамір’я паміж Расіяй і Германіяй, нямецкія войскі пачалі наступленне. Аблвыканкамзах у гэты ж дзень эвакуіраваўся ў Смаленск. У Мінску не аказалася ніякай улады і Выканаўчы камітэт 1-га Усебеларускага з’езда заяўляе, што ён з’яўляецца адзінай законнай уладай на тэрыторыі Беларусі.
21 лютага 1918 г. Выканаўчы камітэт 1-га Усебеларускага з’езда звярнуўся да народу Беларусі з Першай Статутнай граматай, у якой абвяшчаў аб усталяванні сваёй улады на этнічнай тэрыторыі Беларусі і аб стварэнні часовага урада – Народнага сакратарыята Беларусі на чале з Варонкам. Немцы пасля ўступлення ў Мінск дазволілі працаваць гэтаму ураду, але усім было ясна, што гаспадарамі ў Беларусі будаць нямецкія акупацыйныя ўлады а не Выканкам 1 Усебеларускага з’езда.
3 сакавіка 1918 года ў Брэсце быў падпісаны мір паміж Германіяй і Расіей, па яго умовах большая частка Беларусі адыходзіла Германіі. 9 сакавіка Выканкам з’езда, які пераіменаваў сябе ў Раду абвясціў Другую Статутную грамату, у якой абвясціў аб утварэнні БНР а 25 сакавіка Трэцюю Статутную грамату ў якой абвяшчлася незалежнасць БНР і зварот да народаў і ўрадаў усіх краін прызнаць незалежнасць БНР. Аднак ні Германія, ні Савецкая Расія, ні краіны Антанты не прызналі існавання БНР.
25 красавіка 1918 г частка удзельнікаў рады БНР звяртаецца з тэлеграмай да Кайзера Германіі Вільгельма 2 у якой яны выказваюць удзячнасць яму за вызваленне Беларусі ад бальшавікоў і спадзяванні на падтрымку БНР з боку Германіі. Праўда, гэта тэлеграма не прынесла ніякай карысці частка членаў рады, якая сімпатызавала бальшавікам выйшла з яе склада.
Трэба адзначыць, што нямецкая ваенная адміністрацыя у дальнейшым не перашкаджала Радзе БНР займацца культурна-асветніцкай і эканамічнай дзейнасцю: выдаваліся падручнікі, адчыняліся беларускія школы, быў створаны педагагічны інстытут, арганізавана Беларуская гандлёвая палата і г. д. Аднак, сама Германія была ўжо на парозе рэвалюцыі.
У выніку Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 г. ў Германіі ўмовы Брэсцкага міру былі скасаваны і бальшавікі зноў занялі тэрыторыю Беларусі. Удзельнікі рады БНР вымушаны былі на некаторы час зысці з палітычнай арэны і існаваць у падполлі.
Пункт гледжання. Частка гісторыкаў лічыць, што БНР была дзяржавай на «паперы», бо ні нямецкія акупацыйныя ўлады, ні савецкі ўрад не былі зацікаўлены ў яе існаванні. Сапраўднай дзяржавай гэтыя гісторыкі лічаць БССР. Аднак другая частка даследчыкаў сцвярджае, што БНР, будучы зародкам дзяржаўнага ўтварэння, была спробай увасобіць у жыццё нацыянальна-дэмакратычную дзяржаўнасць.
Вывад. Абвяшчэнне незалежнасці БНР з’явілася заканамерным вынікам беларускага нацыянальнага руху. Аднак па прычыне склаўшыхся неспрыяльных для БНР абставін ідэя беларускай нацыянальна-дэмакратычнай дзяржаўнасці засталася фактычна няздзейсненай