ПОЛЬСКІ ПЕРЫЯД – на жаль, гісторыя лесаводства на Беларусі ў гэтыя часы пакуль што НЕ ДАСЛЕДАВАНА. 2 страница
- АСАБЛІВАСЦІ ВЫСЕЧАК ПРАМЕЖКАВАГА КАРЫСТАННЯ Ў ЛЯСАХ РОЗНЫХ КАТЭГ.АХОЎН.
Водаахоўныя лясы:
– пажадана фарміраваць змешаныя насаджэнні;
– самкнутасць пры кожным прыёме высечкі не павінна паніжацца ніжэй 0,6–0,7;
– рух трактароў у паласе шырынёй 50 м ад урэзку вады не дапускаецца;
– прарэджванні лепш правадзіць зімой;
Ахоўныя лясы:
-мэта ВДЛ: павышэнне ўласцівасцей насаджэнняў па снегазатрыманню, паніжэнню скорасці ветру, глебаўмацаванню;
-інтэнсіўнасць ВДЛ слабая, паўната не сніжаецца ніжэй 0,7;
-тэхналагічныя калідоры не прасякаюцца на ўзлессі каля дарогі (у паласе шырынёй 50 м)
Лесагаспадарчыя часткі зялёных зон: фарміраванне ўстойлівых змешаных насаджэнняў,
самкнутасць ≥0,7. У прыбярэжных палосах лясоў высечкамі фармуюць высокасамкнутыя насаджэнні паўнатой ≥0,8, якія забяспечваюць перавод паверхневага сцёку водаў ва ўнутрыглебавы і прадухіленне воднай эрозіі. Захоўваць падрост і падлесак.
- ПЛАНАВАННЕ ПАМЕРАЎ ВЫСЕЧАК ЛЕСУ
Нарыхтоўка драўніны з’яўляецца адным з відаў лесакарыстання і ажыццяўляецца пры высечках лесу. Аб’ём нарыхтоўкі драўніны вызначаецца на падставе матэрыялаў лесаўпарадкавання. Лясы перыядычна (1 раз у 10 гадоў) падвяргаюцца лесаўпарадкаванню. Заключным дакументам, які складаецца па выніках лесаўпарадкавання, з’яўляецца «Праект арганізацыі і вядзення лясной гаспадаркі», які змяшчае разлік нормы лесакарыстання, у тым ліку разліковую лесасеку галоўнага карыстання, штогадовы памер высечак догляду і іншых высечак па лесагаспадарчым прадпрыемстве. Па кожным лясніцтве складаецца «Ведамасць галоўнай высечкі...» на чарговае дзесяцігоддзе (рэвізійны перыяд). Таксама складаецца «Ведамасць высечак догляду» і іншых высечак. Гэта ёсць доўгачасовае, у якойсьці ступені стратэгічнае планаванне высечак лесу. Штогод лясгасы ажыццяўляюць бягучае планаванне высечак лесу шляхам складання планаў адводу лесасечнага фонду. Пры адводах удакладняецца таксацыйная характарыстыка ўчасткаў, назначаных пры лесаўпарадкаванні пад высечкі лесу. Планы адводаў складаюцца ляснічымі і пасля зацвярджэння іх дырэктарам ці галоўным ляснічым даводзяцца лясніцтву для выканання. Планы адводаў высечак уключаюць плошчу і запас высякаемай драўніны па відах высечак лесу і дрэвавых пародах у межах груп і катэгорый ахоўнасці лясоў.
- ФОРМЫ ПРАЦЫ НА ЛЕСАСЕЧНЫХ РАБОТАХ
Пры асваенні лесасечнага фонду выбіраецца форма арганізацыі працы на лесасечных работах. Гэта можа быць:
– брыгадная форма (функцыянальная брыгада, малая комплексная брыгада, укрупнёная комплексная брыгада);
– вахтавы метад работы;
– брыгадны падрад на лесанарыхтоўках;
– арэндны падрад на лесанарыхтоўках.
Асноўнай формай арганізацыі працы з’яўляецца комплексная брыгада. Яна выконвае асноўныя і падрыхтоўчыя работы. У складзе брыгады: вальшчык з памочнікам, трактарыст, чакероўшчык, абрэзчык сучча.
- САСТАЎ ПАДРЫХТ, ДАПАМОЖ І АСНОЎН. ЛЕСАСЕЧНЫХ РАБОТ
Асваенне лесасекі пачынаецца з арганізацыі тэрыторыі лесасекі шляхам правядзення падрыхтоўчых і дапаможных работ, якія ўключаюць:
– разметку межаў дзялянак і пасек, пасечных і магістральных волакаў;
– уборку небяспечных дрэў;
– абсталяванне лесапагрузачных пунктаў;
– высечку зон бяспекі.
Змест тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца пры тэхналагічнай падрыхтоўцы лесасекі пад высечку, арганізацыі і вядзенні лесасечных работ, наступны.Лесасека– участак лесу, адведзены пад высечку і абмежаваны ў натуры візірамі ці прыроднымі межамі.Дзялянка – частка лесасекі, абмежаваная ў натуры візірамі.Пасека –Частка дзялянкі, якая асвойваецца з аднаго ці двух волакаў. Пасекі могуць дзяліцца на стужкі– палосы лесу, якія распрацоўваюцца машынай (або вальшчыкам лесу) за адзін праход. Пасечны волак – высечаная стужка лесу шырынёй да 5 м, якая выкарыстоўваецца для тралёўкі драўніны з пасекі.Магістральны волак – пашыраны тралёвачны волак, па якім ажыццяўляецца тралёўка драўніны з некалькі пасек. Пасечны і магістральны волакі яшчэ называюць тэхналагічнымі калідорамі.Верхні склад, іншая назва лесапагрузачная пляцоўка, – месца, куды вытралёўваецца нарыхтаваная на лесасецы прадукцыя, дзе адбываецца яе пагрузка на лесавозны транспарт для дастаўкі спажыўцу; размяшчаецца каля даступнай лесавознай дарогі. У далейшым нарыхтоўка драўніны ажыццяўляецца ў выніку асноўных лесанарыхтоўчых работ – гэта работы па нарыхтоўцы драўніны. Састаў асноўных лесасечных работ залежыць ад выбранага тэхналагічнага працэсу лесасечных работ (ТП) і тэхналагічнага комплексу машын (ТКМ).
Напрыклад, пры нарыхтоўцы драўніны сартыментамі гэта:
– валка дрэў;
– ачыстка дрэва ад сучча;
– распілоўка хлыстоў на сартыменты;
– тралёўка (падвозка) сартыментаў да волака;
– штабялёўка (акучванне) сартыментаў;
– тралёўка сартыментаў да лесапагрузачнай пляцоўкі.
Заключныя лесасечныя работы складаюцца з ачысткі высечанай лесасекі ад парубачных рэшткаў.
- ТЫПЫ ТЭХНАЛАГ. ПРАЦЭСАЎ ЛЕСАСЕЧ. РАБОТ
Драўніна на лесасецы можа нарыхтоўвацца ў выглядзе сартыментаў, хлыстоў, дрэў, тэхналагічнай шчапы і частак дрэў. У залежнасці ад віду прадукцыі, якая нарыхтоўваецца на лесасецы ўстанаўліваюць тып тэхналагічнага працэсу лесасечных работ (ТП). Часцей сустракаюцца наступныя пяць тыпаў тэхналагічных працэсаў лесасечных работ:
– 1ТП – нарыхтоўка на лесасецы сартыментаў і пагрузка іх на лесавозны транспарт;
– 2ТП – адпаведна з нарыхтоўкай хлыстоў;
– 3ТП – адпаведна з нарыхтоўкай дрэў;
– 4ТП – нарыхтоўка на лесасецы з цэлых дрэў тэхналагічнай шчапы і адгрузка непасрэдна спажыўцам;
– 5ТП – нарыхтоўка на лесасецы частак дрэў (сартыментаў з кронай) і вывазка іх на склад дрэваапрацоўчага прадпрыемства. Магчымы розныя варыянты пералічаных ТП. Найбольш мэтазгодным зараз прызнаецца 1ТП з яго варыянтам, які прадугледжвае нарыхтоўку сартыментаў з камлёвай часткі дрэў і тэхналагічнай ці паліўнай шчапы з вяршыннай часткі і іншых парубачных рэшткаў. Такая тэхналогія мэтазгодна на высечках галоўнага карыстання, прарэджваннях, прахадных высечках, санітарных і інш. Пры асвятленнях, прачыстках, рэканструкцыйных высечках у малакаштоўных маладняках і іншых нізкатаварных насаджэннях, якія не прыдатны для выпрацоўкі дзелавых лесаматэрыялаў са стволавай драўніны, на лесасецы нарыхтоўваюць з цэлых дрэў тэхналагічную ці паліўную шчапу.
- ТЭХНАЛАГ. КОМПЛЕКСЫ МАШЫН НА ВЫСЕЧКАХ ЛЕСУ
Пад запланаваны ТП падбіраецца сістэма машын (ТКМ). Тэхналагічны комплекс машын (ТКМ) – гэта ўзаемазвязаная сукупнасць машын і абсталявання, рацыянальна падабраная ў парадку выканання аперацый лесасечных работ.Рэальна прымяняемыя ў Беларусі ТКМ:
– пры нарыхтоўцы сартыментаў (1ТП):
– бензапілы ў камплекце з фарвардарамі;
– бензапілы ў камплекце з працэсарамі і фарвардарамі;
– харвестары ў камплекце з фарвардарамі;
– харвардар.
– пры камбінаванай нарыхтоўцы прадукцыі (5ТП):
– да ТКМ пры 1ТП дабаўляюцца рубільная машына, бандлер.
Апошнім часам акрамя нарыхтоўкі сартыментаў ажыццяўляецца і нарыхтоўка лесасечных адыходаў на высечках галоўнага карыстання, танкамерных дрэў на прачыстках і прарэджваннях, іншай біямасы для атрымання драўніннага паліва, прымянення ў гідролізнай ці плітнай вытворчасці. Пры адначасовай нарыхтоўцы сартыментаў і лесасечных адыходаў могуць выкарыстоўваццана дадатковых аперацыях разам з бензінаматорнай пілой, харвестарам і фарвардарам іншыя машыны. Для збора і пакетавання лесасечных адыходаў можа выкарыстоўвацца фарвардар і харвардар. Харвардар – фарвардар, які аснашчаны маніпулятарам павышанай даўжыні і харвестарнай галоўкай, або камбінаваны харвестар-фарвардар спецыяльнай канструкцыі. Для здрабнення біямасы выкарыстоўваюцца рубільныя машыны з уласным рухавіком ці ў агрэгаце з трактарам, ці грузавым аўтамабілем. Тут прымяняецца высокамабільная рубільная машына, якая да таго ж аснашчана апракідвальным кантэйнерам для шчапы аб’ёмам 15–20 м3.Здрабненне лесасечных адыходаў на верхняй лесапагрузачнай пляцоўцы (верхні склад) з’яўляецца традыцыйным метадам вытворчасці лясной шчапы. Фарвардары транспартуюць біямасу на склад і ўкладваюць у кучы вышынёй ад 4 да 5 м. Фарвардар працуе незалежна ад рубільнай машыны. Здрабненне адыходаў ажыццяўляецца на тэрыторыі склада пры дапамозе: рубільнай машыны з прывадам ад трактара пры малых аб’ёмах драўніны; больш прадукцыйнай рубільнай машыны, якая ўстанаўліваецца на грузавым аўтамабілі пры вялікіх аб’ёмах.
- ЛЕСАВОДЧ. ПАТРАБАВАННІ ДА КАНСТРУЯВАННЯ ЛЕСАНАРЫХТОЎНЫХ МАШЫН
А) Уздзеянне на глебу і падземныя воды:
парушаная плошча наглебнага покрыва не павінна перавышаць ад плошчы лесасекі:
– 1-й (лёгкай) ступені пашкоджання – ≤50%
– 2-й (сярэдняй) ступені пашкоджання – ≤25–30%
– 3-й (моцнай) ступені пашкоджання – ≤12%
Б) Уздзеянне на фітацэноз:
– захаваць ≥70% падросту зімой і ≥60% у бязснежны перыяд
– плошча пад тралёвачнымі волакамі, пагрузачнымі пунктамі – ≤20% ад плошчы лесасекі
– захаваць на лесасецы ≥60% плошчы з некранутымі кампанентамі насаджэння
– пашкоджаныя дрэвы пры несуцэльных высечках складаюць ≤10%
– таўшчыня слою парубачных рэшткаў ≤0,1 м
– захламленасць лесасекі парубачнымі рэшткамі ≤5 шч.м3/га
Пры распрацоўцы лесасек на цяжкадаступных участках ляснога фонду (сніткавая, крапіўная, балотна-папаратнікавая, даўгамошная, асаковая, сфаганавая і іншыя вільготныя, сырыя і вельмі сырыя серыі тыпаў лесу) дапушчаецца прымяненне гусенічных машын, Але пры строгім выкананні наступных патрабаванняў:
– правядзенне работ пераважна ў зімовы перыяд;
– умацаванне волакаў парубачнымі рэшткамі;
– рух і разварот гусенічных машын толькі па волаках і пагрузачных пляцоўках.
- ВІДЫ ЛЕСАВОДЧАГА ДОГЛЯДУ
Пад доглядам лесу разумеюць комплекс мерапрыемстваў, якія накіраваны на мэтавае фармаванне ўстойлівых і высокапрадуктыўных лясных насаджэнняў, падтрыманне і павышэнне біялагічнай разнастайнасці і шматмэтавых функцый і ўласцівасцей лясоў.Храналагічна догляд лесу ахоплівае ўвесь перыяд лесавырошчвання. Ён пераймае этап лесаўзнаўлення, у выніку якога ўтвараецца маладое насаджэнне (гушчар), і працягваецца да моманту галоўнай высечкі спелага дрэвастою. Догляд лесу займае цэнтральнае месца ў лесаводстве і з’яўляецца асноўнай функцыяй дзейнасці ляснічага. Пры гэтым рэалізуецца не толькі асноўная функцыя догляду – мэтавае фармаванне лесу, але і ствараюцца спрыяльныя перадумовы для наступнага лесаўзнаўлення пасля высечкі спелага дрэвастою. Да лесаводчага догляду адносяць: высечкі догляду лесу; выбарачныя санітарныя высечкі; уборка захламленасці; рэканструкцыйныя высечкі; догляд за падростам і падлескам; фармаванне рэкрэацыйнага ляснога ландшафту; догляд за ўзлескам; рыхленне глебы і тарфаванне ў рэкрэацыйных лясах; высечкі перафармавання; высечкі абнаўлення; біятэхнічныя высечкі; меліярацыя лясоў; абразанне сучча і галінак (вырошчванне бессучковай драўніны); хімічны догляд за саставам дрэвастою; мерапрыемствы па захаванні біяразнастайнасці лясоў; мерапрыемствы па павышэнні прадуктыўнасці лясоў; мерапрыемствы па павышэнні асяроддзеахоўнай функцыі лясоў.
- УБОРКА ЗАХЛАМЛЕНАСЦІ
Улік сухастою, ламачча і буралому пры таксацыі (лесаўпарадкаванні) вядзецца пры іх аб’ёме ³5 куб.м на 1 га. Гэта не значыць, што пры меньшай іх колькасці, уборку захламленасці можна не весці. Санітарныя Правілы ў лясах прадугледжваюць правадзіць уборку захламленасці, як правіла, адначасова з іншымі лесагаспадарчымі мерапрыемствамі. Як самастойнае мерапрыемства – назначаецца пры наяўнасці ліквіднай драўніны ў якасці буралому, ветравалу, снегалому і іншай пашкоджанай драўніны ў памерах, якія перавышаюць натуральны адпад у тры і больш разы. У эстэтычных мэтах у рэкрэацыйных лясах, ахоўных палосах уздоўж аўтадарог і чыгункі, асабліва каштоўных лясах праводзяць уборку і неліквіднай захламленасці. Сухастой дазваляецца не ўбіраць у тыпах лесараслінных умоў А4А5, В4В5 – з залішнім увільгатненнем. Уборку захламленасці не рэкамендуецца праводзіць на асоба ахоўных участках (ОЗУ), дзе раскладанне драўніны спрыяе або неабходна для жыццядзейнасці рэдкіх відаў раслін і жывёл. Уборку захламленасці ў лясах ААПТ праводзяць па ўзгадненні з мясцовымі органамі Мінпрыроды. У лясах ААПТ уборку захламленасці назначаюць у адпаведнасці з наступным:
– у рэкрэацыйнай зоне – калі захламленасць перавышае адпад у 2 і болей разы;
– у гаспадарчай зоне – калі перавышае ў ³3 разы;
– у зоне рэгулюемага выкарыстання – рэгулярна ў паласе шырынёй 100 м уздоўж дарог, турыстычных сцежак і да т.п. незалежна ад аб’емаў захламленасці;
– у запаведнай зоне – толькі высечка аварыйных дрэў уздоўж дарог спецыяльнага назначэння ў паласе, роўнай сярэдняй вышыні дрэвастоя;
– у запаведніках дапушчаецца ўборка ветравалу, буралому, сухастою, снегалому ўздоўж дарог і на спецыяльна выдзеленых пажаранебяспечных участках.
- АБРАЗАННЕ СУЧЧА І ГАЛІНАК
Натуральнае ачышчэнне ствалоў ад ветак і сучча адбываецца ў дзве стадыі: адміранне ветак і іх ападзенне.Адміранне ветак залежыць ад гушчыні дрэвастоя.Ападзенне адсохшых ветак адбываецца:
– пад уплывам грыбоў у лісцевых дрэў
– пад уплывам бактэрый і фізічных фактараў (вільгаці, ветра і інш.) у хвойных
Вырасціць бессучковую драўніну нават у высокасамкнутых насаджэннях цяжка Пры плантацыйным лесаводстве, таксама для вырошчвання піловачніка вышэйшых сартоў, – абрэзка суччаў абавязковая Адрозніваюць абрэзку сухую і зялёную. Сухаяабрэзка заключаецца ў выдаленні толькі адмершага сучча Зялёнаяабрэзка – выдаленне (адпілоўванне) ніжніх жывых ветак Абрэзка ніжняй кроны на 20% у сасны, елкі, бярозы не зніжае прырост Рэкамендуецца весці абрэзку да вышыні 6,0 м. Для абрэзкі выбіраюць 400–500 дрэў на 1 га з ліку I і II класа Крафта У Швецыі сучча абразаюць да вышыні дрэва 5–9 м за 2–4 прыёмы: у 1-ы прыём – да З м, за 2-і прыём – да 4,5 м і г.д. Абрэзку пачынаюць з 15–30 гадоў у дрэвавых відаў павольнага росту і з 6–10 гадоў – хуткага росту. Паўтаральнасць абрэзак адпаведна 4–10 гадоў і 2–3 гады. Пры гэтым не дапускаюць павелічэння таўшчыні сучча больш за 3–4 см у павольна і 6–7 см у хуткарастучых парод. Лепшы час для абрэзкі – позняя зіма і ранняя вясна да пачатку руху сокаў. Для абрэзкі выкарыстоўваюцца абрэзчык сучча МСТ-15, высатарэз, машына для ачысткі дрэў ад сучча.
- МЕЛІЯРАЦЫЯ ЛЯСОЎ І ЯЕ ВІДЫ
Меліярацыя (ад. лац. melioratio – паляпшэнне) ў лясной гаспадарцы – сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на карэннае паляпшэнне лясных зямель, павышэнне прадуктыўнасці лясоў. Лесараслінныя ўмовы Беларусі характарызуюцца нізкай урадлівасцю і неспрыяльным водным рэжымам зямель ляснога фонду. 45% плошчы лясных глебаў на сухадолах з’яўляюцца лёгкімі па механічным складзе пяскамі і супескамі. Характарызуюцца недастатковым вільгацеўтрыманнем, нізкім зместам гумусу і азоту. Тут фарміруюцца дрэвастоі ІІ–ІІІ банітэтаў. Павышэнне іх прадуктыўнасці – актуальная задача.44,5% плошчы лясоў размешчаны на пераўвільготненых і балотных глебах. Сярод іх 501 тыс. га дробных балот, 240 тыс. га верхавых балот, 150,5 тыс. га рэзервовых тарфянікаў, 37,6 тыс. га ахоўных балот. Гідратэхнічная меліярацыя магчыма на 460 тыс. га, з іх ужо меліяравана 270 тыс. га. Аптымізацыя воднага рэжыму ў гэтых умовах вельмі неабходная, што прывядзе да павышэння прадуктыўнасці насаджэнняў. У мэтах павышэння прадуктыўнасці лясоў па вышэйазначаных напрамках найбольшае распаўсюджванне атрымалі асушальныя, біялагічныя і хімічныя лясныя меліярацыі.Хімічная меліярацыя – унясенне ў глебу арганічных і неарганічных рэчываў для жыўлення раслін і паляпшэння ўласцівасцей глебы. Мэта прымянення ўдабрэнняў у лясах:– скарачэнне тэрмінаў вырошчвання лясоў– павышэнне выхаду стандартнага пасадачнага матэрыялу– паляпшэнне пладанашэння дрэвавых парод– павышэнне прыжывальнасці лясных культур– атрыманне дадатковага прыросту драўніны з адзінкі плошчы Магчымыя для прымянення ў лясной гаспадарцы ўдабрэнні:– арганічныя– мінеральныя– аргана-мінеральныя– бактэрыяльныя– сідэральныя– мікраўдабрэнні
Чатыры групы аб’ектаў, дзе магчыма прымяненне ўдабрэнняў у лясной гаспадарцы:– лясныя гадавальнікі– лесанасенныя ўчасткі і плантацыі– маладыя лясныя культуры ў бедных умовах узрастання– спелыя і прыспелыя насаджэнні найбольш каштоўных драўняных парод
У сучасны момант хімічная меліярацыя, у асноўным, прымяняецца ў лясных гадавальніках. Біялагічная меліярацыя – карэннае паляпшэнне ляснога асяроддзя пад уплывам розных біямеліярантаў (раслін, жывёл, мікраарганізмаў).Біямеліяранты: – дрэвы: бяроза павіслая, вольхі чорная і шэрая. Таксама акацыя белая, ільмавыя, лістоўніца, граб – кустарнікі: акацыя жоўтая, аморфа, дрок (жаўтазель) фарбавальны і германскі, ракітнік (зяновец) рускі, жарнавец мяцельчаты– травяністыя: усе віды з сямейства бабовых, у першую чаргу шматгадовы лубін. Шматгадовы лубін можа нарошчваць штогодна на 1 га 50–70 ц зялёнай масы, назапашваць 100–150 кг азоту. Працягласць жыцця куста да 10–15 гадоў. Травастой лубіну можа аднаўляцца праз 50 гадоў.
Асноўныя напрамкі біямеліярацыі: – Фарміраванне састава насаджэнняў з удзелам біямеліярантаў пры высечках догляду – Лесааднаўленчыя мерапрыемствы з адначасовым увядзеннем штучным шляхам біямеліярантаў у якасці прымешку да карэнных дрэвавых пародМіжрадовая культура шматгадовага лубіну Лясная біямеліярацыя культурай лубіну ў Беларусі вядзецца па рэкамендацыях кафедры лесаводства (Б.Д. Жылкін) Лесаасушальная меліярацыя складаецца з комплекса гідратэхнічных, агратэхнічных і гаспадарчых мерапрыемстваў па выдаленні з глебы (галоўным чынам з корнезаселенага слою) залішняй вільгаці. Выконваецца шляхам стварэння сістэмы адкрытых і закрытых каналаў (дрэнажу). Агульная плошча асушаных зямель рэспублікі складае 3,4 млн. га (16,4% усёй тэрыторыі), ці 75% асваення мэтазгоднага меліярацыйнага фонду краіны. Найбольшая ўдзельная вага асушаных зямель прыпадае на беларускае Палессе.
Агульная плошча меліяраваных балотных лясоў у Беларусі кладае 43,3 тыс. га. Сярод іх заняты сасной 10,3 тыс. га, елкай – 1,3, бярозай – 21,3 і вольхай чорнай – 10,4 тыс. га.Па тыпах балот асушаныя лясныя землі размеркаваны такім чынам: нізінныя балоты – 70,0%, пераходныя – 19,9%, верхавыя – 10,1% ад агульнай плошчы асушаных балотных лясоў.
- ЭКАЛАГ. ВЫНІКІ ЛЯСНЫХ МЕЛІЯРАЦЫЙ
Біялагічная меліярацыя аказвае станоўчы ўплыў як на лясы, так і на прыроднае асяроддзе ў цэлымХімічныя меліярацыі(удабрэнне лясоў) даюць адчувальны эфект пры выкарыстанні даволі высокіх доз. Пры гэтым дрэвы паглынаюць не болей за 30–40% унесенага ўдабрэння. Астатняе вымываецца ў ніжэйляжачыя гарызонты, забруджвае грунтовыя воды. Высокі кошт мінеральных удабрэнняў таксама стрымлівае магчымасці іх шырокага выкарыстання ў лясной гаспадарцы.Лесаасушальныя меліярацыі(гідратэхнічныя) у экалагічным плане з’яўляюцца празмерна хуткім і глыбокім па сіле ўздзеяння на глебу мерапрыемствам. Да таго ж, асушэнне не можа быць вузка лакальным, яго ўплыў распаўсюджваецца на значныя прылеглыя тэрыторыі. Рэзкае і хуткае паніжэнне ўзроўня грунтавых вод часта адмоўна сказваецца на ўстойлівасці лясных насаджэнняў да ветравалу (асабліва ельнікаў), хвароб і пажараў. Правядзенне гідратэхнічнай меліярацыі патрабуе энергаёмкай тэхнікі. Найбольшы эфект гідратэхнічнай меліярацыі мае месца пры спалучэнні яе з высечкамі догляду, хімічнымі і біялагічнымі меліярацыямі. Вынікам асушэння тарфяных глебаў сельскагаспадарчага выкарыстання (яны складаюць 86% ад усіх асушаных) з’явілася назіраемая дэградацыя меліяраваных тарфянікаў.Прычынай дэградацыі з’яўляецца выкарыстанне асушаных сельскагаспадарчых зямель у асноўным (71,3%) у якасці ралля з вырошчваннем прапашных культур (бульба, збожжавыя і інш.) Узворванне тарфяной глебы спрыяе паляпшэнню яе аэрацыі і цеплавога рэжыму, інтэнсіфікуе мікрабіялагічную дзейнасць, вядзе да паскарэння мінералізацыі арганічнага рэчыва (торфу).Скорасць мінералізацыі торфу складае 7,6 т/га∙год. Іншымі словамі, магутнасць тарфянога слою асушаных тарфянікаў памяншаецца на 1,1 см/год. Да 2020 года чакаецца на месцы сучасных тарфяніста-глеевых утварэнне 200 тыс. га грубагумусных пясчаных глеевых глеб.Іншыя праблемы: узрастанне верагоднасці засухі, ветравая эрозія, усыханне лясоў (дуб, ясень, елка), затапленне і паводка.
- РЫХЛЕННЕ ГЛЕБЫ, ТАРФАВАННЕ Ў РЭКРЭАЦ. ЛЯСАХ
Рыхленне глебы (мінералізацыя) – адзін з эфектыўных спосабаў садзейнічання натуральнаму лесаўзнаўленню.Мінералізацыя глебы павінна правадзіцца ва ўраджайным насенным годзе ў другой палове лета і восенню перад ападзеннем насення, каб палосы ці пляцоўкі не паспелі зарасці. Для стварэння дабранадзейнага падросту пад полагам насаджэння мінералізацыю праводзяць за некалькі гадоў да высечкі: за 2–3 гады у сасняках, за 4–5 – у ельніках, за 5–6 гадоў на вільготных і сырых глебах. Агульная апрацаваная паверхня павінна складаць каля 30%. Для рыхлення глебы выкарыстоўваюць покрываздзіральнікі, рыхліцелі, фрэзы, а на цяжкіх глебах і моцна здзірванелых – лясныя плугі. На свежых лёгкіх па механічным складзе глебах мэтазгодна ўдаленне жывога і мёртвага наглебавага покрыва з агаленнем глебы, на вільготных сярэдніх і цяжкіх глебах – выдаленне жывога наглебавага покрыва і нерасклаўшагася подсцілу, на сырых глебах – стварэнне мікраузвышшаў. Для аднаўлення парушаных у выніку рэкрэацыйнага ўздзеяння насаджэнняў робяць засыпку аголеных каранёў дрэў, рыхленне паверхневага слоя глебы з унясеннем лісцевага ападу, удабрэнняў, укладкай дзярніны. Пры моцным вытаптыванні, ушчыльненні глебы робяць мульчыраванне торфам, драўняным пілаваннем і г.д.
- ПЕРАДУМОВЫ І ЗАДАЧЫ ВЫСЕЧАК ДОГЛЯДУ
Высечкі догляду(ВД) – гэта перыядычнае ўдаленне з насаджэння дрэў, якія мяшаюць росту галоўных парод. ВД – адно з асноўных лесагаспадарчых мерапрыемстваў, якія накіраваны на мэтавае вырошчванне леса. Галоўная задача ВД – фарміраванне высокапрадуктыўных дрэвастояў мэтавых саставаў. І.С.Мелехаў мэту ВД вызначыў як «выхаванне леса для павышэння каштоўнасці ў будучым».Маецца на ўвазе павышэнне не толькі прадуктыўнасці дрэвастоя, але і іншых каштоўнасцей – комплекснай прадуктыўнасці. Паколькі ў працэсе лесавырошчвання перыядычна высякаюць асобныя дрэвы і выкарыстоўваюць іх, ВД часта называюць высечкамі прамежкавага карыстання лесам. Біялагічныя перадумовыВД: – больш эфектыўнае выкарыстанне сонечнай энергіі за кошт мэтанакіраванага фарміравання крон і ляснога полага– павелічэнне плошчы вугляроднага і мінеральнага жыўлення для пакідаемых дрэў– накіраванае змяненне ляснога асяродцзя (святло, тэмпературны рэжым, пранікненне ападкаў пад полаг, інтэнсіфікацыя глебавай мікрафлоры і мінералізацыі ляснога подсцілу)– рэгуляванне натуральнага адбору, замена яго масавай селекцыяй– рэгуляванне міжвідавых адносінаў у змешаных насаджэннях
Эканамічныя перадумовыВД:– дадатковае спажыванне драўніны за кошт прамежкавага карыстання– скарачэнне тэрмінаў вырошчвання буйнапамернай драўніны– павелічэнне даходу с 1 га лесапакрытай плошчы Асноўныя задачыВД у сувязі з гэтым можна сфармуляваць наступным чынам: 1) Змяненне саставу дрэвастоя ў пажаданым накірунку 2) Паляпшэнне умоў для росту найбольш каштоўных форм (падвідаў) галоўнай пароды 3) Павышэнне якасці вырошчваемай драўніны 4) Паляпшэнне санітарнага стану дрэвастоя 5) Скарачэнне тэрмінаў вырошчвання спелай драўніны 6) Павелічэнне памеру карыстання драўнінай з адзінкі плошчы 7) Узмацненне глебаахоўных, водарэгулюючых функцый лясоў
- ВОПЫТ ПРАВЯДЗЕННЯ ВЫСЕЧАК ДОГЛЯДУ
Ідэівысечак догляду за лесам вядомы з даўніх часоў. У XI–ХП ст. у Расіі ў лесапарках феадалаў і манастыроў вядомы спробы выдаляць адстаўшыя і хворыя дрэвы. Пытанні аб прарэджванні лясоў разглядаліся ў заходнееўрапейскай лесаводчай літаратуры ўжо ў канцы XVII ст. А.А.Нартаў у сваёй працы «Аб пасеве леса» (1765) пісаў, што для вырошчвання карабельнай сасны яе першапачаткова трымаюць у гушчыні, а потым неабходна высякаць дробныя малакаштоўныя дрэвы. Рускі нізавы метад ВД складваўся ў працах В.І.Перахода («Курс лесаводства», 1915), ляснічых Хрэнаўскага (Варонежская вобл.), Бузулукскага (Самарская і Арэнбургская вобл.), Лісінскага (С.-Пб) лясніцтваў, А.В.Давыдава, Н.П.Георгіеўскага Рускі верхавы метад быў распрацаваны для дубовых і хваёва-лісцевых насаджэнняў Рускі камбінаваны метад быў распрацаваны А.Ф.Рудзскім (XIX ст.). Далей яго распрацоўвалі Л.І.Яшноў, М.В.Колпікаў, Г.Р.Эйцінген, В.П.Цімафееў, Н.М.Гаршэнін, Н.П.Георгіеўскі. Старыя нямецкія метады ВД:– Г.Гарціг (1791) распрацоўваў нізавы метад. Асновай нізавога метаду была прапанаваная Крафтам класіфікацыя дрэў.Старыя французскія метады ВД (1560,1755). У асноўным у напрамку верхавога метаду догляду за дубам. Дацкі метад (1626, 1927) – верхавы метад з частай паўтаральнасцю і высокай інтэнсіўнасцю ў букавых лясах Метад Краўчынскага – ВД у лісцева-яловых насаджэннях у мэтах аднаўлення панавання елкі (высечка ў 25–40 гадоў значнай часткі верхняга яруса лісцевых дрэў і вызваленне ніжняга яруса з елкі...).Тульская сістэма ВД за дубам:– калідорны метад догляду (асвятленне) за маладымі насаджэннямі (А.П.Малчанаў, 1888).– метад амаладжэння (Успенскі) шляхам інтэнсіўнага прарэджвання міжкалідорных прастораў.Актыўны метад ВД (1953) згодна з Настаўленнямі па ВД у СССР і наступныя іх выданні, таксама і ў РБ.
- ВІДЫ І МЕТАДЫ ВЫСЕЧАК ДОГЛЯДУ
Традыцыйна ў рэспубліках былога СССР адрознівалі наступныя віды ВД: асвятленні, прачысткі, прарэджванні і прахадныя высечкі.Мэты пералічаных відаў ВД:– асвятленне: фарміраванне саставу;– прачысткі: паляпшэнне саставу, рэгуляванне гушчыні доэвастоя;– прарэджванні: догляд за запасам і формай ствала;– прахадныя высечкі: павысіць прырост. На заключных этапах прахадных высечак нярэдка праводзяць высечкі прасторы, з паніжэннем паўнаты да 0,5–0,6 у мэтах паскоранага вырошчвання буйнапамернай драўніны. І.С.Мелехаў ВД падзяляе на 3 віды:– догляд у маладняках– высечкі ў сярэднеўзроставых насаджэннях– высечкі догляду ў прыспелых дрэвастоях