Складальнік – старшы выкладчык М.А. Бабчанок
ПЫТАННІ
Да Дзяржаўнага экзамену
“Сусветная і айчынная культура, харэаграфія і методыкі іх выкладання”
Для студэнтаў спецыяльнасці 1-02 02 03 “Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія” 2012/2013 навучальны год
ЧАСТКА І. СУСВЕТНАЯ І АЙЧЫННАЯ КУЛЬТУРА
Складальнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Ю.Ю. Захарына
1. Культура першабытнага грамадства. Міфалагічныя і навуковыя ўяўленні. Спецыфіка жыцця і быту і яе адлюстраванне ў мастацтве.
2. Мастацкая культура Старажытнага Егіпта. Эвалюцыя архітэктуры Старажытнага Егіпта.
3. Канон у выяўленчым мастацтве Старажытнага Егіпта. Мастацтва Амарнскага перыяду.
4. Культура Месапатаміі. Шумерская пісьменнасць і развіццё навуковых ведаў. Міфалогія і рэлігія ў Месапатаміі. Мастацкая культура жыхароў Месапатаміі: палацавае і храмавае дойлідства, асаблівасці выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
5. Выяўленчае мастацтва Кітая ў старажытныя часы і ў Сярэднявеччы. Жывапіс на скрутках.
6. Мастацкая культура Старажытнай Грэцыі. Архітэктура. Скульптура грэчаскай класікі. Асаблівасці керамічных вырабаў.
7. Архітэктура Старажытнага Рыма: разнастайнайсць тыпаў пабудоў. Вынаходніцтвы ў галіне будаўніцтва.
8. Культура Візантыі. Роля хрысціянскай рэлігіі ў развіцці мастацтва.
9. Мастацкая культура Старажытнай Русі і Маскоўскага княства.
10. Мастацтва беларускага Сярэднявечча і Адраджэння. Абарончае і культавае дойлідства. Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
11. Раманскі і гатычны стылі ў мастацкай культуры сярэдневяковай Еўропы.
12. Адлюстраванне гуманістычных поглядаў у філасофіі і літаратуры эпохі Адраджэння. Тэатр эпохі Адраджэння.
13. Выяўленчае мастацтва італьянскага Адраджэння. Творчасць Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэля.
14. Выяўленчае мастацтва Паўночнага Адраджэння (Нідэрланды, Германія, Францыя). Узнікненне і развіццё гравюры.
15. Стыль барока ў мастацкай культуры Еўропы. Архітэктура і выяўленчае мастацтва барока ў Беларусі.
16. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XVII – пачатку XVIII стст. Творчасць беларускіх цанінікаў у Маскве. Карэліцкія габелены і Слуцкія паясы. Урэцка-Налібокскае шкло.
17. Стыль класіцызм у мастацтве Еўропы. Архітэктура і выяўленчае мастацтва класіцызму ў Беларусі.
18. Культура эпохі Асветніцтва ў Расіі. Рускі партрэт XVIII ст.
19. Стыль рамантызм у музыцы і выяўленчым мастацтве Еўропы і Расіі.
20. Стыль рэалізм у выяўленчым мастацтве Францыі і Расіі.
21. “Крытычны рэалізм” у Расіі. Дзейнасць аб’яднання “Таварыства мастацкіх перадзвіжных выстаў”.
22. Авангардныя кірункі ў сусветным мастацтве ХХ – пачатку ХХІ ст.
23. Археалагічныя культуры жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі.
24. Кірыла Тураўскі і яго пошукі маральнай чысціні і прыгажосці.
25. Францыск Скарына. Творчая дзейнасць, грамадскія і маральна-этычныя погляды.
26. Рэфармацыя на Беларусі (ХVІ–ХVІІ стст.). Дзейнасць Сымона Буднага.
27. Фарміраванне заканадаўча-прававой культуры ў ВКЛ. Статуты ВКЛ – узор заканадаўства еўрапейскай прававой дзяржавы.
28. Школа і адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў канцы ХVІІІ – ХІХ ст. Дзейнасць Адукацыйнай камісіі.
29. Школа і адукацыя ў Беларусі ў 20–30-х гг. ХХ ст. Станаўленне акадэмічнай навукі.
30. Мастацкая культура Беларусі ХХ ст. Станковы жывапіс ХХ ст.
ЧАСТКА ІІ. МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ СУСВЕТНАЙ
І АЙЧЫННАЙ МАСТАЦКАЙ КУЛЬТУРЫ
Складальнік – старшы выкладчык М.А. Бабчанок
1. Айчынная і сусветная мастацкая культура як вучэбная дысцыпліна. Прадмет, мэты і задачы методыкі выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
2. Культуралагічнае выхаванне як адзін з бакоў духоўнага фарміравання асобы.
3. Асноўныя функцыі і прынцыпы выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
4. Паняцце метада. Вербальныя, наглядныя і практычныя метады навучання на занятках культуры.
5. Рэпрадуктыўныя і праблемна-пошукавыя метады на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
6. Метады выкладання ў залежнасці ад формы ўзаемадзеяння вучняў і настаўніка ў працэсе навучання: пасіўныя, актыўныя, інтэрактыўныя метады.
7. Кагнітыўныя і крэатыўныя метады выкладання на занятках культуры.
8. Метад мастацка-педагагічнай драматургіі ў мастацкай адукацыі.
9. Матэрыяльныя сродкі навучання і методыка іх выкарыстання на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
10. Выкарыстанне мультымедыйных тэхналогій на ўроках культуры.
11. Формы арганізацыі навучання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры. Патрабаванні да заняткаў культуры.
12. Тыпалогія заняткаў па культуры. Спецыфіка і структура заняткаў розных тыпаў.
13. Методыка арганізацыі кантролю ведаў вучняў на занятках культуры. Віды і метады кантролю.
14. Сістэма ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
15. Методыка правядзення лекцыйных і семінарскіх заняткаў па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
16. Практычныя, лабараторныя і факультатыўныя заняткі як працэс узаемаадносін вучняў з мастацтвам.
17. Нестандартныя (нетрадыцыйныя) формы арганізацыі навучання на занятках па культуры.
18. Методыка арганізацыі і правядзення экскурсій у курсе айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
19. Віды планавання заняткаў па айчыннай і сусветнай культуры.
20. Арганізацыя вучэбнай і вучэбна-даследчай дзейнасці на занятках культуры.
21. Самастойная дзейнасць вучняў на занятках па айчыннай і сусветнай культуры.
22. Фарміраванне матывацыі да навучання на занятках па айчыннай і сусветнай культуры. Актывізацыя пазнаваўчай дзейнасці вучняў.
23. Прафесійнае майстэрства настаўніка па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
24. Методыка правядзення аналізу і самааналізу заняткаў па культуры.
25. Арганізацыя ўспрымання вучнямі твораў мастацтва. Методыка правядзення мастацка-педагагічнага аналізу твораў мастацтва.
26. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі ў выкладанні айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
27. Спецыфіка выкарыстання праектнай тэхналогіі і тэхналогіі вучэбных дыскусій на занятках культуры.
28. Канцэпцыя праблемнага навучання. Асноўныя прынцыпы, метады і прыёмы праблемнага навучання ў выкладанні айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
29. Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення ў мастацкай адукацыі.
30. Сутнасць, прынцыпы пабудовы тэхналогіі педагагічных майстэрняў.
ЧАСТКА ІІІ. ХАРЭАГРАФІЧНАЕ МАСТАЦТВА. МЕТОДЫКА РАБОТЫ З ХАРЭАГРАФІЧНЫМ КАЛЕКТЫВАМ