Тэма 9. пабудова мадэлі прагнознага фону
Прагнозны фон канкрэтнага прагнозу (на прыкладзе сацыякультурнай дынамікі традыцыйных асноў беларускай культуры ва ўмовах глабалізацыі). Стандартныя аспекты прагнознага фону ў дачыненні да выбранага аб’екта: уласна культурны, палітычны, эканамічны, сацыялагічны, аксіялагічны, дэмаграфічны, міжнародны. Метады збору інфармацыі: вывучэнне літаратуры, заказ у кампетэнтных установах, пастуліраванне. Прынцыпы пастуліравання нязменнасці або змянення па загадзя зададзеных крытэрыях канкрэтных дадзеных прагнознага фону сацыякультурных працэсаў.
Тэма 10. Пошукавы і нарматыўны прагнозы
Паняцце і методыка канкрэтнага пошукавага сацыякультурнага прагнозу. Экстрапаляцыя як аснова прагнознага пошуку; яе характарыстыка, магчымасці і прагнозныя абмежаванні. Вызначэнне межаў верхняга і ніжняга пунктаў экстрэмума. Верагодныя чакаемыя значэнні з улікам дадзеных перадпрагнознай арыентацыі і прагнознага фону ў пабудове “дрэва праблем”. Структура, характар і асаблівасці інтэрпрэтацыі “дрэва праблем”. Паняцце і сутнасць нармальнай, праблемнай, дэструктыўнай і катастрафічнай сацыякультурных сітуацый. Афармленне пабудовы пошукавай мадэлі культуралагічнага прагнозу і праблемы яе інтэрпрэтацыі. Методыка распрацоўкі канкрэтнага нарматыўнага прагнозу. Нарматыўная база для распрацоўкі пачатковых дадзеных нарматыўнай мадэлі. Культурныя нормы і ідэалы ў мадэляванні. Метад ідэалізацыі сацыякультурнай з’явы як метадалагічны арыенцір у прагнознай дзейнасці. Эўрыстычны характар нарматыўнага прагнозу. Асноўныя недахопы і абмежаванні нарматыўнага падыходу.
Тэма 11. Верыфікацыя прагнозу
Паняцці абсалютнай і адноснай верыфікацыі прагнозу. Прамая верыфікацыі (метадам, адрозным ад першапачаткова выкарыстанага). Ускосная верыфікацыя (шляхам супастаўлення з прагнозамі, атрыманымі з іншых крыніц інфармацыі). Інверсная верыфікацыя (шляхам праверкі адэкватнай прагнастычнай мадэлі ў рэтраспектыўным перыядзе). Кансеквентная верыфікацыя (шляхам аналітычнага або лагічнага вывядзення прагнозу з раней атрыманых прагнозаў). Верыфікацыя паўторным апытаннем. Верыфікацыя апанентам (шляхам скасавання крытычных заўваг апанента па прагнозе). Верыфікацыя з улікам памылак шляхам выяўлення і ўліку крыніц памылак прагнозу. Экспертыза як найбольш распаўсюджаны спосаб верыфікацыі прагнозу.
Тэма 12. Распрацоўка рэкамендацый па выніках прагназавання міжнароднай культурнай сферы
Выкарыстанне сацыялагічнага марыторынгу на заключным этапе прагнастычнай дзейнасці. Прагнознае абгрунтаванне мэтанакіравання, прадпланавага і пасляпланавага праграмавання, планіравання, праектавання, бягучых рашэнняў кіраўніцтва ў сферы культуры. Прагнознае абгрунтаванне навацый, магчымых варыянтаў іх узаемадзеяння з традыцыйнымі асновамі грамадства і культуры. Канкрэтныя рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці кіравання сацыякультурнымі працэсамі (на прыкладзе сацыякультурнай дынамікі традыцыйных асноў беларускай культуры ва ўмовах глабалізацыі).
Тэма 13. Глабальны прагноз і яго ўплыў
На сацыякультурны прагрэс
Сутнасць працэсу глабалізацыі, яго супрацьлегласці. Глабалізацыя сусветных гаспадарчых, палітычных, інфармацыйных сувязей. Асаблівасці прагназавання ва ўмовах глабалізацыі. Развіццё поглядаў на сацыякультурны прагрэс у гісторыі гуманітарных ведаў. Характарыстыка сучаснага этапу сацыякультурнага развіцця ў разнастайных канцэпцыях (мадэрнізацыі, інстытуалізму, залежнасці і інш.), іх адлюстраванне ў прагназаванні глабальных працэсаў. Сацыякультурны прагрэс: крытэрыі, фактары, паказчыкі. Канцэпцыя ўстойлівага развіцця: метадалагічны падыход і важнейшыя палажэнні.