Семестр 2016-2017 нав.года
Выкладчык – к.г.н. Веремеев С.Ф.
- Канфесіянальная палітыка царызму на Беларусі ў першай палове 19 ст. Полацкі царкоўны сабор.
- Палітычная сітуацыя на Беларусі напярэдадні вайны 1812 г., пачатак вайны і ход ваенных дзеянняў.
- Палітыка французскіх акупацыйных ўлад. Адносіны насельніцтва да вайны 1812 г. Вынікі вайны для Беларусі.
- Памешчыцкая гаспадарка ў Беларусі ў першай палове 19 ст.
- Стан сялянскай гаспадаркі ў першай палове 19 ст.
- Сялянская барацьба на Беларусі ў першай палове 19 ст.: асноўныя формы і характар.
- Разлажэнне феадальна-прыгонніцкага ладу ў першай палове 19 ст. Рэформы П.Кісялева.
- Дробная і мануфактурная вытворчасці Беларусі ў першай палове 19 ст.
- З’яўленне фабрычна-заводскай вытворчасці ў Беларусі і пачатак тэхнічнага перавароту ў другой чвэрці 19 ст.
- Тайныя вучнёўскія таварыствы ў Беларусі і іх дзейнасць у першай трэці 19 ст.
- Дзекабрысцкі рух і Беларусь.
- Ход паўстання 1830-1831 г. на Беларусі і прычыны яго паражэння.
- Уплыў рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе на Беларусь і дэмакратызацыя грамадскага руху ў 30-50-я гады 19 ст. Ф.Савіч.
- Змены ў палітыцы царызму на Беларусі ў 30-50-я гады 19 ст., узмацненне русіфікацыі.
- Увядзенне расійскага заканадаўства і дзейнасць Камітэта па справах заходніх губерняў.
- Развіццё адукацыі і асветы ў першай палове 19 ст.
- Станаўленне навукі і навуковага беларусазнаўства ў першай палове 19 ст.
- Літаратура, музыка і тэатр у першай палове 19 ст.
- Выяўленчае мастацтва і архітэктура Беларусі ў першай палове 19 ст.
- Перадумовы і падрыхтоўка сялянскай рэформы 1861 г. на Беларусі.
- Адмена прыгоннага права і асаблівасці ажыццяўлення сялянскай рэформы 1861 г. на Беларусі.
- Вынікі і значэнне аграрных пераўтварэнняў 60-70-х гг. 19 ст. на Беларусі.
- Ажыццяўленне рэформы дзяржаўных сялян у 50-70-я гады 19 ст. на Беларусі.
- Рэформы дзяржаўных інстытутаў і мясцовага кіравання ў 60-70-х гг. 19 ст. і асаблівасці іх правядзення на Беларусі (земская, судовая, гарадская).
- Школьная, цэнзурная і ваенная рэформы і іх значэнне для Беларусі. Контррэформы.
- Актывізацыя грамадскага жыцця ў Беларусі напярэдадні паўстання 1863 г.. К.Каліноўскі. “Мужыцкая праўда”.
- Прычыны, характар і ход паўстання 1863 г. Тактыка “белых”.
- Падаўленне паўстання 1863 г., прычыны паражэння і яго гістарычнае значэнне.
- Узмацненне русіфікацыі. Фарміраванне рускай адміністрацыі на Беларусі і палітыка самадзяржаўя ў галіне землеўладання ў 60-70-х гг. 19 ст.
- Змены ва ўрадавай палітыцы царызму па нацыянальна-рэлігійнаму пытанню ў 60-70-я гады 19 ст. і умацаванне дзяржаўнай рэлігіі.
- Музыка і тэатр у Беларусі ў першай палове 19 ст.
- Памешчыцкае і сялянскае землеўладанні. Рост бессаслоўнай земельнай уласнасці ў 60-90-х гг. 19 ст. на Беларусі. Сацыяльнае расслаенне сялянства і фарміраванне аграрнай буржуазіі.
- Аграрны крызіс канца 19 ст. і змены ў спецыялізацыі сельскай гаспадаркі Беларусі.
- Спецыялізацыя прамысловасці і яе галіновая структура ў другой палове 19 ст.
- Фарміраванне класа наёмных рабочых і гандлёва-прамысловай буржуазіі ў Беларусі.
- Народніцкія гурткі і арганізацыі ў Беларусі ў 70-90-х гг. 19 ст. Група “Гоман”.
- Этнічная тэрыторыя беларусаў. Нацыянальны склад насельніцтва ў канцы 19 ст.
- Фарміраванне агульных нацыянальных прыкмет беларускай нацыі.
- Навука і развіццё навуковага беларусазнаўства ў другой палове 19 – пачатку 20 ст.
- Культура Беларусі другой паловы 19 – пачатку 20 ст.
- Сацыяльная структура беларускага грамадства на мяжы 19-20 ст.
- Стан і развіццё прамысловасці Беларусі ў пачатку ХХ ст.
- Развіццё капіталізму у сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку 20 ст. Сталыпінская рэформа.
- Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў канцы 19 – пачатку ХХ ст. Утварэнне палітычных партый. БСГ.
- Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей і палітычнай сітуацыі ў Беларусі ў пачатку ХХ ст. Рэвалюцыя1905-1907 гг. у Беларусі.
- Беларускі нацыянальны рух у 1901-1914 гг. “Наша ніва”.
- Трэцячэрвеньскі дзяржаўны пераварот 1907 г. і грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў 1907-1914 гг.
Пытанні зацверджаны на пасяджэнні кафедры гісторыі Беларусі 20.10.2016 г., пратакол № 3.
Загадчык кафедры гісторыі Беларусі А.Р.Яшчанка