Вызваленчае паўстанне 1863–1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага.

Каліноўскі Кастусь (1838–1864) — кіраўнік паўстання на землях Беларусі і Літвы.

Урублеўскі Валеры (1836–1908) — паплечнік К. Каліноўскага, выдаваў разам з ім рэвалюцыйна-дэмакратычную газету на беларускай мове “Мужыцкая праўда”.

Мураўёў Міхаіл (“вешальнік”) (1796–1866)— віленскі генерал-губернатар, кіраваў падаўленнем вызваленчага паўстання.

Чэрвень 1862 г. — у Варшаве створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт для непасрэднай падрыхтоўкі да паўстання.

Жнівень 1862 г. — у Вільні створаны Літоўскі правінцыйны камітэт (ЛПК).

10 студзеня 1863 г. — у Варшаве абвешчаны пачатак узброенага паўстання на тэрыторыі ўсёй былой Рэчы Паспалітай.

22 студзеня 1863 г. — ЛПК выдае Маніфест аб падтрымцы паўстання.

22 сакавіка 1864 г. — К. Каліноўскі ў Вільні пакараны смерцю праз павешанне.

Нацыянальна-вызваленчы рух супраць царызму меў дзве плыні: буржуазна-памешчыцкую (“белыя”) і рэвалюцыйна-дэмакратычную (“чырвоныя”). “Белыя” — буйныя і сярэднія памешчыкі, гандлёва-фінансавая буржуазія — выступалі за аднаўленне незалежнай Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., вядучую ролю ў барацьбе за незалежнасць адводзілі шляхце, вялікія надзеі ўскладалі на ваенную дапамогу Францыі і Англіі, аграрная праграма мела абмежаваны характар (таму не мела шырокай падтрымкі ў сялянсвта). “Чырвоныя” — мала- і беззямельная шляхта, афіцэры, студэнты, рамеснікі, разначынная інтэлігенцыя. Падзяляліся на “правых” (памяркоўных), якія не патрабавалі радыкальнага вырашэння аграрнага пытання, выказваліся за кампенсацыю памешчыкам за зямлю пры перадачы яе сялянам і “левых” (радыкалаў), якія выказваліся за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, за права народаў на самавызначэнне. ЛПК, які з кастрычніка 1862 г. узначаліў К. Каліноўскі, дабіваўся перагляду аграрнай праграмы паўстанцаў, арыентаваўся на сялян як галоўную сілу паўстання, прызнання права народаў Беларусі і Літвы на стварэнне самастойнай Літоўска-Беларускай дзяржавы.

Пасля пачатку паўстання, у лютым 1863 г., Польскі нацыянальны ўрад расфарміраваў Часовы ўрад Літвы і Беларусі (так стаў называцца ЛПК), а К. Каліноўскі быў накіраваны на пасаду камісара Гарадзенскага ваяводства. На падаўленне паўстання была накіравана 200-тысячная рэгулярная расійская армія. Паўстанцы вялі партызанскую барацьбу, чакалі замежнай ваеннай дапамогі (аднак Англія і Францыя абмежаваліся толькі нотамі пратэсту). Частка шляхты, вярхі каталіцкага духавенства, спужаныя жорсткімі рэпрэсіямі, летам 1863 г. адышлі ад паўстання, не было шырокай падтрымкі і збоку сялян. У такіх умовах К. Каліноўскі паўторна ўзначаліў паўстанне, але было ўжо позна. Да пачатку восені паўстанцкія атрады ў Беларусі і Літве былі рассеяны. У лютым 1864 г. быў арыштаваны і сам К. Каліноўскі. Было пакарана смерцю 128 чалавек, у т.л. К. Каліноўскі, 12 500 было выслана, каля 6 000 атрымалі адміністрацыйныя пакаранні. Царскі ўрад пачаў масіраваную палітыку русіфікацыі: Беларусь наваднілі рускія чыноўнікі, настаўнікі, войскі, закрываліся навучальныя ўстановы, беларуская шляхта пазбавілася магчымасці займаць дзяржаўныя пасады.

34.развитие белорусского этноса в межреформенный период

Беларускi этнас прайшоў складаны шлях да станаўлення нацыi сучаснага тыпу. Супярэчлiвасць гэтага шляху, ваганне працэсаў развiцця этнiчнай свядомасцi i нацыянальнай культуры памiж заходняй i ўсходняй цывiлiзацыямi абсцяжарвала вызначэнне маладой нацыянальнай iнтэлiгенцыяй свайго месца, гiстарычных абрысаў нацыянальнай iдэi i ўвогуле самавызначэнне беларускай нацыi. Аб’ектыўна працэс яе фармiравання ў XIX — пачатку ХХ стст. вызначаўся асаблiвасцямi i характарам сацыяльна-эканамiчнай мадэрнiзацыі краiны, запаволенасцю працэса мабiлiзацыi сацыяльнай структуры грамадства, i вынiкамi палiтыкi расiйскага ўрада ў Беларусi, традыцыйнымі рысамі нацыянальна-культурнага развіцця недастатковымi тэмпамi пашырэння пiсьменнасцi, моўнай i канфесiйнай блiзкасцю да рускiх, што ўзмацняла асiмiлятыўныя працэсы і інш. Праз шэраг складаных этапаў у сваёй эвалюцыі этнагенез беларусаў у XIX ст., асабліва ў яго апошнія дзесяцігоддзі і на пачатку ХХ ст., значна паскорыўся і выйшаў на стадыю фарміравання нацыі. У савецкай і беларускай этнаграфінай навуцы, станаўленне і наяўнасць нацый доўгі час звязвалася з прысутнасцю наступных рыс: агульнасць тэрыторыi i эканамiчнага жыцця, супольныя расы нацыянальнага характару, самасвядомасцi, культуры i лiтаратурнай мовы1.

Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 г. як надзеннае паўстала пытанне аб утварэннi беларускай дзяржаўнасцi. Яно знайшло падтрымку значнай часткi беларукага насельнiцтва i шляхі рэалiзацыi ў абвяшчэннi спачатку Беларускай народнай рэспублiкi, а затым у больш пэўным утварэннi БССР. Дарэчы, палiтыка “беларусiзацыi” 20-ых гадоў, якая рэалiзоўвалася партыйным i савецкiм кiраўнiцтвам Савецкай беларусi, непараўнальна паскорыла этна-культурныя працэсы i сцвердзiла пытанне аб iснаваннi беларускай нацыi як бяспрэчнае i незваротнае.

Станаўленне буржуазнага грамадства ў другой палове XIX ст мела ў Беларусi шэраг спецыфiчных рыс. Забаронена яўрэям сялiцца па-за межамi гарадоў i мястэчак, эканамiчная слабасць гарадоў, немагчымасць знайсці ў iх працу для вялiкай колькасцi бяззямельных i малазямельных сялян, стрымлiванне разлажэння памешчыцкага землеўладання адмоўна адбiлiся на станаўленнi сацыяльнай структуры буржуазнага грамадства, дэфармавалi нацыянальны склад гарадскога насельнiцтва i канчатковым вынiку стрымлiвалi фармiраванне беларускай нацыi. Прычым беларуская нацыянальная буржуазiя знаходзiлася яшчэ на стадыi станаўлення i ўяўляла сабой найбольш слабую праслойку мясцовай шматнацыянальнай буржуазii. Асноўныя капiталы края знаходзiлiся ў руках польскiх i рускiх памешчыкаў, яўрэйскiх купцоў i прамыслоўцаў. Беларуская аграрная буржуазiя, падзеленая па веравызнаннi на праваслаўных i католiкаў, да канца не ўсвядомiла свайго нацыянальнага адзiнства i часта iндыферэнтна ставiлася да праяў беларускага нацыянальнага руху. Наогул падзел беларускага этнасу на католiкаў i праваслаўных, што актыўна выкарыстоўваўся ў мэтах адпаведна паланiзацыi i русiфiкацыi, таксама адмоўна адбiўся на фармiраваннi беларускай нацыi8.

З пачатку XIX ст. адбываецца станаўленне новай беларускай лiтаратурнай мовы. Асаблiвасцю гэтага працэсу была адсутнасць пераемнасці яе з пiсьмовай старабеларускай мовай i складванне на народна-гутарковай аснове. Гэты працэс быў больш працяглым, чым у сербскага, харвацкага, славенскага, украiнскага народаў. Фармiраванне лiтаратурнай мовы ў гэты час адбывалася пераважна ў жанрах мастацкай лiтаратуры i публiцыстыкi. Пiсьменнiкi арыентавалiся на свае родныя гаворкi. Гэта не дазваляла развiваць усебакова яе слоўнiк, у якiм, акрамя слоў, звязаных з паняццямi штодзённага побыту, iншыя пласты лексiкi былi развiты слаба. Не далi жаданых вынiкаў i спробы скласцi граматыку i правапiс беларускай мовы, якiя пачалi рабiцца з сярэдзiны XIX ст. Граматыкi П.Шпiлеўскага 1846 г. i К. Нядзвецкага 1854 г. засталiся у рукапiсах. У 1862 г. у Варшаве мiнскi маршалак А.Аскерка выдаў беларускi лемантар (буквар). Першай друкаванай кнiгай на новай беларускай мове была кнiга рэлiгiйнага зместу “Кароткi збор хрысцiянскай навукi” (Вiльня, 1835). Пры друкаваннi беларускiх выданняў выкарыстоўвалася пераважна лацiнка. Гэтай графiкай былi надрукаваны творы В.Дунiна-Марцiнкевiча, Ф.Багушэвiча, газета “Мужыцкая праўда”, гутарка “Дзядзька Антон ... ” i iнш. У канцы XIX ст. лацiнку паступова пачала выцясняць кiрылiца. пасля ўвядзення закона аб свабодзе друку ў 1905 г. i з’яўлення беларускiх легальных выданняў, асаблiва “Нашай нiвы”, фармiраванне лiтаратурнай мовы, выпрацоўка яе навуковай тэрмiналогii пайшлi хучэй. Гэтаму садзейнiчала i выданне фундаментальнай працы Я. Карскага “Беларусы” (т.1-3, 1903-1922), артыкулаў М. Доўнар-Запольскага i iнш. У 1908-1910 гг. былi спробы стварэння прыватных беларускiх школ9.

35.социально экономическое состояние 1900-1914

Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. адпавядала агульным працэсам і тэндэнцыям, характэрным для расійскай і сусветнай эканомікі. Перыяд вызначаецца цыклічнасцю эканамічнага развіцця і новымі з'явамі ў развіцці прамысловасці, буржуазнай рэформай у сельскай гаспадарцы.


Крызіс і дэпрэсія 1904-1908 гг. у эканоміцы Расійскай імперыі штурхалі фабрыкантаў да аб’яднання капіталаў у форме акцыянерных таварыстваў і стварэння сіндыкатаў. У пачатку 1914 г. на Беларусі былі 34 акцыянерныя таварыствы. Яны карысталіся падтрымкай банкаў, таму мелі большыя магчымасці, чым індывідуальныя прадпрымальнікі.

Дэпрэсія змянілася ажыўленнем у 1908 г. і перайшла ў прамысловы ўздым, які працягваўся аж да пачатку Першай сусветнай вайны. Гэтаму садзейнічалі наступныя фактары: павышэнне пакупной здольнасці насельніцтва; рост цэн на сельскагаспадарчыя прадукты; прыток капіталаўкладанняў у прамысловасць. Несумненна, што прамысловы ўздым цесна звязаны з аграрнай рэформай П. Сталыпіна.

За 1909-1913 гг. фабрычна-заводская прамысловасць павялічыла выпуск прадукцыі на 67,5%. Гэта былі самыя высокія тэмпы развіцця за ўсю гісторыю Беларусі. Колькасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у 1900-1913 гг. вырасла з 799 да 1282, а рабочых на іх з 31,1 тыс. да 54,9 тыс. Адначасова павышалася тэхнічная ўзброенасць прамысловасці: магутнасць рухавікоў вырасла амаль у 2 разы.

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і прамысловы ўздым станоўча паўплывалі на паляпшэнне становішча рабочых беларускіх губерняў. Работнікі многіх фабрык і заводаў дамагліся скарачэння працоўнага дня да 8-9 гадзін, палепшыліся ўмовы працы, медыцынскага абслугоўвання. Было адменена крымінальнае праследаванне за ўдзел у эканамічных стачках, а законам ад 4 сакавіка 1906 г. дазвалялася ўтварэнне прафсаюзаў рабочых і служачых у прамысловасці і гандлі. Назіралася тэндэнцыя да росту заработнай платы, хоць яна заставалася непараўнальна меншай, чым у дзяржаўных служачых.

У рэвалюцыі 1905-1907 гг. своеасаблівую вастрыню набыў сялянскі рух і аграрнае пытанне. Таму ўрад прапанаваў свой шлях яго вырашэння - праз аграрную рэформу. Яе ажыццяўленне было звязана з імем прэм'ер-міністра Расійскай імперыі П. Сталыпіна.

Згодна са сталыпінскай аграрнай рэформай кожны селянін мог аб'явіць прыватнай уласнасцю надзел зямлі, які знаходзіўся ў яго карыстанні; кожны селянін мог свабодна выйсці з абшчыны, свабодна выбраць месца жыхарства і род заняткаў; кожны селянін, які замацаваў зямлю ў прыватную ўласнасць, мог патрабаваць аб'яднання ўсіх яго раскіданых палосак у адзіны надзел. Калі на гэты надзел пераносілася сядзіба, то ўзнікаў хутар. У сувязі з малазямеллем сялянам дазвалялася перасяляцца за Урал і атрымліваць невялікія "пад'ёмныя" і пазыкі на ўладкаванне.

Можна вызначыць наступныя вынікі рэформы. За 1906-1915 гг. на Беларусі было створана 12,8 тыс. хутароў (12% ад агульнай колькасці гаспадарак). Паскорыўся працэс распаду феадальнай і рост буржуазнай зямельнай уласнасці. Дваране, чыноўнікі, афіцэры прадавалі сваю зямлю. Пераважная большасць гэтых зямель пераходзіла ў рукі сялян-прадпрымальнікаў, якія стваралі гаспадаркі фермерскага тыпу. У той жа час больш за 40 тыс. двароў сялян-беднякоў і сераднякоў не змаглі наладзіць гаспадарку і былі вымушаны прадаць сваю зямлю.

Істотна ўзрасла тэхнічная ўзброенасць памешчыцкіх і пэўнай часткі заможных сялянскіх гаспадарак. У 1910 г. на адзін памешчыцкі маёнтак прыпадала ў сярэднім па 5 жалезных плугоў і па 5,5 розных сельскагаспадарчых машын. Колькасць малатарань і веялак павялічылася да 32,4 тыс. у гаспадарках заможных сялян. Затое сеялкі, жняяркі і сенакасілкі ў іх амаль не сустракаліся. Назіраўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці, пасяўныя плошчы пашыраліся за кошт пасеваў тэхнічных і кармавых культур.

Сталыпінская аграрная рэформа не атрымала свайго лагічнага завяршэння. Забойства прэм'ер-міністра і пачатак Першай сусветнай вайны не далі магчымасці рэалізаваць паступовы пераход да амерыканскай мадэлі развіцця сельскай гаспадаркі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1900-1914 гг. сведчыць аб далейшым развіцці капіталізму, больш глыбокім яго пранікненні ў вытворчыя адносіны. Але, з другога боку, можна сцвярджаць аб недастатковым характары буржуазных пераўтварэнняў. Беларускія губерні заставаліся аграрным рэгіёнам, доля сельскай гаспадаркі ў якім складала 57,5%.

Наши рекомендации