Змест вучэбнага матэрыялу.

Зацвярджаю

Рэктар прыватнай установы адукацыі «Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці»

В.Л.Цыбоўскі

« » 2012 г.

Рэгістрацыйны № УД-____________/р.

Інтэграваны модуль «Гісторыя Беларусі»

Вучэбная праграма для усіх спецыяльнасцей

Факультэт ЗЭД и П

Кафедра гуманітарных дысцыплін

Курс 1

Семестр 1

Лекцыі 18/6/г.  
Практычныя (семінарскія) заняткі 16/2 г. Залік 1семестр
Лабараторные заняткі  
Усяго аўдыторных гадзін па дысцыпліне 34/8 г.  
Усяго гадзін па дысцыпліне 102г. Форма атрымання вышэйшай адукацыі дзённая/завочная

Складальнік: Гламбоцкі П.М.

2012г.

Вучэбная праграма складзена на аснове эксперэментальнай вучэбнай праграмы па дысцыпліне «Гісторыя Беларусі», зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 12.06.2012 г., рэгістрацыйны № ТД-СГ. 04/эксп.

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры

гуманітарных дысцыплін

28 чэрвеня 2012 г. Пратакол № 11.

Загадчык кафедры

______________________________

Ухвалена і рэкамендавана да зацвярджэння навукова-метадычным саветам

прыватнай установы адукацыі «Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці»

чэрвеня 2012г. Пратакол №

Старшыня НМС

____________________ У.У.Шэвердаў

Тлумачальная запіска

1.1. Мэты і задачы вывучэння дысцыпліны:

Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі, як вызначана ў адукацыйным стандарце "Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплін» РД РБ 02100.5.227-2006, выступаюць фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыянальна-каштоўнасным і сацыяльна-творчым вопыце, якія забяспечваюць рашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый.

Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:

• гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпа адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую самарэалізацыю выпускніка;

• фундаменталізацыі, што садзейнічае арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітарнымі ведамі;

• кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў, мадэліруючага сацыяльна-прафесійныя праблемы і шляхі іх вырашэння, што забяспечвае фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых абставінах;

• сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў;

• міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якога забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і яго ўзаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.

У адпаведнасці з вышэйазначанымі мэтамі і прынцыпамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі пры падрыхтоўцы па адукацыйнай праграме першай ступені павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі:

САК-1. Валодаць якасцямі грамадзянскасці.

САК-2. Быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння.

САК-3. Валодаць здольнасцю да міжасобасных камунікацый.

САК-4. Быць здольным да крытыкі і самакрытыкі (крытычнае мысленне).

САК-5. Умець працаваць у камандзе.

У працэсе сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі павінен развіць наступныя акадэмічныя кампетэнцыі:

АК-1. Валодаць і ўжываць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач.

АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам.

АК-3. Валодаць даследчымі навыкамі.

АК-4. Умець працаваць самастойна.

АК-5. Быць здольным інтэграваць новыя ідэі (крэатыўнасць).

АК-6. Валодаць міждысцыплінарным падыходам пры вырашэнні праблем.

АК-7. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.

- засваенне і выкарыстанне вучэбнай гістарычнай інфармацыі, звязанай з аналізам заканамернасцей і асаблівасцей дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа і фарміраванне на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай ацыякультурнай сітуацыі;

- усведамленне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцей беларускага народа, якія служаць рэтраспектывай для аналізу сучаснай і вызначэння будучай жыццядзейнасці;

- фарміраванне гатоўнасці выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь спрыяць далейшаму развіццю сваёй краіны.

У выніку вывучэння дысцыпліны на аснове адукацыйнага стандарту

Студэнты павінны ведаць:

- асноуныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі;

- этапы фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;

- гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі вопыт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;

- дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры і культурна-гістарычную спадчыну беларускага народа;

- этапы станаўлення форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

- месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце.

Студэнты павінны ўмець:

- прымяняць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця беларускага народа;

- характарызаваць умовы і вынікі фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;

- ажыццяўляць параўнальны аналіз сацыяльна-палітычных падзей, звязаных з мадэрнізацыяй беларускага грамадства, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

- тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры, выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці і ўзбагачаць яе;

- аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

- характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у розныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў.

1.2 Метады (тэхналогіі) навучання:

Асноўнымі метадамі і тэхналогіямі навучання, якія адпавядаюць задачам вывучэння дадзенага інтэграванага модуля, з'яўляюцца:

1) метады праблемнага навучання (праблемнае выкладанне, часткова-пошукавы і даследчы метады);

2) асобасна арыентаваныя (развіваючыя) тэхналогіі, заснаваныя на актыўных (рэфлексійна-дзейнасных) формах і метадах навучання («мазгавы штурм», дзелавая, ролевая і імітацыйная гульні, дыскусія, прэс-канферэнцыя, навучальныя дэбаты, круглы стол, кейс-тэхналогія, праект і інш);

3) інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, якія забяспечваюць праблемна-даследчы характар працэсу навучання і актывізацыю самастойнай працы студэнтаў (структураваныя электронныя прэзентацыі для лекцыйных заняткаў, выкарыстанне аўдыё-, відэападтрымкі вучэбных заняткаў (аналіз аўдыё-, відэасітуацый і інш.), распрацоўка і прымяненне на аснове кампутарных і мультымедыйных сродкаў гістарычных творчых заданняў, дапаўненне традыцыйных навучальных заняткаў сродкамі ўзаемадзеяння на аснове сеткавых камунікацыйных магчымасцяў (інтэрнэт-форум, інтэрнэт-семінар і інш.)

1.3 Арганізацыя самастойнай работы студэнтаў:

Мэта самастойнай работы студэнтаў – павышэнне канкурэнтаздольнасці выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з дапамогай фарміравання ў іх кампетэнцый самаадукацыі.

Змест і формы самастойнай работы студэнтаў, у тым ліку кіруемай самастойнай работы і кантралюемай самастойнай работы распрацоўваны ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі падрыхтоўкі спецыялістаў.

Да галоўных форм і метадаў арганізацыі самастойнай работы студэнтаў адносяцца: выкананне прамежкавых тэстаў; выкананне самастойна распрацаваных творчых заданняў, праектаў (індывідуальных або калектыўных); падрыхтоўка і ўдзел у актыўных формах вучэбна-даследчай дзейнасці; вывучэнне артыкулаў па гістарычнай праблематыцы і складанне на іх анатацый, рэцэнзій, рэфератаў. У мэтах стымулявання вучэбна-даследчай актыўнасці навучэнцаў выкарыстоўваюцца электронныя вучэбна-метадычныя комплексы, кампутарныя і мультымедыйныя сродкі.

1.4 Агульная колькасць гадзін:

На вывучэнне дысцыпліны вылучаецца 102 гадзіны, з якіх:

Аўдыторных:

Лекцыі – 18 г.

Практычныя заняткі – 16 г.

Самастойная праца

студэнтаў 68 г.

форма кантролю залік

Пералiк дысцыплiн, неабходных для вывучэння «Гісторыі Беларусі»:веданне гісторыі забяспечвае фарміраванне светапогляднай пазіцыі студэнцкай моладзі праз інтэгратыуныя сувязі з усімі гуманітарнымі дысцыплінамі. Акрамя таго, гісторыя дазваляе паказаць дынаміку развіцця грамадства ва усей яе разнастайнасці – ад уласна станаўлення соцыума да фарміравання сучаснай навуковай картыны света.

Гісторыя дазваляе глыбей зразумець такія дысцыпліны, як «Філасофія», «Паліталогія», «Сацыялогія», “Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы”, “Эканоміка”, т.к. яна напаўняе іх тэарэтычны змест гістарычнымі прыкладамі, фарміруя, тым самым, прадмет даследвання і разумення.

Ва ўмовах развіцця беларускай дзяржаўнасці гісторыя дазваляе сфарміраваць вызначаныя ідэялагічныя перавагі, выхаваць грамадзяніна, займаючага адказную пазіцыю пры здзяйсненні палітычнага выбару.

Змест вучэбнага матэрыялу.

2.1.1 ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН (дзённая форма атрымання адукацыі)

№ п/п   Назва раздзелаў (модуляў) і тэм Колькасць гадзін    
Усяго З іх  
Лекцыі Практычныя заняткі СКРС
1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый” -  
2. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь.  
3. Цывілізацыйныя працэсы Новага часу і Беларусь        
3.1 Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай - - 2*
3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі  
4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі    
5. Заходняя Беларусь ў складзе Польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20-30-я гг. ХХ ст. - - 2*
6. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны  
7. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)  
8. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі    
  Усяго 34
               

· за кошт лекцыйных заняткаў

2.1.2 Тэматычны план (завочная і завочна-скарочаная форма навучання).

Наши рекомендации