Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Будслаў

Выканаў

студэнтка 3 курса 314к групы

Легіна Марыя Валер’еуна

Навуковы кіраўнік

кандыдат філалагічных навук,

старшы выкладчык

Гулак Анастасія Анатольеўна

Мінск, 2016

Змест

Уводзіны

Глава 1. Агульная характарыста народна рэлігійных свят

Глава 2.Будслаўскій фэст як народнае рэлігійнае свята

2.1 Гістарычныя звесткі

2.2 Сучасный стан народна рэльгійнага свята у Будславе.

( указать что гэты бусл.сення з’яуляецца не матэрыялнай культурнай каштоунасцю.)

Заключэнне

Дадатак

Спіс літаратуры

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Будслыў Мядзельскаго райоёна Мінскай вобласці, у якім захоўывецца ўшанаваны шматлікімі пакаленнямі вернікаў цудатворны абраз Божай Маці, з’ўляецца ў наш час галоўным аб’ ектам палоініутва католікаў Беларусі.Лічыцца, што гэта ікона былапрывезена з Рыма ў 1598 г. мін кім ваводам Янам Пацам. Пасля яго смерці ікоа была падарана (1613.г)капелам І. Салакаем будослаўскаму бернардынскаму манастыру (па дакументах,гісторыя паселішча бярэ пачатак у 1504 г.),дзе ў хуткім часе ўславілася цудамі і стала адной з найбольш вядомых у Вялікім Княстве Літоўскім . У ХII-XVIII СТСТ.культ Будслаўскай Божай Маці атрымаў шырокае распаўсюджанне ў Беларусі.Кожны го у пачатку ліпеня да цудатворнага абраза БудслаўскайБожай Маці наведваліся тысячы паломнікаў.З 1992 г. штогод 1-2 ў Будславе праходзіць каталіцкае свята ( “фэст)- імпрэза ўгонар Будслаўскай Божай Маці,Заступніцы Беларусі.Як правіла,у гэтыя дні ў Будславе збіраюцца для ўдзела ў імпрэзах і каб пакланіцца святыні дзясяткі тысяч вернікаў( паломнікаў,пілігрымаў) зусёй Беларусі,а таксама з ураіны бліжняга замежжа.

Глава 1. Агульная характарыста народна рэлігійных свят

Абрады-сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзены ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады – састаўная частка традыцыйна- бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з’явы прыроды.

Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёла гадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя.

Болышасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.

Асаблівасць беларускіх абрадаў – перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання і інш.. Надаць рэлігійны змест. Абрады ў аснове сваёй захавалі народную спецыфіку і нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. 3 імі звязана сялянска-абрадавая паэзія.

3 цягам часу абрады страцілі першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна ў вёсцы.

Абрады зямельныя. Цыкал замацованных звычаямі ўмоўных сімвалічных дзеянняў, звязаных з працоўным годам земляроба. Узніклі ў першабытнам грамадстве ў перыяд развіцця земляробства. У сувязі з пастаяннай паўторнасцю сельскагаспадарчых работ і прыстасованасцю іх да пэўных дат або перыядаў земляробчыя абрады прынята называць каляндарнымі. Падзяляюцца на зімовыя – звязаны са святкаваннем каляд, масленіцы, грамніц; вясновыя – гуканне вясны, першы выхад у поле; летнія – звязаны са святкаваннем купалля, зажынак, дажынак; восеньскія – са святкаваннем спаса, багача, пакроваў. Яны напоўнены песнямі, танцамі, шуткамі. Народныя традыцыі надавалі ім сваеасаблівы каларыт і нацыянальную спецывіку.

Многія элементы ў земляробчых абрадах страцілі ранейшае значэнне, бо менш звязаны з вытворчымі працэсамі, элементы міфалогіі ператварыліся ў сімвалы, характэрныя для гульняў. Новы змест і новае афармленне набылі традыцыйныя народныя абрады пачатку і заканчэння веснавых палявых работ. На змену традыцыйнай масленіцы прыйшлі Свята зімы, Праводзіны зімы.

Святы– сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытнам грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы – царкоўныя, у прыватрасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з’явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкоўвала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята – Вялікдзень, да купалля – свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

Сказаўшы, што такое святы і абрады я пераходзiм да агульнага агляду свят і абрадаў беларусаў якія найбольш былі распаўсюджаны на Беларусі і іх невялікай характарыстыкі.

БАГАЧ (РАСТВО МАЦІ БОЖАЙ)

22 – 23 верасня – дні асенняга раўнадзенства. У народным календары ім папярэднічае свята Багач, а ў хрысціянскім – Другая прачыстая, або Дзень нараджэння Багародзіцы. Як адно, так і другое свята адзначаецца 14 (21) верасня.

Свята Раства Маці Божай шмат у чым пераклікалася з Прачыстай, але было як бы рангам ніжэй, што выявілася і ў назвах: Малая (меншая, другая) Прачыстая (у параўнанні з Вялікай, большай, першай), Спожка (у параўнанні са Спажой), Другі святок. Пачынаўся адлік дням чарговай пары года: "Другі святок — восень, браток".

Хрысціянская назва свята гаворыць сама за сябе – у гэты дзень нарадзілася Маці Божая. Гістарыяграфічныя біблейскія крыніцы расказваюць, што бацькамі яе былі праведны Іаакім з роду прарока і цара Давіда і Анна з роду першасвяшчэнніка Аарона, якія пражывалі ў Галілейскім горадзе Назарэце. Нараджэнне Прасвятой Дзевы Марыі было добрай воляй Бога, ад якой павінен быў з’явіцца на свет Божы заступнік і выратавальнік чалавецтву, бо, паводле багачасных апісанняў, людзі ў сваіх дзеяннях і паводзінах столькі нагрышылі і дасягнулі такога маральнага ўпадку і ненавісці адзін да аднаго, што толькі воляй Бога можна было пазбавіцца падобнай грэхападзення і павярнуць свет да спрадвечнай гармоніі жыцця. Сваім нараджэннем Прачыстая Дзева Марыя пачынае Новазаветны перыяд у гісторыі хрысціянства.

Багач – язычніцкае свята ўраджаю. Яго правядзенне, як гэта тычыцца і іншых язычніцкіх рытуалаў, абумоўлена гаспадарчай дзейнасцю чалавека і яго светапогляднымі стэрэаыпамі.

Да гэтага часу ўсякія работы на полі заканчваліся, а калі дзе і пераворвалі землю, дык толькі над позневясеннія цеплалюбівыя культуры – авес, грэчку і інш. Дбайны ж гаспадар імкнуўся да Багача закончыць усе палявыя работы і нават пачысціць і схаваць да вясны земляробчы інвентар, які ў прыказках да гэтага свята называецца “рагачом”. Асноўная ж сялснская праца працягвалася у гумне, асеці, млыне.

На працягу ўсяго ўборачнага перыяду чалавек неаднаразова праводзіў шматлікія рытуалы падзякі і ахвараванні Духам поля, ураджаю і іншым ніжэйшым боствам. Цяпер жа надыходзіць самы спрыяльны час аддзячыць і прынесці ахвяры вярхоўнаму, найгалоўнейшаму Богу славян-земляробаў – Сонцу, або Даждзьбогу.

На падобны акт як сімвалічны знак неба заклікалі чалавека і ўказвалі дні восеньскага раўнадзенства. Непасрэдна пад час Багачоўскіх святак і праводзіліся рытуалы пакаленняў і ахвярапрынашэнняў Даждзьбогу.

I, як заўсёды, святочны дзень не толькі падсумоўваў зробленае, але і настройваў на далейшыя работы: "Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс гараць"; "Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку". Ад цяжкіх работ пад восень ужо добра такі стамляліся, асабліва жанчыны: "Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы". На Віцебшчыне жанчыны хадзілі па ільнішчах і на кожным прыгаворвалі: "Няхай будзіць лён такей даўгей, сколькі мы прайшлі". У заходніх раёнах на Багача забівалі жывёліну, а гаспадара, які шкадаваў зарэзаць барана, перасцерагалі, што таго барана воўк парве. Назіралі за жывёлай, каб рабіць прагнозы з наступленнем зімы: калі пасля Малой Прачыстай жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя. Сапраўды, прадчуваючы зазімкі, жывёла рвецца, каб у апошнія дні паболей скубянуць свежай травы.

Багачом або багацтвам называлі таксама кошык з жытам і свечкаю. Яго на свята насілі ў кожную хату і адрыну. Зерне ў кошык збіралі з першага зажыначнага снапа, свечку рыхтавалі пад спеў дажынкавых мелодый. Згодна павер’ям, багач забяспечваў сям’і дабрабыт і шчасце. Адно з вядучых месц займаў святар у свяце, якое на хрысціянскі манер называлі Святам Свечкі. Падобныя святкаванні праводзілі і ў іншыя дні календара.

На жаль, у этнаграфічнай літаратуры звесткі пра гэта свята амаль што адсутнічаюць.

Больш-менш поўнае і адзінае апісанне Багача зрабіў беларускі гісторык і этнограф мінулага стагоддзя Адам Багдановіч на падставе назіранняў у Ігумецкім павеце Мінскай губерні. Аўтар дае азначэнне яму як святу “завяршэння ўборкі хлеба і гаспадарчага дастатку” і асэнсоўвае з багаццем здабытку ўраджаю на падворку селяніна.

Апошнім часам некатоыі даследчыкі, напэўна зыходзячы з сучаснага кліматычнага стану ў нашым краі і на падставе асобных прыказак і прымавак, што спалучаюцца з Багачоўскім святам, як напрыклад,”Прыйшоў Багач – кідай рагач. Бяры сявеньку дый сей памаленьку”, сцвярджаюць, што ад Багача начынаецца або прадаўжаецца сяўба азімых культур.

ПАКРОЎ

14.10 Пакроў (Пакравы, Пакрова). Само слова праваслаўная царква тлумачыла літаральна: пакроў (пакрывала) Божай Маці. У народнай жа трактоўцы гэта паняцце атрымлівала куды больш шырокі сэнс, ахопліваючы самыя розныя прыкметы прыроды: "Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам", "...рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом"; "Святэй Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі, другі стажок саломкаю, трэці стажок белым снегам". Гаварылі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў. На Віцебшчыне існаваў звычай пячы на свята пірог і абыходзіць з ім усе гаспадарчыя будыніны, прыкладаючы да кожнае страхі, каб буры, што пачынаюцца ад Пакрова, не разбуралі стрэхі. Прыгадаем, што абыходзілі з хлебам палеткі вясною і менавіта на Юр'я, калі зямля "адмыкаецца" ад сіл, якія скавалі яе. Юр'е і Пакроў яднаюцца між сабою тым, што з першым звязаны выган жывёлы пасля зімы, а з другім — пачатак зімавання скаціны ў хляве ("Пакрова — зарыкала ў хляве карова"). На Пакроў трэба было закласці ў яслі корму, нават калі жывёла была сытая: "На Пакровы дай сена карове". Дзякуючы фанетычнай сугучнасці свята Пакрова сабрала шмат прыкмет і парадаў, звязаных з каровамі: "Прыйшла Пакроўка — не дала малака кароўка" (г. зн. запускаецца) або — у дачыненні да нерухавага гаспадара: "Хто сее на Пакрове — не будзе мець чаго даць карове". Пакроў лічыўся надзейным паказчыкам прагнозаў надвор'я на даволі аддаленыя дні і нават на цэлыя поры года: "Калі да Пакрова дня снег не пакрые зямлю, то і на Каляды не будзе снегу"; "Якое надвор'е ў дзень Пакрова, такое яно і будзе ўсю зіму да вясны"; "Калі да Пакроў не было снегу, не будзе яго яшчэ дзве нядзелі"; "Калі ад Пакроў да свята Усіх Святых (1 лістапада) краты зямлю точаць, то зіма будзе снежна і марозліва". Асабліва пільна сачылі на Пакрова за напрамкам ветру: з якога боку ён быў у гэты дзень, з таго боку ён павінен дзьмуць галоўным чынам і ў бліжэйшую зіму. Зыходзячы з таго пераканання, што поўдзень заўсёды нясе цяпло, а поўнач — холад, сцвярджалі, што паўночны пакроўскі вецер прадказвае суровую зіму, а паўднёвы — мяккую, гнілую. Калі ж з раніцы задзьме ўсходні вецер — зіма будзе маласнежная, заходні — наадварот, вельмі снежная. Прагноз на свае поспехі ці няўдачы рабілі некалі ў Барысаўскім павеце пчаляры: дажджлівы дзень Пакрова — прыкмета таго, што на наступны год пчолы збяруць багата мёду. У гэту вясельную пару хлопцы па вёсках выглядалі сабе нявест, а тыя напярэдадні Пакрова варажылі на замужжа. На Брэстчыне набіралі ў хвартух апалае лісце і пасля вытрасалі з прыполу — куды вецер панясе, туды і замуж ісці. У іншых мясцінах пяклі салёныя блінцы і перад сном з'ядалі, задумваючы, каб сасніўся і напаіў той, хто наканаваны лёсам. Як сцвярджала прыказка: "Ад Пакрова ўжо дзеўка гатова". З марамі пра замужжа дзяўчаты прасілі святы Пакроў пакрыць іх галаву вянком (чапцом): "Пакравы прыйдуць — дзеўцы галаву накрыюць". Калі ж вяселле на гэты раз абмінала хату, то «Праходзіць Пакрова — раве дзеўка, бы карова».

ДЗЯДЫ

На трэцім тыдні пасля Пакрова, у суботу (дата непастаянная), напярэдадні Змітравага дня, па ўсёй Беларусі адзначаўся агульны памінальны абрад, вядомы як восеньскія (Змітраўскія) Дзяды, ці Змітраўка.

Змітрава (Памінальная, Радзіцельская, Тоўстая) субота. Працяг Асянін. Старадаўнія язычніцкія традыцыі ўшанавання душ продкаў зліліся з хрысціянскімі днямі памінання памерлых ("усопшых"), якія адзначаюцца ў праваслаўных сем разоў на год. Першая паніхіда праваслаўнай Змітраўскай бацькоўскай суботы была праведзена ў Троіцкім манастыры прападобным Сергіем Раданежскім у прысутнасці Дзмітрыя Данскога 2 лістапада 1380 года па воінах, якія загінулі на Куліковым полі.

"Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі, і старыя, і малыя, хто на гэтай сялібе жываў, хлеба-солі ждаў. Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі, к свайму сталу, к нашаму прыпечку, хлеба-солі засылайце, каб было чым душы памінаць год ад году, век ад веку."

Дзяды - гэта гуманны памінальны абрад, якім беларускі народ спрадвеку ўшаноўваў памяць намёрлых продкаў. Адбываліся яны ў асноўным у суботу, напярэдадні Змітравага дня. Дзяды - сваеасаблівы абрад, некалі ён падмацоўваўся вераю, нібыта душа нябожчыка сыходзіць ў гэты дзень на зямлю. Вось чаму да сустрэчы Дзядоў старанна рыхтаваліся: мужчыны прыбіралі панадворак, жанчыны завіхоўваліся ў хаце, як перад прыняццем дарагіх гасцей. Праціралі і завешвалі новымі ручнікамі абразы. Рабілася гэта дзеля таго, каб паказаць продкам, наколькі дбала падтрымліваецца нашчадкамі парадак у гаспадарцы.

На могілкі ішлі ўсей сям'ёй. Успаміналі памёрлых сваякоў, маліліся, амаль над кожнай магілай, галасілі жанчыны, прыпаўшы тварам да насыпу, звяртаючыся да нябожчыка як да жывога. Калі вярталіся дадому, то пачыналі памінальную вячэру.

Стол на Дзяды ахопліваў ледзь не ўсю нацыянальную кухню. Разам з абавязковымі рытуальнымі стравамі гатавалі ласункі якія былі асабліва любімыя ў памёрлых сваякоў. Пачыналі вячэру часцей за ўсё тады, калі надыходзіў час запальваць агонь. Апраналіся па-святочнаму, засцілалі стол белым абрусам. Гаспадар хаты ці старэйшы ў сям'і, запаліўшы свечку, прымацоўваў яе каля абразоў ці ставіў на стол і чытаў малітву. У народзе падрымліваецца вера, што душы продкаў нябочна прысутнічауць у хаце, для іх проста на стол, на акно ў асобную пасудзіну ў самым пачатку адліваецца гарэлка і адкладваецца ад кожнай стравы.

Як і на звычайных памінках, стоя вельмі часта пачыналі з куцці. Потым гаспадар падымаў чарку, памінаў нябожчыкаў, жадаў жывым прыждаць наступных Дзядоў. Застолле праходзіла ва ўспамінах памершых добрым словам, і добрым словам стараліся гаварыць толькі на сумныя тэмы. Сядзелі за сталом доўга. Гаварылі: "Трэба і паплакаць, і пашкадаваць пакойнічкаў, то яны нас не забудуць". Стол, як правіла, пакідалі непрыбранным - для падмацавання сіл памёршых, толькі засцілалі яго зверху абрусам. Так адзначаліся "Дзяды" раней і зараз.

КАЛЯДЫ

Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Яно менш звязана з сельскагаспадарчым цыклам, а больш з будовай і рухам сусвету. Першы дзень калядаў – дзень, у які даўжыня светлавога дня пачынала павялічвацца пасля зімовага сонцастаяння, звычайна прыходзіўся на 23-24 снежня па сучасным стылі, лічыўся пачаткам астранамічнага новага года. У адрозненні ад сельскагаспадарчага новага года, яки з’яўляўся пачаткам працы ў полі, на каляды "нараджалася новае сонца", час "паварочваўся на вясну". Новае сонца ўвасаблялася ў вобразе дзіцяці, выкрадзенага лютай вядзьмаркай Зімою, якая ператварыла яго ў ваўка. Але светлыя сілы, вядома, перамагаюць, гарачыя промні маладога сонца спальваюць ваўчыную скуру, яно вызваляецца з палону цёмных сіл і пакрысе "сталее", з кожным днём набіраючы сіл да вясны.

Само слова "каляды" мае паходжанне ад лацінскага calendae, "календы" - назва першага дня кожнага месяца (ад таго кораня пайшоў і "каляндар"), а так сама ад старажытнай назвы сонечнага дыску – Кола.

Да каляд абавязкова адказна рыхтаваліся. Прыбіралі хату, убіралі яе самаробнымі ўпрыгожваннямі, рабілі, калі быў патрэбны, рамонт усіх гаспадарчых будынкаў на падвор’і. Да калядаў стараліся пашыць новае адзенне, абавязкова памыцца ў лазні. Новы год і новае сонца непрыгожа сустракаць, калі непарадак у гаспадарцы ці ў душы. Вось і зараз стараюцца людзі да новага года дарабіць пачатыя справы, разлічыцца з пазыкамі, прыбраць жыллё. А вось замест звычайнай у нашые часы навагодняй яліны асноўным упрыгожаннем хаты таго часу быў сноп збожжа, які ўносілі ў хату ў першы дзень каляд і трымалі там да апошняга. Замест снапа магла быць і саламяная лялька, якая ўяўляла сабой нованароджаны год.

Каляды – свята вясёлае. Асаблівы святочны настрой стварала, мабыць, і тое, што да пачатку работ у полі – самы цяжкі час для нашых продкаў – было яшчэ далёка. Нават больш – на каляды нельга было рабіць ніякую працу, ані ткаць, праць, рыхтаваць дровы – можна было толькі весяліцца, каб падтрымаць сілы святла сваім настроем ды задорам. Працягваліся каляды прыкладна 2 тыдні, да Велесава дня, які прыходзіўся на 6-7 студзеня па сучасным стылі. Асаблівае месца ў святкаванні каляд адводзілася абрадаваму сталу і святочным стравам. Стол, вядома, павінен быць багатым, каб наступным годам мець добры ўраджай і здароўе дзеля людзей і жывёл. Пад абрус на стол клалі сена, якое пасля вячэры скормлівалі каровам, што павінна было зберагчы іх ад ваўкоў і паспрыяць павелічэнню надоеў малака. У кожнай, нават самай беднай, хаце на каляды даставалі з схованак мяса ды каўбасы, сала, арэхі, яблыкі, мёд. Ад галоўнай стравы калядаў – куцці (ячневая каша з дабаўленнем мёду, арэхаў, шкварак) – узялі назву тры абавязковыя святочныя вячэры. У першы дзень ладзілася "посная куцця" - на стале былі стравы з рыбы, гародніны, грыбоў, сушанай садавіны, мёду, і, канечне, тая самая ячневая каша-куцця з мёдам. Варылі яе таксама незвычайна, а другой гадзіне ночы старэйшая жанчына ў сям’і ішла ў свіран за зернем, а старэйшы мужчына – па ваду. Ваду і зерне нельга было чапаць да таго моманту, як будзе гатова печка. Нарыхтаванай такім чынам куцці надавалася асаблівае магічнае значэнне, яна павінна была надаваць усім здароўя, моцы, удачы. Пачынаў вячэру, як звычайна, гаспадар, акрамя таго за стол так ці інакш запрашаліся ўсе продкі. Рэшткі куцці падкідвалі пад столь, каб ячмень наступным годам урадзіў высокі. Пасля гэтага крупы скормлівалі хатнім птушкам. На асобнай талерачцы была і каша дзеля Зюзі, зімовага бога, каб улагодзіць яго, бо маразы ў перыяд каляд былі, бадай, самымі моцнымі за ўсю зіму. Гэты даволі распаўсюджаны звычай захаваўся ў некаторых краінах і па сённяшні дзень - традыцыя ставіць на новы год за акно талерачкі з зернем.

Другая куцця, тоўстая, багатая, шчодрая – ладзілася праз тыдзень, па часу супадала з сучасным новым годам. Як вынікае з назвы, у гэты вечар на стале былі стравы з мяса разнастайных гатункаў – варанага, смажанага, печанага, каўбасы, вяндліны, куцця са шкваркамі.

Трэцяя куцця прыходзілася на канец святочнага тыдня, Велесаў дзень, звычайна 6 студзеня па сучасным стылі і называлася “вадзяная”. Магчыма, такую назву яна атрымала пазней, ужо ў хрысціянскія часы, таму што супадала з царкоўным святам вадохрышча. Але есць верагоднасць, што за два тыдні святкавання ды набівання страўнікаў, запасы значна памяншаліся і каша на вадзе – бадай, адзінае, чым можна было частаваць гасцей пад канец каляд.

Немагчыма ўявіць сабе каляды без містрэрыі. Яна пачыналася ў першы ж дзень і скончвалася апошнім. У час зімовага сонцастаяння, як і астатнія такія ж даты, дзеля нашых продкаў адчыняліся дзверы паміж светам існасці і мроі, жывых і памерлых, усё было прасякнута чароўным і небяспечным духам таямніцы. Час лічыўся спрыяльным дзеля ведзьмароў ды нячысцікаў, што насылалі на зямлю траскучыя маразы, але ж таксама і дзеля варажбы, заклёнаў ды абярэгаў. Для беларусаў гэтае спрадвечнае свята і да сённяшняга дня заўжды застаецца радасным, велічным і аптымістычным.

На каляды, асабліва ў першы вечар, прынята было збірацца разам, усёй сям’ёй, прычым запрашалі на святкаванне не толькі жывых членаў радзіны, але і продкаў. Лічылася, што яны разам з усімі садзяцца за стол, і калі спадабаецца ім вячэра – абавязкова “замовяць слоўца” і дапамогуць жывым ва ўсіх істотных справах.

Нельга не узгадаць і пра “калядаванне” – адну з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці. Лічылася што толькі вяселле, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, павылазіўшых з таго свету, ды аберагчы людзей ад іх. Моладзь збіралася разам, пераапраналіся ў строі істотных татэмных жывёл (мядзведзя – увасабленне Велеса, карову, казу, каня – сымбалі дастатку, багацця, бусла – што лічыўся талісманам удачы, ладу) і хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах. Чым часцей узгадваліся розныя магічныя формулы, тым больш дзейснымі яны лічыліся. Гаспадары ж, якіх яны наведалі, давалі ў падзяку за абарону ад нячысцікаў розныя прысмакі. Часцей за ўсё гэта былі арэхі, семечкі, пернікі і печыва, сухафрукты, пазней – цукеркі. Гэтая ежа лічылася ахвярай спрыяльным да чалавека баствам, каб заручыцца іх дапамогай. Адмовіць калядоўшчыкам у пачастунках было тое самае, што наклікаць на сябе няміласць усіх татэмных жывёл, пазбавіць сябе дабрабыту на ўвесь наступны год. З поўнымі мяшкамі пачастункаў калядоўшчыкі збіраліся ў адным месцы, у вялікай хаце ці на вуліцы, дзе разам “прыгаворвалі” дары, палілі вогнішчы, пелі ды танчылі ўскруг іх, каб сваёй бадзёрасцю і ўзнятым настроем дапамагчы светлым сілам атрымаць перамогу над цёмнымі. Ну і каб сагрэцца, канечне, бо надвор’е стаяла халоднае.

Ад той пары і да сёння захаваўся звычай ладзіць маскарад на новы год, абменьвацца падарункамі, вадзіць карагоды. Пераапрананне ў маскі мела не толькі рэлігійнае значэнне, але і псіхалагічнае. Чалавек, апрануўшы маску, ужо лічыўся быццам не самім сабою, і мог дазволіць сабе шмат больш, чым прыпісвалі строгія парадкі, асабліва ў часы хрысціянства.

А яшчэ на Каляды абавязкова варажылi. З першай куццёй – на ўраджай, а пасля – на жаніцьбу ды прыплод хатняй жывёлы – каго што больш цікавіла. Кідалі на дарогу чаравікі, пыталіся імёны, лілі воск у сцюдзёную ваду, а самыя смелыя хадзілі варажыць у лазню.

Вельмі распаўсюджанымі былі ў гэты час “жартоўныя” жаніцьбы, своеасаблівыя гульні, якія мелі мэтай пазнаёміць моладзь, стварыць спрыяльныя абставіны дзеля стасункаў. Прыкладам такога роду гульняў з'яўляюцца аналагі “ручайка”, усе магчымыя “даганялкі” хлопцамі дзяўчат, “баяры” і іншые. У атмасферы гульні, “несапраўднасці”, гумару моладзь знаёмілася ды разбівалася па парах значна ахвотней, і вельмі часта здаралася, што складзеныя пад час калядных гульняў пары летам ці пад восень ладзілі сапраўднае вяселле.

У некаторых мясцінах ладзілі адмысловы “конкурс прыгажосці”. “Міс каляды” звычайна станавілася самая тоўстая маладуха, якая ўвасабляла сабой шчодрасць, багатую колькасць ежы і ўвогуле багацце, здароўе.

Другі дзень каляд традыцыйна лічыўся днём, калі заканчваўся тэрмін службы наёмных работнікаў. У гэты дзень гаспадар расплачваўся з работнікам, яны абменьваліся ўражаннямі адзін пра аднаго, выказвалі, калі тыя былі, сваю незадаволенасць і крыўды. Пасля гэтага вырашалі ўсе свае канфлікты, раіліся як быць, публічна мірыліся, каб не несці цяжар крыўды ў новы год і дамаўляліся на наступны год альбо разыходзіліся кожны сваім шляхам. І зараз людзі стараюцца вырашыць старыя канфлікты і набліжэнне новага году – лепшы час каб пакінуць спрэчкі ў мінулым.

На працягу калядных тыдняў сярод больш старэйшага пакалення было звычайна хадзіць у госці да родных і сяброў. Частавалі гасцей звычайна каўбасамі, стравамі з мяса, птушкі, рыбы, гарэлкай.

У апошні вечар каляд, на трэцюю куццю, праводзіўся абрад “запісвання” каляд. Гаспадар крэйдай маляваў крыжы на усіх дзвярах, каб нячыстая сіла, што ўцякла пад час вясёлага свята, не змагла прабрацца ў хату ці хлеў. Так заканчвалася самае вясёлае і самае любімае нашымі продкамі свята.

Пазней, з прыходам хрысціянсва, каляды падпарадкавалі пад рэлігійнае свята раства Хрыстова, і паколькі поўнасцю знішчыць любімыя народам вяселыя традыцыі не ўдалося, яны былі крыху зменены на царкоўны лад. Так, калядныя песні і невялікія тэатральныя пастаноўкі пачыналіся царкоўнымі гімнамі ды біблейскімі эпізодамі, нованароджанае Кола змяніў Езус. Але магічны сэнс свята, багаты стол, падарункі, паходы ў госці адзін да аднаго, маскарад, містычны дух нараджэння новага, таямніцы ды казкі так і засталіся з намі па сённяшні дзень.

ШЧАДРУХА

Другая куцця напярэдадні старога Новага года. Гэта вячэра не саступала ў раскошы папярэдняй і насіла падобную з ёй назву — "тоўстая" і "шчодрая". У народзе папярэджвалі: "Хто не пячэ бліноў перад Новым годам, у таго не будзе гладкай тлустай жывёлы, асабліва цялят". Шчодрым называўся і сам навагодні вечар, у які дзяўчаты, абраўшы прыгажэйшую, выпраўляліся спяваць шчадроўкі па сялу:

Шчадровачка шчадравала,

Пад акенца падбягала:

— Што ты, цётка, напякла,

Прынясі нам да вакна,

Бо ў нас дзяўчынка маленька,

У яе спаднічка красненька,

Чаботкі храмовы.

Будзьце з празнічкам здаровы!

Абрады, гульні, песні нярэдка паўтараліся з дня ў дзень на працягу ўсіх Каляд. Але, бадай, ніколі за год гэтак, як на Шчадраца, не захаплялася моладзь варажбою. Дзяўчаты абхоплівалі калы ў плоце і былі радыя, калі іх аказвалася ў пару; слухалі пад вокнамі, што скажуць у чыёй-небудзь хаце, і па тым меркавалі, пойдуць яны ў бліжэйшы час замуж ці не; выпякалі штосьці з мукі і кармілі сабаку — чыё першае ён з'есць, тая дзяўчына раней за іншых і замуж пойдзе; выпраўляліся ў хлеў і там у цемры хапалі авечак, а калі трапляўся баран — абавязкова дзеўчыне суджана быць замужам; прыслухоўваліся на двары, адкуль сабака забрэша — адтуль і жаніх з'явіцца і г. д.

2.2 Сучасный стан народна рэльгійнага свята у Будславе.

Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)

Гісторыя масавых паломніцтваў да абраза Маці Божай Будслаўскай пачалася пасля з’яўлення ў Будзе ў 1613 г. цудатворнага абраза Божай Маці і з цудамі, якія сталі здарацца ў касцёле пасля з’яўлення тут абраза. Дзякуючы распаўсюджванню звестак пра цудадзейны абраз Маці Божай, вернікі ва ўсе часы прыязджалі для пакланення і ўшанавання.

Першае афіцыйнае паломніцтва ў Будслаў адбылося ў 1992 г. З гэтага часу штогод адбываецца Будслаўскі фэст – урачыстасць ушанавання культу Маці Божай Будслаўскай – апякункі Беларусі. Урачыстасць праходзіць 2 ліпеня, а святкаванне – у першую суботу ліпеня.

Напярэдадні Будслаўскага фэста адбываецца перэгрынацыя копіі абраза Божай Маці Будслаўскай. Перад галоўным набажэнствам апоўначы праходзіць тысячная працэсія са свечкамі, што сімвалізуе неўміручасць каталіцкіх традыцый нашых продкаў. На свяце выяўляюцца элементы каталіцкай культуры як часткі народнай культуры.

Ва ўшанаванні цудадзейнага абраза ўдзельнічае дзясяткі тысяч людзей з усіх куткоў беларускай зямлі, а таксама Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Славеніі, Украіны. Урачыстасць у Будславе паказвае вялікае прызнанне і ўсведамленне насельніцтвам краіны перавагі хрысціянскіх каштоўнасцей, раскрывае духоўную прыгажосць гэтага свята. Назіраецца прыязнасць і ўзаемаразуменне святароў і прыхаджан розных канфесій, што працягвае беларускую традыцыю рэлігійнай талерантнасці і дазваляе пазбегнуць якіх бы то не было рэлігійных канфліктаў у нашай краіне.

Дадзенаму элементу нематэрыяльнай культуры 22 студзеня 2014 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне надць статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Характэрна для бус.

БУДСЛАЎ ФЭСТ

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Будслыў Мядзельскаго райоёна Мінскай вобласці, у якім захоўывецца ўшанаваны шматлікімі пакаленнямі вернікаў цудатворны абраз Божай Маці, з’ўляецца ў наш час галоўным аб’ ектам палоініутва католікаў Беларусі.Лічыцца, што гэта ікона былапрывезена з Рыма ў 1598 г. мін кім ваводам Янам Пацам. Пасля яго смерці ікоа была падарана (1613.г)капелам І. Салакаем будослаўскаму бернардынскаму манастыру (па дакументах,гісторыя паселішча бярэ пачатак у 1504 г.),дзе ў хуткім часе ўславілася цудамі і стала адной з найбольш вядомых у Вялікім Княстве Літоўскім . У ХII-XVIII СТСТ.культ Будслаўскай Божай Маці атрымаў шырокае распаўсюджанне ў Беларусі.Кожны го у пачатку ліпеня да цудатворнага абраза БудслаўскайБожай Маці наведваліся тысячы паломнікаў.З 1992 г. штогод 1-2 ў Будславе праходзіць каталіцкае свята ( “фэст)- імпрэза ўгонар Будслаўскай Божай Маці,Заступніцы Беларусі.Як правіла,у гэтыя дні ў Будславе збіраюцца для ўдзела ў імпрэзах і каб пакланіцца святыні дзясяткі тысяч вернікаў( паломнікаў,пілігрымаў) зусёй Беларусі,а таксама з ураіны бліжняга замежжа.

Падрыхтоўка да свята

“ Ну,вяскоуцы рыхтаваліся да свята ўсягды так шчыра….Гэта ўжо ўпершую,убіралі касьцёл,рабілі вянкі,убіралі церыторыю. Рашьшэ ж была во такая гравейка,ішлі,грабелькамі заграбалі,і траўку вырывалі. Убораны гэта касьцёл,двор выпаланы,дзебольшая трава-падкошана,усё чысьценька-чысценька. І дрэ

Першы дзень свята

“Першы дзень называўся з’езд .На з’езд ,ну, яны так не прыязджалі ад самага рана. Ад рана ксёндз аб’яўляеуь каб ішлі з бліз вёсак каторыя, каб тады не машалі там,хто прыходзіць (здалёк). Каб ужо мы ўсе былі паспавяданыя .І тады, каб госці ўжо спявядалі .ЯК ЁН КАЗАЎ: “Абы госці мелі мейца”.

Рэгламенацыі на ўсё святв

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Будслаў

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, значэнні.

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі) — былы бернардзінскі, цяпер прыхадскі каталіцкі храм у п. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Помнік помнік архітэктуры позняга барока. У касцёле знаходзіцца Будслаўскі абраз Маці Божай — адзін з найбольш шануемых каталіцкіх абразоў, Папа Рымскі Ян Павел II у 1996 г. абвясціў гэту ікону патронкай Беларусі.

Гісторыя

Кляштар бернардзінцаў, з піктаграфічнай карты XVIII ст.

Упершыню згадваецца ў дакументах у 1504 годзе, калі вялікі князь ВКЛ Аляксандрпадарыў віленскім бернардзінцам (галіна францысканцаў) 6 000 моргаў лесу ў Менскам павеце. Манахі, якія атрымалі зямлю жылі па 2—4 чалавекі ў пабудовах-будах, маючы пры гэтым капліцу.

У 1591 годзе быў пабудаваны драўляны храм Наведвання Марыяй Елізаветы, у якім знаходзілася цудадзейны абраз Маці Божай, прывезены ў 1598 годзе Янам Пацам з Рыма (дарунак Папы Рымскага Клімента VIII) і ў 1613 годзе перададзены ў касцёл. Пазней, у 1643 годзе, пабудаваны новы касцёл, а ў 1750 годзе — жылы корпус. 29 чэрвеня 1767 года было пачата будаўніцтва новага касцёла, пры гэтым былі выкарыстаны муры бакавой капліцы касцёла XVII ст.

Будслаўскі фест

У 1783 годзе касцёл быў асвечаны ў гонар Унебаўзяцця Маці Божай. На працягу другой паловы XVIII стагоддзя да яго былі прыбудаваны розныя касцёльныя памяшканні. З 1756 года пры манастыры існавала музычная школа, у 1793—1842 — двухкласная школа і шпіталь. У 1731—1797 гадах у духоўнай школе манастыра вывучалі маральную тэалогію і рыторыку, пры гэтым манахаў налічвалася 4—17 чалавек.

Пасля зачынення храма ў 1852 годзе некаторыя яго манахі бралі ўдзел у паўстанні 1863—64 гадоў.

У гэты момант у касцёле служаць епархіяльныя святары. Побач з храмам захаваўся будынак плябаніі (дома святара) XIX стагоддзя.

Архітэктура

Інтэр'ер касцёла

Трохнефная безапсідная двухвежавая базіліка з трансептам. Галоўны фасад з дзвюма шмат'яруснымі вежамі па баках аздоблены багатай дэкаратыўнай пластыкай: пілястрамі, паўкалонамі, складанымі раскрапоўкамі. Інтэр'ер перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Сферычны купалразмешчаны на перакрыжаванні галоўнага нефа i трансепта, раскрываецца толькі ва ўнутраную прастору. У капліцы Св. Барбары размешчаны драўляны разныалтар Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (каля 1643 г.) — адзін з выдатных помнікаў ранняга барока на Беларусі. Бакавыя часткі алтара вырашаны ў выглядзе карынфскіх каланад, якія служаць кулісамі для 20 скульптур. Захаваліся да нашага часу без пазнейшых перамалёвак выдатныя фрэскавыя роспісы касцёла

Будслаўскі абраз Маці Божай — адзін з найбольш шанаваных каталіцкіх абразоў Беларусі. Знаходзіцца ў Касцёле Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Будслаў ў вёсцы Будслаў.[1] Галоўная ўрачыстасць абраза Маці Божай Будслаўскай святкуецца 2 ліпеня.ГісторыяАбраз напісаны невядомым майстрам у ХVI стагоддзі. Падараваны ў 1598 Папам Рымскім Кліментам VIII мінскаму ваяводзе Яну Пацу з находы яго пераходу зкальвінізму ў каталіцтва. Ваявода вельмі шанаваў абраз і змясціў яго ў сваім віленскім палацы(польск.) бел.. Пасля смерці Паца абраз перайшоў да капелана Ісака Салакая, які перавёз яго ў Даўгінава. У 1613 падараваў яго Будслаўскаму кляштару бернардзінаў, саступіўшы просьбам манахаў.Паводле некаторых гістарычных звестак, цудоўнае з'яўленне Маці Божай айцам-бернардзінцам адбылося ў Будславе яшчэ ў 1588 годзе: пасля абраду святога хрышчэння народ убачыў незвычайнае святло, якое заззяла з неба і асвяціла капліцу і хаты. З гэтага часу і пачаліся першыя паломніцтвы ў Будслаў.Абраз праславіўся цудамі вылечвання, якія апісаў пробашч Э.Зялевіч у кнізе «Задыяк на зямлі» (1650), і ў 1635 годзе быў перанесены ў галоўны алтар на месца абраза «Наведванне Марыяй Лізаветы».Першы цуд, зафіксаваны ў 1617 годзе, - вяртанне зроку пяцігадоваму хлопчыку Іасафату Тышкевічу, які пазней стаў вядомым святаром-кармелітам. У той жа дзеньРэджынальд Тышкевіч пазбавіўся ад эпілепсіі, якая мучыла яго сем гадоў. Зялеевіч апісаў 42 цудоўных аздараўленняў і эпізод з Янам Вронскім, ротмістрам надворнай харугвы Яна Кішкі - вялікага гетмана і полацкага ваяводы. Паранены ротмістр патрапіў у маскоўскі палон у 1632 годзе і змог шчасліва вярнуцца дзякуючы зароку перад абразам, які належыў яго таварышу Лукашу Уладоўскаму. Магчыма, таму Ян Кішка стаў разам з віленскім гвардыян бернардзінцаў Фларыянам Калецкім і сямействам Далмат-Ісайкоўскіх адным з фундатараў каменнага касцёла ў 1633-1643 гадах. Той жа Калецкі падараваў 1-й палове XVII ст. шату для абраза.У 1643 годзе майстар з Полацка Андрэй Кромер пабудаваў каменны касцёл, для якога майстар Пётр Грамель стварыў унікальны драўляны алтар, у яго і быў змешчаны цудатворны абраз. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў абраз быў часова вывезены ў мястэчка Саколка (Беласточчына). Бернардзіны Літоўскай правінцыі прапагандавалі культ абразу, ад пачатку ХІХ ст. друкавалі з яго гравюры. Пасля скасавання кляштару ў 1859 вядомасць абразу зменшылася. Тым не менш, у міжваенных «Каталогах Віленскай епархіі» сярод дзесяці касцёлаў з цудатворнымі абразамі Маці Божай згадваецца і Будслаўскі Ад пачатку 1990-х аднаўляецца культ абразу. Ад 1990 штогод адбываюцца паломніцтвы пілігрымаў, прымеркаваныя да 2 ліпеня. У 1991—1992 абраз быў рэстаўраваны В. Лукашэвічам. 2 ліпеня 1996 папскі нунцый архібіскуп Дамінік Грушоўскі абвясціў папскае пасланне, у якім Маці Божая Будслаўская названая патронкай Мінска-Магілёўскае архідыяцэзіі, у народзе лічыцца Апякункай Беларусі. 2 ліпеня 1998 года кардыналам Казімірам Свёнткам цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай быў каранаваны папскімі каронамі.Манета «400 гадоў прабывання цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе»

Перэгрынацыя напярэдадні святкавання 400-годдзя здабыцця Будслаўскага абраза Маці Божай, пачалася ў кастрычніку 2012 года ў мінскім Архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі і завершыцца фэстам у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе ў ноч з 5 на 6 ліпеня.

На ўрачыстасці ў Будслаў запрошаны праваслаўныя, мусульмане, іўдзеі, пратэстанты, прадстаўнікі дзяржаўнай улады і дыпламаты. Паводле рашэння Папы Рымскага Францыска старшыня Папскага савета па міжрэлігійным дыялогу(руск.) бел. кардынал Жан-Луі Таран будзе легатам пантыфіка на ўрачыстасцях. Ён плануе таксама адслужыць імшу ў архікафедральным касцёле беларускай сталіцы 7 ліпеня.

На ўрачыстасці ў Будслаў прыбыў і рэлікварый з машчамі каталіцкай святой з Францыі ?— Тэрэзы Немаўля Ісуса (Тэрэзы Малой(руск.) бел.).

У гонар юбілею Будслаўскага абраза Маці Божай у Беларусі выпушчаны манета і паштовая марка.

Апісанне

Абраз намаляваны алеем на палатне памерам 72×65 см, іканаграфічна належыць да заходне-еўрапейскага тыпу Адыгітрыі. На зваротным баку дошкі знаходзіцца надпіс з каштоўнымі звесткамі аб гісторыі абраза і аўтара. Іканаграфія тыпу Адыгітрыі, трактаваная вольна, у духу італьянскагаРэнесанса. Маці Божая намаляваная да поясу, у чырвонай адзежы, белым галаўным уборы і цёмна-зялёным мафорыі з карункавай аблямоўкай. Асоба з правільнымі рысамі, мадэлёўка аб'ёму светлаценевая, левая палова ў глыбокім цені. Дзіцятка на левай руцэ ў вольнай паставе, у светлым хітоне і цёмна-жоўтым плашчы. Пухлыя ручкі працягнутыя да Маці: правая дабраслаўляе, а левай Ісус Хрыстос як бы дае Маці гранат, шматзначны знак вечнага жыцця, а таксама Хрысціянства, шматлікіх вернікаў якога адлюстроўваюць зерні. Асоба прыгожая, з тонкімі рысамі, погляд накіраваны на гледача. Фон высветлены, салатава-шэрага адцення, німбы вохрыстыя, разграфлёныя вострымі прамянямі.

На абразе — срэбны аклад, арнаментаваны вольна раскінутымі колерамі, і карона з каштоўнымі камянямі. Абраз складзены ў срэбную раму з арабескавым арнаментам у стылі позняга Рэнесанса, у арнамент упісаная постаць святога Казіміра і, магчыма, святой Ядзвігі. Усе гэтыя ўпрыгожванні належаць да найлепшых узораў ювелірнага мастацтва ў Беларусі. На абароце дошкі знаходзіцца надпіс з каштоўнымі звесткамі пра гісторыю абраза і алтара.

Наши рекомендации