Згортванне НЭПа. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР.
Перадуповы. З самага пачатку СССР ствараўся як краіна якая павінна экспартаваць рэвалюцыю ў іншыя краіны свету. Да 1956 г (ХХ з’зда КПСС) СССР змагўся за сусветную рэвалюцыю і пабудову камунізма ва ўсім свеце.
У сакавіку 1919г. у Маскве быў створаны Трэці Камуністычны Інтэрнацыянал. Гэта фактычна быў саюз камуністаў усяго свету, або сусветная бальшавіцкая партыя, якая імкнулася да ўсталявання сацыялізму і савецкай ўлады ва ўсіх краінах свету. Праз гэту арганізацыю бальшавікі тайна аказвалі фінансвую падтрымку камуністычным партыям.
Пасля смерці Леніна ў 1924г. да ўлады ў СССР прыйшоў Іосіф Джугашвілі-Сталін. На словах ён адмовіўся ад прапанаванай ідэі сусветнай рэвалюцыі і нават выключыў тэзіс аб ёй з Канстытуцыі СССР. На справе Сталін ператварыў Камінтэрн ў адданую яму разгалінаваную савецкую агентурную сетку, якая не толькі збірала і перадавала сакрэтныя звесткі Савецкаму Саюзу, але і займалася адкрытымі палітычнымі правакацыямі супраць сваіх урадаў наладжвала стачкі, дэманстрацыі, узброеныя выступленні.
Індустрыялізацыя. Курс на індустрыялізацыю быў узяты партыяй яшчэ на 15 з’ездзе УКП(б) у 1925 г. Першапачаткова індустрыялізацыю меркавалася ажыццявіць на базе НЭПа аднак пасля брытанскіх падзей такі шлях паказаўся Сталіну надзвычый марудным. Таму ўжо ў 1927 – 1928 гг. было вырашана перайсці да фарсіравання гэтага працэсу.
Асноўнымі крыніцамі індустрыялізацыі былі:
1) Калектывізацыя сельскай гаспадаркі (будзе пракаменціравана пазней).
2) Усеагульнае павышэнне падаткаў. Падаткі на столькі павялічваліся, што займацца прадпрымальніцтвам станавілася не выгадна. Такая падатковая палітыка вяла да згортвання НЭПа, які базіравўся на прыватным прадпрымальніцтве
2) Рост цэн і замарожванне зарабатнай платы. Увыніку рэальныя даходы насельніцтва з 1928 г. пачалі катастрафічна падаць. Рэальны даход сярэднестатыстычнага жыхара горада дасягнуў узроўня 1927 г. толькі ў 1939 г. і то толькі таму, што ў 1939 г. перайшлі да 10 – 12 гадзіннага рабочага дня і 6-ці а пазней і 7-мі дзённага рабочага тыдня.
3) Дабраахвотна – прымусовыя грашовыя пазыкі на каторыя ійшло да 1/3 зарплаты. Іх можна было і не плаціць, але калі хто-небудзь не аддаваў 1/3 зарплаты ў месяц і на карысць індустрыялізацыі то ім пачыналі цікавіцца таварышы з кампетэнтных органаў і гэта дрэнна закачвлася.
4) Абавязковая здача на карысць дзяржавы долараў і золата. З 1930 пчалося праследаванне органамі НКУС як угалоўных злачынцаў усіх тых, хто меў долары і золата.
5) Продаж за мяжу лясных багаццяў СССР, якія піліліся зняволеннымі ГУЛАГА. У 1930-я г. колкасць зняволенных ГУЛАГА дасягала 9 млн. чалавек. Яны ў асноўным выкарыстовываліся як бясплатная рабочая сіла на лесапавалах.
У 1928 годзе быў праняты першы пяцігадовы план на 1928 – 1932 гг. За гэты час прамысловасць Беларусі павінна была павялічыць выпуск прамыловай прадукцыі ў 4,5 разоў. Асаблівсцю індустрыялізацыі ў Беларусі было тое, што тут перавага аддавалася развіццю лёгкай і харчовай прамысловасці, заснаванай на перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Але не трэбы думаць, што беларусы ў 1930 гады харчаваліся і апраналіся лепш чым іншшае насельніцтва СССР. Прадукцыя нашых лёгкіх і харчовых прадпрыемстваў разыходзілася па ўсяму Саюзу і нам заставалася не больш чым астатнім.
Першы пяцігадовы план 1928 – 1932 гг. быў паспяхова выкананы. Але план другой пяцігодкі быў выкананы толькі на палавіну. ў пачатку 1930 – х У многіх рэспубліках СССР у тым ліку і ў Беларусі пачаўся Галадамор. Як ужо казалася, рэальны даход сярэднестатыстычнага жыхара горада дасягнуў узроўня 1927 г толькі ў 1939 г. і то толькі таму, што ў 1939 г. перайшлі да 10 – 12 гадзіннага рабочага дня і 6-ці а пазней і 7-мі дзённага рабочага тыдня.
Калектывізацыя. Асноўная крыніца індустрыялізацыі гэта калектывізацыя. Справа ў тым, што большую частку грошай на будаўніцтва абароннай прамысловасці СССР атрымліваў за кошт продажу збожжа за мяжу. Скупляць збожжа з аднаасобных сяляянскіх гаспадарак для перапрадажы за мяжу было для дзяржавы занаддта дорага. Трэба бало нешта зрабіць каб атрымліваць збожжа бясплатна. Вось і вырашылі дробныя сялянскія гаспадаркі абьяднаць у буйныя калектыўныя гаспадаркі калгасы.
Калгас – назва ліцэмерная. Фармальна гэта буйное сельска-гаспадарчае прадпрыемства, якое належыць калектыву. Фактычна гэта сельска-гаспадарчае прадпрыемства, якое належыць дзяржаве, а ад калектыва ў калгасе нічога не залежыла – калектыў калгаса, часам, дзесяцігоддзямі зарплату не атрымліваў.
Самае крыўднае ў калгаснай сістэме было тое, што калгас – фактычна дзяржаўнае прадпрыемства, ствараўся не за кошт дзяржавы а за кошт сялян. Маёмасць сялян забіралася ў іх і з гэтай маёмасці ствараўся калгас. У калгаса забіралі ўвесь ураджай па нізкім закупачным цэнам якіх часта не хапала на зарплату. Вось і атрымлівалася, што да 1953 г. калгаснікі працавалі за палачкі, якія брыгадзір маляваў у журнале.
Восенню 1930 г. пачалася новая больш арганізаваная хваля калектывізацыі якая суправаджалася раскулачваннямі і высылкай ў Сібір усіх, хто не хацеў уступаць у калгас. Толькі ў Беларусі было раскулачаа 300 000 сялян. Да 1935 г. бльш 75% сялян ужо працавала ў калгасах.
З калектывізацыяй звязана яшчэ адна чорная старонка савецкай гісторыі. З 1935 г. Ва Украіне у многіх абласцях Беларусі ў расійскім Паволжжы пачалося масавае выміранне калгаснікаў ад голаду у 1931 – 1935 гг. Гэта падзея ўвайшла ў гісторыю як галадамор, толькі быў ён не на адной Украіне а па ўсяму Саюзу. 1931 – 1935 гг. не быі неўраджайнымі. Калгаснікам не плацілі яны працавалі дрэнна і калгасы не выконвалі план, таму Сталін у рахунак выканання плана, загадаў забраць у калгаснікаў усе прадукты харчавання, нават тыя, што былі атрыманы на прысядзібгых гаспадарках калгаснікаў (з агародаў). Гэта была такая выхаваўчая мера.