Тэмы для тэсціравання
1. Спосабы фарміравання вытворцамі культурнага прадукту, пажаданага для іх сегмента рынку.
2. Выпуск новага прадукту на культурны рынак. Рызыкі і абмежаванні.
3. Асаблівасці рынку культурных прадуктаў і паслуг у Беларусі першай паловы 1990-х гг. Прынцыповае адрозненне ад сучаснага стану.
4. Уплыў сітуацыйных пераменных на працэсы прыняцця рашэнняў і апрацоўку інфармацыі для дасягнення мэт маркетынгу.
5. Адрозненне паміж сегментацыяй апрыёрнай і заснаванай на групаванні. Станоўчыя і адмоўныя рысы кожнага тыпу сегментацыі.
6. Новыя сегменты культурнага рынку Рэспублікі Беларусь: перавагі спажыўцоў на сучасным этапе.
7. Катэгорыі мэт цэнаўтварэння.
8. Характарыстыка інтэнсіўнай, выбіральнай і эксклюзіўнай стратэгій, а таксама стратэгій праштурхвання і прасоўвання. Іх узаемасувязь.
Крытэрыі адзнак па выніках вучэбнай дзейнасці
10 (дзесяць) –Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды. Міждысцыплінарны ўзровень разумення матэрыялу. Здольнасць выкарыстоўваць тэарэтычныя веды для распрацоўкі і рэалізацыі плана маркетынгу. Глыбокае засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай праграмай. Веданне асноўных навуковых канцэпцый па вывучаемай дысцыпліне. Самастойнае выкананне ўсіх прадугледжаных праграмай заданняў. Актыўная работа на практычных і семінарскіх занятках. Паслядоўнае і лагічнае выкладанне матэрыялу. Дакладнасць і разнастайнасць выкарыстаных тэрмінаў.
9 (дзевяць) –Глыбокае засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай праграмай. Веданне асноўных навуковых канцэпцый па вывучаемай дысцыпліне. Самастойнае выкананне ўсіх прадугледжаных праграмай заданняў. Актыўная работа на практычных і семінарскіх занятках. Паслядоўнае і лагічнае выкладанне матэрыялу. Дакладнасць і разнастайнасць выкарыстаных тэрмінаў.
8 (восем) –Поўнае веданне вучэбнага праграмнага матэрыялу. Валоданне асноўнымі навуковымі канцэпцыямі па вывучаемай дысцыпліне. Самастойнае выкананне ўсіх прадугледжаных праграмай заданняў. Актыўная работа на практычных і семінарскіх занятках. Паслядоўнае і лагічнае выкладанне матэрыялу. Дакладнасць выкарыстаных тэрмінаў.
7 (сем) –Дастаткова поўнае веданне вучэбнага праграмнага матэрыялу (у дыяпазоне 70–75 %). Уяўленне аб асноўных навуковых канцэпцыях па вывучаемай дысцыпліне. Самастойнае выкананне ўсіх прадугледжаных праграмай заданняў. Актыўная работа на практычных і семінарскіх занятках. Паслядоўнае выкладанне матэрыялу з некаторымі прабеламі і недакладнасцямі.
6 (шэсць) –Веданне вучэбнага праграмнага матэрыялу ў дыяпазоне 60–70%. Самастойнае выкананне ўсіх прадугледжаных праграмай заданняў. Дастаткова актыўная работа на практычных і семінарскіх занятках. Свядомае ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу, самастойнае выпраўленне выяўленых выкладчыкам недакладнасцей.
5 (пяць) –Веданне вучэбнага праграмнага матэрыялу ў дыяпазоне 50–60%. Самастойнае выкананне ўсіх прадугледжаных праграмай заданняў. Недастаткова актыўная работа на практычных і семінарскіх занятках. Узнаўленне вучэбнага матэрыялу з некаторымі памылкамі, няздольнасць да самастойнага выпраўлення выяўленых выкладчыкам недакладнасцей.
4 (чатыры) – Веданне вучэбнага праграмнага матэрыялу ў дыяпазоне 40–50%. Самастойнае выкананне ўсіх прадугледжаных праграмай заданняў. Эпізадычная работа на практычных і семінарскіх занятках. Неўсвядомленае ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу, істотныя хібы.
3 (тры) – Веданне вучэбнага праграмнага матэрыялу ў дыяпазоне 30–40%. Валоданне недастаткова поўным аб’ёмам інфармацыі, якая прапаноўвалася ў лекцыйным курсе. Няздольнасць самастойна выканаць усе прадугледжаныя праграмай заданні. Ігнараванне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай дысцыпліны. Адмаўленне ад удзелу ў практычных, семінарскіх занятках; нізкі ўзровень культуры выканання заданняў. Неўсвядомленае ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу, слабае валоданне iнструментарыем вучэбнай дысцыплiны, некампетэнтнасць у рашэнні тыпавых задач; адсутнасць умення арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і кірунках вывучаемай дысцыпліны, адказы на пытанні з істотнымі лагічнымі і лінгвістычнымі памылкамі.
2 (два) – Фрагментарныя веды (10–30 %), няздольнасць самастойна выканаць прадугледжаныя праграмай заданні. Ігнараванне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай дысцыпліны. Адмаўленне ад удзелу ў практычных і семінарскіх занятках; нізкі ўзровень культуры выканання заданняў. Неўсвядомленае ўзнаўленне асобных фрагментаў матэрыялу, адсутнасць умення выкарыстоўваць навуковую тэрміналогію дысцыпліны, наяўнасць у адказах грубых лагічных і лінгвістычных памылак.
1 (адзін) –Веданне вучэбнага праграмнага матэрыялу менш за 10%. Няздольнасць самастойна выканаць прадугледжаныя праграмай заданні. Адмаўленне ад вывучэння літаратурных крыніц, рэкамендаваных вучэбнай праграмай дысцыпліны. Поўная адсутнасць прафесійных кампетэнцый па вывучаемай дысцыпліне; адмаўленне ад адказу на пытанні. Адмаўленне ад удзелу ў практычных і семінарскіх занятках.
Вучэбнае выданне