Грамадска-палітычнае развіццё ў 1950-1960 гг. ХХ з'езд КПСС
У 1953 г. памёр I. Сталін. Нарэшце, быў спынены махавік рэпрэсій. Пачатая лібералізацыя і аздараўленне маральна-палітычных абставін у краіне выклікалі вялікія надзеі ў грамад-стве на хуткія перамены. У БССР шырокія памеры набыла рэабілітацыя ахвяр культу асобы Сталіна. Ажыццяўляліся рэ-формы, накіраваныя на ўдасканаленне палітычнай сістэмы і дэмакратызацыю. У 1957 г. была прынята пастанова па паляпшэнню дзейнасці Саветаў.
Але прагрэсіўныя з'явы ў грамадска-палітычным жыцці не былі працяглымі і скончыліся тым, што ў II палове 60-х гг. узмацніліся кансерватыўныя тэндэнцыі. На змену "адлізе" прыйшла эпоха "застою". Убачыўшы безвыніковасць хуткага "скачка ў камунізм", кіраўніцтва дзяржавы вылучыла канцэп-цыю развітога сацыялізму. Велічны размах набылі шматлікія ідэалагічныя кампаніі. Але пры адсутнасці дэмакратычных сва-бод і ўзмацненні партыйнага бюракратызму ўсё гэта выкліка-ла апатыю і песімізм у народа. КПБ, як адзіная частка КПСС, не была самастойнай. Партыйныя органы не выконвалі палітычных функцый, а былі вышэйшымі дзяржаўнымі органамі. Такім чынам, хаця ў палітычнай сістэме БССР існавалі Саветы, прафсаюзы, камсамол і іншыя грамадскія арганізацыі, фактычна ўсё замыкалася на Кампартыі. Вельмі супярэчліва праводзілася нацыянальная паліты-ка. 3 сярэдзіны 60-х і да канца 80-х гадоў нацыянальныя праб-лемы развіцця Беларусі разглядаліся ў агульным кантэксце інтернацыянальнай палітыкі КПСС. Нацыянальнае пытанне вырашалася без ліку спецыфікі беларускага народа. У галіне адукацыі і культуры палітыка ўлад у БССР у 60—І палове 80-х гг. спрыяла хуткаму росту сярод моладзі і ўсяго насельніцтва, але мала садзейнічала захаванню і развіццю нацыянальнай мовы і культуры. Што датычыцца рэлігіі, то ў палітыцы ўрада больш прык-метнымі сталі тэндэнцыі верацярпімасці. Але ж насілле дзяр-жавы ў адносінах да рэлігіі і царквы не спынялася. Новая ан-тырэлігійная хваля прыходзіцца на канец 50-х—60-я гады.
Прамысловасць Беларусі ў пачатку 50-х гадоў дасягнула грунтоўных зрухаў у сваім развіцці. Была зроблена першая спроба рэфармавання эканомікі ў краіне.
Прамысловае будаўніцтва ў 50-я гады вялося ва ўмовах паскоранай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Быў узяты курс на актыўнае супрацоўніцтва навукі з вытворчасцю - вучоныя.
Паспяховае прамысловае будаўніцтва ў 50-я гады дазволіла асвоіць выпуск новых відаў прамысловай прадукцыі. Перавод прамысловасці і іншых галін народнай гаспадаркі на новы тэхнічны ўзровень ажыццяўляўся марудна. Больш выразна спроба рэфармаваць кіраванне эканомікай праявілася ў 50-я гады ў сельскай гаспадарцы.
Прычынай адставання сельскай гаспадаркі перш за ўсё была эканамічная палітыка, якую праводзіла савецкае кіраўніцтва. У 50-я гады ў краіне ўзнікла новая эканамічная сітуацыя. Сутнасць яе ў наступным: значна павялічыліся маштабы савецкай эканомікі, змянілася якасць эканомікі ў сувязі з навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй. Разгарнулася другая спроба рэфармавання кіравання эканомікай. Спачатку рэформы далі дастаткова высокія вынікі.
Між тым, рэформа як бы прыпынілася пасярэдзіне, на ўзроўні прадпрыемства: яна не дайшла да кожнага рабочага месца, але не закранула і верхні эшалон кіравання.
Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў. У маштабах СССР развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі выглядала нядрэнна. У пасляваенныя гады ў СССР і БССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20-30-я гады і была замацавана ў Канстытуцыі.
Першым крокам у вяртанні да мірнага жыцця былі выбары ў Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы рэспублікі. Але ў пасляваенныя гады новая хваля рэпрэсій прыйшла на Беларусь - чарговыя арышты, дэпартацыі людзей на спецпасяленні і ссылку.
Вострай была палітычная сітуацыя ў заходніх абласцях Беларусі. Тут прадоўжылі ўзброеную барацьбу супраць савецкай ўлады групы асоб, якія супрацоўнічалі ў час акупацыі з фашыстамі. Аднак складаная сітуацыя была не толькі ў заходніх раёнах. Зладзейска-грабежніцкія банды і групы дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі рэспублікі.
Ліквідацыя крымінальных банд была завершана ў 1948 г. Былі зроблены некаторыя намаганні па ўдасканаленню палітычнай сістэмы. Працэс аднаўлення грамадства, які разгарнуўся ў 50-я гады, востра паставіў задачу выпрацоўкі стратэгічнага курсу.
Эканамічныя рэформы 60-х гг. таксама патрабавалі дэмакратычных змен у жыцці грамадства. Толькі яны не наступілі. З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам. Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў.