Словаўтварэнне i арфаграфія
Марфемы як структурна значымыя часткі слова. Аснова слова. Вытворныя і невытворныя асновы.
Канчатак, нулявы канчатак.
Корань. Аднакаранёвыя (роднасныя) словы і формы аднаго і таго ж слова.
Чаргаванне галосных і зычных у аснове слова.
Прыстаўка, суфікс, постфікс, злучальная галосная.
Правапіс прыставак. Правапіс ы, і, й пасля прыставак.
Прызначэнне марфем (словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы).
Утваральная аснова. Спосабы ўтварэння слоў.
Складаныя словы, іх утварэнне і правапіс.
Складанаскарочаныя словы, іх утварэнне і правапіс.
Марфалогія i арфаграфія
Часціны мовы як лексіка-граматычныя разрады слоў. Самастойныя і службовыя часціны мовы. Пераход слоў адных часцін мовы ў іншыя.
Назоўнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.
Агульныя і ўласныя назоўнікі. Правапіс уласных назоўнікаў.
Назоўнікі адушаўлёныя і неадушаўлёныя.
Назоўнікі зборныя, рэчыўныя, канкрэтныя і абстрактныя, іх лексічныя і граматычныя прыметы.
Род назоўнікаў. Назоўнікі мужчынскага роду, якія ўжываюцца для абазначэння асоб мужчынскага і жаночага полу. Назоўнікі агульнага роду. Несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
Лік назоўнікаў. Назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку. Несупадзенне ліку некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
Склон назоўнікаў. Змяненне назоўнікаў па склонах.
Асновы назоўнікаў. Назоўнікі 1-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Назоўнікі 2-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Назоўнікі 3-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў множнага ліку. Скланенне ўласных назоўнікаў. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі.
Утварэнне назоўнікаў.
Правапіс суфіксаў назоўнікаў.
Складаныя назоўнікі, іх утварэнне і правапіс.
Правапіс не (ня), ні з назоўнікамі.
Прыметнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.
Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, іх роля ў маўленні. Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх утварэнне і ўжыванне. Поўная і кароткая формы якасных прыметнікаў, іх ужыванне ў маўленні.
Утварэнне і правапіс прыналежных прыметнікаў.
Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў.
Спосабы ўтварэння прыметнікаў. Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі, сфера іх ужывання і правапіс. Правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-. Правапіс -н-, -нн- у прыметніках. Правапіс складаных прыметнікаў. Правапіс не (ня) з прыметнікамі.
Лічэбнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Падзел лічэбнікаў па структуры (будове), па значэнні і граматычных прыметах.
Род і лік некаторых лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.
Займеннік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.
Разрады займеннікаў па значэнні. Скланенне і правапіс займеннікаў.
Утварэнне і ўжыванне займеннікаў.
Дзеяслоў як часціна мовы: значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Неазначальная форма дзеяслова.
Зваротныя дзеясловы.
Трыванне дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеясловаў закончанага і незакончанага трыванняў.
Лад дзеяслова. Дзеясловы абвеснага, умоўнага і загаднага ладу, іх значэнне, утварэнне, ужыванне і правапіс.
Часы дзеяслова.
Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў. Канчаткі дзеясловаў I і II спражэнняў, іх правапіс. Рознаспрагальныя дзеясловы.
Безасабовыя дзеясловы.
Утварэнне дзеясловаў.
Правапіс суфіксаў дзеясловаў.
Правапіс не (ня), ні з дзеясловамі.
Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Дзеепрыметнікавы зварот, знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыметнікавымі зваротамі.
Скланенне поўных дзеепрыметнікаў, правапіс іх склонавых канчаткаў.
Поўная і кароткая формы дзеепрыметніка.
Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.
Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў.
Правапіс не (ня) з дзеепрыметнікамі.
Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Дзеепрыслоўны зварот, знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыслоўнымі зваротамі.
Дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трыванняў, іх утварэнне і правапіс. Ужыванне дзеепрыслоўяў.
Правапіс не з дзеепрыслоўямі.
Прыслоўе як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Разрады прыслоўяў па значэнні.
Ступені параўнання прыслоўяў, іх утварэнне і ўжыванне.
Утварэнне і правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў.
Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі.
Прыназоўнік як службовая часціна мовы. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў.
Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі. Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх правапіс.
Некаторыя асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.
Злучнік як службовая часціна мовы.
Простыя і састаўныя злучнікі, іх ужыванне.
Адзіночныя, парныя, паўторныя злучнікі, іх ужыванне і правапіс.
Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне.
Часціца як службовая часціна мовы. Асноўныя значэнні часціц.
Правапіс часціц.
Часціцы не і ні, іх ужыванне і правапіс.
Выклічнік як асобая часціна мовы. Правапіс выклічнікаў.
Сінтаксіс i пунктуацыя
Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Будова словазлучэнняў. Галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні. Класіфікацыя словазлучэнняў па галоўным слове.
Непадзельныя словазлучэнні.
Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове.
Сказ як асноўная камунікатыўная адзінка.
Тыпы сказаў па структуры, мэце выказвання і інтанацыі. Знакі прыпынку ў канцы сказаў.
Просты сказ. Парадак слоў у сказе. Лагічны націск у сказе.
Двухсастаўныя неразвітыя і развітыя сказы. Дзейнік і выказнік як галоўныя члены сказа. Сувязь выказніка і дзейніка, выражанага колькасна-іменным спалучэннем. Дзейнік і спосабы яго выражэння. Выказнік і спосабы яго выражэння. Просты дзеяслоўны выказнік. Састаўны дзеяслоўны і састаўны іменны выказнікі. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
Даданыя члены сказа: азначэнне, дапаўненне, акалічнасць. Спосабы выражэння даданых членаў сказа. Прыдатак як разнавіднасць азначэння.
Аднасастаўныя сказы, іх віды. Будова аднасастаўных сказаў. Аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнікам. Аднасастаўныя сказы з галоўным членам дзейнікам.
Няпоўныя сказы. Працяжнік у няпоўным сказе.
Сказы з аднароднымі членамі. Віды сувязі аднародных членаў сказа (злучнікавая, бяззлучнікавая). Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа з абагульняльнымі словамі.
Сказы са звароткам. Спосабы выражэння зваротка. Неразвітыя і развітыя звароткі. Месца зваротка ў сказе. Знакі прыпынку пры зваротку.
Сказы з пабочнымі словамі і спалучэннямі слоў. Класіфікацыя пабочных слоў і спалучэнняў слоў па значэнні. Пабочныя сказы. Знакі прыпынку пры пабочных канструкцыях.
Устаўныя канструкцыі. Знакі прыпынку ў сказах з устаўнымі канструкцыямі.
Сказы з адасобленымі членамі. Паняцце пра адасабленне.
Сказы з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі. Знакі прыпынку пры адасобленых азначэннях і прыдатках.
Сказы з адасобленымі дапаўненнямі. Знакі прыпынку пры адасобленых дапаўненнях.
Сказы з адасобленымі акалічнасцямі. Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях.
Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі.
Сказы з параўнальнымі зваротамі. Спосабы выражэння параўнання. Сінтаксічная роля параўнальных зваротаў. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.
Складаны сказ. Сінтаксічныя прыметы складанага сказа. Сродкі сувязі частак складанага сказа. Тыпы складаных сказаў.
Складаназлучаныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Сродкі сувязі частак у складаназлучаных сказах. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах.
Складаназалежныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы як сродкі сувязі частак складаназалежнага сказа. Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі, даданымі дапаўняльнымі і даданымі акалічнаснымі часткамі. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Складаназалежныя сказы з паслядоўным, сузалежным (аднародным/неаднародным) і змешаным падпарадкаваннем даданых частак. Знакі прыпынку паміж часткамі складаназалежных сказаў.
Бяззлучнікавыя складаныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах.
Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак.
Простая і ўскосная мова як спосаб перадачы чужой мовы. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай. Ускосная мова. Правілы замены простай мовы на ўскосную.
Дыялог. Знакі прыпынку пры дыялогу.
Цытаты. Правілы афармлення цытат на пісьме.