Глава 19 бібліятэчная справа 1 страница
Артыкул 131. Бібліятэчная справа. Асноўныя прынцыпы арганізацыі бібліятэчнай справы
1. Бібліятэчная справа – напрамак культурнай дзейнасці па стварэнні і развіцці бібліятэк, фарміраванні і апрацоўцы бібліятэчных фондаў, арганізацыі бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк, навуковым і метадычным забеспячэнні дзейнасці бібліятэк.
2. Асноўнымі прынцыпамі арганізацыі бібліятэчнай справы з’яўляюцца:
2.1. рацыянальнае і аптымальнае размяшчэнне бібліятэк у адпаведнасці з дэмаграфічным складам насельніцтва і з улікам развіцця асобных рэгіёнаў і галін вытворчасці;
2.2. узаемадзеянне бібліятэк і ўзаемавыкарыстанне іх інфармацыйных рэсурсаў і даведачна-бібліяграфічнага апарату;
2.3. дзяржаўна-грамадскі характар кіравання бібліятэчнай справай.
3. Даведачна-бiблiяграфiчны апарат – сукупнасць бiблiятэчных каталогаў, картатэк, баз даных, даведачных i бiблiяграфiчных выданняў, прызначаных для пошуку бiблiяграфiчнай i iншай iнфармацыi.
Артыкул 132. Бібліятэчны работнік
Бібліятэчны работнік – работнік культуры, які забяспечвае ажыццяўленне дзейнасці бібліятэкі па зборы і забеспячэнні захаванасці дакументаў, бібліятэчным, інфармацыйным і даведачна - бібліяграфічным абслугоўванні карыстальнікаў бібліятэкі.
Артыкул 133. Бібліятэка. Віды бібліятэк
1. Бібліятэка – арганізацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія ажыццяўляюць збор і забяспечваюць захаванасць дакументаў з мэтай задавальнення інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў.
2. Па форме ўласнасці бібліятэкі падзяляюцца на дзяржаўныя і прыватныя.
Усе дзяржаўныя бібліятэкі адчынены для публічнага наведвання.
3. Па прызначэнні бібліятэкі падзяляюцца на публічныя і спецыяльныя.
Публічная бібліятэка – бібліятэка, якая задавальняе ўніверсальныя інфармацыйныя патрэбнасці карыстальнікаў бібліятэкі.
Спецыяльная бібліятэка – бібліятэка, якая задавальняе інфармацыйныя патрэбнасці карыстальнікаў бібліятэкі, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю (вытворчыя бібліятэкі), адукацыйнай дзейнасцю (бібліятэкі ўстаноў адукацыі), навуковай дзейнасцю (навуковыя бібліятэкі) ці іншай спецыяльнай дзейнасцю.
4. У залежнасці ад тэрыторыі функцыянавання бібліятэкі падзяляюцца на сельскія, пасёлкаў гарадскога тыпу, гарадскія, раённыя, абласныя, рэспубліканскія.
Артыкул 134. Сеткі бібліятэк. Сукупная сетка бібліятэк
1. Сетка бібліятэк – сукупнасць бібліятэк, якія аб’яднаны ў адпаведнасці з іх прызначэннем, тэрытарыяльнай прыналежнасцю і (або) заснавальнікам і маюць каардынацыйны і метадычны цэнтр.
2. Сукупная сетка бібліятэк складаецца з сеткі публічных і сеткі спецыяльных бібліятэк.
Каардынацыйным і метадычным цэнтрам сукупнай сеткі бібліятэк з’яўляецца дзяржаўная ўстанова ”Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.
3. Аднясенне бібліятэк да пэўных сетак бібліятэк ажыццяўляецца заснавальнікамі бібліятэк.
Сярод каардынацыйных і метадычных цэнтраў сетак бібліятэк вылучаюць каардынацыйныя і метадычныя цэнтры рэспубліканскага, абласнога, раённага і гарадскога ўзроўняў.
4. Каардынацыйнымі і метадычнымі цэнтрамі рэспубліканскага ўзроўню з’яўляюцца:
4.1. у сетцы публічных бібліятэк –– дзяржаўная ўстанова ”Нацыянальная бібліятэка Беларусі”;
4.2. у сетцы спецыяльных бібліятэк –– дзяржаўная ўстанова ”Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь”, дзяржаўная ўстанова ”Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка”, дзяржаўная ўстанова ”Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка”, дзяржаўная ўстанова “Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, дзяржаўная ўстанова “Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С.Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, Навукова-педагагічная бібліятэка ўстановы ”Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”, Фундаментальная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
5. У сетцы спецыяльных бібліятэк для пэўных відаў спецыяльных бібліятэк Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь вызначаюцца каардынацыйныя і метадычныя цэнтры рэспубліканскага ўзроўню з ліку бібліятэк, пералічаных у падпункце 4.2 пункта 4 гэтага артыкула.
6. Вызначэнне каардынацыйных і метадычных цэнтраў абласнога, раённага і гарадскога ўзроўняў ажыццяўляецца каардынацыйнымі і метадычнымі цэнтрамі рэспубліканскага ўзроўню па ўзгадненні з заснавальнікамі бібліятэк і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 135. Дзяржаўная ўстанова ”Нацыянальная бібліятэка Беларусі“
1. Дзяржаўная ўстанова ”Нацыянальная бiблiятэка Беларусi“ з’яўляецца публічнай бiблiятэкай, носьбiтам агульначалавечых духоўных каштоўнасцей, скарбнiцай культурных здабыткаў народа Беларусі, яго нацыянальнай памяцi. Дзяржаўная ўстанова ”Нацыянальная бiблiятэка Беларусi“ не можа быць перапрафiлявана.
2. Дзяржаўная ўстанова ”Нацыянальная бiблiятэка Беларусi“ задавальняе ўніверсальныя інфармацыйныя, культурныя і іншыя патрэбнасці карыстальнікаў бібліятэк і з’яўляецца:
2.1. рэспубліканскім інфармацыйным і сацыякультурным цэнтрам;
2.2. рэспубліканскім цэнтрам па каардынацыі і кааперацыі дзейнасці бібліятэк па набыцці, стварэнні і ўзаемавыкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў;
2.3. рэспубліканскім галіновым цэнтрам інфармацыі па культуры;
2.4. нацыянальным цэнтрам міжбібліятэчнага абанемента, цэнтрам дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў;
2.5. рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтрам у сферы бібліятэчнай справы;
2.6. навуковай установай па бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве, кнігазнаўстве;
2.7. рэспубліканскім дэпазітарыем матэрыялаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, іншых міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў.
3. Дзяржаўная ўстанова ”Нацыянальная бiблiятэка Беларусi“ выконвае наступныя асноўныя функцыі:
3.1. фарміруе, зберагае, пастаянна захоўвае і прадастаўляе карыстальнікам бібліятэкі найбольш поўны збор айчынных дакументаў і беларусікі, навукова значных замежных дакументаў;
3.2. арганізуе доступ да нацыянальных і сусветных баз даных;
3.3. арганізуе бібліяграфічны ўлік публікацый аб Рэспубліцы Беларусь, удзельнічае ў арганізацыі і вядзенні бібліяграфічнага ўліку нацыянальнага дакумента;
3.4. фарміруе абменныя бібліятэчныя фонды для ажыццяўлення дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў, міжнароднага дакументаабмену;
3.5. забяспечвае каардынацыю ўзаемадзеяння бібліятэк з органамі навуковай iнфармацыi, архiвамi, музеямi i iншымi юрыдычнымі асобамі па ўзаемавыкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў, вядзенні нацыянальнага зводнага электроннага каталога;
3.6. набывае ў першачарговым парадку бібліятэчныя зборы ў вядомых пісьменнікаў, дзеячаў навукі, культуры і мастацтва, іх спадчыннікаў, іншых грамадзян, а таксама ў букіністычных кнігарнях і на аўкцыёнах;
3.7. ажыццяўляе навукова-даследчую дзейнасць у сферы бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства, кнігазнаўства;
3.8. прадастаўляе дакументы, бібліяграфічную і іншую інфармацыю ў адпаведнасці з правам грамадзян на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне;
3.9. праводзіць культурна-асветніцкую работу, накіраваную на садзейнічанне духоўнаму развiццю карыстальнiкаў бiблiятэкі;
3.10. ажыццяўляе выдавецкую і паліграфічную дзейнасць, накіраваную на падрыхтоўку і выпуск інфармацыйных і метадычных выданняў, навуковых публікацый у сферы бібліятэчнай справы, бібліяграфіі, кнігазнаўства і сумежных навук;
3.11. удзельнічае ў фарміраванні і правядзенні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы бібліятэчнай справы;
3.12. забяспечвае каардынацыю і кааперацыю дзейнасці бібліятэк па набыцці, стварэнні і ўзаемавыкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў, аказанні электронных паслуг;
3.13. фарміруе і вядзе Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь, аказвае метадычную дапамогу па пытаннях аднясення рэдкіх ці каштоўных дакументаў да кніжных помнікаў, забяспечвае ўключэнне звестак аб кніжных помніках у Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь і іх актуалізацыю, вырашае іншыя пытанні, звязаныя з фарміраваннем і вядзеннем Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь;
3.14. выконвае іншыя функцыі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства.
4. Статут дзяржаўнай установы ”Нацыянальная бiблiятэка Беларусi“ зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 136. Рэспубліканскі бібліятэчны савет
1. Для выпрацоўкі рэкамендацый па пытаннях у сферы бібліятэчнай справы, удасканалення дзейнасцi і ўзаемадзеяння бібліятэк, а таксама аказання ім метадычнай дапамогi пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь на грамадскіх пачатках ствараецца Рэспубліканскі бібліятэчны савет, які з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым, кансультатыўным і экспертным органам.
2. Асноўнымі задачамi Рэспубліканскага бібліятэчнага савета з’яўляюцца:
2.1. распрацоўка прапаноў па развiцці бiблiятэчнай справы ў Рэспублiцы Беларусь;
2.2. удасканаленне каардынацыi і кааперацыі дзейнасці бiблiятэк.
3. Рэспубліканскі бібліятэчны савет:
3.1. выяўляе i разглядае найбольш важныя праблемы i перспектывы развiцця бiблiятэчнай справы ў адпаведнасцi з навейшымi распрацоўкамi навукi i практыкай дзейнасці бібліятэк;
3.2. вывучае i абагульняе станоўчы вопыт дзейнасцi бiблiятэк, распрацоўвае рэкамендацыi па яго выкарыстаннi i развiццi;
3.3. садзейнiчае рэалiзацыi культурных праектаў, дзяржаўных, рэгіянальных і галіновых праграм, накіраваных на захаванне і развіццё культуры;
3.4. выпрацоўвае прапановы па ўдасканаленнi нарматыўных прававых актаў па бiблiятэчнай справе, умацаваннi сувязей з айчыннымi i замежнымi бiблiятэкамi;
3.5. падрыхтоўвае рэкамендацыі і прапановы органам дзяржаўнага кiравання па актуальных праблемах бiблiятэчнай справы;
3.6. прымае рашэнні па скаргах на заключэннi камiсiй дзяржаўных бiблiятэк аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь.
4. У склад Рэспубліканскага бібліятэчнага савета ўваходзяць прадстаўнiкi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, бiблiятэк Беларусi, iншых юрыдычных асоб, якiя маюць дачыненне да бiблiятэчнай справы.
5. Склад Рэспубліканскага бібліятэчнага савета зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
6. Рашэнні Рэспубліканскага бібіліятэчнага савета носяць рэкамендацыйны характар, акрамя рашэнняў па скаргах на заключэннi камiсiй дзяржаўных бiблiятэк аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 137. Асаблівасці стварэння і ліквідацыі бібліятэк
1. Абавязковымі ўмовамі для стварэння бібліятэкі з’яўляюцца:
1.1. наяўнасць не менш чым 2000 дакументаў бібліятэчнага фонду;
1.2. магчымасць заснавальніка бібліятэкі забяспечыць бібліятэку капітальнай пабудовай (будынкам, збудаваннем), памяшканнем, якія адпавядаюць умовам абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк і захаванасці бібліятэчнага фонду, а таксама абсталяваннем, тэхнiчнымi, фiнансавымi сродкамi, неабходнымi для арганiзацыi i ажыццяўлення дзейнасцi бiблiятэкі.
2. Пры ліквідацыі дзяржаўнай бібліятэкі яе заснавальнік абавязаны забяспечыць захаванасць бібліятэчнага фонду і перадаць яго іншай дзяржаўнай бібліятэцы (бібліятэкам).
3. Пры ліквідацыі прыватнай бібліятэкі у выпадку прыняцця яе ўласнікам рашэння аб адчужэнні дакументаў бібіліятэчнага фонду пераважнае права іх набыцця на іншых роўных умовах маюць дзяржаўныя бібліятэкі, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.
Артыкул 138. Асаблівасці матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння бібліятэк
1. Заснавальнiкі бібліятэк абавязаны забяспечыць бібліятэкі капітальнымі пабудовамі (будынкамі, збудаваннямі), памяшканнямі, якiя адпавядаюць умовам абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк i захаванасцi бiблiятэчных фондаў, а таксама абсталяваннем, тэхнiчнымi, фiнансавымi сродкамi, неабходнымi для арганiзацыi i ажыццяўлення дзейнасцi бiблiятэк.
2. Размяшчэнне бібліятэк у капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), памяшканнях, якiя не адпавядаюць умовам абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк i захаванасцi бiблiятэчных фондаў, i перавод бібліятэк у капітальныя пабудовы (будынкi, збудаванні), памяшканнi, якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаюцца.
3. У выпадку пераводу дзяржаўных бібліятэк у іншыя капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), памяшканні іх заснавальнікі абавязаны забяспечыць перамяшчэнне бібліятэчных фондаў i абсталявання.
Артыкул 139. Асноўныя задачы і прынцыпы дзейнасці бібліятэк
1. Асноўнымі задачамі бібліятэк з’яўляюцца:
1.1. камплектаванне бібліятэчных фондаў дакументамі і забеспячэнне іх захаванасці;
1.2. ажыццяўленне апрацоўкі дакументаў, стварэнне даведачна-бібліяграфічнага апарату, у тым ліку баз даных і іншых інфармацыйных рэсурсаў;
1.3. забеспячэнне бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк з улікам іх патрэбнасцей;
1.4. правядзенне культурна-асветніцкай работы, накіраванай на садзейнічанне духоўнаму развiццю карыстальнiкаў бiблiятэк.
2. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці бібліятэк з’яўляюцца:
2.1. вызначэнне агульначалавечых каштоўнасцей у якасці прыярытэтных;
2.2. садзейнічанне адраджэнню і развіццю культурных традыцый і захаванню культурных каштоўнасцей беларускай нацыі, іншых нацыянальнасцей, якія пражываюць у краіне, захаванасці гісторыка-культурнай спадчыны;
2.3. распаўсюджванне гуманістычных ідэй, навуковых і прававых ведаў і дасягненняў сусветнай культуры;
2.4. агульнадаступнасць інфармацыі аб змесце бібліятэчных фондаў;
2.5. самастойнасць у вызначэнні форм і метадаў дзейнасці;
2.6. каардынацыя і кааперацыя дзейнасці па набыцці, стварэнні і ўзаемавыкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў, аказанні электронных паслуг.
Артыкул 140. Правы і абавязкі бібліятэк
1. Бібліятэкі маюць права:
1.1. самастойна вызначаць змест і формы сваёй дзейнасці ў адпаведнасці з мэтамі і функцыямі, замацаванымі ў статуце (палажэнні);
1.2. ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даход, у тым ліку аказваць платныя паслугі;
1.3. вызначаць крыніцы камплектавання бібліятэчных фондаў;
1.4. фарміраваць абменныя бібліятэчныя фонды;
1.5. выключаць і рэалізоўваць дакументы з бібліятэчных фондаў;
1.6. зацвярджаць па ўзгадненні з заснавальнікамі правілы карыстання бібліятэкай, парадак рэгістрацыі карыстальнікаў бібліятэк;
1.7. вызначаць у адпаведнасці з заканадаўствам залогавы кошт найбольш каштоўных выданняў пры іх выдачы, а таксама ў іншых выпадках, устаноўленых правіламі карыстання бібліятэкай;
1.8. прымаць меры па кампенсацыі ўрону, нанесенага карыстальнікамі бібліятэкі, у адпаведнасці з заканадаўствам;
1.9. вызначаць умовы выкарыстання бібліятэчных фондаў на аснове дагавораў з юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
1.10. удзельнічаць у рэалізацыі дзяржаўных, рэгіянальных і галіновых праграм, накіраваных на захаванне і развіццё культуры;
1.11. супрацоўнічаць з бібліятэкамі і іншымі замежнымі юрыдычнымі асобамі, у тым ліку весці міжнародны дакументаабмен, уваходзіць ва ўстаноўленым парадку ў міжнародныя арганізацыі, удзельнічаць у рэалізацыі міжнародных праграм;
1.12. аб’ядноўвацца ў бібліятэчныя асацыяцыі, саюзы ў адпаведнасці з заканадаўствам;
1.13. набываць, ствараць і выкарыстоўваць інфармацыйныя рэсурсы;
1.14. ажыццяўляць збор дакументаў у лiчбавай форме, пры неабходнасцi ствараць копii дакументаў у лiчбавай форме з выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб аўтарскім праве і сумежных правах;
1.15. іншыя правы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.
2. Бібліятэкі абавязаны:
2.1. садзейнічаць рэалізацыі права грамадзян на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне, абслугоўваць карыстальнікаў бібліятэк у адпаведнасці са сваімі статутамі (палажэннямі) і правіламі карыстання бібліятэкай;
2.2. не выкарыстоўваць звесткі аб карыстальніках бібліятэк і іх запытах у іншых мэтах, акрамя навуковых і бібліятэчных;
2.3. пашыраць доступ карыстальнікаў бібліятэк да сусветных баз даных;
2.4. забяспечваць захаванасць бібліятэчных фондаў;
2.5. пры наяўнасці ў бібліятэчных фондах кніжных помнікаў забяспечыць іх захаванасць і ўключэнне ў Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь, іншыя зводныя каталогі, базы даных;
2.6. пры прадастаўленні карыстальнікам бібліятэк актуальнай прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь забяспечваць магчымасць доступу да эталоннай прававой інфармацыі.
Артыкул 141. Бібліятэчны фонд. Бібліятэчны фонд Рэспублікі Беларусь
1. Бiблiятэчны фонд – упарадкаваная сукупнасць дакументаў, якія пастаянна захоўваюцца ў бібліятэцы і прызначаны для грамадскага выкарыстання.
2. Дакумент – носьбiт iнфармацыi, у тым лiку электронны, на якiм iнфармацыя змяшчаецца ў выглядзе тэксту, гуказапiсу або выявы i якi прызначаны для перадачы інфармацыі ў часе i прасторы ў мэтах захоўвання i грамадскага выкарыстання.
3. Бібліятэчныя фонды дзяржаўных бібліятэк з’яўляюцца агульнанацыянальным здабыткам і ахоўваюцца дзяржавай.
4. Бібліятэчны фонд Рэспублікі Беларусь складаецца з бібліятэчных фондаў бiблiятэк розных форм уласнасцi і адлюстроўвае інфармацыйны, культурны, адукацыйны і навуковы патэнцыял грамадства.
Артыкул 142. Кніжныя помнікі. Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь
1. Кніжныя помнікі –– рукапісныя кнігі, друкаваныя выданні, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці або якія з’яўляюцца рэдкімі ці каштоўнымі дакументамі і маюць адметныя гістарычныя, навуковыя, мастацкія або іншыя вартасці.
2. Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сукупнасць звестак аб кніжных помніках, якія знаходзяцца ў Бібліятэчным фондзе Рэспублікі Беларусь, а таксама належаць юрыдычным асобам і грамадзянам на праве ўласнасці, іншай законнай падставе і уключаны ў Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь са згоды гэтых асоб.
3. Дзяржаўны рэестр вядзецца ў мэтах уліку і сістэматызацыі звестак аб кніжных помніках, ідэнтыфікацыі і папулярызацыі кніжных помнікаў.
4. Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь фарміруе і вядзе дзяржаўная ўстанова “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.
5. Пры змене ўласніка кніжнага помніка, уключанага ў Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь, яго былы ўласнік абавязаны ў дзесяцідзённы тэрмін з дня спынення права ўласнасці на кніжны помнік паведаміць аб гэтым у дзяржаўную ўстанову “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, для ўнясення змяненняў у Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь.
Уласнікі (уладальнікі) кніжных помнікаў, уключаных у Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь, у выпадку змянення звестак, якія ўносяцца ў Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь, абавязаны ў месячны тэрмін з дня ўзнікнення падставы для іх змянення паведаміць аб гэтым у дзяржаўную ўстанову “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, для ўнясення змяненняў у Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь.
6. Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь вядзецца на электронным носьбіце на беларускай мове.
7. Звесткі, якія змяшчаюцца ў Дзяржаўным рэестры кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца адкрытымі, за выключэннем звестак, што падлягаюць абмежаванаму распаўсюджанню ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Артыкул 143. Фарміраванне бібліятэчных фондаў
Фармiраванне бібліятэчных фондаў – сукупнасць працэсаў камплектавання, арганiзацыi бібліятэчных фондаў, выключэння дакументаў з бібліятэчных фондаў, а таксама кiравання бібліятэчнымі фондамi.
Артыкул 144. Камплектаванне бібліятэчных фондаў
1. Камплектаванне бібліятэчных фондаў – сукупнасць працэсаў выяўлення, адбору, заказу, набыцця, атрымання дакументаў, якiя адпавядаюць задачам бiблiятэкi, профiлю камплектавання яе фондаў.
2. Камплектаванне бібліятэчных фондаў можа ажыццяўляцца шляхам:
2.1. атрымання абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў;
2.2. набыцця дакументаў і падпіскі на перыядычныя выданні;
2.3. дакументаабмену паміж бібліятэкамі і іншымі юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
2.4. атрымання дакументаў у якасці бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, ахвяраванняў.
3. Парадак рассылкі абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў, віды дакументаў, што адносяцца да абавязковага бясплатнага экзэмпляра, пералік бібліятэк, якія маюць права на атрыманне абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў, вызначаюцца палажэннем аб абавязковым бясплатным экзэмпляры дакументаў, якое зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 145. Арганізацыя бібліятэчных фондаў. Выключэнне дакументаў з бібліятэчных фондаў
1. Арганiзацыя бібліятэчных фондаў – сукупнасць працэсаў прыёму, улiку, апрацоўкi, размяшчэння i захавання дакументаў.
2. Улiк бiблiятэчнага фонду – комплекс аперацый, якiя забяспечваюць фiксацыю звестак аб аб’ёме, складзе i руху бібліятэчнага фонду.
Улiк бiблiятэчнага фонду ўключае рэгiстрацыю, маркiроўку, iнвентарызацыю, ацэнку кошту дакументаў, якія складаюць бібліятэчны фонд, i падвядзенне вынiкаў руху бібліятэчнага фонду, яго праверку.
Улiк бiблiятэчнага фонду ажыццяўляецца бібліятэкай з мэтай забеспячэння захаванасцi, кантролю за наяўнасцю i рухам дакументаў.
3. Кiраўнiк бібліятэкі або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца бiблiятэка, павiнен ствараць умовы для забеспячэння арганiзацыi правiльнага ўлiку i захоўвання бiблiятэчнага фонду, а таксама пераплёту дакументаў i правядзення санiтарна-гiгiенiчнай апрацоўкi бібліятэчнага фонду. Для захоўвання бiблiятэчнага фонду павінны выкарыстоўвацца прыстасаваныя памяшканнi, якія забяспечваюць неабходны тэмпературна-вільготнастны рэжым, спецыяльнае абсталяванне.
4. Пры захоўванні кніжных помнікаў абавязковай умовай з’яўляецца абмежаванне асвятлення. Вокны ў памяшканнi, дзе яны захоўваюцца, забяспечваюцца святлозатрымлiваючымi прыстасаваннямi (матавае шкло, шторы). Ужыванне лямп дзённага святла як пастаяннай крынiцы асвятлення не дапускаецца.
Захоўванне кніжных помнікаў, іншых найбольш каштоўных у навуковых, гiстарычных i мастацкiх адносiнах дакументаў у працэсе іх выкарыстання забяспечваецца стварэннем страхавога фонду.
Страхавы фонд фарміруецца шляхам мiкрафотакапiравання або пераносу дакументаў на электронныя носьбіты і прызначаны для іх працяглага і пастаяннага захоўвання.
5. Асаблівасці выкарыстання дакументаў, якія ўтрымліваюць каштоўныя металы i каштоўныя камянi, уключаных у культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, вызначаюцца заканадаўствам у сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі.
6. Выключэнне дакументаў з бібліятэчнага фонду (рэкамплектаванне) – адбор, выдаленне з бібліятэчнага фонду i зняцце з улiку дакументаў, далейшае захаванне якiх прызнана немэтазгодным (няпрофiльных, састарэлых па змесце, дублетных (паўторных) i iншых дакументаў).
Выключаныя з бібліятэчных фондаў дакументы могуць быць перададзены бібліятэкамі ў адпаведнасці з заканадаўствам бясплатна або за плату іншым бібліятэкам і юрыдычным асобам, у тым ліку шляхам дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў, або грамадзянам.
7. Арганiзацыя бібліятэчных фондаў і выключэнне з іх дакументаў, за выключэннем арганізацыі бібліятэчных фондаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і выключэння з іх дакументаў, афармляюцца ўліковымі дакументамі, формы якіх устанаўліваюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Арганiзацыя бібліятэчных фондаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і выключэнне з іх дакументаў афармляюцца ўліковымі дакументамі, формы якіх устанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 146. Узаемадзеянне бібліятэк
Узаемадзеянне бібліятэк ажыццяўляецца ў адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі дзейнасці бібліятэк, у тым ліку шляхам дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў, арганізацыі і функцыянавання нацыянальнай сістэмы міжбібліятэчнага абанемента.
Артыкул 147. Дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў
1. Дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў – бязвыплатная перадача з адной бібліятэкі празмерна дублетных (паўторных) і няпрофільных для гэтай бібліятэкі дакументаў іншай бібліятэцы або юрыдычнай асобе для папаўнення яе фонду ў адпаведнасці з пісьмовымі дамовамі (пагадненнямі), пісьмамі.
2. Дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў арганізуюцца па тэрытарыяльным і тэрытарыяльна-галіновым прынцыпах.
3. У мэтах дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў бібліятэкі ствараюць абменныя фонды.
4. Абменныя фонды фарміруюцца з празмерна дублетных (паўторных), няпрофільных для гэтай бібліятэкі дакументаў, якія:
4.1. выключаны з асноўнага фонду;
4.2. паступілі ў якасці бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі і ахвяраванняў.
5. Парадак уліку абменных фондаў вызначаецца бібліятэкай самастойна з улікам патрабаванняў гэтага Кодэкса.
6. Для ўзаемнага інфармавання аб складзе абменных фондаў бібліятэкі рэгулярна фарміруюць і распаўсюджваюць (у тым ліку па электронных каналах) спісы (паказальнікі, пералікі) дакументаў, прызначаных для дакументаабмену і пераразмеркавання.
7. Дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў могуць здзяйсняцца на пастаяннай аснове або па разавых запытах.
Дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў афармляюцца адпаведнымі актамі, якія складаюцца ў двух экзэмплярах і дапаўняюцца спісамі (пералікамі) перадаваемых дакументаў.
Расходы па транспарціроўцы дакументаў, якія перадаюцца ў межах дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў, аплачваюцца па дамоўленасці бакоў.
8. У бібліятэках, якія ажыццяўляюць дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў, прадугледжваюцца:
8.1. функцыянаванне асобнага структурнага падраздзялення, вызначэнне асобных штатных адзінак, адказных за выкананне абавязкаў па забеспячэнні дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў;
8.2. выдзяленне асобнага памяшкання (часткі памяшкання) для размяшчэння абменнага фонду і работы з ім.
9. Парадак дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў, які прадугледжаны гэтым артыкулам, не распаўсюджваецца на кніжныя помнікі, якім нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасці, каштоўныя i рэдкiя выданні, калекцыі, якiя ўтрымлiваюць каштоўныя металы i каштоўныя камянi, уключаныя ў культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 148. Міжбібліятэчны абанемент. Нацыянальная сістэма міжбібліятэчнага абанемента
1. Міжбібліятэчны абанемент – форма бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк, заснаваная на ўзаемавыкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў і даведачна-бібліяграфічнага апарату бібліятэк шляхам прадастаўлення карыстальнікам бібліятэкі арыгіналаў дакументаў або іх копій, атрыманых ад іншай бібліятэкі.
2. Нацыянальная сiстэма мiжбiблiятэчнага абанемента – форма ўзаемадзеяння бібліятэк, заснаваная на ўзаемавыкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў і даведачна-бібліяграфічнага апарату бібліятэк.3. Нацыянальная сiстэма мiжбiблiятэчнага абанемента аб’ядноўвае бiблiятэкi незалежна ад ведамаснай прыналежнасці, аб’ёмаў, складу іх бібліятэчных фондаў, арганізацыйна-тэхналагічных асаблівасцей функцыянавання, ствараецца з мэтай забеспячэння бесперашкоднага прадастаўлення і атрымання дакументаў з бібліятэчных фондаў у інтарэсах развіцця навуковага, тэхнічнага і культурнага патэнцыялу і будуецца на ўзаемавыгадным добраахвотным супрацоўніцтве.
Нацыянальным цэнтрам мiжбiблiятэчнага абанемента з’яўляецца дзяржаўная установа ”Нацыянальная бібліятэка Беларусі“, якая ажыццяўляе метадычнае кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці бібліятэк у рамках функцыянавання нацыянальнай сістэмы міжбібліятэчнага абанемента.
4. Асноўным арганізацыйным звяном нацыянальнай сiстэмы мiжбiблiятэчнага абанемента з’яўляюцца галіновыя і ўніверсальныя цэнтры мiжбiблiятэчнага абанемента, якія забяспечваюць аптымальны рэжым функцыянавання сістэмы і рацыянальнае выкарыстанне бібліятэчных фондаў.
Да галiновых цэнтраў мiжбiблiятэчнага абанемента адносяцца спецыяльныя біблiятэкi, якія з’яўляюцца метадычнымі і каардынацыйнымі цэнтрамі рэспубліканскага ўзроўню. Унiверсальнымi цэнтрамi мiжбiблiятэчнага абанемента з’яўляюцца абласныя публічныя бiблiятэкi.
5. Абслугоўванне па мiжбiблiятэчным абанеменце вядзецца на падставе дагавораў (пагадненняў) або пісьмаў.
6. Карыстальнікі бібліятэк не абмежаваны ў выбары бібліятэкі для накіравання заказаў на дастаўку дакументаў, але дастаўка дакументаў ажыццяўляецца адпаведна ўмовам і правілам карыстання бібліятэкай той бібліятэкі, у бібліятэчным фондзе якой знаходзіцца дакумент.
7. Заказ па мiжбiблiятэчным абанеменце афармляецца на бланку-заказу, які накіроўваецца па любых каналах сувязі (пошта, электронная пошта). Бланк-заказ запаўняецца на кожны асобны дакумент разборлiва, без адвольных скарачэнняў, з запаўненнем усіх рэквізітаў, якія прадугледжаны бланкам-заказам.
Форма бланка-заказа ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 149. Карпаратыўнае ўзаемадзеянне бібліятэк па фарміраванні і выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў